close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе?

код для вставки
Што адбываецца ў прыродзе?
Студзень – час глыбокага сну многіх лясных жывёл.
Страляюць маразы. Не сціхае мяцеліца, а барсуку хоць бы што
ў сваёй нары. Яшчэ з восені зрабіў сабе хатку, выслаў гняздо сухім
лісцем, травой і нанасіў туды яды.
Моцна спіць у цёплым дупле соня вялікая, на выгляд маленькі
звярок, вельмі падобны на вавёрку, з густой, пушыстай на спіне і
баках буравата-шэрай поўсцю. Пахаваліся і спяць у дуплах ці
шарападобных гнёздах, пабудаваных з травы, лісця, расліннага
пуху і змацаваных слінай, соня лясная і соня арэшнікавая.
Спіць янот-паласкун. Але сон яго нямоцны. Калі настаюць
адлігі, паласкун часта вылазіць з дупла, каб пахадзіць па лесе і
крыху наталіць голад.
Вожык таксама спіць. I сняцца яму, мусіць, духмяныя яблыкі.
Цёпла ў берлагу і велікану мядзведзю.
А што ж астатнія жывёлы? Нялёгка ў студзені зубрам, дзікам,
ласям. Снегу ў лесе намяло шмат, а корму для звяроў — кот
наплакаў. Добра яшчэ, калі сябры прыроды загадзя паклапаціліся
пра іх: сена насыпалі ўдосталь, морквы, бульбы, буракоў...
На ніжнім суку елкі, трымаючы ў лапках шышку, сядзіць
вавёрачка. Бадай, самы прыкметны звярок у лесе. Але ў сцюжу
іншы раз вавёрка некалькі дзён не паказваецца з дупла.
У пошуках ежы вандруе куніца. Зімой свайго жытла яна не
мае.
У звярка багатае зімовае футра, таму і не баіцца маразоў.
Усю доўгую зімовую ноч шукае сабе корм заяц-русак. Сляды
русака можна ўбачыць на задворках сяла, каля гумна і ў садах. Ён
абгрызае кару маладых яблынь і галінкі кустоў.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
22
Размер файла
218 Кб
Теги
прыродзе
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа