close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Вершы пра восень

код для вставки
лістапад
Вершы пра восень
Лістапад
Сее дожджыкам позняя восень.
Сыпле золата з дрэў лістапад.
Сціхла птушак лясных
шматгалоссе,
Пуста ў полі, аголены сад.
Непрытульна, як ў кінутай хаце,
Толькі вецер хістае галлё...
Толькі ў ціхай, глыбокай маркоце
Нікне купка павіслых бяроз
I зямля ў прадзімовай дрымоце
Спіць пад полагам
хмарных нябёс.
К. Чубанаў
Лістапад
Пабяліла шэрань пожні,
Лёг на лужынкі лядок.
На бярозцы — ліст апошні,
Б’ецца з ветрам ён, лісток!
Вецер б'е, скубе, камечыць:
“Не ўпірайся, хілы ты!..”
Як шкада цябе, агеньчык,
Трапятлівы, залаты!
Летам быўты непрыкметны,
А цяпер, перад зімой,
Храбра дужаешся з ветрам,
Каб не згаснуць,
Быць сабой.
Трымайся, лісточак,
Свяці, як ліхтарык,
Ты сонца сыночак,
Што гляне з-за хмарак.
А сонейка гляне —
I вецер сцішэе,
Бы ў летняе ранне,
Цябе не абвее.
Трымайся, лісточак,
Самота — не страх!
Змагайся, лісточак!
– Ах!..
Вецер сцюжны, вецер свежы
Глуха ўзвыў, зласней падзьмуў —
Паляцеў лісток у снежань,
У завеі, у зіму.
М. Чарняўскі
***
Ставяць калёсы, рыхтуюць сані,
Цепляцьдамы, —
Лістапад.
Гразі замнога, непагадзь золкая,
Дрэвы абсыпаліся, —
Лістапад.
Дробны дожджык
сцюдзёна паколвае
Шчокі і рукі, —
Лістапад.
Рэкі спыняюцца, дзень карацее,
Сцюжаю дыхае, —
Лістапад.
Месяц лістапад
падчысціў дарогі,
Адчыніў вароты
Матухне-зіме.
А. Русецкі
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
517
Размер файла
65 Кб
Теги
вершы
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа