close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Азбука народнай мудрасці

код для вставки
Азбука народнай мудрасці
1 кастрычніка — Арына-плакуння жураўліная. У гэты дзень праводзілі журавоў: “На Арыну і адсталы жораў за цёплае мора пацягнецца”.
“Колам дарога!” — крычалі ўслед, каб па вясне дамоў вярнуліся. Калі гусі і
жураўлі не спяшаюцца пакінуць родныя мясціны, гаварылі ў народзе, што
сцюжа не хутка наступіць і зіма будзе кароткай. Народжаныя ў гэты дзень
становяцца ярка выражанымі лідэрамі, вырастаюць ганарлівымі і ўладарнымі
людзьмі. Поспех у іх дзеяннях дасягаецца жаданнем працаваць і ўменнем
глядзець у будучыню.
Кастрычніцкія вятры дружна налятаюць на дрэвы, скідаюць рэзкімі парывамі лісце на зямлю. За гэта кастрычнік называлі лістабоем і лістадзёрам.
Калі ж вятры як след бяруцца за работу ў сонечнае надвор’е, над зямлёй
шапаціць казачны залаты дождж. Адсюль кастрычнік – залацень.
Буйныя вятры часам прыносяць дажджы-косахвастуны, падсцёбы,
тыя, што льюцца ў напрамку моцнага ветру. Якраз за такое надвор’е атрымаў
месяц назвы кісельнік і крутаверць. Кастрычнік – парогзімы, месяц ледзяных
дажджоў, мокрага снегу і асенняга бездарожжа. Адсюль і яшчэ адна назва –
гразнік.
14 кастрычніка – самае галоўнае свята месяца – Пакровы, або Пакроў
(пакрывала Багародзіцы) і адначасова старажытнае свята славян – заканчэнне
восеньскіх работ. Пра яго гаварылі:
 Прыйшла Пакрова – заціхла дуброва.
 На Пакровы зямля снегам пакрываецца, марозам адзяваецца.
 На Пакровы да палудня восень, а пасля палудня зімачка-зіма.
 Святы Пакроў пакрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду
лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаха пяром.
 На Пакровы зіма “закрывае” лета, закоўвае зямлю, і ўжо да вясны
аніхто не зможа знайсці скарбаў.
31 кастрычніка – апошні дзень месяца, па народным календары – Лука.
Па ім арыентаваліся на заканчэнне ўсіх палявых работ. Народжаныя ў гэты
дзень становяцца прагматыкамі, людзьмі рашучымі і актыўнымі. Валодаюць
практычным розумам і выдатнай інтуіцыяй. Абаяльныя і дружалюбныя.
У народным календары кастрычнік пазначаны шматлікімі прыказкамі і
прымаўкамі:
 Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць.
 Кастрычнік на плямістым кан едзе.
 У кастрычніку на адной гадзіне дождж, і снег.
 У кастрычніку і хата з дровамі, мужык з лапцямі.
 У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся.
 У кастрычніку дождж дробна сеецца, але доўга цягнецца.
 Кастрычнік зямлю пакрывае дзе лістком, а дзе сняжком.
 Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
37
Размер файла
71 Кб
Теги
мудрасці
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа