close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Lykeion №1(сентябрь 2012)

код для вставкиСкачать
Добры дзень,
ліцэй!
ЗМЕСТ
“Добры дзень, ліцэй!” Матэрыялы з першавераснёўскай
ст.3
лінейкі
Першыя дні вучобы ў ліцэі вачамі дзесяцікласнікаў і
ст.6
новых настаўнікаў
Вучні дзясятых класаў – пра “свае” школы
ст.11
Увага! Першы ліцэйскі конкурс у новым навучальным
ст. 13
годзе
Конкурс “Поющие города”
ст.19
Хто ж самы таленавіты? Рэпартаж з “Каламбура
ст.20
талентаў”
Паразважаем аб шчасці: жаночы і мужчынскі адказы на
ст.23
“вечнае” пытанне
Наша творчасць: прадстаўляем вершы Калілец Насці
ст.25
Першая лінейка ў ліцэі запомніцца
назаўсёды! Класы 10-4 і 10-5
11-я класы – старажылы ліцэя!
10-2 клас
10-1 клас
Гучны голас Мікіты Мірзоева прымушае сабрацца, а пяшчотны голас Улады
Жэйгала абяцае: “Усё атрымаецца!”
Першы званок – гэта сімвалічна!
Уражаннямі аб першых днях вучобы ў
ліцэі дзеляцца вучні 10-х класаў
Першы час было цяжка адапціравацца сярод вучняў і настаўнікаў. Але
праз некаторы час ўсё нармалізавалася і цяпер усё СУПЕР!
Андрэй
Калі я прыйшоў у ліцэй, мне спадабалася, што на ўроках ціха, можна
добра зразумець тэму, харошыя настаўнікі, тэніс каля сталовай –
невялікая разрадка на перапынках . Дружны клас.
Без подпісу
Мне вельмі падабаліся першыя дні ў ліцэі. Але мне цікава, як там
зараз нашы настаўнікі, аднакласнікі і сама школа.
Аляксей
Мне вельмі падабаецца ў ліцэі. Вельмі добрыя настаўнікі. У
непрывычных абставінах я вельмі хутка адапціравалася. Я не шкадую,
што перайшла ў ліцэй.
Дар’я
Мне падабаецца ў ліцэі. Першы час было цяжка прывыкнуць, вельмі
хацелася назад у школу, але зараз я ўжо прывык і ўсё добра. І я не
шкадую, што прыйшоў сюды!
Кастусік Максім,10-1 клас
Мне падабаецца вучыцца ў ліцэі, першы час складана, але цікава. Я не
шкадую, што паступіла ў ліцэй, таму што атрымаю тут многа
ведаў.
Валерыя
З першых дзён мне спадабаўся ліцэй. Абставіны ў ім зусім
адрозніваюцца ад абставін у маёй школе. Таксама спадабаліся
настаўнікі. Усе добрыя і чулыя, гатовы заўсёды дапамагчы.
Богуш Вікторыя , 10-1 клас
У ліцэі пачынаеш больш часу ўдзяляць урокам.
Анастасія
У ліцэі адзнакі ў мяне знізіліся, але мне падабаецца ліцэй і я не
шкадую, што прыйшла сюды. Я разважаю так: “Трэба мець у жыцці
якія-небудзь цяжкасці, каб ісці далей ”. Яшчэ ёсць адзін мінус, але ён не
важны.
Айтадж
Калі я першы раз прыйшла ў ліцэй, мне спадабалася. Першыя
ўражанні былі пазітыўнымі. Можа, я трохі спалохалася гэтай
навізны: новых настаўнікаў, новых твараў, але з кожным днём я
прывыкаю ўсё больш і больш. Я лічу, што мне пашчасціла, што я
аказалася ў 10-5 класе. Усе такія розныя, але кожны па-свайму цікавы і
дружны.
Без подпісу
Пакуль што ліцэй адпавядае ўсім маім чаканням, я рада, што сюды
прыйшла. Уразілі добрыя адносіны настаўнікаў з вучнямі з першых
дзён. У такой атмасферы адразу хочацца праявіць актыўнасць
дзеянняў. Але спачатку спалохалі патрабаванні настаўнікаў да
нашых ведаў.
Аліна
Мне спадабалася ў ліцэі, але я хачу дамоў, таму што там мае
родныя. Большасць настаўнікаў – добрыя людзі. Я лічу, што ліцэй
мяне многаму навучыць за два гады. Мне таксама падабаюцца
кабінеты.
Вольга
Вельмі падабаецца, дзяўчынкі ўсе харошыя, настаўнікі ўсе чулыя,
многа дзіўнага. Дамоў пакуль не збіраюся!
Ангеліна
Прыйшоўшы ў ліцэй першага верасня, я адчула нявызначанасць, і мне
жахліва захацелася ўцячы назад у школу, але прайшлі два дні і да мяне
дайшло, што тут будзе на самай справе цікава і займальна. Цяпер я
ўжо адчуваю сябе ў “сваёй талерцы”. Мне падабаецца падход
настаўнікаў да вучобы, тое, як яны вучаць – сапраўды прафесійна і
якасна. Увогуле, усё выдатна!
Без подпісу
Ідучы вучыцца ў ліцэй, я разумела, што будзе цяжка, але цяпер маё
ўражанне памянялася. Я хутка прывыкла да настаўнікаў і майго
новага класа. Канешне, цяжка, бо пасля нашай школы мне вельмі
цяжка вучыцца на ўзроўні ліцэя. Але я спадзяюся, што спраўлюся.
Наталля
Калі прыйшла на лінейку, здавалася, што не туды трапіла. Побач са
мною стаяў страх, невядомасць. Але пабываўшы на некаторых
уроках, зразумела, што настаўнікі тут нядрэнныя, але ж трэба
вельмі старацца. І вельмі цікавыя конкурсы прысутнічаюць. Але ж у
кожным сваім плюсе ёсць свой мінус. Але не будзем удавацца ў
падрабязнасці.
Цярэшка Валерыя, 10-5 клас
Маім першым уражаннем аб ліцэі была радасць і гордасць, што я ўсётакі змагла сюды паступіць. Ліцэйскія настаўнікі акружаюць дзяцей
аўрай дабрыні і клопату і могуць распалажыць да сябе. Мне вельмі
падабаецца тут вучыцца.
Насця
Уражаннямі аб новым месцы працы дзеляцца
настаўнікі ліцэя
1 верасня – яно заўсёды аднолькавае: свята, кветкі, першы званок, харошы
настрой уперамешку з хвалюючым чаканнем невядомага. Для мяне гэты
школьны званок застанецца ў памяці як самы насычаны ўражаннямі дзень. У
гэтым годзе пачаўся новы этап у маім жыцці. Другая школа, новы калектыў,
незнаёмыя твары дзяцей. Пачуццё трывогі, чакання, надзеі перапаўняюць. Як
сустрэне клас, як складуцца ўзаемаадносіны ў калектыве? Гэтыя і іншыя
пытанні не давалі спакою.
Але мяне сустрэлі прыемныя твары, добразычлівыя ўсмешкі. І адразу стала
спакойна на душы, з’явілася ўпэўненасць, што ўсё будзе добра. Лінейка прайшла
прыгожа, проста, душэўна, падарыла добры настрой і пакінула найлепшыя
ўражанні.
Валянціна Мікалаеўна Богук, настаўнік біялогіі і хіміі
Так як я працавала раней і ў сярэдняй школе, і ў прафліцэі, то я магу
параўноўваць работу ў розных навучальных установах. Першыя ўражанні аб
ліцэі – больш спакойная, свабодная абстаноўка; вучні – больш ветлівыя,
выхаваныя; з імі цікава мець зносіны, многія з іх валодаюць шырокім
кругаглядам.
Выкладанню прадмета прыходзіцца аддаваць больш намаганняў,часу, таму
што узровень ведаў вучняў вышэйшы, чым у школе ці прафліцэі, і жадання
атрымаць новыя веды ў іх таксама больш.
Марына Станіславаўна Івановіч, настаўнік нямецкай мовы
Прызнаюся шчыра, няпроста даўся першы рабочы дзень у ліцэі. Здавалася б,
свята – 1 верасня, а настрой зусім не святочны. У мінулым засталіся 16 год
працы ў Мілейкаўскай школе, калісьці яе ж, тады яшчэ васьмігодку, заканчвала,
такім чынам 24 гады – большая палова майго жыцця - звязана з той маленькай
школай. Яшчэ ўчора была на рабоце там, перадавала нейкія справы новаму
дырэктару, развітвалася з настаўнікамі і работнікамі, што засталіся там, а
вось сёння… - Што я тут раблю? – пытаюся сама ў сябе.
- Працую, - адказваю сама сабе. Уразіла прапанова адміністрацыі мець класнае
кіраўніцтва ў філалагічным “рускім” класе мне, чалавеку, які зусім не ўмее
размаўляць па-руску. На першую класную гадзіну запрасіла бацькоў, размаўляць
па-руску не змагла… Яшчэ ў той дзень уразілі вочы маіх дзяўчынак і Ільі (цяпер
магу іх так называць) – цікаўныя, дапытлівыя і добрыя. Тады яшчэ раз
пераканалася, што народная мудрасць “Што ні робіцца – усё да лепшага”
спрацавала і на гэты раз: клас трапіўся цудоўны. І цяпер, па завяршэнні месяца
сумеснай работы, магу сказаць, што першае ўражанне падцвердзілася, бо
неаднойчы чула добрыя словы пра іх ад многіх настаўнікаў і ад дырэктара
таксама. Клас актыўны, ініцыятыўны, адказны, музычны, гаваркі, чулы, добры,
самы-самы… Увогуле, з часам усё больш здзіўляюся адказнасці абсалютнай
большасці вучняў ліцэя: любая просьба, да каго толькі ні звярталася б,
выконваецца маментальна! Цяжэй, канешне, на ўроках: узровень валодання
роднай мовай зноў-такі для абсалютнай большасці вучняў вельмі нізкі. А які ён
можа быць, калі нават у агульнаадукацыйнай школе на гэты прадмет
адведзена 1,5 гадзіны на тыдзень, а ў ліцэі – усяго адна. І калі чую нараканні на
тое, што выпускнікі атрымалі на ЦТ па беларускай мове ўсяго 30-40 балаў,
гавару: “Малайцы, што і столькі набралі пры такім навучанні”.
Толькі добрыя словы магу сёння сказаць і новым калегам: падказваюць, вучаць,
раяць, адным словам – дапамагаюць.
Людміла Мікалаеўна Бурвін, настаўнік
беларускай мовы і літаратуры
Новае месца вучобы, новыя сябры…
Аднак… Вучні 10-х класаў успамінаюць
“свае” школы…
Я прыйшла на вучобу ў ліцэй з Целяханскай сярэдняй школы, пра якую ў мяне
засталіся толькі добрыя ўспаміны. Я і зараз вельмі сумую па сваіх сябрах і
аднакласніках, аднак вучыцца ў ліцэі мне вельмі падабаецца.
Пазняк Ангеліна, 10-6 клас
Я вучылася ў Мілейкаўскай базавай школе. На жаль, гэтую школу ў гэтым
годзе рэарганізавалі. Але мне хацелася б, каб гэтая школа працавала яшчэ
многа год. Таму што там былі вельмі добрыя настаўнікі, якія заўсёды маглі
дапамагчы.
Шастак Вольга, 10-6 клас
Я правучылася ў сярэдняй школе №3 г.Івацэвічы многа гадоў. Там са мной
здараліся розныя выпадкі (і добрыя, і не вельмі), але я лічу, што ўсё роўна я не
забуду яшчэ вельмі доўга сваю школу.
Без подпісу
Вельмі цікава вучыцца ў Падстарынскай сярэдняй школе … было, усе настаўнікі
вельмі добрыя, усё разумелі. Ужо была ў суботу ў сваёй школе, цікавілася, што
новага, і яны ў мяне. Вельмі сумую, але і ў ліцэі таксама падабаецца.
Сліж Вікторыя, 10-6 клас
Некаторыя злосныя настаўнікі. Прадузятыя адносіны, вясёлыя перапынкі,
харошыя дзеці – не вярнулася б туды. За 9 год прывыкла, але няма жадання
вярнуцца…
Без подпісу
Я вучылася ў Даманаўскай сярэдняй школе. Там было весела. У мяне засталіся
светлыя ўспаміны аб ёй. Але я не хачу вяртацца ў сваю старую школу, таму
што мне вельмі падабаецца ў ліцэі. Тут шмат новага, цікавага. Тут паглыблена
вывучаецца хімія, я вельмі люблю гэты прадмет, мяне гэта вельмі радуе.
Салонка Дар’я, 10-6 клас
Я вучылася ў Яглевіцкай сярэдняй школе. Сваю школу вельмі люблю і сумую, але
застануся ў ліцэі.Бо ў маёй школе менш шансаў для навучання ва ўніверсітэце. Я
цікаўлюся, як зараз жыве школа і ў будучым наведаю сваю родную школу.
Без подпісу
Канешне, вельмі добра ў Івацэвіцкім ліцэі, але душа мая ўсё роўна знаходзіцца ў
Любішчыцкай школе, дзе я правучылася 9 гадоў.Там навучылі мяне самаму
элементарнаму, там настаўнікі сталі другімі бацькамі, аднакласнікі – блізкімі
сябрамі. Мне вельмі цікава, што там зараз…
Асіпік Марына, 10-2 клас
У Воленскую школу, дзе я вучылася, я больш не вярнуся. Мабыць, толькі госцем.
Часам бывае сумна ад таго, што больш не вернецца тое, што было. Не будзе
тых настаўнікаў, якія падаравалі мне шмат ведаў і вясёлых успамінаў.
Цэрковіч Вікторыя, 10-2 клас
Мне не хочацца вяртацца ў старую школу не таму, што там дрэнна, а таму,
што ў ліцэі мне больш падабаецца. Там засталіся мае любімыя настаўнікі,
напрыклад, Піліпцэвіч Наталля Георгіеўна, дзякуючы якой я вельмі палюбіла
хімію і, як мне здаецца, дасягнула поспехаў.
Без подпісу
Да ліцэя я вучылася ў сярэдняй школе №4 г.Івацэвічы. У дзявятым класе нават і
не думала ісці ў ліцэй.Як ні была права прыказка “Сем разоў адмерай – адзін раз
адрэж”, я не шкадую аб сваім спантанным рашэнні. І гэта ні ў якім выпадку не
таму, што ў школе было дрэнна. Не! Мне там вельмі-вельмі падабалася:
разумеючыя настаўнікі, харошыя аднакласнікі, утульна, добра… Але і аб тым,
што пайшла, я не шкадую. Нават не магу аргументаваць гэта…
Юзэфовіч Дар’я, 10-2 клас
Увага! Першы ліцэйскі конкурс у новым
навучальным годзе!
“Сто ідэй для ліцэя”
“Валанцёрскі рух павінен
развівацца. Нас чакаюць
людзі з абмежаванымі
магчымасцямі,” – лічыць 111 клас.
11-5 клас – хіміка-біялагічны,
таму праблемы экалогіі не
могуць іх не кранаць.
Горад са снегу! Пра яго
марыць 11-2 клас. І не толькі
яны!
“Ліцэю – трэнажорную
залу!”- ідэя 11-3 класа была
прынята на “ўра”.
Урокі мужнасці – гэта памужчынску! Так трымаць,
10-1 клас!
10-6 клас лічыць, што
прафарыентацыя будзе мець
плён!
Велаэкскурсія ва ўрочышча
Марачоўшчына – гэта
рэальна! 10-4 клас абяцае яе
арганізаваць.
10-3 клас ведае, як папоўніць
валютныя запасы: трэба
развіваць турызм!
Юнакі 10-2 класа прапануюць
дабудаваць спартыўную
пляцоўку. Няхай паласа
перашкод у іх жыцці будзе
толькі на спартыўнай
пляцоўцы!
Прафарыентацыя – гэта
важна! – думкі 10-4 і 10-5
класаў сугучныя!
Жыццё ў ліцэі стане яшчэ
цікавейшым, калі будзе
створаны бацькоўскі
камітэт новага тыпу! –
лейтматыў яшчэ аднаго
праекта 10-5 класа.
Што думаюць аб конкурсе ліцэісты
Я лічу, што ад праведзенага мерапрыемтсва ёсць карысць. Мне
спадабаўся праект вучаніцы 10-5 класа аб стварэнні ў ліцэі
бацькоўскага камітэта. І гэта сапраўды патрэбна. Калі прыслухацца
да ўсіх праектаў, можна многа што ў ліцэі змяніць.
Гаўрына Дар’я, 11-3 клас
Мерапрыемства было неабходна для нас. Гэта вельмі добра, што
ліцэісты зацікаўлены, каб жыццё ў ліцэі было найлепшым. Мне вельмі
спадабаліся праекты вучняў 11-3, 10-5, 11-2 класаў. Мяркую, што яны
абавязкова будуць увасоблены ў жыццё.
Шчытова Настасся, 10-5 клас
“Сто ідэй для ліцэя” – вельмі дэмакратычны напрамак для
вырашэння пытанняў, якія цікавяць вучняў. Падобны праект
дапамагае, мабыць, упершыню адчуць, што перамены могуць
накіроўвацца ад самога сябе і што ў нашых сілах змяніць што-небудзь
вакол нас. Найбольш мне спадабаўся праект па стварэнні
бацькоўскага камітэта.
Каліноўскі Дзмітрый, 10-1 клас
Мне вельмі спадабалася гэта мерапрыемства , асабліва некалькі
праектаў: патрыятычны 10-1 класа, пра навагоднія мерапрыемствы,
пра бацькоўскі камітэт. Не спадабаўся праект пра трэнажорную
залу, таму што ён патрабуе вялікіх матэрыяльных затрат. Але
спорт – гэта вельмі патрэбная з’ява ў жыцці.
Кіслы Юрый, 10-1 клас
Мне вельмі спадабаўся праект 11-3 класа. Я лічу, што ліцэю
патрэбны трэнажоры, спартыўная пляцоўка. Вельмі спадабалася, як
выступалі 10-я класы, яны былі ўпэўнены ў сваіх праектах . Праект
11-1 класа запомніўся таксама, таму што валанцёрскі рух патрэбен ,
каб дапамагаць ветэранам і дзецям надомнага навучання. Гэта было
б вельмі добра.
Калтуневіч Вольга, 11-3 клас
Мне спадабаліся асобныя ідэі. Напрыклад, зрабіць паласу перашкод ці
будаваць снежныя фігуры зімой або стварыць бацькоўскі камітэт для
большага кантролю і ўдзелу бацькоў у жыцці ліцэя. Ёсцьу мяне свая
прапанова – стварыць платны буфет у сталовай, тады будзе
магчымасць харчавацца паміж урокамі і факультатывамі.
Брынза Дзмітрый, 11-3 клас
Ну, мне спадабалася ўсё! Было многа цікавых планаў: спартзала, ай,
не помню, але ўразіла ўсё. Але ўсё роўна я ведаю, што гэтыя праекты
не хутка будуць існаваць у жыцці, таму што мала каго гэта хвалюе,
усё гэта наладзілі дзеля фармальнасці.
Басалай Яўген, 11-3 клас
Мне спадабаліся наступныя праекты: “Урокі мужнасці”,
краязнаўства. Але, на мой погляд, важнейшая з ідэй – гэта бацькоўскі
камітэт, які дапаможа бацькам і адміністрацыі ліцэя разам
вырашаць праблемы.
Аляксей
Мне спадабалася сама ідэя мерапрыемства, у якой вучні
прапаноўваюць, што і як трэба рабіць у ліцэі. Усе ідэі былі вельмі і
вельмі цікавымі.
Аляксей
18 верасня 2012 года, у 12 гадзін у Івацэвіцкім ГДК тэлеканал СТБ праводзіў
здымкі новага телевізійнага праекта “ Гарады, якія спяваюць”. У праекце
прымалі ўдзел салісты-вакалісты, вакальныя і
харэаграфічныя калектывы.
Старшыня журы - спявачка Вольга Плотнікава,
дарэчы, наша зямлячка. Менавіта яе слова на
івацэвіцкім кастынгу было галоўным. У склад журы
яшчэ ўваходзілі мастацкі кіраўнік ГДК і вядучая
праграмы “ Аўтапанарама” на тэлеканале СТБ.
На пачатку адборачнага туру ўсе канкурсанты
праходзілі рэгістрацыю і атрымлівалі адпаведныя
нумары, згодна з якімі яны выходзілі на сцэну, каб
паказаць усё тое, на што здольны. “Я заўсёды
ведала, што Івацэвічы спяваючы горад, а цяпер я ведаю, што і
танцуючы,” – адзначыла спявачка.
Усяго у конкурсе прыняло удзел 40 чалавек. Спадзяваліся на большую
колькасць, але, як кажуць “што ёсць, тое ёсць”.У кастынгу мог прыняць
удзел кожны жадаючы.Нашы ліцэісты таксама прынялі удзел у
телепраекце. Мірзоеў Мікіта, Ятчэня Дзмітрый, Кулініч Алеся, Смірнова
Марыя, Макарэвіч Наталля прынялі непасрэдны ўдзел у конкурсе. А
увогуле, усім вельмі спадабалася.Што датычыцца мяне, то гэты конкурс
пакінуў у мяне вельмі добрае ўражанне, мне было цікава паслухаць
меркаванні вядомых артыстаў .
Мірзоеў Мікіта, 11-1 клас
Конкурс адбыўся ў сонечны дзень, і таму мне было яшчэ больш радасна
ўдзельнічаць у ім. Вольга Плотнікава – вельмі прыемны чалавек. Яна нікога
не крытыкавала, а па-сяброўску ўказвала на памылкі. Я нават і не ведала,
што ў маім горадзе столькі людзей розных узростаў, якія любяць спяваць.
Вядучы тэлеканала СТБ быў вельмі вясёлы і прыемны, ён выходзіў да
спевака і падамагаў нам не хвалявацца. Я назаўсёды запомню гэты дзень.
Алеся Кулініч, 11-3 клас
Паразважаем аб шчасці
У чым заключаецца сапраўднае шчасце? Гэтым пытаннем кожны чалавек, у тым
ліку і я, задаецца хоць адзін раз у жыцці, але, на жаль, вельмі рэдка знаходзіць
дакладны адказ. Кожны чалавек бачыць шчасце для сябе розным. Для
знакамітага спевака - гэтае падпісанне выгаднага кантракту з добрым
прадзюсарам, а для любячай маці - гэта проста ўсмешка яе дзіцяці. Бо для
шчасця так мала трэба, асабіста я так лічу. Вось атрымаю я 10 па беларускай
літаратуры, і ўсё - часцінка шчасця ў мяне ў кішэні.
У гэтым выказванні я хачу разгледзець 3 крытэрыі для шчасця. Першы
крытэрый - гэта каханне. Па-майму меркаванню, часцей за ўсё шчаслівы
чалавек, калі ён закаханы. Змяняецца час, змяняюцца думкі людзей, але застаецца
чалавечае запатрабаванне ў каханні. Каханне заўсёды акружала, акружае і будзе
акружаць нас. Кахаюць адзін аднаго хлопец і дзяўчына,любяць маці і яе дзіця.
Вядома ж, гэта рознае каханне, але ёсць у ім нешта агульнае. Гэтае пачуццё
сапраўды акрыляе людзей і робіць іх па сутнасці шчаслівымі. Так што каханне ёсць шчасце.
Наступны крытэрый - гэта грошы. Мне заўсёды было незразумела, калі людзі
гавораць, што ты будзеш шчаслівы, калі ты будзеш бязмерна багаты. Ды вядома
ж, матэрыяльныя выгоды лішнімі не бываюць, але галоўнае шчасце сапраўды не
ў іх. Ці можна назваць багатых людзей шчаслівымі? Гэтае пытанне вельмі
спрэчнае, бо грошы іграюць немалаважную ролю ў нашым жыцці. Але часцяком
грошы змяняюць чалавека не ў лепшы бок. Калі чалавек становіцца багатым, ён
можа стаць недаверлівым, прагным. Так што грошы - не галоўнае. І я не магу
назваць наяўнасць грошай сапраўдным шчасцем.
Наступны крытэрый для шчасця - гэта здароўе. Некаторыя людзі гавораць:
было б здароўе, а астатняе прыкладзецца. І я цалкам згодна з гэтым
выказваннем. Бо калі ты здаровы, ты можаш дасягаць сваіх мэт, быць
мэтанакіраваным. Ты актыўны, моцны. І варта табе паставіць мэту перад
сабою, ты ў імгненне з ёй справішся. І багацці будуць, і паспяховая кар'ера. Так
што я стаўлю плюс такому крытэру для шчасця, як здароўе.
У заключэнні мне хацелася б сказаць, што шчасце - яно для ўсіх рознае. Бо ўсе
людзі на зямлі асаблівыя па-свойму, Кожны мае свой пункт погляду на гэты
конт. У гэтым выказванні я старалася выкласці сваё меркаванне, бо я сапраўды
лічу, што здароўе, каханы чалавек побач, які падтрымае цябе ў любую хвіліну,
гэта значна важней, чым матэрыяльныя выгоды… Так што жадаю ўсім здароўя
і шчырага кахання!
Аліна Бенюш, 11-1 клас
Аднойчы я вандраваў па прасторах інтэрнэту і натрапіў на адну цікавую рэч.
Перад тым, як пачаць гаварыць, што такое шчасце, я хацеў бы спытаць у вас,
што такое цемра. Мы ж не можам вывучыць яе ўласцівасці, таму я вырашыў,
што цемры як такой не існуе. Але калі гаварыць пра святло, то мы можам
вылічыць яго колькасць, яго ўласцівасці. Такім чынам, можна сказаць, што цемра
– гэта адсутнасць святла.
А цяпер я хачу спытаць у вас, што такое шчасце, ці можам мы яго вымераць.
Не, вымераць шчасце нам не пад сілу. Значыць, шчасце як такое не існуе. Але тут
я хачу задаць яшчэ пытанне: ці маеце вы праблемы або клопаты ў жыцці? Я
маю. І гэта падштурхнула мяне да думкі, што шчасце – гэта адсутнасць
праблем. Даавйце ўявім, што ёсць шчасце і яго максімум, да бясконцасці. “Чаму
да бясконцасці?” – спытаеце вы. Я адкажу. Мы ж не можам сказаць, што вось я
максімальна шчаслівы. “Чаму не?” – зноў спытаеце вы. Я адкажу: напрыклад,
дзяўчына ідзе па вуліцы, і яна лічыць, што яна максімальна шчаслівая. Але калі я
падару ёй кветкі, шчанюка ці яшчэ што-небудзь, то шчасця ў яе прыбавіцца, хоць
на адну мільярдную долю, але прыбавіцца. Такім чынам, С=1/(П+3). Але
пазбегнуць праблем у сучасным свеце нерэальна, таму трэба проста навучыцца
на іх не рэагаваць, а лепш рэагаваць правільна. Як вучыў вялікі Брус Лі: “Будзьце
пакорлівымі, будзьце, як вада, вада цякучая, яна прымае форму той ёмістасці, у
якой знаходзіцца, вада – гэта нешта бясформеннае, яна лёгка паглынае камень,
які кінулі ў ваду.”
Пакора робіць чалавека моцным і непаражальным. Нішто не можа засмуціць
пакорнага, ён заўсёды гатовы да ўсяго: і да прыемнага, і не вельмі. Усё прымае як
належнае. Горды чалавек - як лужына: кінь у яе камень – яна расплюскалася,
запырскаўшы навакольных брудам. А сціплы чалавек – як мора: яно паглыне любы
камень бясследна, і нават кругі па вадзе не пойдуць.
Таму як стаць шчаслівым? Я адказ бачу толькі адзін: проста – стань
пакорлівым. Чалавек шчаслівы толькі ў рэдкія імгненні гарманічнай раўнавагі
ўнутранага і знешняга свету… астатняе толькі эйфарыя ад гэтых пражытых
імгненняў.
Павел Кузьмянькоў, 11-1 класс
Наша творчасць
Прадстаўляем вучаніцу 10-5 класа
Калілец Анастасію
Насця вучылася ў Волькаўскай сярэдняй школе. Дзяўчына
любіць паэзію, нездарма выказала жаданне вучыцца ў
філалагічным класе. Вершы Насці падаюцца нам цікавымі і
своеасаблівымі, прапануем іх вашай увазе.
Два летящих дракона
Он позвал её в небо.
И она поднялась,
Стала мигом почти невесомой…
Он почувствовал с ней
Неразрывную связь –
Из ведущего стал вдруг ведомым.
Этим странным созданьем из мира теней,
Грациозно кружившим при взлёте
Он поверил в неё, он доверился ей
Целиком
В этом странном полёте.
И казалось, предчувствовал каждый виток,
Каждый взлёт её или паденье.
Он впервые забыл, что был так одинок
Под Луной до её появленья.
А она возносилась стрелой в небеса,
За собой его чувствуя силу,
И так ярко азартом горели глаза,
А его упирались ей в спину.
Он держал её взглядом.
Над бездной держал
И боялся,
Что вдруг потеряет.
Он так много побед на земле одержал,
Но не знал, что любовь покоряет.
В одночасье не зная, не зная запретов живёт,
Две души вместе слив воедино.
Что вот этот, быть может, последний полёт
Станет песней для них
лебединой.
Ведь стремительный взлёт превращался в пике
И над самой землёй прерывался.
И опять в небеса он за ней налегке,
Как за солнцем с утра поднимался.
Просто верил в неё
И доверился ей
Целиком…
Не хотите – не верьте!
Два летящих дракона с тех пор у людей
Стали символом
ЖИЗНИ и СМЕРТИ.
Ангел и Бес
Кем ты можешь быть для меня?
Кем могу для тебя я быть?
Я боюсь твоего огня,
Без него мне тоже не жить.
Распороть наши жизни по швам,
И стереть за запретом запрет.
Улыбнуться зовущим глазам
И понять, что назад пути нет.
Сжечь за прошлым немые мосты,
И поставить на разуме крест.
И понять, мы в черте “я и ты”,
И не важно, кто ангел, кто бес.
Рэпартаж са свята
“Каламбур талентаў”
28 верасня. Пятніца. 18 гадзін. Актавая зала ліцэя перапоўнена гледачамі і
артыстамі. Ліцэісты сабраліся на першы ў гэтым навучальным годзе творчы
конкурс. Адчуваецца, што рыхтаваліся грунтоўна. З першага погляду ўражвае
ўсё: дзяўчаты ў прыгожых уборах, у руках у юнакоў гітары, пры ўваходзе ў
залу стаяць валёнкі (рэквізіт!) …Усё, конкурс пачынаецца! Па чарзе на сцэну
падымаюцца вучні 10-х класаў. Што тут толькі не пачуеш! У любові да ліцэя
ўласнымі вершамі прызнаюцца Каліноўскі Дзмітрый і Бахур Лізавета.
Заварожвае сваім голасам Юзэфовіч Дар’я. Танец юнакоў 10-3 класа нікога не
пакінуў раўнадушным, як і іх мініяцюра, якая падгледзена з жыцця: “Дай
спісаць!” Малайцы, хлопцы 10-3 класа: хоць іграць, хоць танцаваць! А следам
10-4 клас прымушае залу заслухацца беларускамоўным вершам. Прыгожа!
Пачуццёвасць Лізаветы Шыманчык з 10-5 класа пры чытанні верша
Р.Раждзественскага заўважаецца не толькі моваведамі. Адзінае гучанне
мелодыі акардэона прадстаўляе Самсановіч Аляксандра з 10-5 класа – зала
апладзіруе дзяўчыне з задавальненнем.Ну, а фінальная песня 10-5 класа
“Беларусь мая”, пад гучанне якой у зале з’яўляюцца паветраныя шарыкі, падалася надзвычай цікавай. Вельмі хутка беларускамоўную песню змяняе
англамоўная ў выкананні Дар’і Рэпіч і Ксеніі Пракопчык з 10-6 класа.Іх
падтрымлівае Макарэвіч Дар’я, а Салонка Дар’я і Бірук Аня душэўна спяваюць
пра Беларусь.
Далей на сцэне з’яўляюцца вучні 11 класаў, вопытныя канкурсанты. Публіка
радавалася задорнай песні пра маладога афіцэра ў выкананні Алесі Кулініч, а
відэафільм Саванчука Аляксея пра 11-3 клас стаў прыемнай нечаканасцю не
толькі для гледачоў.11-4 клас ўсіх захапіў жартамі. Гледзячы на іх, не адзін
чалавек у зале спляскаў далоні да мазалёў. Тэматычным аказалася
выступленне 11-5 класа. У аснове – тэма любові. Яна прайшла і праз вершы, і
праз песні вучняў. Канешне, уласныя творы заўсёды ўспрымаюцца добра.
Гэтая ісціна яшчэ падцвердзілася сёння: Васілішына Дзмітрыя, Глушэню
Станіслава і Смірнову Марыю слухалі з задавальненем усе. Ну, і пад
завяршэнне праграмы ўсіх парадаваў 11-1 клас. Іх праграма адрознівалася
разнастайнасцю: спяваюць і акампаніруюць сабе і сябру, паказваюць
акрабатычныя нумары… Здорава!
Сённяшні конкурс, напэўна, і конкурсам назваць цяжка: не было духу
спаборніцтва, не адчувалася. Было жаданне паказаць сябе, паглядзець на
іншых, павучыцца самому і даставіць асалоду сябрам і настаўнікам.
Атрымалася! А вынікі-такі будуць падведзены на пасяджэнні парламента
ліцэя.
Ну, і некалькі фотамомантаў выступлення:
11-1 клас
10-5 клас
11-4 клас
іграе Самсановіч Саша
Адказны за выпуск
Бурвін Людміла Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
пры актыўнай падтрымцы
10-5
10-1
10-2
10-6
11-1
11-3 класаў
Автор
tom25vl
Документ
Категория
Другое
Просмотров
59
Размер файла
10 100 Кб
Теги
журнал
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа