close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Віртуальны гісторыка - краязнаўчы музей Квасоўскай сярэдняй школы

код для вставкиСкачать
Вёска - Радзіма
чалавецтва. Адсюль
нашы традыцыі, звычаі,
мова. У кожнай вескі, як
і чалавека, свая
біяграфія. У Квасоўкі таксама. Лёс кожнага з
нас, нашых бацькоў,
дзядоў складае вялікі лёс
нашай Радзімы. І каб з
годнасцю крочыць па
жыцці неабходна ведаць
свае карані, біяграфію
сваёй вёскі.
Квасоўка ўпершыню ўспамінаецца ў
дакументах Гродзенскай эканоміі ў
1680 годзе. Але ёсць думка, што стварыў вёску кароль Рэчы Паспалітай
Стэфан Баторый, які рассяліў тут
сваіх землякоў. Нездарма самае
распаўсюджанае прозвішча
мясцовых жыхароў – Дзюрдзі - мае
венгерскі корань.
Назва вёскі паходзіць ад слова
“квас.”Але не толькі напой тут
маецца на ўвазе: квасілі агуркі,
капусту. Напэўна, усё гэта было
вельмі смачным…
Самая старажытная
пабудова вёскі Квасоўкакасцёл Непарочнага
зачацця Найсвяцейшай
Марыі Панны, які быў
пабудаваны ў 1871 годзе
на месцы драўлянага
касцёла на сродкі
вернікаў.
Першы раздзел экспазіцыі –
этнаграфічны. Ён складаецца з
дзвюх частак : жылога пакоя і
клеці.
У жылым пакоі мы знаёмімся з прадметамі сялянскага
быту. Адгадайце загадку: “ Чатыры нагі маю, але не звер. Пух і
пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, але не чалачек”. Гэта
ложак, які займаў пачэснае месца ў хаце. Быў ён далёка не ў
кожнай сям’і, часцей сяляне спалі на печы або лаўках. Ложак
ставілі далей ад дзвярэй і вокнаў, каб у зімовую сцюжу было
цяплей. Ложак,прадстаўлены ў нашым музеі, драўляны, яго
аснову складае даўгаватая рама на чатырох ножках, зверху на
дашачты насціл пакладзены матрац і пасцель- пярына,
коўдра,пуховыя падушкі. Калярова- узорыстая посцілка саткана
на кроснах.
Ля ложка гаспадыні да столі была прывязана
калыска, сплеценая з дубцоў лазы і ракіты. Лёгкі
штуршок- і калыска плыла па хаце, як чароўная
лодка. Увялікай сям’і яна ніколі не пуставала,
калыхала дзяцей па чарзе з году ў год. Мала было
адной, дык рабілі другую. Прыказка нават
папракае багатага на дзяцей чалавека: “Ані лыжкі,
ані міскі, а павесіў тры калыскі”.
Ступа – высакаваты драўляны стаячок,
у якім таўклі крупы. Зроблена яна з
цвёрдага дрэва – дуба.
З кавалка дрэва выдзёўбвалі глыбокую
выемку, звужаную ўнізе. У гэту выемку і
засыпалі сухое зерне, крыху змочанае
вадой, каб лепей адставала шалупінне.
Ступа была цяжкая, у хату з сянец яе
ўносіў мужчына. Гаспадыня чыстай
анучкай выцірала з яе пыл, перш чым
узяцца за работу.
Таўкач – драўляная качалка з
паўкруглымі канцамі і выемкай
пасярэдзіне, каб лаўчэй было
трымаць.У вялікіх сем’ях таўклі зерне ў
два таўкачы, асабліва на Каляды.Пра
гэта гаворыць і загадка: “ Ім не трэба
танцпляцоўка,
Як і мы Калядам радыІ ў дубовай яме лоўка
Скачуць галышы - блізня
Драўляная хлебная лапата
прымянялася тады, калі пяклі хлеб.
Хлеб звычайна пяклі з жытняй мукі.
Сітны хлеб пяклі з мукі, прасеянай праз
сіта. Гаспадыня рукамі брала цеста з
дзяжы, выкачвала круглыя боханы.
Драўляную хлебную лапату пасыпалі
мукой, на яе выкладвалі боханы і
саджалі ў печ, на гарачы под. Каб хлеб
быў смачнейшы, пад боханы часам
падкладвалі капуснае, кляновае ці
дубовае лісце.Да хлеба адносіліся з
вялікай пашанай. Хлебам-соллю
сустракалі гасцей, маладых у час
вяселля. Пра хлеб захаваліся беларускія
прыказкі: “ Хлеб плячэй не горбіць”, “ Не
я хлеб нашу, а ён мяне носіць”, “ Лепш
свой посны праснак, як чужое сала”.
Загадка:” У ліпавым карытцы жывое
варушыцца”. Гэта лапці.
 Лапці – сялянскі абутак, плецены з
лыка. Лыка дралі з маладой ліпы,
сушылі ў клеці або на гарышчы хаты.
Потым палоскі кары, каб яны не
ламаліся, размочвалі ў цёплай вадзе.
Плялі лапці на драўлянай калодцы,
палоскі лыка шчыльна падганялі адна
да адной. Па баках пакідалі петлівушкі, у якія зацягваліся аборы –
вяроўчатыя або раменныя шнуркі,
якімі лапці падвязвалі да ног.
 На ногі накручваліся палатняныя
анучы. Падэшву для трываласці
падпляталі лыкам, пянькою, зрэдку
падшывалі скураю. Плялі лапці
звычайна мужчыны.У лапцях сялянам
было добра і на працы, і ў танцы.

Драўляныя абіякі.
 Рабіліся з кавалкаў дрэва, у якіх
выдзёўбваліся адтуліны для ног.
Глыбокія, яны засцерагалі ад вады і
гразі. Заходзячы ў хату, абіякі пакідалі
ў сенцах або каля парога ў кухні, каб не
наслядзіць на падлозе.

А вось і наступны экспанат. Напачатку – вясёлая загадка: “ Надзеў на
вяселле прыгожы жупан, на возе рассеўся і едзе, як пан.”
Пан гэты – куфар. Ён часта згадваецца ў вясельных песнях. Дзяўчына
збірала пасаг, складвала яго ў куфар, чакаючы дня, калі пойдзе пад вянец.
Тады куфар з пасагам перавозілі ў хату жаніха, спявалі: ”Коні каваныя вязуць
скрыні маляваныя”.
Куфар зроблены з дошак, на кароткіх падстаўках-ножках. Куфар
упрыгожаны разьбой. Для трываласці і прыгажосці акованы металічнымі
пласцінкамі. Па баках прымацаваны ручкі, каб лягчэй было пераносіць
куфар з месца на месца.
У куфары ляжыць сапраўдны скарб, вытканы ны кроснах. Вочы разбягаюцца
ад стракатай прыгажосці кашуль, фартушкоў, посцілак, абрусаў, ручнікоў і
сурвэтак. Такіх абноў у краме не купіш: у іх жыццё, натхненне, душа
таленавітых квасоўскіх майстрых. Квасоўка з’яўляецца цэнтрам такіх
народных промыслаў, як прадзенне і ткацтва.
Акрамя гэтага ў раздзеле
размешчаны прылады
сялянскай працы - качалка,
сярпы, калаўродкі і матавілы,
прадметы абіходу – гладышы,
гаршкі, самавары. Асвятляляся
хата маслянай лямпай.
Упрыгожваў жылы пакой
саламяны павук, падвешаны да
столі. Ён павольна
паварочваўся ў плынях паветра
і сімвалізаваў будучы ўраджай.
У клеці захоўваліся прадукты
харчавання: зерне, яйкі,
прылады працы.
Другі раздзел экспазіцыі
прысвечаны Вялікай Айчыннай
вайне 1941- 1954 гадоў. Векапомныя
саракавыя былі трагічнымі і для
Квасоўкі. Вогненным подыхам
апаліла яе вайна. Сотні салдат
загінулі, дзесяткі мірных жыхароў
угналі ў Германію, бомбай быў
парушаны будынак школы.
Экспазіцыя музея , прысвечаная
Вялікай Айчыннай вайне, уключае
ў сябе Чырвоны сцяг - сімвал
Перамогі, фрагмент
мемарыяльнай дошкі помніка
воінам-вызваліцелям у вёсцы
Гарны, а таксама элементы зброі,
планшэт, салдацкія фляжкі,
патэфон саракавых гадоў.
Гітлераўцы растрэльвалі людзей, нярэдка заганялі ў будынкі, зачынялі дзверы і
падпальвалі. Людзі паміралі пакутлівай смерцю. Адна з такіх карных экспедыцый
адбылася 8 верасня 1943 года ў вёсцы Саломенка Квасоўскага сельскага Савета.
Гітлераўцы сабралі жыхароў вёскі ў лесе каля вёскі і растралялі. У гэты трагічны дзень
загінулі сем’і Гарчаковых, Чэкелей, Шубзды, Януцэвічаў, Крукоўскіх. Нямецка –
фашысцкія агрэсары не ведалі літасці. З дваццаці шасці растрэляных ахвяр большасць
загінуушых былі дзеці, самаму малодшаму з якіх было каля дзвух месяцаў. Спачатку
ахвяры былі пахаваны ў вёсцы Саломенка, а пасля вайны іх астанкі перазахаваны ў
вёсцы Навасёлкі Квасоўскага сельскага Савета. Памяць ахвяр фашызму увекавечана
мемарыяльным помнікам, які створаны рукамі нашага земляка разьбяра па дрэве
Станіслава Пятровіча Быка на народныя сродкі.
Памяць савецкіх
воінаўвызваліцелей
увекавечана ў
вёсцы Квасоўка
помнікам на
Магіле
Невядомага
салдата.
У вёсцы Гарны знаходзіцца помнік землякам,
якія не вярнуліся з вайны, і воінам Савецкай
арміі, якія вызвалялі вёску ад нямецка фашысцкіх захопнікаў.
Вось як апісваў сваю работу над помнікам ў
вёсцы Дарошавічы сам С. П. Бык: “Праект
помніка я склаў спачатку ў эскізе, які
абсудзілі на сходзе актыва калгаса
“Кастрычнік”. Потым эскіз быў зацверджаны
на мастацкім савеце Гродзенскага
аблвыканкама. Спіс загінуўшых, прозвішчы і
ініцыялы, які напісаны на дзвюх мармурных
дошках, складаў сельскі Савет, сустракаліся з
роднымі і блізкімі загінуўшых, удакладняліся
ініцыялы і дата нараджэння. Потым гэты спіс
вазілі на зацвярджэнне ў ваенкамат і
райвыканкам. Ствараўся помнік чатыры
месяцы ў 1967 годзе. Але я жадаў бы па –
іншаму дапоўніць дадзены праект: я дадаў бы
прыспушчаны сцяг два метра вышынёй.
Помнік выглядаў бы больш велічна і
прыгожа“.
Наступны раздзел экспазіцыі музея - гісторыя калгаса
імя В.І.Крэмко.
Пасля вайны Квасоўка пачала будаваць мірнае жыццё. У
1949 годзе на тэрыторыі Квасоўкі і навакольных вёсак
быў створаны калгас ”Кастрычнік”. Сёння гэта сучаснае
сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое па многіх
паказчыках выходзіць на першае месца ў рэспубліцы.
З 1984 па 2006 год яго узначальваў Віталій
Ільіч Крэмко, які за сваю працу атрымаў
высокае званне Герой Беларусі. З 2011 года
СВК “Кастрычнік - Гродна”носіць імя
В.І.Крэмко.
Квасоўка сёння - гэта
сучасны аграгарадок, дзе
вядзецца будаўніцтва
жылля, ёсць сучасная
амбулаторыя, дзіцячы
садок, дом быту. Нават сваё
тэлебачанне ў Квасоўцы
ёсць! Тэлестудыя
“Каскад”трансліруе свае
праграмы на Гродна,
Скідзель, Ваўкавыск.
У Квасоўцы жыў і працаваў разьбяр па
дрэве Станіслаў
Пятровіч Бык(1928-2008гг).
Разьбяр надзвычай актыўна працаваў
над тэмай сялянскага жыцця. Ён не
толькі развіваў традыцыі разьбы, але і
шукаў новыя матывы для сваіх
кампазіцый і знаходзіў іх у
адлюстраванні эстэтыкі працы на
зямлі, у пачуццях, народжаных цеснай
сувяззю чалавека з прыродай. Шмат
скульптурных работ С.П.Быка
прысвечана беларускім паэтам –
класікам Я.Купале і Я.Коласу.
Станіслаў Пятровіч - аўтар помнікаў воінамвызваліцелям у вёсках Гарны, Дарошавічы,
Навасёлкі, драўляных скульптур у мясцовым
касцёле Непарочнага зачацця Найсвяцейшай
Дзевы Марыі. Адна з работ Станіслава
Пятровіча- “ Зубры”- знаходзіцца ў калекцыі
былога Прэзідэнта Францыі Жоржа Пампіду,
як падарунак ад Савецкага Саюза.
Прадстаўлены работы майстра і ў нашай
экспазіцыі- гэта драўляныя скульптуры
салдата Перамогі, Янкі Купалы, скульптура
“Алені”.
Апошні раздзел музея прысвечаны гісторыі Квасоўскай
сярэдняй школы. Вось ўжо больш за 85 гадоў яна
гасцінна расчыняе дзверы для сваіх вучняў.
Першая школа ў была драўлянай, працавала з 1925 года ў
Лікоўцы. Першым дырэктарам была Бабіцкая Алена. У
1931 годзе пачатковая школа стала сямігодкай. У 1938
годзе быў узведзены цагляны будынак.У 70- ыя гады і
2002 годзе былі дабудаваны прыбудовы.
35 год дырэктарам Квасоўскай школы быў
таленавітый педагог Кавальчук Іван
Васільевіч, які цяпер знаходзіцца на
заслужаным адпачынку.
За час свайго існавання школа цалкам змяніла сваё
аблічча. Яна стала сучаснай, утульнай. Працуе
камп’ютарны клас, спартыўная зала, вывучаюцца
англійская і польская мовы, працуюць гурткі і секцыі.
Сапраўдным скарбам школы з’яўляюцца яе выпускнікі.
Гэта выкладчык Гродзенскага медуніверсітэта, прафесар Аляксандр Біркас,
педагог, старшыня Савета ветэранаў у вёсцы Луцкаўляны Уладзімір
Козыраў, старшыня праўлення калгаса імя В.І.Крэмко Сяргей Крэмко.
Прыемна, што многія выпускнікі застаюцца жыць і працаваць у родных
мясцінах.
Аляксандр Біркас
Многія з педагогаў школы яе выпускнікі. Гэта Шота Ганна Зыгмундаўна,
Імперовіч Ганна Станіславаўна, Зелянкоўская Марына Мечыславаўна і інш.
Не забывае школа і ветэранаў педагагічнай працы - Мельнікаву Кацярыну
Ігнацьеўну, Скварку Кацярыну Браніславаўну, Шкуту Кацярыну Андрэеўну,
Усціновіч Галіну Вячаславаўну, Бузюка Аляксандра Уладзіміравіча, Дзюрдзя
Казіміра Іванавіча, Эйсманта Рамана Станіслававіча, Дзюрдзь Зінаіду
Віктараўну, Кавальчук Надзежду Фёдараўну, Лубоўскую Яўгенію Антонаўну.
З чаго пачынаецца Радзіма? Для кожнага з нас, безумоўна, з роднага дома,
роднай вёскі. Расце чалавек, ідзе далей ў жыццё і ўсё роўна месца, дзе ён
нарадзіўся і рос, заўсёды звязвае яго з паняццем Радзіма.
Мы ўсе ўключаны ў генетычны ланцуг традыцый, спрадвечную памяць
крыві. Бываюць імгненні, калі нейкая дробязь - вышыўка на рушніку, колас з
роднага поля, урывак з песні - закручвае ў крыві цэлы вір невядомых
пачуццяў. І тады адчуваеш сябе ў радавым патоку жыцця, адчуваеш сябе
беларусам.
Документ
Категория
Презентации
Просмотров
182
Размер файла
12 710 Кб
Теги
віртуальна, краязнаўчы, школа, квасоўскай, сярэдняй, гісторыка, музей
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа