close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Чытаем разам

код для вставки
кастрычнік
Чытаем разам
Бабіна лета
Другі тыдзень запар ідзе дождж. Цярушыць і цярушыць,
быццам праз сіта. А то часам і ветрам пацягне, ды такім
непрыветным, што пальцы пачынаюць дубець. Здаецца, яшчэ
тыдзень-другі – і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю
мяккім пухам, і заскрыпяць па белым некранутым першазімку
вясёлыя сані.
Але вось зусім нечакана дождж перастаў. Выбліснула сонейка.
I ўсё навокал ажыло і павесялела... Дні стаяць ціхія, сонечныя,
поўныя мяккай задуменнасці і хараства. У паветры плыве
павуцінне. Тонкія серабрыстыя валаконцы асядаюць на зямлю,
чапляюцца за хмызы, платы, быльнёг. Зямля набывае матава-белы
колер, а валаконцы ўсё ткуцца і ткуцца. Паглядзіш у бязмежны
блакіт асенняга неба – і раптам падасца табе, вось-вось сыпне яно
на зямлю ча- роўныя песні палявых жаваранкаў.
“Бабіна лета настала”, – з замілаваннем кажуць у народзе аб
гэтай пары восені.
Адчуўшы цяпло, ажываюць шмат якія заснуўшыя было на
зіму насякомыя. Зноўз’яўляюцца стракатыя матылькі, мітусяцца ля
чыстых люстраных лужын, па глухіх лясных дарогах хуткакрылыя
стракозы, вылазяць з душных хадоў-лабірынтаў пагрэцца на
сонейку лясныя мурашкі. А часам нават прагудзе над адзінокай
кветкай калматы чмель, замармыча на ўзлессі цецярук-касач.
Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых
дзянькоў. Хто назапашвае на зіму кармы, хто спяшаецца цёплае
жыллё ўладкаваць, хто проста жыруе, набіраецца сілы.
Большасць птушак ужо адляцела. Ранкамі ў асеннім небе
можна пачуць толькі трубныя галасы апошніх журавоў. Гэта
журботнае курлыканне крылатых вандроўнікаў нельга слухаць без
хвалявання.
Але кароткія яны, гэтыя залатыя дзянькі бабінага лета.
Глядзіш – зноў схавалася за хмары сонца, падзьмулі халодныя
вятры, зачасцілі дажджы. I зноў кудысьці пахаваліся падманутыя
цёплымі днямі ўсялякія казюлькі, стракозы, мурашкі. У лесе стала
ціха і няўтульна.
Бывай, залатая восень!
Р. Ігнаценка
Восень на парозе
– Жыхары лесу! – закрычаў аднойчы раніцай мудры Крумкач.
– Восень ля ляснога парога, ці ўсе да яе прыходу гатовыя?
Як рэха, данесліся галасы з лесу:
– Гатовыя, гатовыя, гатовыя...
– А вось мы зараз праверым! – каркнуў Крумкач. – Першнаперш восень холаду ў лес напусціць – што рабіць
будзеце?
Адгукнуліся звяры:
– Мы, вавёркі, зайцы, лісіцы, у зімовыя шубы пераапранёмся!
– Мы, барсукі, яноты, у цёплыя норы схаваемся!
– Мы, вожыкі, кажаны, сном непрабудным пазасынаем!
Адгукнуліся птушкі:
– Мы, пералётныя, у цёплыя краіны паляцім! Мы, аселыя,
пуховыя целагрэйкі паапранаем!
– Другой справай, – крычыць Крумкач, – восень лісце з дрэў
здзіраць пачне!
– Няхай здзірае! – адгукнуліся птушкі. – Ягады лепш відаць
будуць!
– Няхай здзірае! – адгукнуліся звяры. – Цішэй у лесе стане!
– Трэцяй справай, – не сунімаецца Крумкач, – восень апошніх
насякомых марозікам пстрыкне!
Адгукнуліся птушкі:
– А мы, дразды, на рабіну навалімся!
– А мы, дзятлы, шышкі пачнём лушчыць!
– А мы, шчаглы, за пустазелле прымемся!
Адгукнуліся звяры:
– А нам без мух-камароў спаць будзе спакайней!
– Чацвёртай справай, – гудзіць Крумкач, – восень нудой
дапякаць стане! Хмар цёмных нагоніць, дажджоў сумных
напусціць, тужлівыя вятры нацкуе. Дзень укароціць, сонца
за пазуху схавае!
– Хай сабе дапякае! – дружна адгукнуліся птушкі і звяры. –
Нас нудой не проймеш! Што нам дажджы і вятры, калі мы ў
футрах і целагрэйках! Будзем сытыя – не засмуткуем!
Хацеў мудры Крумкач яшчэ штосьці сказаць, ды махнуў
крылом і паляцеў. Ляціць, а пад ім лес, рознакаляровы, стракаты –
асенні.
Восень ужо пераступіла цераз парог. Але нікога ніколькі не
напужала.
М. Сладкоў
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
394
Размер файла
72 Кб
Теги
раза
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа