close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Азбука народнай мудрасці

код для вставки
лістапад
Азбука народнай мудрасці
Здаўна першы дзень лістапада лічыцца днём праводзінаў
восені і сустрэчы зімы. Народжаныя ў гэты дзень дзеці вырастаюць
абаяльнымі і мэтанакіраванымі. Яны ўмеюць ладзіць з людзьмі,
імкнуцца пазбягаць канфліктаў, любяць падарожнічаць, хутка
набываюць новых знаёмых.
“Лістапад на рабой кабыле ездзіць: то снег, то слата”. Ямчэй,
бадай, і не скажаш. Гэта пара глухога перадзім’я. Ні адзін дзень не
абыходзіцца без дажджу, дробнага, надакучлівага. Па прасёлачных
дарогах, раскіслых ад бясконцых дажджоў, ні праехаць ні прайсці.
Дрэвы стаяць мокрыя, голыя. Надвор’е няўстойлівае. Снег уперамешку з граззю. Холад змяняецца цяплом, снег – дажджом.
Ранішнія замаразкі скоўваюць тонкай ледзяной скарынкай лужыны
і канавы. Стыне рака. Нездарма ў народзе гэту пару восені
называюць гнілой.
30 лістапада – Рыгор-зімаўказчык. “Які дзень, такая і зіма”, –
казалі ў народзе. А вось яшчэ:
 У лістападзе гола ў садзе.
 У лістападзе кладзі капусту ў кладзі.
 Лістапад-лістакос: вецер і мароз вершаць залаты пакос.
 Першы сняжок у лістападзе – яшчэ не зімовы шлях.
 Плачуць па сонцы ў лістападзе аконцы.
 У лістападзе цяпло марозу не ўказ.
 У лістападзе холадна, ды не камарна.
 Лістападаўскія ночы да снегу цёмныя.
У лістападзе раніца з прыцемкам сярод дня сустракаецца.
Народжаныя 30 лістапада ўжо з дзяцінства вылучаюцца разважлівасцю, у іх усё прадумана і распланавана. Маюць выдатную
інтуіцыю і гумар, добры густ.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
7
Размер файла
63 Кб
Теги
мудрасці
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа