close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Адмена прыгоннага права

код для вставкиСкачать
Разлажэнне феадальнапрыгонніцкага ладу
і адмена прыгоннага права
План
1. Прычыны адмены прыгоннага права
2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян
3. Вынікі аграрнай рэформы
Прычыны адмены прыгоннага права
Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што
існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла сацыяльнаэканамічную і ваенна-тэхнічную адсталасць краіны. Гэта
праявілася ў росце выступленняў сялян, якія былі не зацікаўлены
ў выніках сваёй працы, а таксама ў паражэнні Расіі ў Крымскай
вайне (1853-1856 гг.).
Феадальна-прыгонніцкія перажыткі
(адсутнасць уласнасці сялян як
непасрэдных вытворцаў на зямлю і
адсутнасць іх асабістай вольнасці) не
былі пераадолены ў выніку рэформаў
графа П.Кісялёва. Паступова ў расійскага
імператара Аляксандра II і сярод членаў
урада выспявала думка правесці рэформу
сельскай гаспадаркі “зверху”, не чакаючы
пакуль “знізу” гэта пытанне будзе
вырашана ў выніку сялянскага бунту.
Аляксандр II
Адмена прыгоннага права ў
Расіі стала сведчаннем працэсу
мадэрнізацыі, звязанага з
пераходам ад феадальных да
буржуазных адносін.
Сустрэча Аляксандра II з сялянамі
Прыкметамі мадэрнізацыі з’яўляюцца:
 урбанізацыя (рост гарадоў і гарадскога насельніцтва);
 індустрыялізацыя (развіццё прамысловасці і пераход ад ручной
да машыннай працы);
 дэмакратызацыя (удзел у кіраванні краінай усіх пластоў
насельніцтва, роўнасць перад законам);
 рост ведаў і развіццё адукацыі і навукі.
Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася з заходніх губерняў.
На думку царскага ўрада, менавіта тут, у параўнанні з іншымі
раёнамі Расіі, памешчыкі былі лепш падрыхтаваны да
скасавання прыгону. Яны былі ўжо ўцягнуты ў таварнаграшовыя адносіны, адчулі нявыгаднасць паднявольнай працы
прыгонных сялян.
Пасяджэнне Рэдакцыйнай камісіі па
сялянскаму пытанню
Прычыны адмены прыгоннага права
Сацыяльнаэканамічная
адсталасць
Расіі,
незацікаўленасць
сялян у
выніках працы
Ваеннатэхнічная
адсталасць
Расіі,
паражэнне
ў Крымскай
вайне
Жаданне ўрада
прадухіліць
сялянскі бунт
шляхам
рэформы
Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян
Умовы вызвалення сялян ад
прыгоннай залежнасці былі вызначаны
ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага
1861 г. Маніфесце, агульным і
мясцовым “Палажэннях” і дадатковых
“Правілах”.
Сяляне атрымалі асабістую свабоду і
пэўныя грамадзянскія правы, сярод
якіх былі наступныя: самастойна
распараджацца сабой і сваёй
маёмасцю, засноўваць прамысловыя і
гандлёвыя прадпрыемствы,
непасрэдна звяртацца ў дзяржаўныя
ўстановы і суд, паступаць на службу ці
ў навучальую ўстанову, запісвацца ў
саслоўі мяшчан ці купцоў.
Маніфест 19 лютага 1861 г.
Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над сялянамі
і, разам з тым, вызваляліся ад усялякай адказнасці за выплату
сялянамі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць
дзяржавы. За гэта адказвалі самі сяляне на аснове кругавой
парукі (калектыўнай адказнасці).
Вызваленне сялян
Атрымаўшы асабістую свабоду, сяляне не атрымалі зямлі.
Зямля, якая спрадвеку карміла селяніна, прызнавалася
ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупляць зямлю
па ўстаноўленай урадам значна завышанай цане.
У Віцебскай і Магілёўскай губернях,
дзе было шырока распаўсюджана
абшчыннае землекарыстанне,
прадугледжваліся вышэйшыя (ад 4 да
5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2
дзесяцін на душу мужчынскага полу)
нормы сялянскіх зямельных надзелаў.
У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і
частцы Віцебскай губерняў, дзе
існавала падворнае землекарыстанне,
за сялянамі захоўваўся зямельны
надзел, які яны мелі да рэформы. У тых
выпадках, калі ў памешчыка пасля
надзялення сялян зямлёй заставалася
менш за 1/3 ад яго ранейшых
зямельных уладанняў, ад сялянскіх
Сяляне Магілёўскай губерні
надзелаў рабіліся адрэзкі на карысць
памешчыкаў.
Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі
сабе мамыя лепшыя ўчасткі, што
прывяло да цераспалосіцы, калі
памешчыцкія і сялянскія надзелы
(палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у
залежнасці ад месца знаходжання
ўрадлівай глебы. Парадак размеркавання
зямлі замацоўваўся ў спецыяльных
дакументах – устаўных граматах.
Свае надзелы сяляне павінны былі
выкупіць ва ўласнасць. Але грошай для
гэтага ў іх не было. Тым больш, што і
цана зямлі была значна завышана.
Адмовіцца ад зямельнага надзелу
селянін не мог і абавязаны быў на
працягу першых 9 гадоў пасля 1861 г.
трымаць яго ў сваім карыстанні, і
таксама выплачваць за яго грошы.
Прадугледжвалася таксама, што
сялянская абшчына на ўмовах
кругавой парукі можа выкупіць
зямлю і сама размяркоўваць яе
паміж сялянамі. Правілы
выкупной аперацыі (выплаты
сялянамі грошай за зямельныя
надзелы) былі аднолькавымі для
ўсіх губерняў Расіі.
Чытанне палажэння 1861 г.
Сума платы за зямлю вызначалася такім чынам, каб памешчык,
паклаўшы яе ў банк пад 6% гадавых, мог атрымаць штогод суму,
роўную гадавому чыншу, які ён атрымліваў да рэформы.
20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а
астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне былі
абавязаны на працягу 49 гадоў (да 1910 г.) выплаціць дзяржаве
гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. На самой справе
выкупныя плацяжы спаганяліся да 1907 г., калі ўрад ва ўмовах
рэвалюцыі вымушаны быў датэрмінова адмяніць іх.
Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. Большасць з іх не
мела магчымасці стаць нават і ў далёкай будучыні ўласнікамі
выкупленых зямельных надзелаў, таму што агульная сума, якую
сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышала
яе рыначны кошт. Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі
зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над сваёй
асобай.
Да зацвярджэння ўрадам
выкупной здзелкі паміж
селянінам і памешчыкам (г.зн.,
да поўнага выкупу зямлі)
сяляне лічыліся
часоваабавязанымі і павінны
былі за карыстанне надзелам
зямлі, як і раней, адпрацоўваць
паншчыну або плаціць
памешчыку чынш (грашовы
аброк).
Інтэр’ер сялянскага жылля
Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з
прапанаванымі яму ўмовамі надзялення зямлёй пры скасаванні
прыгоннага права і адмовілася падпісваць устаўныя граматы. З
мэтай прадухіліць удзел незадаволеных сялян у паўстанні 1863 г.
царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і
Літвы з “часоваабавязанага становішча”. Сяляне тэрмінова
пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў. Акрамя
таго, на 20 % зніжаліся выкупныя плацяжы. Тым, хто быў
абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд,
поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы.
Гэтыя ўступкі істотна змякчалі
ўмовы вызвалення сялян у Літве
і Беларусі ў параўнанні з іншымі
рэгіёнамі Расійскай імперыі.
Вынікі аграрнай рэформы
У выніку рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі
трымалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель
(прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях
еўрапейскай часткі Расіі). Сялянскія надзелы ў Беларусі
складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Гаспадарка большасці сялян –
беднякоў і сераднякоў – мела нізкую ўраджайнасць, вялася на
аснове трохполля (1/3 поля засявалася азімымі, 1/3 – яравымі,
1/3 – адпачывала, знаходзілася пад парам).
Размеркаванне зямлі ў Беларусі. 1877 г.
11%
5%
51%
33%
Дваранcкае землеўладанне
Сялянскія надзелы
Землі казны, царквы
Буржуазнае землеўладанне
Захоўвалася адпрацовачная форма гаспадаркі, характэрная для
феадальнага ладу.
Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіталістычных
адносін у сельскай гаспадарцы. Сяляне, якія атрымлівалі
асабістую свабоду, станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай.
Многія гаспадаркі, якія
выкарыстоўвалі наёмную працу,
набывалі прадпрымальніцкі
характар. Тут уводзіліся
шматпольныя севазвароты,
плепшаныя прылады працы
(жалезныя плугі,
сельскагаспадарчыя машыны),
ажыццяўлялася спецыялізацыя
па вытворчасці збожжа,
малочнай жывёлагадоўлі,
вінакурэнні, авечкагадоўлі,
свінагадоўлі.
Маёнтак феадала
Разам з тым шлях развіцця капіталістычных адносін у сельскай
гаспадарцы быў дастаткова марудным і супярэчлівым з прычыны
захавання феадальных перажыткаў і, у першую чаргу,
памешчыцкай уласнасці на зямлю. Не быў выкарыстаны
альтэрнатыўны шлях развіцця, звязаны з увядзеннем уласнасці на
зямлю тых, хто яе непасрэдна апрацоўваў (сялян). Сяляне,
атрымаўшы асабістую свабоду, не атрымалі зямлі, што пазбавіла
іх матэрыяльнай зацікаўленасці ў выніках сваёй працы.
Прыкаладам эфектыўнага развіцяя капіталізму ў сельскай
гаспадарцы стала ў той час фермерская гаспадарка ў ЗША, дзе
фермер, які з’яўляўся ўласнікам зямельнага надзелу, сам
распараджаўся вынікамі сваёй працы і быў зацікаўлены ў іх
паляпшэнні.
Магчымыя шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы
Прускі
марудны, з захаваннем
памешчыцкай уласнасці на зямлю
Амерыканскі
эфектыўны, з уласнасцю
на зямлю саміх вытворцаў
расслаенне сялянства на
беднякоў, сераднякоў,
заможных
пераход да
прадпрымальніцкай гаспадаркі
Захаванне феадальных адносін
пашырэнне вольнанаёмнай
працы
часоваабавязанае становішча
сялян да 1863 г.
цераспалосіца
буйныя выкупныя
плацяжы
існаванне буйного
памешчыцкага землеўладання
Вынікі аграрнай рэформы 1861 г.
Развіццё капіталістычных адносін
Зрабіце тэст па тэме
Автор
allanick59
Документ
Категория
Образовательные
Просмотров
489
Размер файла
1 938 Кб
Теги
прыгоннага, право, адмена
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа