close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Загадкі і вершы

код для вставкиСкачать
Загадкі і вершы.
Ідзе да нас бабуля Завеяй снегавой,
А побач з ёй дзядуля 3 бялюткай барадой.
(Зіма, мароз)
Дзіўны, смешны карагод Бачыў я пад Новы год:
Карагод вадзілі “мухі” —
Дзеткі маці-завірухі.
(Сняжынкі)
Вырасла са снегу Дзецям на пацеху.
Дзівіцца Мароз —
3 морквы ў яе нос.
(Снежная баба)
Пальмы высяцца прыгожа I яскравых кветак россып...
На дзівоснай кветцы кожнай Серабром застылі росы.
Не растуць вясной і летам, Толькі ў зімні час іскрацца.
Тайна ёсць у дзіўных кветак Сонца яркага баяцца.
(Іней)
Ідуць каровы бурыя За пастухом-віхураю,
Ідуць зімой і летам.
Што за каровы гэта?
(Воблакі і вецер)
Удзень яна хаваецца,
Уночы загараецца.
А калі злятае з неба,
Загадаць жаданне трэба. (Зорка)
Чырвоны сабака У печы гуляе.
Ніколі не брэша,
А рукі кусае.
(Агонь)
У печы нараджаецца,
У неба спяшаецца.
(Дым)
Зіма-чараўніца Снежань на календары.
Няма снегу на двары.
Так панура ўсё і шэра:
Дзе зіма сняжок падзела?
Новы год прыйшоў, Каляды — Гэтым святам усе рады!
Вось каб нам яшчэ зіма Шчодра снегу паддала!
I зіма без шкадавання Дорыць снежнае убранне!
А зямля, нібы паненка, Апранулася ў сукенку.
I блішчаць на сонцы стразы,
Як сапраўдныя алмазы.
Вакол такая прыгажосць!
На сэрцы радасць, весялосць. Цяпер сапраўдным будзе свята, Бо снегу белага багата! Вясёлым творчым
карагодам Усіх віншуем з Новым годам!
А. Гоман
Зімовае свята Крануў ветрык дрэвы —
I сняжынкі-зоры Вальсам закружылі,
Паплылі ў прасторы.
Над зямлёю танчаць Белыя пушынкі,
3 ветрыкам гуляюць Зоркі-весялінкі.
I ўсё ніжай-ніжай Долу ападаюць,
Бы пялюшкай белай Зямлю спавіваюць.
'мЙГ'
Коўдрай накрываюць Усе палі і гоні Ды шапочуць ціха —
3 траўкамі гамоняць,
Быццам калыханку Перад сном спяваюць.
Вясны дачакацца Ім яны жадаюць.
Ю. Несцяровіч ***
Белакрылая Завея Шчодра снег навокал сее.
Ды хапае ёй работы —
Ладзіць
снежныя
сумёты.
Быццам абстракцыяністка, Снег кладзе то ўверх, то нізка.
Тых, хто густ мастацкі мае,
Творчасцю сваёй здзіўляе. Глянь, дызайнерка Завея I
убранні шыць умее!
Каб адкрыць паказы мод, Дрэвы сталі ў карагод.
Ў найвыдатнейшым настроі Дэманструюць свае строі.
На калекцыю адразу Паступіла шмат заказаў.
I Завея у натхненні Ладзіць моднае адзенне. Навокал ззянне і гламур —
Ўсе апрануты ад куцюр.
К. Хадасевіч-Лісавая Снежань Снежань-зух падперазаў Свой кажух бялюткі ! мятлу ў ручышчы ўзяў 3
месяц за месяцам
памялішчам пруткім.
Раз і два махнуў мятлой
Быццам птушкі, хлапякі 3 неба
А. Мінкін
Снежань зухавата I пагнаў сняжынак рой 3 выраю дахаты.
паляцелі I на гнёзды, на сукі Да вясны паселі.
Снежань
Прыляцеў у госці снежань, Прынёс радасці дзянькі. Падарыў з паветрам свежым - Лыжы, санкі і канькі...
Праімчаўся лыжнік рыжы I... зарыўся ў сіні снег.
Хлопчык плача, зняўшы лыжы, А навокал — жарты, смех...
— Ты не плач: сняжок растане Ад тваіх гарачых слёз!
Глянь: выходзіць на спатканне Наш любімы Дзед Мароз...
У. Мазго
Снежань
Міждубоў, бяроз,
алешын Навіхурыў снегу снежань.
А сняжок усё
цярушыць I марозік шчыпле вушы.
Снег рукамі я бяру,
Снегам нос і вушы
’тру.
Не палохай нас, мароз, — Сёння першы лыжны крос. Хоць існегу намяло,
Мы выходзім за сяло.
Вабіць нас далечыня,
Заіскрылася лыжня,
Дзьме насустрач вецер свежы. Добры дзень, вясёлы снежань!
I. Дзюба
Снежань
Снежань, збочыўшы са сцежкі, Пагуляць рашыў у снежкі. Азірнуўся, а наўкол —
Ні сняжынкі,
Чорны дол.
Крыкнуў ён:
— Усім на ўцеху Прынясі, Завея, снегу! Усхадзілася Завея,
Паслухмяная яму,
Глянуў Снежань —
Даль бялее...
— Гэй, вітайце ўсе Зіму!
Сам жа ў лес пайшоў на золку:
— Прынясу малечы ёлку.
Запрашу на карагод.
Заўтра свята —
^
Новы год!
4»
М. Чарняўскі
Снежань Строгі ў меру ён, вяльможны,
I прыхільнік чысціні.
Ён запаслівы, заможны,
Ды не скнара ўсё ж, ані!
Ну а з дзецьмі дык гатовы Прагуляць усе дзянькі.
Замест варты ганаровай У яго — снегавікі.
Самы вопытны, старэйшы,
3 ім сам Дзед Мароз на “ты”. Здасць ён справы маладзейшым Ды і знікне назаўжды!
П. Саковіч
Документ
Категория
Поэзия
Просмотров
212
Размер файла
24 Кб
Теги
вершы, загадки
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа