close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

код для вставки
ПЫТАННІ ЗАВОЧНАЙ ШКОЛЫ
“ЮНЫ ФІЛОЛАГ”
ДЛЯ 8 КЛАСА
Дарагія сябры! Працягваем працу завочнай шматпрадметнай школы ў
секцыі “Юны філолаг”. Уважліва чытайце ўмовы да заданняў. Вам
прапануецца 8 заданняў. Вы можаце выканаць частку з іх або ўсе. За
правільнае выкананне заданняў № 1, 2, 3, 4 (1-ы ўзровень) вы атрымаеце 6
балаў. За правільнае выкананне заданняў № 1, 2, 3, 4, 5 і 6 (2-і ўзровень) вы
атрымаеце 8 балаў. За правільнае выкананне ўсіх заданняў, ад 1 да 8, (3-і
ўзровень) вы атрымаеце 10 балаў. Выберыце толькі адзін узровень для
выканання. Жадаем поспехаў!
Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт
ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).
Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная
многопредметная школа / Задания ЗМШ
Тэрмін выканання – 20-25 дней.
Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,
ЗМШ (бел.мова-8кл).
РАБОТА № 3
1. Пазначце, як вымаўляюцца выдзеленыя літары ў словах:
Краіна, не буду, шум і смех, прыгледзься, Мацвей, ручнік, бясшумна,
прозвішча, клімавічскі, з’ява.
2. Спішыце, раскрываючы дужкі:
Вучуся ў (М, м)агілёўскім (Д, д)зяржаўным (У, у)ніверсітэце, запрасіла
сяброў на (Д, д)зень (Н, н)араджэння, павіншавалі з (Н, н)овым
(Г, г)одам, нарадзіўся на (Г, г)омельшчыне, пабывала ў горадзе
(М, м)ар’іна (Г, г)орка, у гады (Д, д)ругой (С, с)усветнай (В, в)айны, у
эпоху (А, а)драджэння.
3. Чым займаюцца бондар, бортнік, гандляр, кравец, рымар, стэльмах,
шавец?
4. Зрабіце словаўтваральны разбор слоў па ўзоры:
У з о р : ціхоня ← ціхі (суфіксальны спосаб)
Падсушыць, калісьці, трохразовы, перакладчык, падземны.
5. Выберыце ў дужках патрэбнае слова, каб атрымаўся фразелагізм.
Растлумачце значэнне гэтых фразеалагізмаў.
Следам за ... (дзедам, бацькам, дзядзькам), жыць … розумам (яго, сваім,
тваім), заткнуць за … (каўнер, пояс, кішэню), з’ехаць з ... (розуму,
панталыку, глузду), … грамата (японская, амерыканская, кітайская).
6. Запішыце сказ, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку. Разбярыце
па членах сказа, зверху над кожным напішыце тып (напрыклад, калі
дапаўненне, то прамое) і якой часцінай мовы выражаны (напрыклад,
назоўнік).
Напалоханая гаспадыня хуценька пачала частаваць
прапаноўвала ім то адно то другое з уласных вырабаў.
гасцей
7. Падбярыце да запазычаных слоў прыметнікі і запішыце атрыманыя
словазлучэнні:
Тарнада, турнэ, авакада, кенгуру, пушту, салямі.
8. Выпраўце памылкі ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў і
запішыце сказы правільна.
1. Полацк – самы найстаражытнейшы горад Беларусі.
2. Мінск буйней за Магілёў, але менш за Маскву.
3. Нёман – адна з глыбачэйшых рэк нашай краіны.
4. На сходзе ўзнагародзілі самых лепшых вучняў нашай школы.
5. Летнія дні даўжэй зімніх, а летнія ночы карацей.
Літаратура:
1. Бардовіч, А. М. і інш. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай
мовы. – Мінск, 2006.
2. Лепешаў, І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы. – Мінск, 2008.
3. Сямешка, Л. І., Шкраба І. Р., Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы :
падручнік / Л. І. Сямешка,. – Мінск, 1996.
4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд.
М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. –Мінск, 2002.
5. Цыбульская, С. І., Каліценя, І. У. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі
беларускай мовы. – Мінск, 2006.
Документ
Категория
Школьные материалы
Просмотров
64
Размер файла
42 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа