close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Азбука народнай мудрасці

код для вставки
Азбука народнай мудрасці
1 студзеня – першы дзень новага каляндарнага года. Дзеткам,
народжаным у гэты дзень, уласціва мэтанакіраванасць. Яны,
магчыма, будуць валодаць задаткамі лідэра, кіраўніка, пачатую
справу заўсёды давядуць да завяршэння, вырастуць практычнымі і
вынослівымі, працалюбівымі. Народжанаму ў гэты дзень людзі
давяралі весці суд.
31 студзеня – апошні дзень месяца, мае цягу да марозу. Калі ў
гэты дзень завіруха – вясна будзе працяглая; у поўдзень сонца –
вясна будзе ранняя. Дзеці, народжаныя ў гэты дзень, вырастаюць
энергічнымі і вынаходлівымі, любяць незалежнасць, валодаюць
шырокімі поглядамі. Яны натхнёныя і назіральныя.
Першы месяц Новага года нашы продкі называлі просінь. А як
жа іначай? Сіняе неба. Сіні лёд. Сіні лес. I нават студзеньскае
сонейка, выбліснуўшы з-за воблачка і пазалаціўшы вершаліны елак
і хвоек, не зможа змяніць сіні колер ценю, які яны кідаюць на
асляпляльна белы снег. Студзень – пара сцюжы і маразоў. Скаваны
льдом азёры і рэкі. Вецер свішча, галосіць. У полі, лесе, садзе, на
дарогах матухна зіма намяла такія гурбы, што ні прайсці ні
праехаць. Хораша і прыгожа ў студзеньскім лесе. Нерухома застылі
маладыя бярозкі. У бялюткія шалі апрануліся хвойкі і елачкі.
“Студзень зіму напапалам рассякае”, – гаворыцца ў народзе. А
вось яшчэ:
 Зімой сонца свеціць, ды не грэе.
 Студзень – году пачатак, а зіме палавіна.
 Студзень-сечань: сячэ зіму напапалам.
 Беражы нос у студзеньскі мароз. Студзень зямлю
студзіць.
 Студзень сячэ ды марозіць, а селянін з лесу дровы возіць.
 Студзеньскі мароз – сорак пудоў на воз.
 Кот на печку – сцюжа на двор.
 Калядкі – добрыя святкі, але мароз пракляты.
 У студзені і гаршчок у печы замярзае.
 Студзень хаты студзіць – рана гаспадароў будзіць.
 Дрэва ў інеі – неба будзе сіняе.
 Снег зіме-матухне – цёплы кажух.
 Зарадзіла мяцеліца – хлеба паловіца.
А матуля-зіма жывая, нават не кволіцца. Глядзіць на сярэдняга
з трох сыноў сваіхі не нарадуецца. Ірдзень-хлапчына, з блакітнымі
льдзінкамі ў вачах, даражыць суровым імем, не лянуецца
ўладарыць у маўклівым белым царстве. Па студзені народ
прыкмячае, якім быць лету ці вясне.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
14
Размер файла
222 Кб
Теги
мудрасці
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа