close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

ПАСТАНОВА

код для вставкиСкачать
ПАСТАНОВА
калегій упраўлення культуры і ўпраўлення адукацыі
Гродзенскага аблвыканкама
30 верасня 1997 г.
№ 13
г. Гродна
Аб стане ўліку і захавання
музейнага фонду Рэспублікі
Беларусь і стварэнні экспазіцый
у музеях навучальна- выхаваўчых
устаноў.
У адпаведнасці з лістом Міністэрства адукацыі і навукі РБ № 12-06/45 ад
22.07.96 г. і загада начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама № 287
ад 29.10.96 г. праведзена пашпартызацыя і праверка стану музеяў навучальнавыхаваўчых устаноў вобласці. Яна паказала, што пошукавая і выхаваўчая работа ў
большасці музеяў знаходзіцца на дастаткова высокім узроўні, але ўлік і захаванне
сабраных экспанатаў, узровень экспазіцыі нездавальняючыя. У большасці музеяў не
запаўняюцца інвентарныя кнігі, няма актаў прыёму экспанатаў, не праводзіцца
інвентарызацыя музейнага фонду. Пры змене кіраўнікоў музеяў фонд і дакументацыя
не перадаюцца па акту. Адсутнічаюць ахоўныя абавязацельствы на найбольш
каштоўныя экспанаты.
У многіх установах не створаны неабходныя ўмовы для захавання музейных
збораў: не ўмацаваны дзверы і вокны памяшканняў, адсутнічаюць фондасховішчы,
ключы ад музеяў нярэдка знаходзяцца ў выпадковых людзей. Каштоўныя музейныя
рэчы (зброя, узнагароды, манеты) экспануюцца ў адкрытым выглядзе, чым нярэдка
карыстаюцца злодзеі. Так, за апошнія гады двойчы быў абрабаваны музей Луненскай
СШ Мастоўскага раёна, знікла калекцыя старажытных манет з музея Смаргонскай
школы-інтэрната і.г.д. Страчваюцца экспанаты і пры перабудове экспазіцый.
Адміністрацыя навучальных устаноў не заўсёды звяртаецца ў органы міліцыі па такіх
фактах.
Пры стварэнні і закрыцці музеяў не вытрымліваюцца патрабаванні “Палажэння
аб музеі навучальна-выхаваўчай установы”.
Часта экспазіцыі ствараюцца без тэматыка-экспазіцыйных планаў, узгодненых
са спецыялістамі дзяржаўных музеяў, у выніку чаго яны не адпавядаюць сучасным
патрабаванням, многія з іх фізічна і маральна ўстарэлі. У музеях нярэдка адсутнічае
ўлік праводзімай работы, дапамога і кантроль з боку аддзелаў адукацыі, дзяржаўных
музеяў носіць эпізадычны характар.
У 1996 годзе прыняты Закон “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі
Беларусь”, у адпаведнасці з якія зборы музеяў навучальных устаноў з’яўляюцца
часткай Музейнага фонду рэспублікі і на іх распаўсюджваецца нарматыўныя
дакументы, якія дзейнічаюць для дзяржаўных музеяў. Улічваючы вышэй выказанае
калегіі пастанаўляюць:
1.
Скіраваць намаганні ўсіх адказных органаў і ўстаноў на ўхіленне
адзначаных недахопаў у дзейнасці музеяў, працуючых на грамадскіх пачатках.
1.1. Раённым аддзелам адукацыі ў поўнай меры забяспечыць выкананне
Закона “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”, “Палажэння аб музеі
навучальна-выхаваўчай установы”.
2
1.2. Сумесна з рэгіянальнымі дзяржаўнымі музеямі наладзіць вучобу
кіраўнікоў музеяў, працуючых на грамадскіх пачатках, шырока выкарыстоўваючы
вопыт лепшых.
1.3. Забяспечыць збор, абагульненне і перадачу ў абласны цэнтр дзіцячага і
юнацкага турызму штогадовай справаздачнасці па выніках дзейнасці музеяў (форма
прыкладваецца).
1.4. Адшукваць магчымасці ўвядзення ў штатны расклад школ стаўкі
заработнай платы кіраўнікоў музеяў у адпаведнасці з лістом Міністэрства адукацыі і
навукі РБ № 25-09/2-51 ад 20.04.89 г., а таксама “Палажэннем аб прысваенні музеям,
якія працуюць на грамадскіх пачатках, звання “Народны музей” Міністэрства культуры
Беларусі № 36 ад 23.04.93 г.
2.
Гродзенскаму
дзяржаўнаму
гісторыка-археалагічнаму
музею
і
Гродзенскаму абласному цэнтру дзіцячага і юнацкага турызму падрыхтаваць і
распаўсюдзіць нарматыўны і метадычны матэрыял па асноўных накірунках дзейнасці
грамадскіх музеяў. Абагульняць вопыт работы лепшых з іх.
2.1. Аказываць пастаянную метадычную дапамогу і ажыццяўляць кантроль за
дзейнасцю музеяў, асабліва ў перыяд іх стварэння і пераафармлення экспазіцый.
2.2. Прадоўжыць правядзенне занальных семінараў кіраўнікоў грамадскіх
музеяў і метадыстаў раённых (гарадскіх) аддзелаў адукацыі.
3.
Аддзелам культуры гаррайвыканкамаў, дзяржаўным музеям вобласці пры
стварэнні музеяў, працуючых на грамадскіх пачатках, даваць згоду на іх адкрыццё
толькі пры ўмове наяўнасці ўсіх неабходных умоў для захавання фондаў.
3.1. Пастаянна аказваць метадычную дапамогу працуючым грамадскім
музеям. Да 1.06.98 г. падпісаць з адміністрацыяй устаноў, дзе знаходзяцца музеі,
ахоўныя абавязацельствы ў 3-х экзэмплярах, адзін з якіх выслаць у абласны музей.
3.2. Ажыццяўляць пастаянны кантроль за станам узятых на ўлік найбольш
каштоўных экспанатаў, а пры адсутнасці ўмоў для іх захавання вырашаць пытанні аб
перадачы іх у дзяржаўныя музеі.
4.
Адміністрацыі навучальна-выхаваўчых устаноў вобласці наладзіць у 199798 навучальным годзе ўлік музейных збораў, штогод праводзіць іх інвентарызацыю.
4.1. Забяспечыць умацаванасць музейных памяшканняў, адшукваць
магчымасці для абсталявання фондасховішчаў. Ствараць належныя ўмовы для
захавання найбольш каштоўных экспанатаў (зброі, узнагарод, манет) у экспазіцыях.
4.2. Назначаць і вызваляць кіраўнікоў музеяў загадам дырэктара навучальнай
установы, пры іх змене асноўны фонд і дакументацыю перадаваць па акту.
4.3. Пры стварэнні новай і перабудове існуючай экспазіцыі абавязкова
карыстацца метадычнай дапамогай спецыялістаў дзяржаўных музеяў. Пры адсутнасці
ўмоў захавання каштоўных экспанатаў перадаваць іх у дзяржаўныя музеі на часовае
або пастаяннае захаванне.
Начальнік упраўлення
культуры
Начальнік упраўлення
адукацыі
Л.І. Кадзевіч
А.С. Саўчык
Автор
natasik4513
Документ
Категория
Семейное право
Просмотров
75
Размер файла
49 Кб
Теги
пастанова
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа