close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Азбука народнай мудрасці

код для вставки
Азбука народнай мудрасці
Дзеці, народжаныя ў першы дзень апошняга месяца зімы,
самабытныя, з творчым розумам і інтуіцыяй, працалюбівыя.
Валявыя, упартыя, упэўненыя ў сабе, яны здольны нахуткія і
рашучыя дзеянні, з гонарам выходзяць са складаных сітуацый.
Люты – самы кароткі месяц года, у ім 28 дзён. Людзі,
народжаныя ў апошні яго дзень, дружалюбныя і працалюбівыя,
поўныя вялікіх надзей і планаў. Яны валодаюць творчымі
здольнасцямі, вострым розумам і дзелавым пачуццём.
Раз у чатыры гады люты павялічваецца на адзін дзень. У
народзе ён лічыўся днём злой сілы. Чаму? Існуе такое паданне: ішлі
па зямлі святыя Касьян і Мікола Цудатворца. На Касьяне была
“адзежа ўся залатая ды з бліскучых каменняў”. I ўбачылі яны, што ў
аднаго чалавека моцна загразла кабыла – вось-вось задыхнецца.
Мікола кажа Касьяну: “Пойдзем выцягнем кабылу. У небаракічалавека ўсё багацце, што гэта кабыла!” Але Касьян не захацеў
пэцкацца, і Мікола адзін дапамог бедняку. Прыйшлі яны да Бога.
Спытаў Бог Міколу, чаму ён такі брудны. Расказаў Мікола, што адбылося. I сказаў Бог: “За тое, што ты, Мікола, дабро зрабіў
чалавеку, я табе вызначаю два святы ў адным годзе: адно вясной, а
другое зімой! А табе, Касьян, за тое, што ты і сам нічога не рабіў і
Міколу старому не дапамог, я назначаю свята адзін раз праз тры гады на чацвёрты, высакосны год!” Згодна з павер’ем, Касьяну падпарадкоўваецца вецер, і ён выпускае яго на зямлю і насылае мор на
людзей і жывёлу. Дзеці, народжаныя ў гэты дзень, вырастаюць
рашучыя, валодаюць дынамічнай энергіяй і дарам пераканання.
Люты – месяц падманлівы. 3 аднаго боку, круцень і ветрагон,
з другога – бакагрэй. Адным словам – перазімак.
Злуецца зіма, слепіць мяцеліцай. Кідаючы ў вокны дамоў
камякі снегу, гудзе раз’юшаны вецер. Шорсткі, быццам крупы, снег
безупынку сыплецца з цёмнага калматага неба. Тоўстым слоем лёду
пакрыліся рэчкі і азёры. Трашчаць маразы. Зіхаціць халоднымі
промнямі на абледзянелых дрэвах, на белых гурбах снегу агністае
марознае сонейка.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, звініць, пяе,
I спеў ліецца ўсё мацней –
Гулянку справіў пан падвей.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
М. Багдановіч
Люты-бакагрэй, малодшы сын зімы, хоць і крутога нораву, але
не злоснік. 3 кожным днём яго сінія вочы ўсё больш лагоднеюць. I
якія б ні былі лютаўскія маразы, ўсё часцей і часцей свеціць
сонейка.
“Спытаецца люты, ці добра ты абуты”, – сцвярджае народная
прымаўка. А вераб’і ўжо па-заліхвацку скачуць на раскіслай дарозе
і выхваляюцца: “Жыў-жыў! Жыў-жыў!..” Капяжовую песеньку
падхопліваюць сініцы: “Сінь-сінь! Вясна блізка!..” Хоць зіма яшчэ
злуецца і марозіць сцюжай лютай, сонца радасней смяецца,
лядовыя топіць лужыны.
 Віхры і мяцелі ў лютым наляцелі.
 Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ.
 Завірухі ды мяцелі пад люты наляцелі; бягуць па снегу, а
следу няма.
 Грамніцы (15.02) – зімы палавіцы.
 Люты жывата не пучыць, затое хадзіць лёгка.
 Люты не дае моцна спаць: трэба плугі ладзіць ды калёсы
падпраўляць.
 Люты раніцай гандлюе, а вечарам гаруе.
 Люты наробіць плюты.
 Лютаўская адліга нічога не каштуе.
 Люты вясну рыхтуе.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
26
Размер файла
153 Кб
Теги
мудрасці
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа