close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе?

код для вставки
снежань
Што адбываецца ў прыродзе?
Снежань кружыць і скуголіць,
I з мяцеліцай сваволіць,
Мяккі снег бярэ ў ахапкі,
Беліць елак, сосен шапкі...
А. Дзеружынскі
Вось ўжо праўда, дык праўда: “Снежань вока снегам цешыць
дый марозам вуха рве”. Суровы снежань-зімнік намёў у лесе
вялізныя гурбы, пачапіў на дрэвы і хмызнякі снегавыя шапкі,
пухкімі белымі дыванамі заслаў лясныя паляны, палі і лугі. А вецер свішча, галосіць, скідае з галін шапкі снегу.
Звечара ўдарыў мароз, ды такі, што ўсю ноч у лесе трэск
стаіць. Пад раніцу мароз робіцца яшчэ мацнейшы. Сонца ледзь
узнімецца над гарызонтам, спыніцца і, здаецца, застыне.
Дні робяцца ўсё карацейшыя і карацейшыя. У снежні самыя
доўгія ў годзе ночы і самыя кароткія дні.
25 снежня — Спірыдон-сонцаварот. Паступова ноч пачынае
крыху змяншацца, а дзень, наадварот, павялічвацца. Сонца
падымаецца ўсё вышэй і вышэй і паварочвае на лета. “Пасля
Спірыдона хоць на вераб’ёвы скачок, але прыбудзе дзянёк”.
Здаўна гэты час лічыўся пачаткам самых моцных маразоў і
мяцеліц. “На сонцаварот, — кажуць сяляне, — мядзведзь у бярлозе
павернецца на другі бок, а карова на сонцы бок пагрэе”. Сонца на
лета, зіма на мароз. Гэты дзень вызначае ўвесь характар зімы. Калі
сонца прамяністае — навагодцзе чакай марознае, яснае; калі хмура
і на дрэвах шэрань — на Новы год будзе цёпла і пахмурна.
У лесе і полі жыццё не замірае.
Застаюцца зімаваць галкі, вароны, сарокі, вераб’і. Туляцца
бліжэй да чалавечага жылля пуначкі, прасянкі, аўсянкі.
Мякка пасвістваючы, узлятае на заснежаны куст пушыстая з
цёмнай галоўкай і шэрай спінкай птушка. Брушка і грудка ў яе
чырвоныя. Гэта снягір. Ён прылятае да нас у госці з поўначы.
Кормяцца снегіры ягадамі рабіны, крушыны, ядпоўцу.
Прылятае да нас з поўначы і буравата-шэрая з чырванаватым
адценнем амялушка. Сустрэнеш зімой і палярную саву.
На зацярушаных снегам галінах гушкаюцца, куляюцца і
вісяцьдагары нагамі невялікш чырванавата-зеленаватыя птушкі.
Гэта крыжадзюбы. У хвойных лясах, калі ўраджай на шышкі
добры, гэтых птушак вельмі шмат. Сваімі моцнымі, скрыжаванымі
дзюбамі яны вылушчваюць насенне з яловых шышак. Яны не
баяцца ні снегу, ні марозу і нават дзетак сваіх выводзяць не толькі
летам, але і зімой.
У пошуках корму вандруюць сініцы — чорная і даўгахвостая.
А вось каркання варон не чуваць цяпер у лесе. На зімовы час
яны перабраліся ў гарады і вёскі.
Землярыйкі і палёўкі большую частку зімы праводзяць пад
снегам. Грызуць укрытыя снегам травы, імхі і кусты, на снезе
збіраюць арэшкі, ягады рабіны. Асноўная ж іх ежа — насякомыя,
чарвякі.
У пачатку снежня ласі і казулі скідаюць рогі. Шанцуе таму,
хто знойдзе ласіны рог. Яго лекавыя ўласцівасці былі здаўна
вядомы беларусам. Кажуць, што ён вылечвае ад шаленства.
У пошуках ежы ходзяць табункі аленяў і дзікіх коз.
У драбналессі, у зарасніках кустоў жывуць гарнастаі і ласкі.
Зімой іх можна сустрэць і каля жылля чалавека. Ласкі і гарнастаі —
лютыя ворагі грызуноў. Яны шмат часу праводзяць пад снегам,
палююць на мышэй дый хаваюцца ад холаду і больш буйных
драпежнікаў.
Ваўка зімой можна сустрэць на дарогах і пратаптаных
сцежках.
Белы снег і белае футра добра дапамагаюць зайцу-беляку
ратавацца ад ваўка і лісіцы. Заяц-шарак толькі крыху святлее. Бяляк
— жыхар лесу. Шарак аддае перавагу пералескам і садам.
Кормяцца яны карой, тонкімі галінкамі і маладымі парасткамі
вярбы, асіны, бярозы, дуба і клёна, ягадамі, рунню.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
67
Размер файла
31 Кб
Теги
што
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа