close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Азбука народнай мудрасці

код для вставки
Азбука народнай мудрасці
Першы дзень восені ў свядомасці народа паяднаўся з пачаткам
новага навучальнага года. Народжаныя ў гэты дзень людзі
практычныя, лёгка пераадольваюць жыццёвыя цяжкасці. Творчыя,
ініцыятыўныя, гарманічныя, яны не любяць марнаваць час.
23 верасня – дзень апосталаў Пятра і Паўла. На Белай Русі два
Пятры і Паўлы – вялікі ды малы, летні (12 ліпеня) ды восеньскі.
Дазвалялася з Пятра і Паўла восеньскага рваць рабіну, якая
пасаладзела ад ранішнікаў-замаразкаў. 23 верасня – пачатак
астранамічнай восені, дзень асенняга сонцастаяння, дзень і ноч
раўняюцца. Затым дзень прыкметна змяншаецца, а ноч
прыбаўляецца.
27 верасня – Узвіжанне, Звіжанне. Свята “закрывання” зямлі
на зіму. Наступаюць першыя замаразкі. У народзе назва свята
тлумачыцца апрадмечваннем бытавых сялянскіх работ, наданнем ім
руху, перамяшчэння. “Звіжанне цяпло зрушвае, а холад насоўвае”,
“Звіжанне лета замыкае, ключык шэрая птушачка за мора панесла”,
“Са Звіжання восень да зімы ўсё хутчэй ідзе”.
Існуе легенда, што калі на свята гады збіраюцца ў адно месца,
то паперадзе іх заўсёды ідзе змяіны цар, у якога на галаве залатая
карона ці рожкі. Хто падбярэ скінутую царом карону, той стане
надзвычай мудрым, будзе ўгадваць чужыя думкі, не будзе баяцца
змяінага яду. Каб задобрыць цара, варта разаслаць перад ім белы
абрус з хлебам-соллю і пакланіцца, тады ён у знак падзякі і скіне
карону.
30 верасня – імяніны Веры, Надзеі, Любові і Соф’і (у гонар
трох сёстраў: Веры, Надзеі, Любові – і маці іх Соф’і, якія прынялі
неверагодныя пакуты і смерць (137 г. н. э.) па загадзе імператара
Адрыяна за тое, што не адмовіліся ад Хрыстовага вучэння). Людзі,
народжаныя ў гэты дзень, вельмі цікаўныя, творчыя. Але з узростам
забываюцца пра самакрытычныя адносіны, у выніку чаго часам
застаюцца ў адзіноце.
“Верасень – з досвіткам дзень”, “Як настане верасень, у гаспадара
поўныя гумно і кішэнь”, – казалі ў народзе. А вось яшчэ:
 Прыйшоў верасень – супакоіў прыроду.
 У верасні сініца восень у госці просіць.
 У верасні лес радзейшы і птушыны голас цішэйшы.
 У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.





У верасні адна ягада, дый тая – горкая рабіна.
У селяніна ў верасні поўныя кішэні і засекі.
Халодны бацюхна-верасень, ды корміць добра.
Восень у верасні ідзе і дождж за сабой вядзе.
У верасні зямля апранаецца ў азімую зелень.
Документ
Категория
Образование
Просмотров
38
Размер файла
63 Кб
Теги
мудрасці
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа