close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе

код для вставки
Што адбываецца ў прыродзе?
Люты-перазімак – месяц лютага голаду.
Для ўсіх звяроў і птушак люты – самы ліхі месяц у годзе.
Канчаюцца запасы ў звяркоў у норках і ў падземных кладоўках.
Снег з сябра, які захоўвае цяпло, дпя многіх ператвараецца ў
смяротнага ворага. 3 кожным днём усё цяжэй лясным жыхарам
знаходзіць сабе корм.
Зубры ў зімовы час трымаюцца ў такой мясцовасці, дзе лягчэй
хавацца ад холаду і дзе не такі глыбокі снег. Яны выкопваюць з-пад
снегу леташнюю траву, кормяцца галінкамі і карой маладых дрэў,
але корму не хапае.
Марудна, асабліва па глыбокім снезе, блукаюць сярод
зараснікаў і маладых дрэў, аб’ядаючы іх парасткі, ласі. Калі
сустракаецца паваленая асінка, абгрызаюць кару. Але гэта ўдаецца
толькі пры слабых маразах, а ў люты холад кара ад драўніны не
адлушчваецца.
Самы дарагі ласунак для дзікоў – бульба. Можна ўбачыць
сляды ці нават саміх жывёл у напрамку бульбянога палетку. Ноччу
грэюцца яны ў сваіх прыстанішчах: ляжаць на спецыяльна
нацяганай ігліцы, сухіх лістах, траве, галінках. Днём з-пад снегу
выкопваюць жалуды, арэхі, ядуць розныя галінкі, парасткі. Калі
трапляюць мышы-палёўкі ці якія-небудзь насякомыя ў падсцілцы,
галодныя дзікі ядуць і іх.
Асабліва церпяць ад холаду і бяскорміцы казулі. Амаль адзіны
іх корм у гэты галодны і халодны час – голыя абледзянелыя галінкі
маладых дрэўцаў і кустоў. Ад недахопу корму, ад барацьбы з
завеямі і глыбокім снегам казулі слабеюць і часта становяцца
здабычай ваўкоў.
Голадна ў лютым і ваўкам. У пошуках здабычы ў лютым яны
трымаюцца вывадкамі. Нападаюць на ласёў, аленяў, казуль, дзікоў.
Не прапусцяць зайца ці птушку. Галодныя ваўкі робяцца цяпер
асабліва нахабнымі, з галадухі сцягваюць сабак, коз, залазяць ноччу
ў аўчарні. Шмат шкоды прыносяць людзям.
Нялёгка ў лютым і лісе. Яркім клубком мільгае яна па снезе ў
пошуках ежы. Але вось бяда: наст такі моцны, што ніяк не дастаць
з-пад яго мышку.
Цяжка зімою птушкам. Няма ні зерня, ні насення, ні
насякомых. У пошуках корму шчыруюць яны каля жывёлагадоўчых фермаў, на дарогах, туляцца бліжэй да жытла
чалавека.
Не пазайздросціш у лютым і рыбе, што зімуе ў неглыбокіх
вадаёмах. Пад тоўстым ледзяным шклом, засланым снегавой
пярынай, гніюць у вадзе расліны, на дне не хапае паветра. Рыба
задыхаецца, гіне. Трошкі лягчэй жыхарам у рэках, дзе не
спыняецца плынь.
Хто як зімуе
(Небыліца)
Лагодна спіць зімой вавёрка –
У яе пад снегам норка.
А ў бярлозе ў бары
Смокча лапу лось стары.
I казуля не ўтрывала
I таксама прыдрамала
У нары ў гушчары
Да вясновае пары.
Зайцы ў вырай адляцелі,
Заставацца не схацелі,
Бо зімою халады –
Недалёка да бяды.
А яшчэ, скажу вам шчыра,
I ваўкі зляцелі ў вырай,
А за імі да пары
Адляцелі і зубры.
Замест іх павесяліцца
Прылятуць да нас лісіцы,
Каб у нас зазімаваць.
А бабёр па верхавінках
Спрытна скача па галінах.
На сасне ў яго дупло –
Там утульнае жытло.
Там арэхі пра запас,
А запас зімой – якраз!
Усю восень працаваў –
Шмат арэхаў назбіраў.
I грыбы бабёр шукаў,
На галінкі іх чапляў.
Так што зараз у бабра
Процьма ўсякага дабра!
Ну, а вожык у бары
Спіць дзянёчак у нары.
А прачнецца на змярканні
I бяжыць на паляванне.
А барсук, браткі мае,
На зіму гняздзечка ўе!
Там выводзіць дзіцянятак,
Маладых барсучанятак.
А каб зімку перажыць –
Любіць шышкі церушыць.
Трушчыць адмыслова –
Майстра, адным словам!
Вось мядзведзю незадача –
Ён па гурбах так і скача!
I баіцца, і дрыжыць –
Небараку цяжка жыць!
Ён не мае абароны
Ад сарокі ды вароны.
А сарокі кіпці точаць
I злавіць мядзведзя хочуць!
А вароны зубы шчэраць –
Хочуць бедным павячэраць!
Сам жа ён грызе кару
У гэту цяжкую пару.
Можна ўбачыць па слядах –
Як ён бегаў па садах,
Як скакаў туды-сюды,
Як заблытваў ён сляды,
Каб у снезе дзень ляжаць
Ды ад страху зноў дрыжаць...
А цяпер, сябры,увага!
Можа, будзе ў вас заўвага?
Можа, штосьці я змяніў,
Можа, дзесьці я зманіў?
Вы ж памылку пашукайце,
Дзе што трэба – памяняйце,
Каб звяры не бедавалі,
А яктрэба зімавалі.
Пастарайцеся, сябры, –
Дзякуй скажуць вам звяры!
Г. Аўласенка
Глыбокі снег і моцны мароз не на жартачкі выпрабоўваюць
лясных жыхароў. Апе добрыя людзі не пакідаюць іх у бядзе:
прывозяць ласям і казулям пахучае сена, дзікоў частуюць буракамі і бульбаю, сінічак – салам, крошкамі хлеба. Дапамагаюць у
суровую пару жыхарам падводнага царства і рыбакі. I ў будні, калі
выпадае вольная ад працы хвіліна, і ў святы, не зважаючы на
пякучы мароз, яны выбіраюцца на рыбалку. Свідруюцьуледзяным
панцыры дзіркі – калі ласка, дыхайце, падпешчыкі і ляшчы,
краснапёркі і плоткі.
Снегіры, сінічкі!
Сыплю вам пшанічкі,
Крупак, крошак хлеба,
Вам жа мала трэба!
Ешце, любыя сябры!
Не ляціце ў бары,
Ажывіцеўдвары
Да вясновае пары.
С. Шушкевіч
Мы паставілі кармушкі.
– А што ж есці любяць птушкі?
Нам настаўніца сказала,
Што сінічкі любяць сала.
Снегірам даваць павінны
Журавіны, арабіны.
Вераб’і, шчыглы, аўсянкі –
Ім давай свае прыманкі:
Проса,хлеб,авёс,каноплі –
Падзяўбуць усё да кроплі!
А. Дзеружынскі
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
94
Размер файла
156 Кб
Теги
прыродзе
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа