close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Вершы пра зіму

код для вставки
Вершы пра зіму
***
Зіма, зіма! I снег пасцелены,
I ўмерзлі крыгі ў берагі.
Ляжаць, нібы ў абрусе беленым,
Лясы, палеткі і лугі.
Мароз мацнее, і мацнее
Яго нязмераны прастор,
I скрозь на дрэвы іней вешае,
Пляце на вокнах свой узор.
Бялюткім венікам зімы
Мароз прыбраў,
Як майскай квеценню,
Сады, палеткі і дамы.
А. Астрэйка
***
Загуляла, закружыла,
Свае песні завяла,
Гурбы снегу наваліла,
Усе сцежкі замяла.
Сівер люта завывае,
Свішча, гойкае, пяе,
Снег ахапкамі кідае,
Стрэхі ломіць, стрэхі рве...
С.Новік-Пяюн
***
Зіма ў разгары.
Сцюжа. Іней.
I вецер з поўначы прыбег.
На дрэвах —
Бэзавы і сіні,
I белы, і ружовы снег.
У футра цёплае адзета
У садзе яблыня стаіць.
Яна стамілася за лета,
Напрацавалася і спіць.
Не чуе песенькі сініцы,
Не чуе гоману вятроў.
Э. Агняцвет
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
151
Размер файла
151 Кб
Теги
вершы
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа