close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

З успамінаў Чылікіна аб М

код для вставки
З успамінаў Чылікіна аб М. Дз. Несцяровічу
Стаялі мы тады на абароне ў 60 кіламетрах ад Арла. У канцы лета 1942 года фашысты рваліся да нашай нафты на Паўночны Каўказ і да Сталінграда... На нашым Бранскім фронце вяліся баі мясцовага значэння з мэта скаваць і ўтрымаць супраць сябе войскі праціўніка. З такой мэтай і быў учынены бой каля в. Сутолка.
1-шы асобны стралковы батальён, у якім малодшы палітрук асобнага ўзвода нашай разведкі, меў задачу захапіць першую лінію траншэяў гітлераўцаў і знішчыць іх жывую сілу.
16 верасня ў 18.00 пасля артылерыйскай падрыхтоўкі нашы падраздзяленні пайшлі ў наступленне. У ланцугу атакуючых воінаў быў і малодшы палітрук Несцяровіч. Ён у час бою перамяшчаўся ад адных залегшых байцоў да іншых і асабістым прыкладам пад агнём праціўніка падымаў іх і вёў за сабой. Баявы покліч воінаў быў настолькі моцным, што немцы не вытрымалі націску і адступілі з вялікімі стратамі.
На наступны дзень гітлераўцы наладзілі контратаку пяхотным батальёнам, падтрыманую танкамі. Нашы падраздзяленні сустрэлі ворага моцным агнём. Два танкі былі падбітыя, трэці падарваўся на міне, а астатнія павярнулі назад. Контратака праціўніка правалілася. Нашы воіны ў гэтыў баях вытрымалі і знішчылі вялікую колькасць гітлераўцаў і іх узбраення.
За мужнасць, рашучасць і ўмелыя дзеянні малодшы палітрук Несцяровіч быў узнагароджаны першай урадавай узнагародай - медалём "За баявыя заслугі".
Документ
Категория
Молодежные и Детские
Просмотров
7
Размер файла
22 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа