close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Тэматычныя распрац. урокаў па бел.мове-1

код для вставкиСкачать
Мазыр
«Содействие»
2011
змест
УДК 373.3
ББК 74.261.4
К49
А ў т а р ы:
настаўнік пачатковых класаў ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна» Н. Г. Канюшкевiч,
настаўнік пачатковых класаў ДУА «Гімназія № 8 г. Вiцебска» А. М. Iванова,
Рэцензент
старшы выкладчык кафедры беларускай i рускай моў
УА «МДУ iмя А. А. Куляшова» Д. А. Доўгаль
К49
Канюшкевiч Н. Г.
Тэматычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове. 2 клас /
Н. Г. Канюшкевiч, А. М. Iванова. — Мазыр : Содействие, 2011. — 104 с.
ISBN 978-985-520.
Выданне змяшчае паўрочныя распрацоўкі па прадмеце «Беларуская мова» для 2-га класа (для першага паўгоддзя) у адпаведнасці з праграмай па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання.
Адрасуецца спецыялістам рознай кваліфікацыі, занятым у сферы практычнай
дзейнасці ў сістэме пачатковай адукацыі.
УДК 373.3
ББК 74.261.4
ISBN 978-985-520
Прадмова . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Тэматычныя распрацоўкі урокаў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 1. Тэма: Вывучаем беларускую мову . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 2. Тэма: Гук [і], літары I, i . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 3. Тэма: Апостраф (’) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 4. Тэма: Гукі [г], [г’], літары Г, г . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 5. Тэма: Гук [ч], літары Ч, ч. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 6. Тэма: Спалучэнне гукаў [шч] . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 7. Тэма: Гук [ў] і яго абазначэнне на пісьме . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 8. Тэма: Гук [ў] і яго абазначэнне на пісьме . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 9. Тэма: Гук [ц’], літары Ц, ц . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 10. Тэма: Гук [р], літары Р, р . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 11. Тэма: Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 12. Тэма: Гук [дж] і яго абазначэнне на пісьме . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 13. Тэма: Гукі мовы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 14. Тэма: Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 15. Тэма: Беларускі алфавіт . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 16. Тэма: Напісанне вялікай літары ў словах . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 17. Тэма: Напісанне вялікай літары ў словах . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 18. Тэма: Галосныя і зычныя гукі . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 19. Тэма: Галосныя і зычныя гукі . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 20. Тэма: Вымаўленне і правапіс слоў з ў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 21. Тэма: Вымаўленне і правапіс слоў з ў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 22. Тэма: Вымаўленне і правапіс слоў з ў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 23. Тэма: Склад. Падзел слоў на склады . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 24. Тэма: Склад. Падзел слоў на склады. Кантрольная работа
па раздзеле «Гукі і літары» . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 25. Тэма: Перанос слоў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 26. Тэма: Перанос слоў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 27. Тэма: Кантрольнае спісванне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 28. Тэма: Націск . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 29. Тэма: Націск . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 30. Тэма: Галосныя гукі [о], [э] — [а]. Правапіс слоў з літарамі о, э — а
Урок 31. Тэма: Галосныя гукі [о], [э] — [а]. Правапіс слоў з літарамі о, э — а
Урок 32. Тэма: Галосныя гукі [о], [э] — [а]. Правапіс слоў з літарамі о, э — а
Урок 33. Тэма: Правапіс слоў з літарамі е, ё — я . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 34. Тэма: Правапіс слоў з літарамі е, ё — я . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урок 35. Тэма: Правапіс слоў з літарамі е, ё — я . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Літаратура . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
© Канюшкевiч Н. Г., Iванова А. М., 2011
© Афармленне. ТДА «Образовательная
компания «Содействие», 2011
3
4
5
5
7
11
14
18
20
24
27
30
32
35
38
41
45
48
51
55
58
60
63
66
68
71
74
77
79
82
83
86
88
90
92
94
97
99
102
Прадмова
Авалоданне беларускай мовай — адзін з элементаў фарміравання
асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Мэта навучання беларускай мове — выхаванне
ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміраванне моўных нормаў
і сродкаў выразнасці, развіццё адпаведных моўных здольнасцей.
Тэматычныя распрацоўкі ўрокаў па прадмеце «Беларуская мова»
для 2 класа падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай па беларускай
мове для школ з рускай мовай навучання. Формы і метады арганізацыі
заняткаў арыентаваны на самастойнае адкрыццё ведаў, развіццё творчых здольнасцей і пазнавальнай актыўнасці вучняў. Вялікая ўвага надаецца развіццю вуснай мовы, маўленчай дзейнасці. Падабраныя да
кожнай тэмы заданні выклікаюць цікавасць у дзяцей, садзейнічаюць
развіццю іх творчасці. Заданні можна выкарыстоўваць для індывідуальнай
і калектыўнай працы ў групах і парах.
Прапанаваныя распрацоўкі ўрокаў з’яўляюцца прыкладнымі. Таму
кожны настаўнік мае магчымасць выкарыстаць іх у залежнасці ад
ступені падрыхтаванасці класа, індывідуальных здольнасцей і магчымасцей вучняў.
Тэматычныя распрацоўкі ўрокаў
Урок 1. Тэма: Вывучаем беларускую мову
Мэта: паўтарыць фанетыка-арфаэпічныя асаблівасці беларускай
мовы, з якімі пазнаёміліся ў 1 класе, узнавіць навыкі іх вымаўлення, узгадаць, якімі літарамі абазначаюцца спецыфічныя гукі беларускай мовы;
прыгадаць графічныя асаблівасці беларускай мовы; сфарміраваць навык
чытання на беларускай мове; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання
на слых і пры чытанні: вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Мае маленькія сябры! На свеце ёсць шмат краін. Вы
жывяце ў адной з іх. Наша краіна носіць прыгожую назву — Беларусь.
(Калектыўнае чытанне з дошкі назвы краіны.) А ці хочаце вы навучыцца гаварыць па-беларуску? Адчуваю, хочаце, але не ведаеце, з чаго пачаць. Не хвалюйцеся, я дапамагу вам.
2. Паўтарэнне фанетыка-арфаэпічных асаблівасцей беларускай
мовы.
Настаўнiк. Спачатку давайце ўспомнiм, як каго завуць. Па-беларуску
Лену завуць Аленай, Сашу — Алесем, Косцю — Кастусём, Ваню — Янкам.
У вас не зусім атрымліваецца? Не бяда. Давайце пагуляем.
Дзецi становяцца па кругу. Настаўнiк расказвае лiчылку.
***
Я — Алесь, а ты — Марынка,
хлопчык я, а ты — дзяўчынка.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
як цябе зваць?
Дзецi павiнны адказаць на пытанне не адным словам, а поўным адказам: «Мяне завуць...».
Настаўнiк. Каб лепш вымаўляць гукі беларускай мовы, выканаем
практыкаванне з падручніка.
1) Знаёмства з падручнікам (умоўнымi абазначэннямі).
Практыкаванне № 1, с. 3.
— Падабярыце адпаведныя малюнкі.
Настаўнiк. У кожнага з вас ёсць язык. Дзякуючы яму мы гаворым.
Язычок можна зрабіць лапаткай, можна — іголачкай, пагуляць з ім
у футбол (дакрануцца язычком да левай, да правай шчакі). А цяпер выканайце рухі, пра якія гаворыцца ў вершы.
5
***
Язычок мой, язычок,
Уверх, уніз, управа, улева
Паслухмяны таўсцячок,
Бегай спрытна, жвава, ўмела.
2) Складанне чыстагаворак. Заданне выконваецца ў чацвёрках.
***
Оў-оў-оў — назбіраў… (грыбоў).
Аў-аў-аў — суп прыгатаваў.
Оў-оў-оў — частаваў… (сяброў).
Ры-ры-ры — жыве лісічка ў… (бары).
Рэй-рэй-рэй — пагубілі ўсіх… (курэй).
Це-це-це — дуб над рэчкаю... (расце).
Цэ-цэ-цэ — мы купаемся ў… (рацэ).
Дзі-дзі-дзі — вакол сябе… (паглядзі).
Дзе-дзе-дзе — пчала над кветкаю… (гудзе).
3) Чытанне слоў.
3. Хвілінка чыстапісання.
ДЗ дз дж
Гусак цягнік кветка
Ласкавае слова, што вясновы дзень.
Фізкультхвілінка.
Настаўнiк. Ці ведаеце вы, што кіно раней было нямым? Акцёры
выконвалі свае ролі, але ніхто іх не чуў. Будзем паказваць фільм «Мае
ручкі — працаўніцы».
***
Мае ручкі — чараўніцы,
i падлогу падмялі.
мае ручкі — працаўніцы.
Ох, стаміліся, замарыліся!
Ручкі кубачак памылі,
Ляглі на падушку
ручкі лялек пакармілі,
да мяне пад вушка.
ручкі кветкі палілі
4. Работа па тэме.
Практыкаванне № 2, с. 4.
Настаўнiк. Як вы здагадаліся, якія словы напісаны на беларускай
мове? (Графічныя асаблівасці: літара І.)
Практыкаванне № 3, с. 5 — каменціраванае пісьмо.
Настаўнiк. Адгадайце загадку. Пра якую птушку ідзе гаворка?
***
Не пад’ёмны кран,
лёгка,
ды штосьці
лоўка на балоце
ён ад крана мае:
жабак падымае.
(Бусел.)
Практыкаванне № 4, с. 5 — выразнае чытанне верша.
6
Работа па варыянтах.
Практыкаванне № 5, с. 5.
 I варыянт — 1-е пытанне.
 II варыянт — 2-е пытанне.
 III варыянт — 3-е пытанне.
5. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Настаўнiк. Вы добра справіліся з сённяшнiм заданнем.
Кожны вучань атрымлівае карту-схему Беларусі і размалёўвае яе адпаведным колерам: блакітным — урок спадабаўся, зялёным — былі цяжкасці ў выкананні некаторых заданняў. У сваiх сшытках вучнi ацэньваюць
пісьмовую работу па шкале «Адсутнасць памылак і выпраўленняў».
6. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 6, с. 5.
Урок 2. Тэма: Гук [і], літары I, i
Мэта: выпрацоўваць навыкі правiльнага вымаўлення i чытання —
вучыць распазнаваць літару І, чытаць словы з ёй, фарміраваць навык напісання літар і, І, спрыяць засваенню лексікі па абагульненых
паняццях «садавіна», «гародніна»; фарміраваць уменні асэнсаванага
ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, вызначаць дзеючых асоб, суадносіць дзеючую асобу і ўчынак; вучыць спісваць з друкаванага і рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Добры дзень! Наш урок мы пачнем з загадкавага турніру.
Каб адгадаць загадкі, трэба быць кемлівымі, мець пачуццё гумару. Цікава,
ці ёсць пачуццё гумару ў вас? (Вучні падзяляюцца на 3 каманды, кожнай
па чарзе прапануюцца па 2 загадкі-жарты.)
 Дзе гарады без людзей, а рэкі без вады? (На карце, глобусе.)
 Пад якім кустом заяц хаваецца ў час дажджу? (Пад мокрым.)
 Якім грэбнем нельга расчасаць валасы? (Петушыным, грэбнем хвалі.)
 Якое слова мае сто аднолькавых зычных літар? (СтоЛ, стоП.)
 Што чуецца ў пачатку ўрока? (Гук [ў].)
 З чаго пачынаецца і чым канчаецца Нёман? (Літарай «н».)
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 6, с. 5.
Настаўнiк. Вы добра справіліся з загадкамі, былі ўважлівымі. А зараз прапаную вам абмяняцца сшыткамі і праверыць дамашняе практыкаванне па шкале «Адсутнасць памылак і выпраўленняў».
 Дзяўчынкі перакладаюць на рускую мову словы мова, урок.
7
 Хлопчыкі называюць слова, якое аднолькава вымаўляецца ў рускай і беларускай мовах.
3. Хвілінка чыстапісання.
Настаўнiк. Вы, напэўна, ведаеце, што на свеце ёсць дыван-самалёт,
боты-скараходы і іншыя цуды. А вось пра чарадзейны кошык, магчыма, не чулі. А ён ёсць. «Дзе?» — спытаеце вы. Ды ў нашай бабулі.
(Настаўнік прымацоўвае да дошкі малюнак з выявай кошыка.) Не паспееце азірнуцца, як стаіць ён поўны. Што ў ім? Розная гародніна.
— Як вы думаеце, што такое гародніна. Правільна, гэта тое, што расце на агародзе. У каго ёсць агарод (каля дома, на дачы)? Што там расце?
— Як вы лічыце, што такое садавіна? Правільна, гэта тое, што расце
ў садзе.
— Прачытайце словы, запiсаныя на дошцы. Звярнiце ўвагу на націск.
.
— Хлопчыкі складаюць сказ са словам садавіна, дзяўчынкі — са словам
агародніна.
Дзеці разам з настаўнікам чытаюць верш.
***
«О» — нібы фасолька.
а пад ёй стручок...
«Т» — нібы грыбок.
Літары запомню
«І» — нібы гарошына,
без лішняй гаманы.
Як жа не запомніць:
(Паказаць малюнак,
на якiм намаляваны стручок.)
смачныя яны!
Садавіна агародніна (гародніна)
О ооо ОО о аа аг агарод
Т тт ко шы ык
3. Знаёмства з літарам І, i.
1) Работа па падручніку.
Практыкаванне № 7, с. 6 — калектыўная работа.
Настаўнiк. Разгледзьце малюнкі. Прачытайце спачатку назвы садавіны, потым гародніны. Які гук перадаецца на пісьме рознымі літарамі
ў рускай і беларускай мовах? (Гук [і].)
***
Зычны гук цішэйшы многа:
Мы старанна адмыслова
выдзяляем гукі мовы.
шэпчам, свішчам, шалясцім.
Гук галосны мы вітаем:
Паветра ў роце затрымаецца,
i спяваем, і крычым.
гук няпроста вымаўляецца.
(Л. Пекар.)
Дзеці робяць вывад аб тым, які гук [і] — галосны ці зычны.
2) Гульня «Хто ўважлівы?».
 Знайдзіце аднолькавы гук у словах сліва, сіні, ліса, вішня, буракі.
(Гук [i].)
8
 Складзіце з першых гукаў назваў малюнкаў слова.
Ліса, іголка, тэлефон, арэх, рыба, арол. (Літара.)
Гук [і] абазначаецца літарамi і, І.
Настаўнiк паказвае напісанне маленькай літары спачатку ў паветры,
потым — у сшытку. «Ад верхняй лінеечкi вяду наклонную лінію, закругляю
ўправа. Зверху стаўлю кропку,» — каменціруе спачатку настаўнік, потым вучні.
***
З літар атрымаем склад.
У сказах мову мы вядзём,
Са складоў слова вымаўляем.
у Беларусі мы жывём.
І будуем цэлы сказ.
(Л. Пекар.)
Практыкаванне № 8, с. 6.
Настаўнiк. Прачытайце спалучэнні літар. Назавіце літары, словы.
Чаму гэтыя словы напісаны з вялікай літары?
Настаўнiк паказвае напісанне вялікай літары І. «Пачынаем пісаць
у мiжрадковай прасторы. Маленькая наклонная рысачка. Потым вядзем уніз, закругляем улева. Зверху ставiм кропку». (Самастойная работа вучняў.)
Самаацэнка: абвясці самую прыгожую літару ў кружок.
3) Знаёмства з казкай.
Настаўнiк. А цяпер зноў вернемся да бабулі. Бабульчын кошык не толькі на агародніну багаты, але і на казкі. Скажам чароўныя словы:
Раз, два, тры,
Кошык, казку раскажы.
Жылі-былі Бурачок, Морква і Радыска. Аднойчы Бурачок сказаў:
— Ой, як хочацца есці.
— А нам піць, — адазваліся Морквачка і Радыска.
У гэты час каля іх прапаўзаў Дажджавы Чарвяк.
— Я ведаю, — сказаў ён, — што глыбока ў зямлі ёсць і вада, і ежа.
Я дапамагу вам да іх дабрацца. І ён пачаў рыхліць зямлю.
— Я першая, — узрадавалася Радыска.
— Мы за табой, — паспяшаліся Бурачок і Морквачка.
Іх хвосцікі шукалі дарогу, карэньчыкі смакталі ваду, у якой было ўсё,
што патрэбна для росту.
Настаў час, і Радыска сказала:
— Я больш не хачу таўсцець. І паказала сонейку свой чырвоны круглы тварык.
А Бурачок і Морквачка пілі, елі ўсё лета і сталі вялікімі і дужымі. Вось
такімі! (Настаўнік паказвае малюнкі.)
Праверка першаснага ўспрымання казкі.
Настаўнiк. Дзе Морква, Бурак і Радыска знайшлі сабе ежу? (Глыбока ў зямлі.)
— Хто ім дапамог? (Дажджавы чарвяк.)
— Калі збіраюць ураджай буракоў, морквы і радыскі? (Восенню.)
9
Фізкультхвілінка.
***
Мы пасеялі бурак
вось — вось гэтак, вось — вось так.
Палівалі мы бурак
вось — вось гэтак, вось — вось так.
І палолі мы бурак
вось — вось гэтак, вось — вось так.
Вырывалі мы бурак
вось — вось гэтак, вось — вось так.
Што яшчэ цікавіць вас
вось — вось гэтак, вось — вось так.
Настаўнiк. Дзеці, бабульчын кошык заварушыўся. Што такое? Ага!
Зноў хоча казку расказаць.
Стала хадзіць каза ў бабульчын агарод.
Такая бяда! Спасу няма!
— Ох!-ох-ох!
Тут расла капуста,
Прапаў мой гарох.
Вытаптаны грады.
Як казе даць рады.
Як казе даць рады?
Божачка, як пуста!
— Пайшла бабуля, а гародніна сабралася на сход.
Бульба, агурок зялёны
Распачнём з казою бой
У бойку кінуцца гатовы.
Вось каза іх паспытала,
Душыць памідора гнеў —
То ахвота ўраз прапала
Ён увесь пачырванеў:
Псаваць бабульчын агарод.
— Што рабіць, праз пэўны час
І пачуў шаноўны сход:
Можа не застацца нас.
— Вас прашу, даруйце мне-е-е.
— Выратую бабулю, —
— Лазіць у агарод не будзеш?
Голас падае цыбуля, —
— Не-е.
Часнок, перац, гэй за мной
Адказы на пытанні.
Настаўнiк. Як вы лічыце, чаму цыбуля, часнок, перац перамаглі казу?
— Пакажыце выразам твару смак, які мае часнок, цыбуля, перац.
Чытанне слоў тэматычнай групы «Садавіна і агародніна» з дошкі.
Цыбуля, часнок, морква, радыска, агурок, фасоля, вішня, персік, памідор, салата, баклажан.
4) Работа па падручніку.
 I варыянт — практыкаванне № 9, с. 6.
 II варыянт — практыкаванне № 11, с. 8.
Узаемаправерка.
Практыкаванне № 12, с. 8 — пісьмо з каментарыямі.
Праверка ўзроўню засваення вучнямі лексікі на тэму «Садавіна і агародніна» (шляхам выканання наступнага задання).
10
Настаўнiк. Ці ведаеце вы, хто такі паэт? Давайце паспрабуем стаць
паэтамі. Складзём верш. Я буду паказваць агародніну і садавіну. А вы
называйце яе.
***
Агародніны і садавіны поўная міска.
Вось... морква, фасоля,
Вось… бульба, морква, радыска,
капуста, вішня, салата
гарох, памідоры, агурок.
для мяне і майго брата.
4. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Настаўнiк. З якой літарай пазнаёміліся?
— На якую гародніну яна падобна? (На стручок.)
Кожны вучань атрымлівае на памяць картку з малюнкам гароха,
на адваротным баку прапісвае літару І, размалёўвае малюнак, калі ўрок
спадабаўся.
5. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 13, с. 9.
Урок 3. Тэма: Апостраф (’)
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі; вучыць распазнаваць
апостраф як надрадковы значок, правільна чытаць і спісваць словы
з ім; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на
слых і пры чытанні i практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з літарамі
і, І, апострафам, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору;
пазнаёміць са слоўнікавым словам «вераб’і».
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Да дошцы прымацаваны цягнічок
Настаўнiк. Добры дзень! Давайце ўсміхнемся адзін аднаму. Час
адпраўляцца ў падарожжа. Цягнічок чакае нас. Купляем білеты. (Кожны вучань атрымлівае карткі.) Як карыстацца гэтай карткай?
Таблiца 1
Не ведаю
Пытанні
У пачатку
ўрока
У канцы
ўрока
Ведаю
У пачатку
ўрока
У канцы
ўрока
1. Што такое апостраф?
2. Як пішацца?
3. Як чытаюцца словы
з апострафам?
Знайдзіце 1 пытанне. Калі вы ведаеце адказ на гэта пытанне, пастаўце значок «+». Калі не ведаеце, значок «–». Аналагічна працуем з 2 і 3 пытаннем.
11
Настаўнiк. Давайце назавём тэму ўрока. Аб чым даведаемся?
***
Цягнічок прыгожы, новы
нас пытае: «Усе гатовы»?
Тады паехалі.
Чух-чух-чух… У-у-у! (імітацыя рухаў)
Цягнічок за возам — воз
нас на станцыю прывёз.
Якую? (Праверка дамашняга задання.)
2. Праверка дамашняга задання. (Дзеці абменьваюцца сшыткамі.)
Практыкаванне № 13, с. 9.
Настаўнiк. У каго не было памылак і выпраўленняў? Малайцы!
— Назавіце словы, якія вы выпісалі. (Агуркі, буракі.)
— Дзе знаходзіцца літара і: у пачатку, сярэдзіне ці ў канцы слова?
Давайце разам падзелім словы на склады. (Дзеці пляскаюць у далоні:
а-гур-кі, бу-ра-кі.)
— Праверым правільнасць выканання задання. Кропкай абазначым
галосныя літары. Колькі складоў атрымалася? (Тры.) Вызначце самастойна
колькасць складоў у слове «буракі». Якая схема падыходзіць да гэтых слоў?
— Знайдзіце ў сказе слова, якое мае некалькі значэнняў. (Калі дзецям цяжка выканаць гэта заданне, настаўнік дэманструе малюнкі:
сюжэтны і прадметны: (што?) поле; (што робіць?) поле.)
***
Зноў імчыць цягнік вясёлы,
Цягнічок за возам — воз
стукаюць па рэйках колы.
нас на станцыю прывёз.
Чух-чух-чух… У-у-у!
Якую? (Птушыную.)
Чух-чух-чух… У-у-у!
3. Новая тэма.
Настаўнiк. Якая птушка прыляцела да нас?
***
Шустранькі, маленькі.
Шукае канапелькі,
Сам у шэрай світцы.
каб трохі пажывіцца.
(Верабей.)
— Параўнайце рускае слова воробей і беларускае — верабей.
1) Дыферэнцыраванае заданне.
 1-я група — выдзеліць першы гук у слове верабей.
 2-я група — падзяліць на склады слова верабей.
 3-я група — скласцi сказ са словам верабей.
4. Хвілінка чыстапісання.
2) Падрыхтоўка да пісьма.
Настаўнiк. Прачытайце сказ. Вызначыце колькасць слоў. Успомніце,
як пішуцца словы ў сказе. (Асобна.)
3) Арфаграфічнае чытанне. Пiсьмо з каментарыямi.
Пішу першае слова верабей з вялікай літары, таму што гэта пачатак
сказа. У складзе ве- — галосная е, ра- — галосная , бей- — галосная е,
замочак — й… і г. д.
Праверка: дужкамі абазначце кожны склад.
Пальчыкавая размінка.
Настаўнiк. Уявіце, што рука — верабей, а пальчыкі — дзюбка. Пакажыце пры дапамозе пальчыкаў, як птушка дзяўбе хлебныя крошкі, зерне. Няхай дзюбкамі пабудуць розныя пальчыкі.
— Вельмі спадабалася верабейку, як вы яго частавалі, і ён паклікаў
сваіх сяброў. Каб вы здолелі прачытаць новае слова, прынёс вам надрадковы значок — апостраф (’). Гэты значок паказвае, што гукі, паміж
якімі ён знаходзiцца, трэба чытаць асобна. (Апостраф пішацца паміж
зычнымі літарамі і галоснымі: е, ё, я, ю, і.) (Гэта дадатковая інфармацыя.
Настаўнік дае яе на свой погляд.)
Верабей — вераб’і.
Практыкаванне № 14, с. 9 — заданне дубліруецца на дошцы.
Практыкаванне № 16, с. 10 — гульня «Хто лепш прачытае?».
Чытанне «Буксір» па ланцужку.
Вывад: апостраф (’) паказвае, што гукі, паміж якімi ён стаіць, вымаўляюцца асобна і чуецца гук [й].
Настаўнiк. А зараз навучымся пісаць словы з апострафам.
Практыкаванне № 15, с. 9.
Каментарый настаўніка: «Пішу слова “б’е”: літара “б”, зверху на верхняй лінеечцы стаўлю апостраф (ён падобны на коску), потым пішу літару
“е”». Далей вучні каменціруюць самі.
Фізкультхвілінка.
***
Верабей лятаў, кружыўся
І за дзень зусім стаміўся,
Выбірае месца, дзе б яму прысесці.
5. Замацаванне.
1) Самастойная работа ў парах.
 I варыянт — практыкаванне № 17, с. 10.
Узаемаправерка.
 II варыянт — практыкаванне № 18, с. 10.
2) Работа па варыянтах.
Практыкаванне № 19, с. 11.
Праблемная сітуацыя.
Настаўнiк. Якіх птушак пераблытаў Вася?
Настаўнік чытае верш з практыкавання.
12
13
В В ве
Верабей
Верабей прыляціць да кармушкі.
— Як вы здагадаліся, што Вася частаваў вераб’я? (Па словах «чыкчырык».) Прачытайце словы з апострафам. (З’еў, вераб’я.)
— Давайце дапаможам Васю ніколі не блытаць птушак.
Практыкаванне № 20, с. 11.
6. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Прыслухаемся да птушыных галасоў.
— Чык-чырык! (Вераб’і.)
— Ку-ку! (Зязюля.)
— Кар-кар! (Варона.)
— Чы-чы! (Сарока.)
— Якое з гэтых слоў з’яўляецца слоўнікавым? (Вераб’і.)
Тэст «Так ці не».
Калі дзеці згодны з дадзенным выказваннем, яны запісваюць літару.
П) ’ (апостраф) — надрадковы знак.
Р) Гукі, паміж якімі стаіць апостраф, вымаўляюцца асобна.
Ы) Чуецца гук [й].
К) Слова вераб’і — слоўнікавае слова.
А) У слове Дар’я пішацца апостраф.
З) У слове б’е пішацца апостраф.
К) У слове верабей няма апострафа.
А) Апостраф не з’яўляецца літарай.
— Якое слова атрымалася? (Прыказка.)
7. Падвядзенне вынiкаў урока. Рэфлексiя.
Надышоў час вяртацца дадому.
***
Цягнічок за возам — воз
Чух-чух-чух… У-у-у!
Нас дадому прывёз.
Чух-чух-чух… У-у-у!
— Давайце зноў вернемся да нашых білетаў і адзначым, аб чым
даведаліся на ўроку. (Настаўнік збірае карткі для карэкцыйнай працы
на наступным уроку.)
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 21, с. 12.
Урок 4. Тэма: Гукі [г], [г’], літары Г, г
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, адпрацоўваць арфаэпічна
правільнае вымаўленне гукаў [г], [г’]; удасканальваць навык чытання,
фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых
і пры чытанні; практыкавацца ў чытанні i пісьме слоў з апострафам,
літарамі і, г; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага тэксту.
14
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Паўтарэнне слоў ветлівасці.
Настаўнік. Добры дзень, дзяўчынкі! Добры дзень, хлопчыкі! Я ведаю, што вам вельмі хочацца, каб вашы таты і мамы былі заўсёды побач
з вамі. Але дарослыя працуюць. І таму вы кожную раніцу гаворыце:
«Да пабачэння, мамачка! Да вечара, тата!» І чуеце ў адказ: «Да сустрэчы,
сынок! Да сустрэчы, дачушка!». (Прагаворванне хорам слоў ветлівасці.)
2. Увядзенне ў тэму.
Настаўнік. Можа, вы ведаеце, дзе працуюць вашы бацькі? Кім
працуе мама? Тата? А цяпер будзьце ўважлівымі. Паспрабуйце закончыць сказы. Справіцца з заданнем дапамогуць малюнкі. (На дошцы
запісаны сказы.)
 Возіць грузы, людзей. Гэта… (Шафёр.)
 Працуе на камбайне. Гэта... (Камбайнёр.)
 Вучыць дзяцей у школе. Гэта… (Настаўнік.)
 Лечыць дзяцей, дарослых. Гэта… (Доктар.)
— У прапанаваных сказах вам сустрэлася слова «гэта». З якога гука
пачынаецца слова? (Гук [г].) Давайце сфармулюем тэму ўрока. (Сёння
на ўроку мы даведаемся пра гукі [г], [г’], літары Г, г.)
3. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 21, с. 12.
Настаўнік. Вашы бацькі працуюць. А чым займаецеся вы? (Вучымся.)
— Якую прыказку вы прачыталі дома? Чаму так гавораць?
— Якое слова выпісалі? (Пер’ем.)
— Што абазначае апостраф?
Работа ў парах.
Прачытайце словы i знайдзіце лішняе.
Сям’я, вераб’і, звяр’ё, п’е, гарлачык. (Лішняе слова «гарлачык», таму
што ў ім няма апострафа.)
— Што абазначае гэта слова? (Настаўнік дэманструе малюнак кветкі.)
***
Гэта кветачка такая,
днём на сонцы загарае,
на вадзе зіхціць-гайдаецца:
уначы ў рацэ хаваецца.
— Пастарайцеся вымавіць гук [г] так, як я.
***
Гу-гу-гу
гаварыць гук [г] магу.
4. Хвілінка чыстапісання.
ГГ гг га гр гы
Кветка гарлачык
Каменціраванае пiсьмо.
Кветкі — сонцавы дзеткі.
— Чаму так гавораць?
15
Хвілінка адкрыццяў.
Настаўнік. Спачатку, каб вызначыць час, людзі запаміналі становішча сонца на небе, потым навучыліся даведвацца па ценю. У XVIII стагоддзі шведскі вучоны-біёлаг высадзіў на клумбе розныя кветкі, якія
і паказвалі час. Справа ў тым, што кожная кветка толькі ў пэўны час
расхінае свае пялёсткі. У 6 гадзін раніцы ўсцешыць вока сваім блакітам
ільняное поле. У 8 гадзін раніцы раскрываецца вадзяная лілія, а недзе
ў 9 — кісліца. Пасля паўдня кветкі пачынаюць засынаць. Бачыце, каб
карыстацца кветкавым гадзіннікам, не абавязкова ладзіць клумбу. Трэба толькі ведаць кветкі. І чым больш будзеш іх ведаць, тым дакладней
вызначыш і паказаны кветкамі час. Таму так прыгожа сказаў пра кветкі
паэт У. Дубоўка «Кветкі — сонцавы дзеткі».
5. Работа па падручніку.
Практыкаванне № 22, с. 12.
Практыкаванне № 23, с. 13.
Настаўнік. Аднойчы гномы ў садзе ўбачылі прыгожыя кветкі. Адгадайце, якія.
***
Хвалюе водарам, красою,
але не проста ўзяць рукою.
Галава — пахучая,
тулава — калючае. (Ружа.)
— Пра іх расказваецца ў казцы А. Якімовіча.
Вясёлыя ружы хваліліся сваёй прыгажосцю:
— Мы пушыстыя, як нябесныя аблачынкі, чыстыя, як ранішняя раса.
— Вам весела, бо вас шмат. А я расту адна, — сказала ім Мальва і паскардзілася. — Мне нават радасцю няма з кім падзяліцца.
Ружы пашапталіся між сабой і прапанавалі:
— Нахіліся да нас, будзем сябраваць.
Узрадавалася Мальва, даверліва нахіліла сваю доўгую, гнуткую
сцяблінку да руж. А яны вострымі калючкамі праткнулі яе круглы лісцік,
падобны на чалавечае сэрца.
Заплакала Мальва:
— Вы прыгожыя, але калючыя!
Ружы стаяць, усміхаюцца, быццам нічога не здарылася. А бедная
Мальва падумала: «Напэўна, я ўсё жыццё буду адна».
Раптам Сонечны Праменьчык падскочыў і дакрануўся да Мальвы.
— Ой, ты такі цёплы і мяккі! — усклікнула Мальва. — Я хацела б з табой сябраваць.
— Я не супраць, — адказаў Сонечны Праменьчык.
Вось так Мальва Сябра сабе знайшла. Куды Сонца паварочваецца, туды і Мальва цягнецца сваімі ружовымі кветкамі. Цяпер нават прыгожыя
ружы ёй зайздросцяць.
16
Настаўнік. Назавіце герояў казкі. Хто з іх вам больш спадабаўся? Чаму?
Знаёмства з назвамі іншых кветак. (Дэманстрацыя малюнкаў.)
***
***
Белыя берэцікі,
Кветка мая — над вадой,
залатыя тварыкі,
ліст — на вадзе самой.
iх між траў прыкмеціце,
Корань даўжэзны на дне.
ззяюць, як ліхтарыкі.
Як называюць мяне?
(Рамонкi.)
(Гарлачык.)
***
***
Ля дарогі шарык белы,
Цвіту ўсё лета я,
вецер б’е, а шарык цэлы.
жыву звычайна ў жыце.
А як дзьмухнуць хлапчукі —
Хлапечае ў мяне імя,
пух ляціць ва ўсе бакі.
як зваць мяне скажыце?
(Дзьмухавец.)
(Васілёк.)
А
ЛА
(Астра.)
Практыкаванне № 26, с. 14.
Дапоўніце гэтую групу іншымі назвамі кветак.
Фізкультхвілінка.
***
Кветкі ў садзе саджалі.
Іх мы з лейкі палівалі.
Астры, лілеі, цюльпаны
хай растуць для нашай мамы.
6. Развіццё мовы.
Практыкаванне № 27, с. 15 — падрыхтаваць расказ пра кветку.
 1-я група — пра гарлачык;
 2-я група — пра ружу;
 3-я група — пра дзьмухавец.
1) Слоўнікавая работа.
Практыкаванне № 24, с. 13.
Практыкаванне № 25, с. 13. (Па ходу чытання казкі настаўнік дэманструе малюнкі кветак: трыпунік, гарыцвет.)
Мал. 1. Гарыцвет
Мал. 2. Трыпутнiк
17
2) Конкурс на лепшага чытача.
Правільна прачытаць слова гарыцвет.
7. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Я прачытаю верш, а вы падумайце, які гук выкарыстоўвае
аўтар, каб лепш перадаць з’яву прыроды.
Першы гром
Голасам моцы, ціха і важка
Гай страсянуўся, дрогнула поле,
Гром пракаціўся ўгары.
Долы той гук паняслі,
Луг адазваўся грому працяжна,
У гэтым раскаце чуецца воля,
Лес адгукнуўся стары.
Чуецца радасць зямлі.
(Я. Колас.)
Вучнi чытаюць па два радкі.
Настаўнiк. Што вы ведаеце пра гук [г]? (У беларускай і рускай мовах
гукi вымаўляюцца па-рознаму, але на пісьме абазначаюцца адной і той
жа літарай.)
8. Рэфлексiя.
Настаўнiк. Адзначце на лісце самаацэнкі знакамi «+» або «–».
 Вымаўленне слоў з гукам [г].
 Напісанне слоў і сказаў.
 Запомніў не менш пяцi назваў кветак.
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 28, с. 15. Патрэнiравацца вымаўляць словы з гукам [г].
Гульня «Знайдзі лішняе слова».
Груша, чмель, печ, слухач. (Лішняе слова — груша, таму што ў ім
няма гука [ч].)
Настаўнік. Сфармулюйце тэму ўрока. (Гук [ч], літара Ч.)
3. Работа па падручніку.
Практыкаванне № 29, с. 16.
Гульня «Лато са складоў».
Настаўнік. Назавіце словы са складам ЧАЙ.
ка
ка
выру
ная
ЧАЙ
наву
нiк
— Якой літарай абазначаецца гук [ч]?
4. Хвілінка чыстапісання.
ЧЧ
ччч
ч
Практыкаванне № 30, с. 16.
— Запішыце словы, падкрэсліце ў іх літару ч з наступнай літарай.
Ручаёк, пчолы, чысты, чаромха.
— Рысачкамі адзначце склады. Якія галосныя пішуцца пасля літары ч?
1) Складанне апорнай схемы.
у
Ч
а
ы
Урок 5. Тэма: Гук [ч], літары Ч, ч
Мэта: выпрацоўваць маўленчыя навыкі; адпрацоўваць арфаэпічна
правільнае вымаўленне гука [ч], удасканальваць навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры
чытанні, практыкавацца ў чытанні і пісьме слоў з літарамі і, г, ч, апострафам; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага тэксту.
Ход урока
1. Арганiзацыйны момант. Моўная размінка.
Чыстагаворка
Чу-чу-чу — я лічылачку лічу.
Чы-чы-чы — ты лічы, ды не крычы,
Ча-ча-ча — мы гуляем у «квача».
Чэ-чэ-чэ — хто да нас ідзе яшчэ?
2. Праблемная сітуацыя.
Гук заблудзіўся
Шпарка набягалі хвалі,
Гайкі (чайкі) над вадой ляталі
18
о
э
Трэніроўка ў правільным вымаўленні гука [ч].
Практыкаванне № 31, с. 17.
Настаўнік тлумачыць адрозненне лексічнага значэння слова чашачка ў рускай і беларускай мовах.
Практыкаванне № 32, с. 17 — запіс сказаў на дошцы з каменціраваннем.
Фізкультхвілінка.
2) Гульня «Лятае — не лятае».
Настаўнік вымаўляе назоўнік (напрыклад, пчала) і дадае слова «лятае»,
дзеці імітуюць палёт, узмахваюць рукамі, і паўтараюць за ім «пчала лятае».
Словы для гульні: рыжык — чыжык, чайка — майка, чмель — хмель,
кажан — качан, шпак — шчупак.
Практыкаванне № 33, с. 17.
5. Актуалізацыя ведаў.
Удакладніць значэнне слова турбота (рус. — забота).
Турбота
І ў дзень спякотны, і ўначы
у жаб адна турбота:
19
— Ну, хто ім мог дапамагчы
прагнаць буслоў з балота?!
Настаўнік. Што яшчэ вы ведаеце пра жаб?
Адказы на пытанні па змесце казкі.
Практыкаванне № 34, с. 19 — чытанне па ролях.
6. Развіццё мовы.
Дзеці ланцужком складаюць сказ пра то, якія вочы ў iх матулі, карыстаючыся словамі для даведкі.
7. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексiя.
Адзначыць знакамi «+» або «–».
 Гук [ч] вымаўляецца толькі цвёрда. (+).
 Пасля літары ч можа пісацца літара і. (–).
 Пасля літары ч могуць пісацца літары: а, о, э, ы, у. (+).
Зверка з узорам выканання. (+, –, +).
Дзеці атрымліваюць на лістах паперы малюнак
мішэні. Калі вучань высока ацэньвае сваю дзейнасць на
ўроку, ён страляе ў цэнтр мішэні.
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 35, с. 19.
Урок 6. Тэма: Спалучэнне гукаў [шч]
Буквар беларускі
прашу мне купіць
i родную мову
пачну я вучыць.
(М. Пазнякоў.)
Настаўнiк. Ці згодны вы з хлопчыкам? Чаму трэба ведаць родную
мову?
— Сёння на ўрок я прынесла чароўны прадмет. Адгадайце, які?
— Назавіце адным словам: гарлачык, званочак, чаромха. (Кветкі.)
— Я кожнаму з вас дару гэту чароўную кветку і жадаю актыўнасці
на ўроку. (Настаўнік дэманструе штучныя кветкi.)
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 35, с. 19.
Настаўнiк. Які гук у двух словах стаіць у сярэдзіне слова, а ў адным —
спачатку?
— Пра якую кветку вы пісалі ў сшытку дома? (Званочкі.)
Конкурс «Языкаломка».
Да дошкі запрашаюцца 3­—4 вучні. Яны спаборнічаюць у хуткасці
і правільнасці вымаўлення скорагаворкі.
3. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Сёння на ўроку мы даведаемся, з якім гукам «сябруе» гук
[ч]. Навучымся правільна вымаўляць і пісаць словы з гэтым спалучэннем.
На дошцы запiсана схема.
ч
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі; адпрацоўваць арфаэпічна
правільнае вымаўленне гука [ч], спалучэння гукаў [шч], практыкаваць
у пісьме і чытанні слоў з гукамі [г], [ч], [і], спалучэннем [шч], удасканальваць навык чытання; фарміраваць навык асэнсаванага ўспрымання
беларускай мовы на слых і пры чытанні; вучыць спісваць з друкаванага
ці рукапіснага ўзору, запісваць словы пад дыктоўку.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
***
Француз па-французску,
Чаму, адкажы мне,
па-польску паляк
ты, тата і дзед
гавораць з маленства,
не размаўлялі
а я, мама, як?
на роднай нідзе?
Замежную мову
Я рускую мову
я ў садзе вучу,
люблю і вучу
а на беларускай —
i нашу таксама
не ўмею, маўчу.
я ведаць хачу.
4. Работа ў парах.
Настаўнiк дэманструе дзецям малюнкi (шар, шапка, мыш, шайба,
шышка).
Настаўнiк. Вызначце ў назвах аднолькавы гук. (Гук [ш].)
На дошцы запісваецца тэма ўрока «Спалучэнне гукаў [шч]».
5. Граматычная казка.
Падрыхтаваны вучань чытае верш.
***
Фанетыка — я важная навука,
бо вывучаю я змяненні гука.
Як патрэбна словы вымаўляць,
заўсёды згодна вам паведамляць.
Жылі ў краіне Фанетыка гукі [ш] і [ч]. Гук [ш] любіў назіраць за шапаценнем лісця, шоргатам шын, шаптаннем лесу. Гук [ч] увечары
смакаваў кубачак чаю, чытаў чароўныя казкі, частаваў чмялёў, пчол, чаек
чарніцамі. Завітаў да яго ў госці сусед, гук [ш]. Пасябравалі яны між
сабою, ды так, што вадой не разальеш. З таго часу ў многіх беларускіх
словах стаяць яны побач і вымаўляюцца так: [шч] (цвёрда). А на пісьме
адлюстроўваюцца дзвюма літарамі.
20
21
6. Работа па падручніку.
Настаўнiк. На ўроку ўсе словы са спалучэннем гэтых гукаў мы будзем збіраць у чароўны кошык.
Практыкаванне № 36, с. 20.
7. Хвілінка чыстапісання.
Шч Шч шш чч
шчыпцы шчотка шчыт
Падкрэсліць спалучэнне літар.
1) Пашырэнне слоўнікавага запасу.
Практыкаванне № 37, с. 20.
2) Пісьмо па памяці.
***
Рэчка, сажалка, рака
добра знаюць шчупака.
Настаўнiк. Колькі сказаў запісана?
— Колькі ў ім слоў?
— У якім слове ёсць спалучэнне літар шч? (Дзеці прагаворваюць сказ
некалькі разоў.)
На дошцы застаецца апора:
Р.., с.., р..
д.. з..ць шч.. .
Абмен сшыткамі. Праверка.
8. Фарміраванне навыку асэнсаванага ўспрымання беларускай
мовы на слых і пры чытанні.
Практыкаванне № 38, с. 21.
1) Прагноз.
Настаўнiк. Аб чым пойдзе гаворка?
2) Слоўнікавая работа.
 Дзяўчынкі знаходзяць словы з гукам [ч]. (Аднойчы, плач, дапамагчы.)
 Хлопчыкі — са спалучэннем гукаў [шч]. (Шчанюк, шчанюку.)
3) Чытанне па ланцужку.
Настаўнiк. Якім быў Барсік?
— Што здарылася са шчанюком?
— Куды прывёў Барсік шчанюка?
— Як яму гэта ўдалося?
4) Гульня «Так ці не».
Калi дзецi згодны з высказваннем, то запiсваюць лiтару ч, калi не —
спалучэнне лiтар шч.
 Барсік ні на каго не падобны.
 Аднойчы дапамог вялікаму шчанюку.
 Шчанюка прывязалі на цэп.
 Шчанюк скуголіў, плакаў.
22
Барсік слухаў яго плач і вырашыў яму дапамагчы.
Ён перагрыз вяроўку і прывёў шчанюка ў сваю будку.
Ключ: ч, шч, шч, ч, шч, ч.
Практыкаванне № 39, с. 21 — каменціраванае пісьмо.
Фізкультхвілінка.
***
Мы на двор гуляць пайшлі,
Куркі зернеткі дзяўбуць,
раз-два-тры-чатыры.
раз-два-тры-чатыры.
Куранятак там знайшлі
А затым вадзічку п’юць,
раз-два-тры-чатыры.
раз-два-тры-чатыры.
9. Знаёмства са словамі тэматычнай групы «Свойскія жывёлы».
Жыла-была на свеце гаспадынька. Аднаго разу чуе нехта стукаецца ў хату.
Настаўнiк. Што за памочнікі з’явіліся ў гаспадынькі, вы здаведаецеся з наступных вершаў.
1) Работа ў групах.
Выразна прачытаць вершы. Запомніць назвы дзетак свойскіх жывёл.
 1-я група.
 2-я група.
***
***
Беленькая свінка,
Прыйшла курка на лужок,
тоўстая шчацінка,
знайшла курка чарвячок.
рохкае, гукае,
Кліча дзетак:
парася шукае.
— Кураняткі!
Ну, а той забіўся ў гразь.
Да мяне хутчэй, рабяткі!
Свінка рохкае:
Запомніце: у куркі — кураняткі.
— Вылазь!
Запомніце: у свінкі — парася.
 3-я група.
***
Кацяня пабіла ножку.
— Мама, мама, — кліча кошку.
— Мяў, харошы, мяў, мой любы,
Будзь далей ад рознай згубы!
Запомніце: у кошкі — кацяня.
2) Работа ў парах.
Практыкаванне № 40, с. 22.
Практыкаванне № 41, с. 22 — калектыўная работа.
3) Пісьмо пад дыктоўку.
Лешч, боршч, шчака, шчыт, шчанюк, плашч.
Падкрэсліць спалучэнне шч.
10. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексiя.
Настаўнiк. Давайце дабавім у чароўны кошык словы са спалучэннем шч.
Настаўнік дэманструе малюнкі, дзеці называюць словы.


23
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 42, с. 23.
Настаўнiк. Назву якой птушкі вы запісалі ў сшытку? Які сказ у вас
атрымаўся?
3. Новая тэма.
Настаўнiк. Назавiце словы з лiтарай, якой няма ў рускай мове?
(Ластаўка, жаўранак, кнігаўка.)
***
Літара Ў гук кароткі мае,
Спадзявацца я магу,
коску на плячах трымае.
што запомніш гэта Ў.
(У. Мацвеенка.)
4. Хвілінка чыстапісання.
Вучні адзначаюць на картках свае веды: ведаю («+»), не ведаю («–»),
сумняваюся («?»).
 Умею правільна вымаўляць спалучэнне гукаў [шч].
 Магу назваць 5 слоў са спалучэннем гукаў [шч].
Карэкцыйныя карткі выкарыстоўваюцца для планавання наступнага ўрока.
11. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 42, с. 23.
Урок 7. Тэма: Гук [ў] і яго абазначэнне
на пісьме
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі; адпрацоўваць правільнае
вымаўленне гука [ў] у словах і фразах; арганізаваць назіранне за ўжываннем
гука [ў] у беларускай мове; вучыць распазнаваць літару ў; практыкавацца ў чытанні і пісьме слоў з літарай ў; фарміраваць навык напісання
літары ў; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
1) Гульня «Назаві адным словам».
Ластаўка, журавель, жаўранак, кнігаўка. (Птушкі.)
2) Харавое чытанне.
***
У прыродзе мноства птушак —
весялушак, шчабятушак.
Агарод яны вартуюць.
ад хваробаў лес ратуюць.
24
Ў
1) Гульня «Хто ўважлівы».
Пляснуць ў далоні, калі пачуеце гук [ў].
Вуліца, ваўчок, вуда, праўда, коўдра, аўчына, воля.
2) Характарыстыка гука.
Гук [ў] зычны, звонкі.
На партах ляжаць карткі з умоўнымі абазначэннямі: «званок» —
звонкі, «спявак» — галосны, «падушка» — мяккі, «стул» — цвёрды»,
«квадрат» — зычны.
3) Складанне алгарытму.
 Галосны ці зычны гук.
 Калі зычны, то мяккі ці цвёрды.
 Звонкі ці глухі.
5. Работа па падручніку.
Практыкаванне № 43, с. 23.
Назіранне за вымаўленнем рускіх і беларускіх слоў.
Волк — воўк, лев — леў, журавли — жураўлі.
Вывад: у беларускіх словах на канцы слоў замест літар в, л пішацца
літара ў.
Практыкаванне № 44, с. 24 — пісьмо літар, спалучэння літар, слоў.
Чытанне скорагаворкі.
Аўсей злавіў аўсянку ў аўсе.
Настаўнiк. Якія словы не зразумелы? (Аўсянка.)
Настаўнік паказвае малюнак з выявай птушкі, тлумачыць.
***
Авёс зусім яна не есць.
Ёй і ў траве, і ля вады
Авёс — табе на кашу.
хапае ежы ўсякай.
Меню асобае ў яе,
Як кашу, што не любіш ты,
у жоўтай птушкі нашай.
завуць яе аўсянкай.
(Х. Гурыновіч.)
25
Каменціраванае пісьмо скорагаворкі.
Слуханне беларускай песні «Саўка ды Грышка».
Фізкультхвілінка (выконваюцца танцавальныя рухі).
Практыкаванне № 45, с. 24.
 I варыянт — падабраць словы, якія пачынаюцца са склада аў. (Аўтамат, аўсянка, аўторак, аўчарка, аўчына.)
 II варыянт — падабраць словы, у якіх ёсць спалучэнне оў. (Роў, калоў,
коўш, воўк, лоўка.)
Практыкаванне № 46, с. 24 — работа ў парах.
6. Чытанне «Буксір».
Чытанне ланцужком: настаўнік + вучні.
1) Гульня «Адзін — многа».
Салавей —…, аўсянка —…, жаўрук —…, жураўль —… .
Практыкаванне № 47, с. 25.
Настаўнiк. Прачытайце назву апавядання. Аб чым пойдзе гаворка?
(Прагнозы дзяцей.)
Слуханне апавядання. Самастойнае чытанне. Выбарачнае чытанне.
— Выпішыце сказ, якім можна падпісаць малюнак. Падкрэсліце слова з гукам [ў].
2) Работа ў групах.
 1-я група — закончыць словы, дапісваючы літару ў.
Гавары.., чыта.., піса.., вары.. .
 2-я група — у словах першага слупка ўставiць літару у, другога — ў.
Гл..шэц
ласта..ка
Б..сел
а..сянка
 3-я група — уставіць літару.
А..тобус, ко..ш, уло.., уда.. .
Прэзентацыя работ груп.
7. Падвядзенне вынікаў урока.
Тэст.
ж) Гук [ў] кароткі.
о) Гук [ў] зычны.
н) Гук [ў] галосны.
р) Гэты гук абазначаецца літарай ў (у нескладовае).
а) Аўсянка — гэта птушка.
ў) Слова «гуляў» напісана на беларускай мове.
Настаўнiк. Якое слова атрымалася? (Жораў — журавель.) У дамашнім
практыкаванні вам сустрэнецца гэта слова.
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 49, с. 26.
26
Урок 8. Тэма: Гук [ў] і яго абазначэнне
на пісьме
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі; адпрацоўваць правільнае
вымаўленне гука [ў] у словах і фразах; удасканальваць навык чытання;
фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых
і пры чытанні; фарміраваць навык напісання літары ў; арганізаваць
назіранне за ўжываннем літары ў у беларускай мове; вучыць распазнаваць літару ў; практыкавацца ў чытанні і пісьме слоў з гукам [ў] і адпаведнай літарай; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Чытанне верша.
Шчыры адказ
— Ты зрабіў, сынок, урокі? —
Запытала мама ў Воўкі.
— Так, зрабіў, бо ўчора тата
прыляцеў з камандзіроўкі.
(П. Прануза.)
Настаўнiк. Ці заўсёды Воўка робіць урокі? На ваш погляд, ці можа
Воўка вучыцца добра?
Чытанне выдзеленых слоў.
— Знайдзіце агульны гук у гэтых словах. (Гук [ў].)
— Якой літарай ён абазначаецца?
— Сфармулюйце тэму ўрока. (Гук [ў] і яго абазначэнне на пісьме.)
— Сёння я запрашаю вас у падарожжа па сцяжынцы «Самі з вусамі».
Як вы разумееце гэты выраз? (Усе заданні выконваюцца самастойна.)
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 49, с. 26.
Настаўнiк. Адгадайце загадкі. (Дэманструюцца малюнкi слоў-адгадак.)
***
У сінім небе галасочак,
як малюсенькі званочак. (Жаваранак.)
***
Жоўтае лісце. На вуліцы восень.
Вецер свінцовыя хмары прыносіць.
Гнуцца на ўзлеску арэшын ствалы.
Чуеш трывожнае ў небе «курлы»,
сумна птушыны ляціць караван,
гоніць кастрычнік іх за акіян.
Вось і вядзе за трыдзевяць зямель
клін свой журботны важак —… (журавель).
27
— Як па-іншаму называюць жураўля? (Журавель — жораў.)
— Якія словы з літарай ў вы выпісалі з дамашняга практыкавання?
(Жораў, жаўрук, Паўлік.)
— Пастаўце знак «+» на палях, калі вы правільна выканалі дамашняе
практыкаванне.
3. Новая тэма.
1) Хвілінка чыстапісання.
Настаўнiк. Якое слова будзе лішнім? (Слова «Паўлік», бо яно абазначае
імя, а астатнія — назвы птушак.)
Прапішам літару, з якой пачынаюцца астатнiя словы.
2) Гульня «Знайдзі словы ў словах».
Жаваранак. (Рак, кран, варан, жар, ранак.)
3) Граматычная арыфметыка.
Жар + т = ? (Жарт.) Што абазначае гэта слова? (Рус. — шутка.)
Складзіце прыказку (словы запісаны на лістах паперы).
Рушыць, дружбы, не, жарт, добры. (Добры жарт дружбы не рушыць.)
— Жадаю вам, каб добры жарт заўсёды прыходзіў вам на дапамогу
ў нашым падарожжы.
4) Пашырэнне лексічнага запасу.
Хто —
Скажыце хутка мне —
Носіць дом свой
на спіне?
(Чарапаха, смоўж.)
Рускае слова «улитка» — бел «слімак», «смоўж».
Практыкаванне № 50, с. 26.
Знаёмства са словамі (чытанне ўпаўголаса).
Заданне на канцэнтрацыю ўвагі.
Расказ-жарт.
Сустрэліся два сябры — Саша і Віця. Саша сказаў:
— А ў мяне дома аўсянка!
— Падумаеш, — адказаў Віця, — у мяне дома таксама аўсянка.
— Люблю аўсянку, — сказаў Віця.
— Яна ж жоўтая, прыгожа спявае! — дапоўніў Саша.
— Смачная. Асабліва з малаком! — падхапіў Віця.
Настаўнiк. Пра якую аўсянку вядуць размову хлопчыкі? (Аўсянка —
каша і аўсянка — птушка.)
4. Работа па варыянтах.
 I варыянт — уставiць літары ў словы, запісаныя ў верхніх слупках.
 II варыянт — уставiць літары ў словы, запісаныя ў ніжніх слупках.
Праверка: харавое чытанне.
Настаўнік паказвае дзеянне — дзеці чытаюць слова. Потым настаўнік
чытае слова — дзеці паказваюць дзеянне.
Слова: крочыў, здзівіўся, дакрануўся, сабраў, схаваў.
Настаўнік дэманструе малюнкі (смоўж, аўсянка, ластаўка, прыгрэў,
закапаў, заплакаў).
 I варыянт — выпісаць чатырохскладовыя словы з літарай ў, падкрэсліць ў i папярэднюю літару.
 II варыянт — выпісаць словы з літарай ў на канцы, падкрэсліць ў i папярэднюю літару.
1) Складанне мадэлі слова.
ў
ў
Назіранне за вымаўленнем гука [ў] і напісаннем літары ў.
Настаўнiк. Дзе можа знаходзіцца гук [ў]? (У сярэдзіне, канцы слова.)
— Якая літара стаіць перад ў? (Галосная.)
— Абазначэнне на схеме ўмоўным значком галоснай літары перад ў.
2) Пісьмо па памяці.
Марат у парку сустрэў Паўку.
Настаўнiк. Колькі слоў у сказе?
— Якія словы запісаны з вялікай літары? Чаму?
— Растлумачце правапіс ў.
На дошцы застаецца апора.
М..у ..п..с.. П.. .
Фізкультхвілінка «Хто ўважлівы?».
Настаўнiк. Калі вы пачуеце гук [ў] у сярэдзіне слова, нахіліцеся
ўлева. Калі вы пачуеце гук [ў] у канцы слова, нахіліцеся ўправа.
Словы: зімоўка, вязаў, аўчарка, прыліў, кусаў, аўторак, хлеў, лаўка,
ліўні, леў, кроў.
Практыкаванне № 51, с. 27.
Настаўнiк. Разгледзьце ўважліва малюнак і скажыце, аб чым будзе казка.
1) Чытанне казкі настаўнікам.
2) Адказы на пытанні.
3) Чытанне «ланцужком», конкурс на лепшага чытача.
Настаўнiк. Назавіце словы з гукам [ў].
— Якую яшчэ назву можна даць тэксту?
— Зараз запрашаю вас у майстэрню слова. Прачытайце пяць слоў
i назавiце шостае?
Смяецца
Маланка
Пчолка
Заўжды
Жаба. (Смоўж.)
Практыкаванне № 52, с. 28 — чытанне «Буксiр»; па ролях.
28
29
Ж
жж
жжж
6. Самастойная работа.
 Практыкаванне № 53, с. 28 — выконваюць дзяўчынкi.
 Практыкаванне № 54, с. 29 — выконваюць хлопчыкi.
Узаемаправерка.
7. Падвядзенне вынікаў урока «Самы ўважлівы спадарожнік».
Ацэньванне работы ў сшытку па шкале самаацэнкі.
 Сёння на ўроку мы паўтарылі літару ў.
 Слова смоўж перакладаецца на русскую мову як улитка.
 Літара ў сябруе з галоснымі.
Калі дзеці згодны з высказваннем, то прапісваюць ў сшытку ў. (Ключ:
ў, ў, ў.)
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 55, с. 29.
3. Хвілінка чыстапісання.
Ц
цц
Ц
цц
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, паказаць адрозненне
ў вымаўленні гука [ц] у супастаўленні з рускай мовай; адпрацоўваць
правільнае вымаўленне гука [ц], удасканальваць навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры
чытанні; практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай; вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Паспрабуйце запомніць верш пра сям’ю.
***
Мама, тата, брат і я —
Дзве бабулі, два дзяды,
наша дружная сям’я.
з імі разам — хоць куды!
2. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Складзіце слова па першых гуках слоў цуд, Ала, цыркуль,
кот, акула. (Цацка.)
— Што абазначае слова «цацка»?
— Як клічуць куранятак? (Цып-цып- цып.)
Паўтары за настаўнікам.
***
— Цецярук, цецярук,
Цецеранятам
дзе твая цяцера?
цеста месіць.
— Мая цяцера
(В. Вітка.)
— Які гук часцей за ўсе сустракаўся ў вершы?
— Сфармуліруйце тэму нашага ўрока. (Гук [ц’], літары Ц, ц.)
4. Новая тэма.
Практыкаванне № 56, с. 30.
Знаёмства з правілам (с. 30).
Пальчыкавая гімнастыка.
***
Гэты пальчык — тата,
гэты вось — бабуля,
гэты пальчык — мама,
а маленькі — гэта — я.
гэты вось — дзядуля,
Разам — дружная сям’я!
Практыкаванне № 57, с. 30.
Настаўнiк. Якія галосныя літары ўказваюць на мяккасць гука [ц’]?
е, ё, я, ю, і, ь
Ц
1) Каменціраванае пісьмо.
У ложку спіць брацік Сярожка.
Настаўнiк. Падкрэсліцу літару ц разам з наступнай літарай.
2) Работа над правільным вымаўленнем гука [ц’].
Практыкаванне № 58, с. 31.
 Чытанне ў парах.
 Чытанне «настаўнік + вучні».
 Конкурс на лепшага чытача.
Практыкаванне № 59, с. 31.
Настаўнік. Назавiце словы з гукам [ц’]. (Устаць, абуць, абуюць, паспець.)
— Хто такія сараканожкі? (Выслухоўваюцца меркаванні дзяцей.)
Практыкаванне № 60, с. 31.
Настаўнік. Прачытайце назву. (Звяртаецца ўвага на націск у слове
«крычыце».)
 Слуханне казкі
 Адказы на пытанні.
 Чытанне па ролях размовы дзяцей.
Фізкультхвілінка.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
А мядзведзік касалапы
будзем разам танцаваць —
падымае ўгору лапы —
вось так, вось так.
вось так, вось так.
Лялька Каця весяліцца
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
i, як пчолачка, кружыцца —
ой, як весела скакаць —
вось так, вось так.
вось так, вось так.
3) Пісьмо па памяці.
***
Хочаш знаць пра ўсё і ўсіх —
Сябрам будзь цікавых кніг.
Пасля аналізу сказа на дошцы застаецца апора.
30
31
Урок 9. Тэма: Гук [ц’], літары Ц, ц
Хочаш з.. пра … і … —
Сябрам будзь … кніг.
4) Работа ў парах.
Практыкаванне № 61, с. 32.
Практыкаванне № 62, с. 33 — самастойна.
Абмен сшыткамі.
6. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексiя.
Запаўненне карткі. Дзеці абазначаюць свае веды ўмоўнымi абазначэннямi «+», «–».
 У беларускай мове вымаўленне гука [ц’] адрозніваецца ў супастаўленнi з русскай мовай.
 Пасля мяккага [ц’] пішуцца ь i галосныя літары: е, ё, ю, я, і.
 Я магу назваць 5 слоў з мяккім [ц’].
***
— Дзе была мая дачушка,
мову родную вучыла.
прыгажуня-весялушка?
Знаю слоў цяпер багата.
— У школу сёння я хадзіла,
Дзеці называюць слова з мяккім гукам [ц’].
7. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 63, с. 33.
Ты не шкадуй ласкавых слоў
для роднай, для адзінай.
Адказвай на яе любоў —
будзь верным, добрым сынам!
(Э. Агняцвет.)
Настаўнік. Пра каго ідзе гаворка ў вершы? (Пра маці.)
— Самае першае слова, якое пачынае гаварыць маленькае дзіця, гэта
слова «мама». Мама — самы родны, блізкі і дарагі чалавек на зямлі.
Пашырэнне лексічнага запасу.
Настаўнік. А якая ваша мама?
У парах дзеці складаюць словы з літар.
Р, о, д, н, а, я; п, я, ш, ч, о, т, н, а, я; д, о, б, р, а, я; п, р, а, ц, а, в, і, т, а, я;
р, а, з, у, м, н, а, я; в, я, с, ё, л, а, я.
2. Хвілінка чыстапісання.
М ма ам
Маці матуля
мама
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні; паказаць адрозненне ў вымаўленнi гука [р] у супастаўленні з рускай
мовай; адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [р]; практыкавацца ў чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай;
вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік чытае верш.
Слова пра маці
Раней за ўсіх яна ўстае,
За гэтым словам у свет пайшлі
пазней за ўсіх кладзецца.
маленства, …мара, …мова.
Яна жыве, яна пяе, —
І мір, і мужнасць на зямлі —
i дзецям лепш пяецца.
жыцця твайго асновы.
Ты рос, як цёплы каласок,
Каб не тужыла па вачах, —
пры месяцы і зорах.
ёй падрастай на ўцеху!
Пачуеш мілае «сынок»,
Хай будзе ў яе вачах
хай будзе і за сорак.
пабольш іскрынак смеху!
Настаўнік. Ёсць многа прыказак і прымавак, у якiх выказваецца
любоў, цеплыня, пяшчота да мамы.
Скласці прыказкі, запісаць у сшытак.
Пры сонейку цёпла,
заўсёды мяккія.
Матчыны рукі
пры мамцы добра.
— Ці дапамагаеце вы сваёй маці?
1) Пісьмо па памяці.
***
Мама! Матуля!
песняй ласкавай
Чароўнае слова
гучыць на ўсіх мовах.
2) Аналіз верша.
— Колькі сказаў запісана? (Тры.)
— Назавiце словы з літарай ў. (Чароўнае, на ўсіх.)
— Назавіце словы з мяккім гукам [ц’]? (Гучыць.)
На дошцы застаецца апора.
Мама! Матуля!
Ч.. с..
Песняй ласкавай
Г.. на … …
Фізкультхвілінка для пальчыкаў (с. 6).
3. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 63, с. 33.
Настаўнiк. Якія словы выпісалі з мяккім [ц’]? (Брацікаў, пяць, зваць.)
4. Новая тэма.
Фанетычная зарадка.
Настаўнiк. Як ракоча трактар? (Р-р-р.)
— Як гыркае сабака? (Р-Р-Р.)
32
33
Урок 10. Тэма: Гук [р], літары Р, р
на
ря
би
гриб
пр
ир
од
а
крем
па
ре
34
ик
кр
Чыстагаворка
Ра-ра-ра — ёсць у мышкі нара.
Ро-ро-ро — прынясём вады вядро.
Ру-ру-ру — скача хутка кенгуру.
Ыр-ыр-ыр — вельмі смачны мамін сыр.
Ур-ур-ур — коцік муркае мур-мур.
— Які гук часцей сустракаецца ў чыстагаворцы? Сфармулюйце тэму
ўрока. (Гук [р], літары Р, р.)
Практыкаванне № 64, с. 33.
Настаўнiк. Якія галосныя пішуцца пасля літары р у беларускай мове?
Састаўленне схемы-апоры.
а, о, у, ы, э
Р
Чытанне правіла (с. 34).
Практыкаванне № 65, с. 34.
Практыкаванне № 66, с. 34. (Першы раз прачытаць павольна, другi —
хутчэй, трэці — вельмі хутка.)
Настаўнiк. Працягнiце скорагаворку.
Марынавала — не замарынавала, толькі марынад змарнавала.
Практыкаванне № 67, с. 34.
1) Чытанне за настаўнікам.
2) Чытанне «ланцужком».
3) Харавое чытанне.
Фізкультхвілінка.
***
Заглянула сонца ў хатку,
рукамі сонейка дастаць,
раз, два, тры, чатыры, пяць.
раз, два, тры, чатыры, пяць,
Робім мы ўсе зарадку,
i на месцы паскакаць.
раз, два, тры, чатыры, пяць.
На насок, затым на пятку —
Трэба нам прысесці, устаць,
робім мы ўсе зарадку.
Практыкаванне № 68, с. 35.
Аналіз зместу.
1) Адказы на пытанні.
2) Чытанне па ролях размовы Пеці з татам.
3) Увядзенне слоўнікавага слова «кватэра».
КВА + т + эра = ? (Кватэра.)
Практыкаванне № 69, с. 36.
Настаўнiк. Раскажыце адзiн аднаму, як вы дапамагаеце маці дома.
Практыкаванне № 70, с. 36.
1) Чытанне загадкі ў паўголаса
2) Запіс слова-адгадкі. (Прас.)
5. Падвядзенне вынікаў урока «Кветкі для мамы».
Настаўнiк. На пялёстках запісаны рускія словы. Перакладзіце іх на
беларускую мову.
Пытанне-жарт.
Чаго не знойдзеш ні ў сліве, ні ў вішні, ні ў яблыку, але сустрэнеш
у грушы і ў арэху? (Лiтара р.)
Настаўнiк. Што вы даведаліся пра вымаўленне гука [р] у беларускай мове?
6. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 72, с. 37.
Урок 11. Тэма: Гук [дз’] і яго абазначэнне
на пісьме
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання; фарміраваць уменне асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых
і пры чытанні; адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дз’]; фарміраваць навык напісання спалучэння літар д, з; практыкавацца ў чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай; практыкавацца ў спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 72, с. 37.
Вучнi працуюць ў групах. Камандзіры груп паведамляюць настаўніку
аб выніках.
3. Пастаноўка мэт урока.
Настаўнiк. Сёння ў нас незвычайны ўрок. Вы любіце падарожнічаць?
Зараз на ўроку мы з вамі адправімся ў цікавае падарожжа. Даведаемся
шмат новага. На дошцы пытанні, на якія вы зможаце адказаць, калі будзеце ўважлівымі.
 Які гук абазначаецца дзвюма літарамі?
 Як правільна вымавіць гэты гук?
 Якія словы называюць «словамі ветлівасці»?
— Што ж мы павінны ўзяць? (Карту.)
35
Гара Чыстапiсання
а
Рак
горад
гукаў
Паляна
загадак
ў
сло
Возера
i
Ветлiвасц
Станцыя «Горад гукаў».
Практыкаванне № 73, с. 37.
— Як звініць званочак? (Дзінь-дзінь.)
Гульня «Хто ўважлівы?».
Дзеці паўтараюць за настаўнікам словы: дзяцел, дзверы, дзяўчынка,
гадзіннік, дзевяць.
Калі настаўнік чытае словы з гукам [дз’], дзеці пляскаюць над галавой, без [дз’] — за спінай.
Словы: дом, дзень, цень, дзюба, дзяцел, Цімох, дзённік, думка, дзёгаць, расада, надзея, дубец, цемра.
У беларускай мове гук [дз’] перадаецца дзвюма літарамі д i з.
3. Хвiлiнка чыстапiсання.
Станцыя «Гара чыстапісання».
Настаўнiк. Для таго, каб на яе ўзысці, трэба ўспомніць, як правільна
пішуцца літары і спалучэнні літар.
Практыкаванне № 74, с. 38.
Станцыя «Рака Слоў».
— Якія літары стаяць пасля спалучэння дз?
1) Састаўленне схемы-апоры.
ДЗ
е, ё, ю, я, i
— Паглядзіце ўважліва на карту. Куды ўпадае наша рака? (У возера
Ветлівасці.)
Станцыя «Возера Ветлiвасцi».
Завучванне верша на памяць.
Ветлівасць
Калі я знаёмых
калі што ў іх спытаю:
ці родных спаткаю,
— Вялікі вам дзякуй!
вітаюся,
Прабачце.
зняўшы ўбор з галавы,
А вы?
i ветліва кажу,
Практыкаванне № 75, с. 38.
Практыкаванне № 76, с. 38.
36
2) Работа над тэкстам.
Добрае слова
У аўтобус праз пярэднія дзверы ўвайшоў дзядок. Юра ўбачыў гэта.
Ён ўсхапіўся з лаўкі і падаў руку. Дзядуля падзякаваў. Хлопчык сауступіў
месца дзядулю.
— Сядзі, сядзі, мне недалёка ехаць, — сказаў дзядуля.
Хлопчык быў настойлівы, і дзядуля сеў. Праз некаторы час ён паглядзеў у акно і сказаў:
— Ну, мне хутка выходзіць. Перадай дзякуй сваёй настаўніцы.
— Вы ведаеце нашу настаўніцу? — здзівіўся Юра.
— Не, але ты перадай ад мяне дзякуй.
— А за што дзякаваць незнаёмай настаўніцы?
Перад урокам хлопчык перадаў настаўніцы дзядулеву падзяку. Вольга
Пятроўна распытала пра ўсё. А потым падзякавала вучню за прынесенае
добрае слова. (Паводле А. Пальчэўскага.)
Настаўнiк. Як павёў сябе хлопчык, калі дзядуля ўвайшоў у аўтобус?
— Што сказаў дзядуля, калі выходзіў з аўтобуса?
— Падумайце, за што дзякаваў дзядуля настаўніцы?
— Якое чароўнае слова сустрэлася ў гэтым апавяданні? (Дзякуй.)
— Які настрой ствараюць ветлівыя словы?
Практыкаванне № 77, с. 39 — конкурс на лепшага чытача.
Фізкультхвілінка «Дзе мы былі, мы не скажам, а што рабілі —
пакажам».
Станцыя «Паляна Загадак».
Настаўнiк. Вось мы апынуліся на паляне Загадак.
3) Калектыўная работа.
 Назваць адным словам.
Дзед, дзядзька, дзіця, дзяўчына — хто гэта? (Людзі.)
 Чорная карова
Людзей пабарола,
А белая ўстала —
Усіх пападымала. (Ноч, дзень.)
 Раздгадаць рэбусы.
,В, 4+1=?
,
(Дзевяць.)
Р з–2=? ,
,Ы
(Дзверы.)
ДЗ ,,
,
(Радзiма.)
(Дзiва.)
37
4. Пісьмо па памяці.
Дзіма і Дзіна гулялі дзве гадзіны на верандзе.
Настаўнiк. Падкрэсліце спалучэнне літар д i з.
5. Падвядзенне вынікаў урока.
Гульня «Самы ўважлівы падарожнік».
Дзецi адказваюць на пытанні, пастаўленыя ў пачатку ўрока.
6. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 79, с. 40.
Урок 12. Тэма: Гук [дж] і яго абазначэнне
на пісьме
Мэта: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі; адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дж], навык чытання; фарміраваць уменне асэнсаванага
ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні; фарміраваць навык
напісання спалучэння літар д, ж; практыкавацца ў спалучэнні і пісьме
слоў са спалучэннем літар д, ж; практыкавацца ў спісванні з друкаванага
ці рукапіснага ўзору.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Маўленчая размінка.
***
Кажуць, ёсць краіны-цуды,
Мы ж не рвёмся анікуды,
дзе няма зусім зімы.
любім свой куточак мы.
 Чытанне за настаўнікам.
 Чытанне «настаўнік + вучні».
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 79, с. 40.
Настаўнiк. Словы з якім гукам вы падкрэслілі ў дамашнім практыкаванні? Што вы аб ім ведаеце? (Абазначаецца дзвюма літарамі,
мяккі гук.)
3. Хвілінка чыстапісання.
ДЗ ё а р н
Дзверы зіма ёрш
Акно навіна
рака
Настаўнiк. Якія літары лішнія ? Чаму? (Можа быць некалькі варыянтаў.)
— Запрашаю вас у майстэрню слова. Прачытайце шэсць слоў і знайдзіце сёмае.
Дзверы, зіма, ёрш, рака, акно, навіна. (Дзёран.)
38
4. Пашырэнне слоўнiкавага запасу.
Дзёран — густа зарослы, замацаваны каранямі шматгадовых раслін
павярховы слой глебы.
Настаўнiк. Дзе можна знайсці дзёран? (У садзе, лесе.)
— Мы з вамі адправімся ў сад ведаў.
Да дошцы прымацаваны малюнак.
Сад ведаў
Дж
***
Дж зямельцы дагаджае,
а потым цешыць ураджаем.
Без гэтых гукаў у двары
засохнуць саджанцы, сябры.
І дождж да нас бы не прыйшоў
без гэтых гукаў-спарышоў.
Настаўнiк. Да кветак прыляцеў жук. Паспрабуйце пры дапамозе гука [дж] паказаць, як гудзе жук.
— А як заводзіцца машына?
1) Работа над чыстагаворкай.
Джу-джу-джу — на градцы бульбу пасаджу.
Джы-джы-джы — пальюць яе дажджы.
Джа-джа-джа — будзе добры ураджай.
Замацаванне вымаўлення гукаў [дз] і [дж].
Практыкаванне № 82, с. 41.
***
Джыганула
Нінка, пэўна,
штосьці Нінку —
i не знала,
бо асу ўзяла
што кусака
за спінку.
мае… (джала).
— Пра якое слова састаўлена загадка-рыфмаванка?
Дадатковы матэрыял.
Назіранне за тым, як вымаўляюцца гукі [дз] і [дж], i якія літары пішуцца пасля іх. Стварэнне схемы-апоры.
ДЗ
е, ё, i, ю, я, ь
ДЖ
а, о, у, э, ы
Практыкаванне № 81, с. 41.
39
2) Работа ў групах.
Настаўнiк. У словах джала, джаз замяніце літары д i ж, каб атрымаліся
новыя словы. (Джала: зала, сала; джаз: газ, лаз, паз, раз, таз.)
Адгадайце загадку.
***
Мяне ўсе просяць,
А як толькі з’яўлюся,
Мяне ўсе чакаюць,
Хавацца пачынаюць. (Дождж.)
Запіс у сшыткі слоўнікавага слова: дождж.
5. Пісьмо па памяці.
Дажджавік схаваў Кацю ад дажджу.
Тлумачэнне слова дажджавік: 1) грыбы, якія вырастаюць пасля дажджу; 2) плашч.
1) Работа па варыянтах.
Дзеці атрымліваюць карткі з заданнем.
Разгледзьце малюнкі. Дапішыце сказы.
Ідзе … . Ад … дзеці схаваліся пад … .
Пасля … на лузе вырасла
шмат грыбоў. Гэта … .
Словы для выкарыстання: дажджавік, дождж, дажджу, дажджавікі.
Практыкаванне № 83, с. 41.
Узаемаправерка.
Фізкультхвілінка.
Калi настаўнік называе слова з гукам [дж], то вучнi падскокваюць, без
гука [дж] — прысядаюць.
Словы для гульні: джала, чапяла, дзяўчынка, ваджу, хачу, дажджы,
дзяжа, джын, вожык, лячу, буджу, гляджу, сачу, саджу, джаз, тачу, сяджу,
вярчу.
Практыкаванне № 84, с. 42.
2) Знаёмства з тэкстам.
Настаўнік. Уважліва паглядзіце на малюнкі, аб чым пойдзе гаворка
ў тэксце.
Знаёмства з лексічным значэннем слова барометр. Дэманстрацыя
малюнка з яго выявай.
40
***
На сцяне вісіць талерка,
па талерцы ходзіць стрэлка.
Гэта стрэлка нам наперад
пра надвор’е скажа верна.
(Барометр.)
Чытанне тэксту па частках, а потым у пэўнай паслядоўнасці.
 Дзяўчынкі называюць словы з гукам [дз’].
 Хлопчыкі — з гукам [дж].
6. Самастойная работа.
Практыкаванне № 85, с. 43 — калектыўная праверка.
7. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексiя.
Настаўнiк. А зараз вернемся ў сад ведаў. (Дзеці адказваюць на пытаннi і прымацоўваюць кветку на дошку. Праца ў чацвёрках.)
1) Якія гукі абазначаюцца дзвюма літарамі?
2) Прывядзіце прыклады слоў з гукам [дз’] і [дж].
3) Гук [дз’] цвёрды?
4) Гук [дж] мяккі?
5) Пасля спалучэння гукаў [дж] пішуцца галосныя, якія ўказваюць на
мяккасць папярэдняга гука?
6) Пасля спалучэння гукаў [дз’] пішуцца галосныя, якія ўказваюць на
цвёрдасць папярэдняга гука.
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 86, с. 43.
Урок 13. Тэма: Гукі мовы
Мэта: пазнаёміць з гукамі мовы; засяродзіць увагу вучняў на тых
гуках, якія з'яўляюцца спецыфічнымі для беларускай мовы; пазнаёміць
з сэнсаадрознівальнай роляй гукаў; вучыць вызначаць паслядоўнасць
гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «жывёлы»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць клапатлівыя адносіны да прыроды.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік пачынае ўрок вершам.
***
Весела гучыць званок,
яго голас нам знаёмы.
Запрашае на ўрок
беларускай мовы!
41
Настаўнiк. Для чаго мы вывучаем беларускую мову?
— Чаму трэба ведаць родную мову?
— Якімі мы павінны быць, каб у нас усё атрымалася?
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 86, с. 43.
Настаўнiк. Прачытайце тую народную прымету, якую вы запісалі.
Назавіце ў ёй словы з гукамі [дз'] або [дж].
— Якімі літарамі вы абазначылі гэтыя гукі на пісьме?
— Прывядзіце ўласныя прыклады слоў з гукамі [дз'], [дж].
3. Арфаграфічная размінка.
Прачытайце верш.
***
Дзяцел —
Сінічак шустрых —
Ежа ім
Лесу дабра…ей —
Кормі..ь дарагіх
Усім
Гас..ей:
Па густу.
Снегіроў,
(А. Дзеружынскі.)
Пытанні і заданні.
— Каго аўтар называе «лясным дабрадзеем»? (Дзятла.)
— Хто такі дабрадзей? (Той, хто робіць дабро, дапамагае каму-небудзь.)
— А што добрага робіць дзяцел? (Корміць птушак, лечыць дрэвы.)
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце выбар.
Скорагаворка.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.
Работа ў парах.
Навучыцца правільна вымаўляць скорагаворку.
Настаўнiк. Назавіце зычны гук, які часцей за ўсё чуецца ў скорагаворцы.
4. Хвілінка чыстапісання.
Тлумачэнне значэння слоў.
Дзяцел — лясная птушка з доўгай моцнай дзюбай, якой здабывае
ежу ў кары дрэў.
Дзюба (клюв) — выцягнутыя, з рагавым пакрыццём, бяззубыя сківіцы ў птушак і некаторых іншых жывёл, прыстасаваныя для яды.
Дзяўбці (клевать) — есці, хапаючы ежу дзюбай.
— Пра што мы так гаворым: з камарыную дзюбу? (Пра што-небудзь
надта малое, мізэрнае.)
5. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Настаўнiк. Разгадайце галаваломку і прачытайце тэму ўрока.
ГМУОКВІЫ
— Правільна, тэма нашага ўрока «Гукі мовы». Сёння мы з вамі павінны пазнаёміцца з гукамі мовы, навучыцца вызначаць паслядоўнасць
гукаў у словах.
6. Вывучэнне новага матэрыялу.
1) Гульня «Адгадай, чый голас».
Вучні заканчваюць сказы патрэбнымі словамі.
Зі-зі-зі — звініць… (камар).
Ж-ж-ж — гудзе… (пчала).
Ш-ш-ш — сыкае… (гусь).
Мэ-э-э — падае голас… (каза).
— Па чым вы здагадаліся, каму належыць той ці іншы голас? (Па
гуках, якія падаюць жывёлы.)
Дзецям прапануецца заплюшчыць вочы і вызначыць, што робіць
настаўнік:
1) пляскае ў далоні, тупае нагамі, стукае па стале, звоніць у званочак,
шамаціць паперай;
2) вымаўляе гукі [a], [б], [у], [л’], [в].
Супастаўляецца першая і другая групы гукаў. Адзначаецца, што характэрна для гукаў другой групы. (Яны вымаўляюцца.)
Фізкультхвілінка (выконваецца пад музыку).
***
тут патрэбна фіззарадка.
Раз-два-тры-чатыры-пяць,
Падагнуўшы смешна ногі,
ой, як весела скакаць —
вось так, вось так, вось так.
прысядаюць да падлогі.
«Дж» і «дз» зрабіліся, як кадка,
Настаўнiк. Успомніце з урокаў рускай мовы, з чаго складаюцца словы. Як па-беларуску называюцца звуки?
— Разгледзьце малюнкі. (Настаўнік паказвае малюнкі з выявай дзятла, ваўка, ляшча, пчалы, джала ў пчалы.) Назавіце, хто або што на іх намаляваны. (Калі ў настаўніка няма магчымасці паказаць малюнкі, то ён сам
вымаўляе словы з практыкаванне № 87, с. 44, а вучні паўтараюць за ім.)
— Вымавіце па парадку гукі ў названых словах. Якіх з гэтых гукаў
няма ў рускай мове?
2) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
Настаўнiк. З чаго складаюцца словы? Што мы вымаўляем і чуем?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Практыкаванне № 88, с. 44.
Настаўнiк. Прачытайце скорагаворкі. Навучыцеся правільна вымаўляць адну з іх на выбар. (Некалькі вучняў вымаўляюць па памяці адну са скорагаворак.)
— Вымавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Якімі гукамі
яны адрозніваюцца?
42
43
дзю дзя дзе дзі
дзяцел дзюба дзяўбці
Дзеці выпісваюць пару слоў суніцы — куніцы. На дошцы настаўнік
робіць наступны запіс: куніцы — суніцы — с[?]ніцы.
— Замяніце ў слове суніцы адзін гук на другі так, каб атрымалася
новае слова.
7. Замацаванне ведаў.
Практыкаванне № 89, с. 45.
Настаўнiк. Прачытайце. Замяніце адзін гук у словах. Назавіце новыя словы. Сярод слоў зайка, майка, чайка, лайка знайдзіце лішняе.
Растлумачце свой выбар.
1) Работа ў групах.
 1-я група — практыкаванне № 90, с. 45.
 2-я група — прачытаць словы.
Якія новыя словы могуць атрымацца, калі адзін гук «збяжыць»?
Запішыце іх.
Узор: раса — аса.
Дрот, збор, крама, жарт, кроў.
Дрот — проволока; жарт — шутка; крама — магазін.
— Прыдумайце самастойна пару слоў, якая адрозніваецца адным гукам.
 3-я група — на картках запісаны вершаваныя радкі, у якіх прапушчаны словы. Прачытайце. Дапоўніце вершы словамі, якія адрозніваюцца
адным гукам ад выдзеленых слоў.
***
На палянцы куніцы
сабіралі... (сунiцы). (X. Жычка.)
***
Дзяцел з ночы быў сярдзіты,
тэлеграму пераблытаў.
I пайшла па лесе байка:
«З’еў лісіцу шэры... (зайка)». (В. Зуёнак.)
Праверка работы груп.
Практыкаванне № 91, с. 46.
Настаўнiк. Прачытайце верш. Калі ў бары паспяваюць чарніцы?
— Як чарніцы «малююць» губкі?
— Хто з вас збіраў чарніцы? Як гэта трэба правільна рабіць?
— Назавіце словы з верша, якія адрозніваюцца адным гукам. (Бор —
збор, кубкі — губкі.)
2) Работа ў парах (па картках).
Злучыце словы ў пары так, каб яны адрозніваліся адным гукам.
а)
б)
каза
шар
лік
нара
бот
бор
рама
лаза
ліс
жар
кара
мама
44
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Што мы вымаўляем і чуем?
— Што можна скласці з гукаў?
9. Рэфлексія.
ўспомніў
Я
даведаўся
зразумеў
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 92, с. 46, правіла.
Урок 14. Тэма: Абазначэнне гукаў на
пісьме літарамі
Мэта: пазнаёміць з роляй літар у мове; засяродзіць увагу вучняў
на літары, якой няма ў рускай мове, на літары, якая адрознiваецца
напiсаннем у рускай і беларускай мовах, на ролю літары ь, на асаблівасцях
перадачы на пісьме гукаў [дз’] або [дж]; вучыць вызначаць паслядоўнасць
і суадносіны гукаў і літар у словах; развіваць фанематычны слых;
узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі асенніх месяцаў, словамi
лексіка-семантычнай групы «з’явы прыроды»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, пачуццё замілавання роднай прыродай.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Дэвіз урока.
Не проста ў словы я гуляю —
на мове роднай размаўляю…
(М. Мятліцкі.)
Вучні хорам прагаворваюць дэвіз урока.
Настаўнiк. Для чаго мы вывучаем беларускую мову?
— Якімі мы павінны быць, каб у нас усё атрымалася?
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 92, с. 46.
Настаўнік. З чаго складаюцца словы?
— Прачытайце сказ, які вы запісалі. Якім словам вы яго дапоўнілі?
— Назавіце словы ў сказе, якія адрозніваюцца адным гукам.
3. Гукавая размінка (скорагаворка).
***
Мой мядзведзік мае моду:
перад сном паесці мёду.
Настаўнік. Назавіце зычныя гукі, якія часцей за ўсё чуюцца ў скорагаворцы.
— Якой літарай на пісьме абазначаюцца гэтыя гукі? (Лiтара м.)
45
4. Хвілінка чыстапісання.
Мм мя мё
мядзведзь мёд
ма му
Мікалай
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнік. Спадар Гук хоча пазнаёміць вас са сваёй сяброўкай і памочніцай, але як яе завуць, вы даведаецеся, адгадаўшы загадку.
***
Яны чорныя, крывыя,
з нараджэння ўсе нямыя,
а калі пастануць поруч,
як жывыя загавораць.
(Літары.)
— Правільна, гэта спадарыня Літара.
— Як вы лічыце, што мы будзем вывучаць сёння на ўроку?
— Сёння мы павінны адказаць на пытанне: «Для чаго неабходны
літары?».
6. Новы матэрыял.
Настаўнік. Успомніце з урокаў рускай мовы, для чаго неабходны літары.
Практыкаванне № 93, с. 47.
Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Як абазначаюцца гукі на пісьме?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Фізкультхвілінка.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
скачуць, бегаюць, штурхаюцца
i пад стол хаваюцца.
выйшаў коцік пагуляць.
Важна шпацыруюць,
А за ім браты-блізняткі,
пакуль не пачуюць:
жыць не могуць без зарадкі.
— Годзе, коцікі, гуляць,
Коцікі-свавольнікі,
як малыя школьнікі,
час вам байкі пачытаць.
7. Замацаванне вывучанага.
Практыкаванне № 94, с. 48.
Настаўнік. Успомніце, якімі літарамі абазначаюцца гукі [дз’], [дж].
— Колькі гукаў і колькі літар у выдзеленых словах?
— Чаму колькасць гукаў і літар не супадае?
— Якая літара адрознiваецца напiсаннем у рускай і беларускай мовах?
— Назавіце ў трэцім і чацвёртым сказах словы з літарай і.
На дошцы запісаны верш.
***
На прысады, на кусты
дожджык сыплецца густы.
Дожджык, дожджык, не спяшайся
і над лугам не схіляйся. (Ю. Свірка.)
46
— Прачытайце верш. Якое надвор’е часцей за ўсё бывае восенню?
­— Які дожджык называюць «густым»?
— Назавіце словы, якія адрозніваюцца адной літарай. Вымавіце па парадку гукі, назавіце літары ў выдзеленым слове.
Практыкаванне № 95, с. 48.
Практыкаванне № 96, с. 49.
Настаўнік. Успомніце з урокаў рускай мовы, ці абазначае які-небудзь
гук літара ь.
— Знайдзiце словы, у якiх лiтар больш, чым гукаў. Вымавіце па парадку гукі і назавіце літары гэтых ў словах.
— Якімі гукамі адрозніваюцца словы восем і восень? Літарамі?
1) Работа па варыянтах.
Прачытайце назвы свойскіх і дзікіх жывёл: карова, воўк, мядзведзь,
лось, конь, сабака, кошка, алень, ліса, зубр, дзік, казуля, авечка, каза.
 I варыянт — выпiсаць назвы свойскiх жывёл.
 II варыянт — выпiсаць назвы дзiкiх жывёл.
Падкрэсліце словы, у якіх гукаў менш, чым літар.
Узаемаправерка.
2) Гульня «Падбяры слова».
Настаўнік называе ўмовы гульні ў вершаваным выглядзе.
***
Як цудоўна гэта, дзеці,
Раз, два, тры, чатыры, пяць —
што ёсць літары на свеце.
пачынаем мы гуляць:
Да адной адну дадаць —
трэба літару назваць.
можна словы з іх складаць.
Трэба слова падабраць.
На стале настаўніка ляжаць аркушы паперы. На кожным з іх напісана
па адной літары. Вучні падыходзяць да стала і выбіраюць літару. У сшытках яны павінны запісаць словы, якія пачынаюцца з гэтай літары. Перамагае той, хто прыгожа і акуратна запіша больш слоў.
3) Самастойная работа.
Вучні самі выбіраюць картку з заданнем.
 Чырвоная картка — прачытайце. Устаўце прапушчаныя літары. Запішыце словы. Падкрэсліце гукі, якія на пісьме абазначаюцца дзвюма
літарамі.
Ра..іма, ..ішыня, дож..ык, ура…ай, рэ..ька, ..ядуля.

Жоўтая картка — перастаўце літары так, каб атрымаліся назвы
жывёл. Запішыце іх. Падкрэсліце словы, у якіх літар больш, чым гукаў.
Окт, касаба, язац, салі, зака, краова, кньо, епвеьн.
 Зялёная картка — прачытайце верш. Закончыце сказы патрэбнымі
па сэнсе словамі. Запішыце. Знайдзіце і падкрэсліце слова, якое складаецца з пяці гукаў, а запісваецца з дапамогай шасці літар.
Золкай раніцай ...
Гоніць статак свой на ... .
47
— Пасу-пасу авечкі
Каля самай ... .
(В. Коўтун.)
Словы для выкарыстання: пастух, луг, рэчкі.
8. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексiя.
Настаўнік. Як абазначаюцца гукі на пісьме?
— Якія гукі ў беларускай мове абазначаюцца дзвюма літарамі?
— Якая літара гука не абазначае?
— Якой літарай абазначаецца гук [ў]?
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 97, с. 49, правіла.
Урок 15. Тэма: Беларускі алфавіт
Мэта: пазнаёміць з беларускім алфавітам, з яго роляй; засяродзіць
увагу вучняў на літарах, якіх няма ў рускім алфавіце, на літарах, якія
па-рознаму называюцца ў рускай і беларускай мовах; вучыць размяшчаць словы ў алфавітным парадку; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
развіваць мысленне, памяць; выхоўваць акуратнасць, жаданне дапамагаць бацькам.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік пачынае ўрок вершам.
***
Зноў звініць для нас званок,
пачынаем мы ўрок.
Будзем слухаць і чытаць,
i старанна ўсё пісаць.
2. Арфаграфічная размінка.
***
Птаства зля..елася ўсё на нараду.
гіль, сарока, канаплянка,
Птушкі ..юбатыя:
слонка, ласта..ка, расянка,
салавей, удод, юрочак,
бусел з парай буслянят
пліска, сойка, верабейка,
ды і іншых птушак шмат.
крук, сініца, канарэйка,
(Ю. Тувім.)
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя літары.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?
— Назавіце птушак у алфавітным парадку.
— Якія яшчэ назвы птушак вы ведаеце? Што вы пра іх ведаеце?
48
3. Хвілінка чыстапісання.
А
Б
Н
В
О
?
Настаўнiк. Знайдзіце заканамернасць размяшчэння літар. Што павінна быць замест пытальніка? (Літара П.)
Пп пт уш кі
перапёлка певень пліска
— Якая з пералічаных птушак «лішняя»? Чаму?
Восенню птушкі адлятаюць у вырай.
— Якіх пералётных птушак вы ведаеце?
4. Паведамленне тэмы ўрока.
Адгадайце загадку.
***
Літары ў ім, як байцы на парад,
Строгім парадкам пастаўлены ў рад.
Усе яны пэўнае месца знайшлі там,
А называецца ўсё … (алфавітам).
— Як вы лічыце, якой будзе тэма ўрока? (Алфавіт.)
— Навошта трэба ведаць алфавіт?
Фізкультхвілінка (с. 34).
5. Вывучэнне новага матэрыялу.
Настаўнiк. Алфавітам, або азбукай, называюцца ўсе літары мовы,
размешчаныя ў пэўным парадку.
Практыкаванне № 98, с. 50.
— Прачытайце назвы літар беларускага алфавіта на фарзацы падручніка. Палічыце іх колькасць.
— Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце. Якія літары парознаму называюцца ў рускай і беларускай мовах?
— Назавіце «суседзяў» літар б, і, о, ў, ц, ы ў алфавіце. Назавіце літару,
якая стаіць паміж лiтарамi д і ё, у і ф, ц і ш.
— Прыдумайце загадку пра літары алфавіта і загадайце яе суседу
па парце.
— Разгледзьце малюнкі. Для чаго чалавеку трэба добра ведаць
алфавіт? Звярніце ўвагу на тое, што трэба гаварыць у алфавітным парадку. Назавіце іншыя сітуацыі, у якіх чалавек карыстаецца алфавітам.
6. Замацаванне ведаў.
Практыкаванне № 99, с. 51.
Настаўнiк. Размясціце словы ў алфавітным парадку. Упішыце iх
паслядоўна ў красворд. (Пры размяшчэнні па алфавіце слоў, якія пачынаюцца з адной і той жа літары, звяртаецца ўвага на другую літару
ў слове і на яе месца ў алфавіце.)
49
1.
р
а
н
е
ц
2.
3.
4.
5.
Словы для выкарыстання: дзённік, буквар, закладка, клей, кардон.
— Як яшчэ называецца сумка, з якой ходзяць у школу? (Рукзак.)
— Рукзак — слоўнікавае слова. Напісанне яго трэба запомніць. (Дзеці запісваюць слова ў сшыткі.)
— Якім па памеры можа быць рукзак? Як можна назваць маленькі рукзак? (Рукзачок.)
1) Работа ў парах.
Настаўнiк. Прыдумайце і запішыце словы, якія пачынаюцца на кожную літару слова рукзак.
РЭЧЫ — ...
У — ...
К — ...
З — ...
А — ...
К — ...
Праверка.
2) Работа па варыянтах.
 1-ы варыянт — практыкаванне № 100, с. 51.
 2-i варыянт — практыкаванне № 101, с. 51.
Узаемаправерка. Праверка.
На дошцы прымацаваны карткі са словамі гуляючы, не, розуму, прыдбаеш.
— Размясціце словы ў алфавітным парадку. Якая прыказка атрымалася? Што трэба рабіць, каб стаць разумным?
7. Самастойная дыферэнцыраваная работа.
— Адгадайце слова. Першая літара гэтага слова стаіць у алфавіце за
літарай л, другая — перад літарай й, трэцяя — паміж п і с. Запішыце
слова. Складзіце з гэтым словам сказ. Запішыце яго.
— Прачытайце загадкі. Адгадкі запішыце ў алфавітным парадку. З трэцім і чацвёртым словамі складзіце сказы.
1) Магутны і высокі,
2) Як яе не адгадаць?
а жалудоў тых колькі!
Можна па ствале пазнаць,
Дзікам ён толькі гэтым люб,
бо і ў восені, і ў вёсны
самы моцны ў свеце… (дуб).
ён рабенькі ў… (бярозы).
50
3) Кудлатая, калючая,
4) Вясною каташкі,
высокая, рыпучая,
а потым пух такі
што восень, што вясна —
плыве па наваколлі,
зялёная… (сасна).
што коса глянеш на... (таполю).
5) Пахам кветак пчол збірае,
а яшчэ і лыка мае.
Прыгажэе і сяліба,
калі з ёю побач… (ліпа).
— Расшыфруйце словы, замяніўшы лічбы літарамі. Атрыманыя словы перакладзіце на рускую мову.
1) 13, 10, 20, 1. 18, 1.
3) 1, 13, 16, 3, 1, 12.
2) 17, 1, 17, 6, 18, 1.
4) 23, 1, 18, 2, 1.
(Літара — буква; папера — бумага; аловак — карандаш; фарба —
краска.)
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Што такое алфавіт?
— Для чаго чалавеку трэба добра ведаць алфавіт?
— Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце.
Гульня «Так ці не?».
Настаўнiк. У беларускім алфавіце 35 літар? (Не.)
— У беларускім алфавіце 32 літары? (Так.)
— Пры гаворцы мы вымаўляем літары? (Не.)
— З дапамогай літар мы пішам? (Так.)
— Гукі перадаюцца на пісьме нотамі? (Не.)
— Гукі на пісьме перадаюцца літарамі? (Так.)
— Алфавіт — гэта ўсе літары мовы, размешчаныя ў пэўным парадку? (Так.)
9. Рэфлексія.
Вучні ацэньваюць сваю работу.
 Я працаваў…
 Засталося незразумелым…
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 102, с. 52. Вывучыць алфавіт на памяць.
Настаўнiк. У беларускім алфавіце ёсць літара, якой няма ні ў адным
алфавіце краін свету. Гэтай літары пастаўлены помнік у беларускім горадзе. Спытайцеся ў дарослых пра гэтыя падзеі. Намалюйце гэту літару,
упрыгожце яе чароўнымі ўзорамі.
Урок 16. Тэма: Напісанне вялікай літары
ў словах
Мэта: пазнаёміць з правапісам вялікай літары ў асабiстых
імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах людзей, клічках жывёл; правесцi
51
назіранні за правапісам агульных і ўласных назваў, дыферэнцыраванымі
напісаннямі (галінка — Галінка); замацаваць уменне размяшчаць словы ў алфавітным парадку; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў імёнамі
людзей; назіраць за асаблівасцямі вымаўлення імёнаў, імёнаў па бацьку, прозвішчаў людзей у беларускай мове; развіваць мысленне, памяць;
выхоўваць паважлівыя адносіны да дарослых.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік жадае вучням добрага настрою і чакае, што на ўроку яны
будуць:
У — уважлівыя.
Р — разумныя.
О — добразычлівыя.
К — кемлівыя.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 102, с. 52.
Настаўнiк. Якая назва школьнай прылады ў вас атрымалася? Прачытайце сказ, які ў вас атрымаўся. Лічбы 1—5 расстаўце над назвамі
школьных прылад так, каб словы размяшчаліся ў алфавітным парадку.
Работа ў парах па картках.
Настаўнiк. Прачытайце літары беларускага алфавіта. Запішыце тыя
літары, якія прапушчаны. Складзіце з іх словы. Прачытайце, якія словы
ў вас атрымаліся.
А Б Г Ё Ж З Й К М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ч Ш Ы Ь Ю Я — __________.
Б В Г Д Е Ё Ж З І Й М Н О П С Т Ў Ф Х Ц Ч Ш Ь Э Ю — ___________.
(Відэлец, акуляры.)
3. Арфаграфічная размінка.
***
Над..кучыла ..ецям зіма:
і хоча разгону —
ім разгону зімою н..ма.
ну, Юрку, Сымону,
Маркотна Міхасю,
Мар..нцы, Та..янцы,
Алесю і Ясю,
Аленцы, Мар..янцы,
Вало..ю, Андр..ю
і Інцы, і Юльцы,
і ўсім, хто дур..е
Натальцы, Г..нульцы.
(Я. Колас.)
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя літары, апусціце дужкі.
— Чаму выдзеленыя словы напісаны з вялікай літары?
— Назавіце імёны ў алфавітным парадку.
4. Чыстапісанне.
Яя яЯя Яя яЯя
Якаў Ядвіга як
Настаўнiк. Якое з пералічаных слоў «лішняе»? Чаму?
52
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Тэма нашага ўрока «Напісанне вялікай літары ў словах».
— Чаму мы павінны навучыцца?
Фізкультхвілінка.
***
Пятрусь пілуе дрэва з татам,
Падлогу мые ў хаце Поля.
Наташа корміць куранятаў.
А я дык граю на дудзе —
Алена з мамай грады поле.
няхай работа лепш ідзе.
6. Вывучэнне новага матэрыялу.
Практыкаванне № 103, с. 53.
Настаўнiк. Прачытайце скорагаворкі. Навучыцеся правільна вымаўляць іх. Чаму выдзеленыя словы напісаны з вялікай літары? Выпішыце
імёны людзей.
— Успомніце з урокаў рускай мовы, якія яшчэ словы пішуцца з вялікай літары.
1) Работа з правілам.
Настаўнiк. Прачытайце правіла на с. 53.
— Якія словы пішуцца з вялікай літары? Прывядзіце прыклады.
2) Калектыўная работа.
Настаўнiк. Прачытайце лічылку (запісана на дошцы).
Сядзелі на ганку (I, і)ра, (Д, д)аша, (я, Я)нка. (К, к)осця, (п, П)еця, (С,
с)аша, (т, Т)аня, (ю, Ю)ра, (М, м)аша, (г, Г)аля, (в, В)ера, (к, К)лім... Ты
ідзеш за ім! (А. Зэкаў.)
— Выберыце з дужак патрэбныя літары і ўстаўце ў словы; расстаўце лічбы над імёнамі дзяцей так, каб словы размяшчаліся ў алфавітным парадку.
7. Замацаванне.
Практыкаванне № 104, с. 53.
1) Работа па варыянтах.
Прачытайце.
***
Я пайшоў у першы клас.
А са мной — Сяргей, Тарас,
Клава, Зіна, Кім, Пятрусь,
Каця, Саша і Кастусь.
(М. Чарняўскі.)
 I варыянт — выпісаць імёны дзяўчынак.
 II варыянт — выпісаць імёны хлопчыкаў.
— Якое слова можна выпісаць двум варыянтам?
— Якія яшчэ імёны могуць называць і дзяўчынак, і хлопчыкаў?
Практыкаванне № 105, с. 54.
2) Работа па картцы.
Паслухайце смяшынку.
53
Тата пасля бацькоўскага сходу сур’ёзна размаўляе з сынам.
— На цябе скардзяцца ўсе настаўнікі ў школе: і Рыгор Васільевіч,
і Наталля Пятроўна…
Сын пытаецца:
— А фізрук Алесь Лук’янавіч?
Тата:
— Гм.. Фізрук не.
Сын з палёгкай уздыхае:
— А ты кажаш усе!
Настаўнiк. Выпішыце імёны і імёны па бацьку.
— Назавіце сваё імя і імя па бацьку.
— Як трэба пісаць імёны, імёны па бацьку, прозвішчы людзей?
Практыкаванне № 107, с. 55.
Настаўнiк. У каго з вас ёсць хатняя жывёла? Хто гэта? Як яе завуць?
— Спішыце першы сказ.
— Вусна прыдумайце сказ са словам жучок, якое трэба напісаць з маленькай літары.
3) Самастойная работа.
Настаўнiк. Прачытайце тэкст. З літар у дужках выберыце патрэбную. Лішнюю літару закрэсліце.
У (З, з)іны кот (В, в)аська. У (Н, н)іны сабака (Т, т)узік. У (В, в)аські
вялікія вусы і прыгожы хвост. У (Т, т)узіка поўсць рыжая. Кот
(В, в)аська і сабака (Т, т)узік жывуць дружна.
Вучні ў парах праводзяць узаемаправерку.
— Растлумачце, як вы напісалі мянушкі жывёл.
9. Падвядзенне вынікаў урока.
— Якія словы пішуцца з вялікай літары?
Работа ў парах.
Настаўнiк. Дапішыце ў клеткі красворда літары, каб атрымаліся
імёны хлопчыкаў і дзяўчынак і прачытайце слова ў выдзеленых клетках.
з
i
м
о
м
а
л
а
с
э
н
я
р
о
н
л
а
л
i
р
а
54
м
а
я
— Якое слова ў вас атрымалася? (Дружбакі.)
— Вы сёння працавалі дружна, старанна, у вас усё атрымалася добра.
Дзякуй за працу.
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 108, с. 56, правіла.
Урок 17. Тэма: Напісанне вялікай літары
ў словах
Мэта: пазнаёміць з правапісам вялікай літары ў назвах краін, гарадоў,
вёсак, вуліц, мораў, рэк, азёр; праводзіць назіранні за правапісам агульных
і ўласных назваў; замацаваць уменне размяшчаць словы ў алфавітным
парадку; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў геаграфічнымі назвамі; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць любоў і павагу да роднай краіны.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
***
Я нарадзіўся беларусам,
беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
шанаваць, цаніць, любіць.
(В. Швед.)
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 108, с. 56.
Настаўнiк. Якія спалучэнні слоў вы запісалі? Якія словы напісалі
з вялікай літары? Чаму?
Паслухайце смяшынку.
— Як завуць твайго ката? — пытаецца Максім у сябрука.
— Мурзік, — адказвае хлопчык.
— Хіба ж ён мурзаты? — здзіўляецца Максім.
Настаўнiк. А вы, як лічыце?
— Якую мянушку можна даць кату, калі ён рыжы, чорны, паласаты,
пушысты, шустры?
— Якія яшчэ клічкі могуць быць у сабакі, жарабяці, каровы? (Дзеці
прыводзяць уласныя прыклады.)
— Якія яшчэ словы, акрамя клічак жывёл, пішуцца з вялікай літары?
3. Моўная размінка.
Настаўнiк. Прачытайце верш.
***
Прайдзіся па школах —
у Мінску, у Гродне,
у Віцебску, Брэсце або ў Магілёве,
55
як хораша дзеткі шчабечуць
на роднай сваёй матульчынай мове.
(Н. Гілевіч.)
— Растлумачце, чаму выдзеленыя словы пішуцца з вялікай літары.
— Падбярыце да слова шчабечуць слова з блізкім значэннем.
— У якім з гэтых гарадоў вам даводзілася бываць? У якім горадзе вы
жывяце?
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Бб
ббб
беларус
Беларусь
Да слова Беларусь падабраць сінонімы. (Радзіма, Бацькаўшчына,
Айчына.)
Запіс МЫЛЮБІМРОДНУЮБЕЛАРУСЬ вучні дзеляць на словы, запісваюць сказ у сшыткі.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка
***
Мы, асеннія лісточкі,
Прабег вецер — зноў
на галінках сядзелі.
узняў шмат лістоў.
Падзьмуў вецер — паляцелі.
Закружыліся, паляцелі
Ляцелі мы, ляцелі,
i зноў на зямлю селі.
на зямлю ціха селі.
6. Вывучэнне новага матэрыялу.
Практыкаванне № 109, с. 56.
Настаўнiк. Як называецца наша краіна? Што вы ведаеце пра паходжанне назвы нашай краіны? Уважліва разгледзьце карту Беларусі.
Назавіце і пакажыце некалькі беларускіх гарадоў, рэк, азёр. З якой
літары напісаны на карце іх назвы? Дапоўніце сказ практыкавання патрэбным словам. Запішыце. З якой літары пішуцца назвы краін?
Работа з правілам. Настаўнік чытае правіла.
— Якія словы, акрамя імёнаў, імёнаў па бацьку, прозвішчаў людзей,
клічак жывёл, пішуцца з вялікай літары?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
7. Замацаванне.
Практыкаванне № 110, с. 57.
Практыкаванне № 111, с. 57.
1) Калектыўная работа.
На дошцы запісана прыказка: «Кожнаму свой куток мілы».
Настаўнiк. Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Кім і чым славiцца наша краіна?
На дошцы запісаны тэкст:
Бабры сустракаюцца па ўсёй Беларусі. Аб гэтым сведчаць назвы: рака (б, Б)абёр, горады (Б, б)абруйск, (б, Б)аранавічы, вёскі (Б, б)обрыкі,
(б, Б)аброўшчына.
56
— Прачытайце тэкст. Якія вёскі, горад і рака паходзяць ад слова бабёр? Чаму ім далі такія назвы?
— Выберыце з дужак патрэбныя літары і ўстаўце ў словы, растлумачце правапіс вялікай літары ў словах; расстаўце лічбы над геаграфічнымі
назвамі так, каб словы размяшчаліся ў алфавітным парадку.
2) Работа па варыянтах.
 I варыянт — практыкаванне № 112, с. 58.
 II варыянт — работа па картцы.
Да слоў з левага слупка падбярыце словы з правага слупка. Запішыце
пары слоў.
горад
Нарач
рака
Нясвіж
возера
Нёман
Праверка. (Настаўнік паказвае на карце гэтыя гарады, рэкі, азёры.)
Вусна адкажыце на пытанні.
 У якім горадзе (вёсцы) ты жывеш?
 На якой вуліцы ты жывеш?
 Як называецца рака ці возера, якія ёсць у вашым горадзе (вёсцы)?
(Настаўнік або дзеці паказваюць на карце свае горад (вёску), раку.)
— Якія словы пішуцца з вялікай літары?
3) Гульня «Ланцужкі назваў».
На дошцы запiс.
назва
iмя
iнструмента
Назва
хлопчыка
Назва
раслiны
горада
Напрыклад, Мінск — кактус — Сцяпан — нажніцы, Гродна — асіна —
Аляксандр — рыдлёўка.
Настаўнiк. Складзіце ланцужкі слоў. Кожнае наступнае слова павінна пачынацца з апошняй літары папярэдняга.
— Якія словы пішуцца з вялікай літары?
4) Самастойная работа ў групах.
 1-я група — прачытаць тэкст. Са сказаў выпісаць ў алфавітным парадку словы, напісаныя з вялікай літары. Растлумачыць іх правапіс.
Дарагая сэрцу Беларусь! Па басейне Сожа і Буга, Дзвіны і Прыпяці,
Дняпра і Нёмана прасціраешся ты, узгоркавая і раўнінная, лясістая
і азёрная.
(М. Ткачоў.)
 2-я група — прачытаць. Запісаць сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачыць правапіс слоў з дужкамі ў кожным выпадку.
57
У мястэчку (м, М)ір спрадвеку згода і (м, М)ір. Як наступіць (ч, Ч)эрвень, паеду да бабулі ў горад (ч, Ч)эрвень. Ля горада (Г, г)лыбокае возера
(Д, д)оўгае самае (Г, г)лыбокае. У горадзе (б, Б)яроза растуць прыгожыя
(б, Б)ярозы.
 3-я група — спісаць тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы. Растлумачыць правапіс устаўленых вамі слоў.
Мяне завуць ... . Мая школа знаходзіцца ў горадзе (вёсцы) ... . Нашу
настаўніцу завуць ... . Наш клас дружны. У мяне шмат сяброў. Іх завуць ... .
Я сяджу за партай з ... .
Праверка работы груп.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Якія словы пішуцца з вялікай літары?
9. Рэфлексія.
Закончыць сказы. Сёння на ўроку:
 я навучыўся…
 мне было цікава…
 мне было цяжка…
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 114, с. 59, правіла.
Настаўнiк. Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах. Якія словы пішуцца з вялікай літары?
Праводзіцца конкурс на лепшага чытальніка скорагаворкі.
3. Моўная размінка.
Настаўнiк. Прачытайце выразы, запiсаныя на дошцы.
Мы слухаем і чуем вушамі.
Мы глядзім і бачым вачамі.
Мы ходзім нагамі.
Мы працуем рукамі.
Мы працуем рукамі і галавой.
— Чым адрозніваюцца словы слухаць і чуць?
— А словы глядзець і бачыць?
— Што абазначае выраз «працаваць галавой»? (Гэта значыць думаць.)
— Сёння на ўроку мы не адыдзем ад гэтага правіла і будзем працаваць рукамі, вачамі і галавой.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
М М м м
Марына машына
Мішка мышка
Мэта: пазнаёміць з падзелам гукаў мовы на галосныя і зычныя; засяродзіць увагу вучняў на артыкуляцыі галосных гукаў; вучыць адрозніваць галосныя гукі ад зычных; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць
гукаў у словах; вучыць запісваць пад дыктоўку асобныя словы пасля папярэдняга аналізу; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы
запас вучняў словамi лексіка-семантычнай групы «ягады»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць клапатлівыя адносіны да прыроды.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Метад «Вітанне».
Настаўнiк. Я вітаю тых:
 хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;
 хто трывожыўся з розных прычын;
 у каго добры настрой;
 хто любіць вучыцца;
 хто хоча добра ведаць родную мову.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 114, с. 59.
— Чым адрозніваюцца гэтыя словы?
5. Паведамленне тэмы ўрока.
6. Новы матэрыял.
Настаўнiк. Звярніце ўвагу на с. 59 падручніка. Як па-беларуску называюцца гласные і согласные звуки?
— Успомніце з урокаў рускай мовы, як вымаўляюцца галосныя і як
зычныя гукі. Прывядзіце прыклады галосных і зычных гукаў.
Практыкаванне № 115, с. 59.
Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Пералічыце галосныя гукі.
Настаўнік паказвае дзецям месца галосных гукаў на стужцы гукаў
і літар. Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Практыкаванне № 116, с. 60.
Фізкультхвілінка.
***
Хто не вельмі ганарыцца,
Каля поўнае крынічкі
пахаваліся сунічкі
сам павінен нахіліцца,
калі схіліцца хоць раз,
пад сцябліны і лісты,
пад лістамі знойдзе нас.
i пад ельнічак густы.
7. Замацаванне.
Практыкаванне № 117, с. 60.
Настаўнiк. Якія яшчэ ягады вы ведаеце? (Настаўнік можа дадаткова паказаць малюнкі агрэсту, парэчак, клубніц, брусніц, журавін.)
58
59
Урок 18. Тэма: Галосныя і зычныя гукі
— Якія з гэтых ягад з’яўляюцца ляснымі, а якія садовымі?
— Назва якіх ягад пачынаецца з галоснага гука?
— Назавіце ўсе галосныя гукі ў слове агрэст.
— Раскажыце, якія ягады вы збіралі? Чым вам гэта запомнілася?
Практыкаванне № 118, с. 60.
На дошцы запісаны словы з прапушчанымі літарамі.
С..н, д..м.
Настаўнiк. Літары якіх гукаў прапушчаны ў словах? Вусна дапоўніце
словы патрэбнымі гукамі.
Практыкаванне № 119, с. 61.
Настаўнiк. Як па-іншаму можна назваць баравік?
— Назавіце галосныя гукі ў словах белы, грыб.
Работа ў парах.
Назавіце гукі. Дапішыце галосныя гукі, каб атрымаліся словы.
[м] [..] [ш] [к] [..]
[м] [..] [л] [п] [..]
[п] [..] [ш] [т] [..]
[з] [в] [..] [н] [..] [к]
[д] [..] [б]
[с] [ц] [..] [н] [..]
Праверка работы.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Як вымаўляюцца галосныя і зычныя гукі?
— Пералічыце галосныя гукі. Колькі іх?
9. Рэфлексія.
 Сёння на ўроку я даведаўся…
 Мне спадабалася…
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 120, с. 61, правіла.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 120, с. 61.
Настаўнiк. Прачытайце загадку разам з адгадкай. Назавіце ў выдзеленых словах галосныя гукі.
— Якімі літарамі яны абазначаюцца? Пералічыце галосныя гукі.
Колькі іх?
3. Моўная размінка.
***
Гукі мовы роднай, наскай
Перапаўняюць сэрца ласкай.
Дык шануй святыя словы
Беларускай звонкай мовы!
(Р. Барадулін.)
— Што вы чулі, калі чыталі гэты верш? (Гукі.)
— Якія бываюць гукі? (Галосныя і зычныя.)
— Колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6.) Назавіце іх.
— А як абазначаюцца гукі на пісьме? (Літарамі.)
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Мм Мм омо ымы Мам
Мама Мілу мылам мыла.
Мім
Мэта: пазнаёміць з зычнымі гукамі, засяродзіць увагу вучняў на іх
артыкуляцыі; вучыць адрозніваць зычныя гукі ад галосных; развіваць
уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «ягады»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, пачуццё захаплення роднай прыродай.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
На кожную літару словазлучэння добры дзень вучні прыдумваюць словы-пажаданні сябрам. Напрыклад: дабра, бадзёрасці, радасці,
зычлівасці, здароўя, еднасці, настрою, натхнення.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка.
***
Мы па лесе йшлі, йшлі
Малінкі сабралі,
i сунічкі знайшлі.
у кошык паклалі.
Ля іх прыпыніліся,
Мы па лесе йшлі, йшлі
да іх нахіліліся.
i бярлогу знайшлі.
Сунічкі сабралі,
Ля яе спыніліся,
у кошык паклалі.
над ёй нахіліліся,
Мы па лесе йшлі, йшлі
мядзведзя спаткалі.
i малінкі знайшлі.
Ад яго ўцякалі…
На дыбачкі ўсталі,
Пакуль уцякалі,
ручкі ўверх узнялі.
усё пагублялі!
6. Новы матэрыял.
Практыкаванне № 121, с. 62.
Дзеці спачатку называюць гукі, якія абазначае літара, потым
запісваюць літару. Настаўнік паказвае дзецям месца зычных гукаў на
стужцы гукаў і літар. Дзеці прыводзяць прыклады зычных гукаў, карыстаючыся стужкай гукаў і літар.
Практыкаванне № 123, с. 62.
Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах.
60
61
Урок 19. Тэма: Галосныя і зычныя гукі
7. Замацаванне.
На дошцы запісаны словы з прапушчанымі літарамі.
..от, ба..ан.
Настаўнiк. Літары якіх гукаў прапушчаны ў словах? Вусна дапоўніце
словы патрэбнымі гукамі.
Практыкаванне № 122, с. 62.
1) Работа ў парах.
Назавіце гукі. Дапішыце зычныя гукі, каб атрымаліся словы.
[..] [а] [..] [а]
[..] [у] [..] [а] [..]
[..] [е] [..]
[..] [а] [..] [а] [..] [о]
[..] [а] [..] [о] [..] [а]
[..] [а] [..] [ы]
Праверка работы.
Практыкаванне № 124, с. 63.
2) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы змешчаны запіс (побач прычэплены перагорнутыя адваротным бокам малюнкі суніц, брусніц, чарніц).
Чырвоныя, салодкія, сакавітыя.
Цёмныя, бліскучыя, кіславатыя.
Чырвоныя, бліскучыя, кіслыя.
Настаўнiк. Адгадайце назвы ягад па іх апісанні. Назавіце зычныя
гукі ў назвах ягад.
Настаўнік паказвае малюнак з выявай маліны.
— Апішыце самастойна гэтую ягаду.
3) Самастойная работа (на выбар).
— У дадзеных словах змяніце адну літару так, каб утварыліся новыя словы. Запішыце словы парамі. Вызначце, якімі гукамі яны адрозніваюцца.
Рама, качка, нара, вочка, ногі, зайка, мыла, ліса, дубок, бочка, мёд.
— Знайдзіце ў кожным радку літары, якія сустракаюцца адзін
раз, і складзіце з іх словы. У атрыманых словах падкрэсліце літары, якія
абазначаюць зычныя гукі.
а) Р Д К Р О Ж Й Д Ж Н Й Ь.
б) Л В С Я М О Л Н М Н І Ў І С К Я.
в) У А В І Д Б О У І Ж А Б Ы Д К Ю Э Ю Э.
— Запішыце колькасць галосных і зычных гукаў у кожным слове.
Пісьмо, чырвоная, мядзведзь, яблык.
Праверка работы.
Дадаткова.
Настаўнiк. Якія літары «ўцяклі» са слоў? Запішыце словы. Падкрэсліце ўстаўленыя літары.
Ант..н, цы..уля, ча..ыры, гр..ша, л..са, кні..а.
Праверка.
— Прачытайце спачатку словы, у якіх быў прапушчаны галосны гук,
а потым словы, у якіх прапушчаны зычны гук.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Як вымаўляюцца зычныя гукі? Прывядзіце прыклады зычных гукаў.
9. Рэфлексія.
 Я навучыўся…
 Я ведаю…
 Я хацеў бы…
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 125, с. 63.
Мэта: засяродзіць увагу вучняў на адрозненні ў артыкуляцыі зычнага
гука [ў] і галоснага гука [у]; параўнаць рускія словы і беларускія адпаведнікі
з гукам [ў]; пазнаёміць з правіламi правапісу літары ў; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць мысленне,
памяць; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, пачуццё гонару
за родную краіну, яе прыроднае багацце.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
***
Празвінеў школьны званок,
Пачынаем наш урок.
А дэвіз нашага ўрока:
«Хто без навукі, той як бязрукі».
Настаўнiк. Растлумачце гэтую прымаўку.
— Я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам новыя веды, а значыць, і новыя радасці.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 125, с. 63.
Настаўнiк. Якую адгадку мае загадка? Назавіце зычныя гукі ў выдзеленых словах. Якімі літарамі яны абазначаюцца на пісьме?
3. Моўная размінка.
***
Ж..ўрук, сіт..ўка, мух..лоў —
з..вые воўк ад гора,
хапае з у кароткім слоў.
д..дому ластаўка в..сной
Без гэтай літары адной
не прыл..ці..ь з-за мора.
(Т. Мятлюк.)
Настаўнiк. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Пасля якіх літар пішацца у, а пасля якіх ў?
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
62
63
Урок 20. Тэма: Вымаўленне і правапіс
слоў з ў
Скорагаворка.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Сёння на ўроку мы папоўнім свае веды новымі звесткамі.
Будзьце ўважлівымі. Беларускі алфавіт мае адну асаблівасць, якая
адрознівае яго ад рускага алфавіта. Успомніце якую?
— Так, у беларускім алфавіце ёсць літара, якой няма ў рускім. Гэта
літара ў. Сёння мы пазнаёмімся з правіламі ўжывання літары ў, каб граматна пісаць.
Фізкультхвілінка (пад музыку з імітацыяй рухаў).
***
Раз — рамонак, два — званок,
Кажа тоўсты авадзень:
тры — сінюшкі, васілёк —
— Я лічу каторы дзень.
на духмяным летнім лузе
А мо нават ужо месяц,
кветкі лічыць матылёк.
шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Раз, два, тры, чатыры, пяць.
i не еў, i не піў,
Хто ляціць дапамагаць?
ай паловы не злічыў.
(Г. Віеру.)
6. Вывучэнне новага матэрыялу.
Практыкаванне № 126, с. 64.
Настаўнiк. Які гук вымаўляецца ў сярэдзіне слоў левага слупка?
Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла (с. 64).
— Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Практыкаванне № 127, с. 64.
Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла (с. 65).
— Калі пішацца літара ў?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Алгарытм напісання слоў з ў:
1) Вызначаю папярэднюю літару або літару, на якую заканчваецца
папярэдняе слова.
2) Калі гэта галосная літара, то пішацца ў.
3) Калі гэта зычная літара, то пішацца у.
7. Замацаванне.
Практыкаванне № 128, с. 65.
Настаўнiк. Якое слоўнікавае слова сустрэлася ў сказах? Назавіце
па парадку літары, вымавіце гукi ў гэтым слове.
Калектыўная работа на дошцы.
Настаўнiк. Дапоўніце патрэбным словам сказ. (Сказ запісаны на дошцы.)
... будуюць гнёзды пад стрэхамі дамоў.
— Назавіце ў сказе словы з гукам [ў].
— Паслухайце верш. (Перад чытаннем настаўнік тлумачыць слова
юрок. Можна паказаць малюнкі з выявамi птушак.)
Юрок на ўроку
У птушынай школе ўрок,
Дзюбай колецца дзівак,
каля дошкі дзяцел.
штурхане саву-суседку.
А маленькі юрок
Дзяцел кажа: «Калі так:
круціцца на парце.
пасаджу цябе я ў клетку».
То падскочыць, то прысвісне,
Напалохаўся юрок,
то крыло жаўне прыцісне.
ціха слухае ўрок.
(В. Коўтун).
Настаўнiк. Хто быў настаўнікам у птушынай школе? Хто з птушак
быў непаслухмяным вучнем?
— Якія яшчэ птушкі вучыліся ў птушынай школе? Запішыце назву
птушкі, у якой ёсць гук [ў].
— Яшчэ раз паслухайце верш (Настаўнік чытае па сказах.) Назавіце
словы з гукам [ў].
Практыкаванне № 129, с. 65.
Настаўнiк. Чым вядома Белавежская пушча?
Разгледзьце малюнкі з выявамi звяроў, птушак і раслін, якія насяляюць Белавежскую пушчу. Што вы можаце пра іх расказаць?
У пушчы сустракаецца шмат відаў жывёл, раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх зубр, рысь, барсук, чорны бусел, шэры журавель, дзяцел беласпінны, дуб скальны, піхта белая, ліліясаранка. Чаму зубра называюць царом звяроў?
Прачытайце выдзеленыя сказы. Якую літару трэба ўставіць у словы? Чаму?
Гульня «Перакладчыкі».
Запісаць па-беларуску словы ласточка, журавли, павлин, малиновка, овсянка.
Настаўнiк. Што агульнага ў значэнні гэтых слоў?
— Каго з гэтых птушак вам даводзілася бачыць ці чуць?
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]? Калі пішацца літара ў?
10. Рэфлексія.
Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, адказваючы на пытанне:
«Што новага вы адкрылі для сябе на ўроку?».
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 130, с. 66, правіла с. 65.
64
65
Мухалоў і мухалоўка
ловяць мух і мошак лоўка.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
еў уў яў
ластаўка мухалоўка кнігаўка
Высока ў небе лятаюць хуткія ластаўкі.
Урок 21. Тэма: Вымаўленне і правапіс
слоў з ў
Фізкультхвілінка.
5. Вывучэнне новага матэрыялу.
Практыкаванне № 131, с. 66.
Настаўнiк. Прачытайце. Назавіце прыметы восені, апісаныя ў тэксце.
Якія яшчэ прыметы восені вы ведаеце? Сярод выпісаных слоў знайдзіце
слоўнікавае слова.
***
Мы пісалі, мы пісалі,
— Я па носіку хадзіў,
нашы ручкі працавалі.
потым вочкі падлічыў,
Трэба ручкам адпачыць:
потым трошкі адпачыў,
потым з вушкам пагуляў,
будзем пальчыкі лічыць.
потым шчочку палюляў,
Колькі пальчыкаў у нас?
потым шыйку казытаў,
Гэты пальчык будзе — раз!
Дзе ж другі?
потым кашку паспытаў.
Другі — маўчок!
Паспытаў, паласаваў
Ён схаваўся ў кулачок.
i сяброў пачаставаў!
Пальчык-зайчык, дзе ты быў?
Практыкаванне № 132, с. 66.
Настаўнiк. Разгадайце рэбус і адкажыце на пытанне: «У якім горадзе
Беларусі ёсць помнік літары ў?».
— Прачытайце тэкст. Як вы лічыце, чаму менавіта літары ў пастаўлены помнік у Полацку? (Гук [ў] адметны ў беларускай мове, такога гука няма больш ні ў якой мове.) Назавіце словы з гукам [ў]. Растлумачце
правапіс ў.
1) Праблемная сітуацыя.
Прачытатаць сказы, запiсаныя на дошцы. Растлумачыць іх сэнс.
У каго праўда, у таго і сіла.
Варона, колькі не мыецца, усё роўна чорная.
Няўдзячнаму чалавеку, што ні зрабі — усё кепска.
Настаўнiк. Растлумачце напісанне выдзеленых літар.
— На гэтае пытанне мы знойдзем адказ на с. 68.
2) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Ці пішацца літара ў пасля знакаў прыпынку?
— Што трэба рабіць, каб застацца сябрамі ў? (Ніколі не пісаць ў пасля знакаў прыпынку.)
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
7. Замацаванне.
1) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісана загадка.
***
Ён вельмі злава..ся,
Там пт..шак спужа..
.. неба падня..ся.
І хмары прагна.. .
(У. Мацвеенка.)
Настаўнiк. Адгадайце загадку. (Дэманструецца малюнак з выявай
асенняга ветранага дня.) Устаўце літары у або ў, растлумачце іх правапіс.
— Калі пішацца літара ў? Калі яна не пішацца?
2) Самастойная работа па групах.
 1-я група — практыкаванне № 134, с. 68.
66
67
Мэта: замацоўваць веды вучняў пра правапіс літары ў; пазнаёміць
з правапісам ў пасля знакаў прыпынку; пазнаёміць з народнымі прыметамі;
развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў,
развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, цікавасць да вывучэння мовы.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўрока.
***
Чалавеку патрэбна не слава,
а людская ўвага і ласка,
і сардэчнае шчырае слова,
і вясёлая добрая казка.
(С. Грахоўскі.)
2. Праверка дамашняга задання.
Настаўнiк. Прачытайце верш. З кім параўноўваецца вецер? Назавіце
словы з гукам [ў]. Растлумачце правапіс літары ў.
3. Моўная размінка.
***
Дождж стамі..ся
Пэ..на, спачываць пайшо..,
дождж да раніцы ішо..,
бо за ноч —
раніцай —
стамі..ся.
спыні..ся.
(М. Чарняўскі.)
Настаўнiк. Прачытайце. Літары якіх гукаў прапушчаны ў словах?
Устаўце патрэбныя літары ў словы, растлумачце іх правапіс.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Настаўнiк. Пра якую літару распавядаецца ў вершы?
***
У кароткае —
як птушка:
хвосцік ёсць,
а ўверсе — дужка.
ў ў ўуўу
кладо..ка сло..нік наста..нік
У вавёрчынай кладо..цы ёсць арэхі і грыбы.
2-я група — практыкаванне № 135, с. 68.
3-я група — спісаць сказы, дапаўнiць іх словамі з літарай ў; падкрэсліць словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.
 Паляўнічы забіў… .
 У вырай адлятаюць… .
 У космас паляцеў… .
 Сад даглядае… .
Праверка работы груп.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Калі пішацца літара ў? Калі не пішацца?
— Дзе вы будзеце прымяняць атрыманыя веды?
10. Рэфлексія.
Гульня «Пахвалі».
Настаўнік просіць дзяцей пахваліць сябе…
 за творчасць;
 за добрыя паводзіны;
 за акуратна выкананую работу;
 за дапамогу сябру;
 за набытыя веды на ўроку;
 за актыўную работу;
 за…
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 136, с. 69, правіла с. 68.


Урок 22. Тэма: Вымаўленне і правапіс
слоў з ў
Мэта: замацоўваць веды вучняў пра правапіс літары ў; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць добразычлівасць, жаданне дапамагаць дарослым.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Для стварэння станоўчай псіхалагічнай атмасферы на ўроку настаўнік праводзіць гульню «Ланцужок пажаданняў»: вучні па чарзе выказваюць адзін аднаму пажаданні, выкарыстоўваючы прыём «Чатыры вуглы»: «Я перажываю за сябе; сябе і свайго сябра; сваю групу; увесь клас».
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 136, с. 69.
Настаўнiк. Прачытайце сказы, якія вы запісалі. Назавіце словы з гукам [ў]. Растлумачце правапіс літары ў. Калі не пішацца літара ў?
68
3. Хвiлiнка чыстапісання.
у/у/у у/у/у
Восень апранула дрэвы ў залатыя ўборы.
Настаўнiк. Як вы разумееце сэнс сказа?
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі.
4. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Якія прыкметы восені вы яшчэ ведаеце?
На дошцы запісаны словы: варона, верабей, сініца, ластаўка, голуб.
— Якое слова з пералічаных «лішняе»? Чаму? (Ластаўка — пералётная птушка.)
— Якая арфаграма ёсць у гэтым слове? (Напісанне ў.)
— Калі пішацца літара ў?
— Як вы лічыце, якой будзе тэма ўрока?
— Сёння на ўроку мы будзем замацоўваць веды пра правапіс літары ў.
5. Замацаванне.
Завучванне скорагаворкi.
Мішка ў Мішку
шпурнуў шышку.
Мішка на Мішку
пакрыўдзіўся крышку.
(В. Жуковіч.)
Настаўнiк. Назавіце ў скорагаворцы словы з гукам [ў].
Фізкультхвілінка (с. 34).
Практыкаванне № 137, с. 69.
Настаўнiк. Якое слоўнікавае слова сустрэлася ў вершы? Вымавіце па
парадку гукі і назавіце літары ў гэтым слове.
Дзяўчынка — дзіця жаночага роду.
— Прачытайце, адгадайце загадку. Устаўце прапушчаныя літары.
***
Дз..ўчынка кветку ўзяць хацела,
а кветка — пырх і пал..цела.
Завецца як жа кветка тая,
што крыльцы мае і л..тае? (Н. Парукаў.)
1) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісаны верш.
***
У сваёй сястры Мар..сі
гр..шу папрасі.. Адам.
— Ты яе, браток, не ўкусіш?
— А чаму?
— Бо я не дам. (В. Гардзей.)
Настаўнiк. Прачытайце. Што можна параіць дзяўчынцы Марусі?
Устаўце у або ў. Растлумачце свой выбар.
69
Практыкаванне № 138, с. 70.
2) Работа па варыянтах.
 I варыянт — практыкаванне № 139, с. 71.
 II варыянт — практыкаванне № 140, с. 71.
Праверка.
3) Дыферэнцыраваная работа ў групах.
 1-я група — прачытаць словы, з дзвюх літар выбраць правільную,
лішнюю закрэсліць.
Наста(у, ў)нік, то(у, ў)сты, п(у, ў)сты, садо(у, ў)нік, па(у, ў)ночны,
буда(у, ў)нік, м(у, ў)зыкант, д(у, ў)гі, Па(у, ў)лік, с(у, ў)п.
 2-я група — прачытаць верш, уставiць прапушчаныя літары у ці ў,
падкрэсліць літару ў і папярэднюю літару.
***
Я ў лес прыходзі.. сябрам,
Глядзе.., замілаваны,
галінак не лама..
на дрэвы, верасы,
Бы.. рады г..кам, фарбам,
І лес адкры.. мне тайны
хадзі.., запаміна..
сваёй жывой красы.
(М. Пазнякоў.)
 3-я група — запісаць тэкст такім чынам, каб у ім гаварылася не пра
дзяўчынку Ніну, а пра хлопчыка Янку.
Ніна з мамай былі ў лесе. Ніна заўважыла пад кустом маленькую
вавёрачку. Дзяўчынка падняла звярка на рукі і прынесла дамоў.
Вавёрачка зімой жыла ў Ніны. Дзяўчынка карміла яе, даглядала. Вясной Ніна аднесла вавёрачку ў лес.
4) Тэставая работа.
1) Адзначыць, пра якую літару распавядаецца ў вершы.
***
Ад рагаткі галубок
не ляціць чамусьці ў бок.
Я з-за дрэўца падышоў,
у кароткае знайшоў.
 І; у; ў.
2) Адзначыць, пасля якіх літар пішацца ў.
 пасля зычных;
 пасля галосных;
 пасля раздзяляльнага ь.
3) Пазначыць выпадак, калі замест літары ў ужываецца у.
 у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную
літару;
 пасля галосных у сярэдзіне слова;
 пасля знакаў прыпынку.
4) Адзначыць сказ, у склад якога ўваходзяць словы з літарай ў.
 Над балотам відаць бусліныя крылы.
 Андрэй зранку пасвіў кароў.
 Між клейкіх лісточкаў заблішчалі чарэшанькі.
5) Вызначыць, у якім радку ў пачатку слова замест кропак неабходна
ўставіць ў:
 ціхае ..збярэжжа;
 падскок ..лева;
 выпісаць ..кол.
6. Падведзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]?
— Калі пішацца літара ў? Калі не пішацца?
7. Рэфлексія.
 Якое заданне здалося цяжкім?
 Каму заданні было выконваць лёгка?
 Што дапамагло справіцца з прапанаванымі заданнямі?
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 141, с. 72.
70
71
Урок 23. Тэма: Склад. Падзел слоў на
склады
Мэта: вучыць падзяляць словы на склады, вызначаць колькасць
і паслядоўнасць складоў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі зімовых месяцаў, назвамі зімовых з’яў прыроды; развіваць мысленне, памяць, выхоўваць жаданне
і імкненне дапамагчы птушкам у зімовую сцюжу.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
***
Весела гучыць званок,
Запрашае на ўрок
Яго голас нам знаёмы,
Беларускай мовы!
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 141, с. 72.
Настаўнiк. Прачытайце верш. Растлумачце правапіс літар, якія ўставілі.
3. Моўная размінка.
Настаўнiк. Прачытайце верш, запiсаны на дошцы. Назавіце птушак,
пра якіх гаворыцца ў вершы.
***
У нашым краі Беларусі
коршуны, сіваваронкі,
качкі ёс..ь, буслы і гусі,
i шч..глы, і жаваронкі,
i сарокі, і саколкі,
крумкачы, галкі, вароны,
чаплі, совы, перапёлкі,
галубочкі нахахлёны.
(А. Гурло.)
— Якія з гэтых птушак жывуць у нашым краі і зімой? (Сарокі, саколкі,
сіваваронкі, каршуны, галкі, вароны, галубы.)
— Якія яшчэ птушкі застаюцца зімаваць? (Вераб’і.)
— Як мы можам дапамагчы птушкам зімой? (Зрабіць кармушкі.)
— Калі прылятаюць да нас астатнія птушкі? (Вясной.)
— Якіх яшчэ пералётных птушак вы ведаеце? (Стрыжы, ластаўкі,
буслы.)
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.
— Вызначце колькасць галосных гукаў у выдзеленых словах. Падзяліце
гэтыя словы на склады.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Зз зз
завіруха
зв зі за
зіма завея
Настаўнiк. Што агульнага ў гэтых словах?
Зімой кружаць завеі і завірухі.
— Вызначце колькасць літар і гукаў у словах. Колькі ў словах галосных гукаў? Колькі складоў?
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка (імітацыя рухаў пад музыку).
***
Кружымся, як сняжынкі.
Грэемся на марозе.
Гуляем у снежкі.
Расціраем замёрзлыя рукі.
Ідзем па глыбокім снезе.
Катаемся на лыжах.
Пераступаем цераз сумёты.
Гуляем у хакей.
Расчышчаем дарожкі ад снегу.
6. Новы матэрыял.
Настаўнiк. З чаго складаецца наша мова?
— З чаго складаецца сказ?
— З чаго складаюцца словы?
— Успомніце з урокаў рускай мовы, на што можна падзяліць словы.
Як па-беларуску называецца слог? (Правіла, с. 72.)
— Як даведацца, колькі ў слове складоў? (Колькі галосных, столькі
і складоў.)
Практыкаванне № 142, с. 72.
Настаўнiк. Калі можна назіраць усе гэтыя з’явы прыроды?
1) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
Настаўнiк. Як даведацца, колькі ў слове складоў?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
— Паслухайце верш.
72
Уздоўж дарогі спяць бярозы,
навіслі хмары над зямлёй.
То кружаць белыя стракозы,
то белых пчол садзіцца рой.
Зіма
Нідзе ні лісціка зялёнага,
у срэбры дрэвы і дамы.
Я ў гэту казку ўлюбёна,
Святкую надыход зімы.
(Л. Багдановіч.)
— Пра якіх белых стракоз і пчол гаворыць паэтэса? Ці падабаецца
ёй зіма?
2) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісаны склады: за, мя, ха, сня, лі, ві, жын, це, ру, кі, ца.
Настаўнiк. Злучыце склады так, каб атрымаліся словы.
Практыкаванне № 143, с. 73.
Настаўнiк. Ці можа ў склад уваходзіць толькі адзін гук? (Складам
можа быць адзін галосны гук: а-рэх.)
— Якія прыродныя з’явы абазначаюць словы ў кожным слупку? (Аднолькавыя.)
— Вусна дапоўніце слупкі слоў словамі мароз, завіруха.
7. Замацаванне.
Практыкаванне № 144, с. 73.
Настаўнiк. Назавіце слова, якое нельга падзяліць на склады.
Выпішыце словы, якiя маюць два склада. Сярод выпісаных слоў знайдзіце слоўнікавае слова.
Практыкаванне № 145, с. 74.
1) Работа па варыянтах.
Палічыць склады ў словах. Злучыць слова з адпаведнай лічбай.
 I варыянт — зайчык, рыба, медзведзяня, вожык, зубр.
2
1
3
4

II варыянт — лісяня, карась, шчупак, чарапаха, вавёрка.
2
1
3
4
Праверка.
— Як даведацца, колькі ў слове складоў?
— Ці можа ў склад уваходзіць толькі адзін гук?
2) Самастойная работа ў групах.
 1-я група — практыкаванне № 146, с.
 2-я група — прачытаць словы, запісаць словы у першы слупок —
з адным складам, у другi — з дзвюма; падзяліць словы на склады.
Ліст, аўтобус, вецер, зарадка, дождж, жыта, зубр, ручка, авёс, карагод, сад, вавёрка, дзень, агарод, краіна, білет.
 3-я група — прачытаць словы, падзяліць іх на склады; памяняць
склады так, каб атрымаліся новыя словы; запішыце іх.
Палі, ласі, камар, рама, нара, кара, лаза, бары.
73
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. З чаго складаюцца словы? Як даведацца, колькі ў слове
складоў? Ці можа ў склад уваходзіць толькі адзін гук?
9. Рэфлексія.
Вызначце свой настрой на «дрэве настрою».
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 147, с. 75, правіла с. 73.
Урок 24. Тэма: Склад. Падзел слоў
на склады. Кантрольная работа па
раздзеле «Гукі і літары»
Мэта: замацоўваць уменне падзяляць словы на склады, вызначаць
колькасць і паслядоўнасць складоў у словах; пазнаёміць з народнымi
прыметамi; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі зімовых з’яў прыроды, прыказкамі; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць; праверыць ступень засваення
паняццяў і сфарміраванасць уменняў, набытых пры вывучэнні папярэдняй часткі раздзела «Гукі і літары».
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Усміхніцеся і пажадайце адзін аднаму добрага настрою.
Вазьміцеся за рукі і скажыце: «Мы каманда, мы падтрымліваем адзін
аданаго».
— Паглядзіце ў акно. Якая марозная і спакойная раніца! Якое сёння
добрае надвор’е! Я думаю, што і ў вас, напэўна, такі ж добры настрой.
Спадзяюся, што ён захаваецца ў вас да канца ўрока. Пажадаем усім поспехаў! За работу! У добры шлях!
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 147, с. 75.
Настаўнiк. Прачытайце скорагаворку. Растлумачце правапіс літар,
якія ўставілі. Назавіце ў выдзеленых словах літары, якія абазначаюць галосныя гукі. Колькі складоў у гэтых словах? Як даведацца, колькі ў слове
складоў?
3. Моўная размінка.
На дошцы запісаны верш.
***
Ходзіць студзень,
Вецер зябкі шуміць,
студзіць студзень,
а мароз яшчэ трашчыць.
цэлы месяц холад будзе.
(А. Дзеружынскі.)
74
Настаўнiк. Прачытайце. Якое надвор’е бывае ў студзені? Падзяліце
на склады выдзеленыя словы.
— Як даведацца, колькі ў слове складоў?
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Сс Ссс сн
снег снегавы
ст
снягір
— Прачытайце словы. Вызначце ў iх колькасць складоў.
— Прачытайце загадку. Адгадайце яе.
***
Ляцяць птушкі без крыл,
на дрэва садзяцца без ног.
(Сняжынкі.)
— Спішыце, адгадку падзяліце на склады.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка.
***
Ш-ш-шась, ш-шух!
Пад вясёлы, звонкі смех
Ш-ш-шась, ш-шах!
у сыпучы лезуць снег.
Лыжы зранку на нагах.
6. Замацаванне.
1) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запіс.
ма
ма
гір
зі
ма
роз
сня
на
ла
жок
Настаўнiк. Дапоўніце словы складамі. Прачытайце. Якое слова трэба напісаць з вялікай літары?
Практыкаванне № 148, с. 75.
2) Работа ў парах.
З прапанаваных складоў утварыце і запішыце 8—10 двухскладовых слоў.
ка
лi
ла
са
за
па
ра
сi
на
Праверка.
3) Работа ў групах.
 1 група — практыкаванне № 149, с. 76.
 2 група — практыкаванне № 150, с. 77.
 3 група — практыкаванне № 151, с. 77.
Праверка.
75
Фізкультхвілінка (пад музыку).
Выконваецца практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны,
рук, ног.
Практыкаванне № 152, с. 77.
4) Калектыўная работа на дошцы.
Да дошцы прымацаваны карткі са складамі.
Жын, сня, ка, сне, вік, га, кі, снеж, Сня, ка, гур.
— Памяняйце месцамі склады так, каб атрымалiся словы. Назавiце
iх. Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя словы? (Пасля таго, як дзеці адказалі,
што ўсе яны маюць дачыненне да снегу, побач вывешваецца слова
«снег».) Назавіце слова, якое мае адзiн склад, два склады, тры склады.
7. Кантрольная работа па раздзеле «Гукі і літары».
 I варыянт.
1) Падкрэсліць літары, якімі адрозніваюцца словы.
Дуб — зуб, луг — лог, лапка — лаўка.
2) Дапісаць патрэбныя літары алфавіта.
Ж, з, .., й, к, .., м, н, о, .., р, с.
3) Уставiць вялікую ці маленькую літары С, с у словы.
..ярожа, ..абака, ..вятлана, ..алігорск.
4) Закрэсліць літары, якія абазначаюць галосныя гукі.
М, ы, і, о, н, т, а, с, ў, у.
5) Уставіць замест пропускаў у ці ў.
Сябро..ка, наста..нік, б..сел.
 II варыянт.
1) Падкрэсліць літары, якімі адрозніваюцца словы.
Кіт — кут, кошка — дошка, шышка — мышка.
2) Дапісаць патрэбныя літары алфавіта.
л, м, н, .., п, р, .., т, у, .., ф, х.
3) Уставіць вялікую ці маленькую літары П, п у словы.
..аўлік, ..олацк, ..евень, ..аліна.
4) Закрэсліць літары, якія абазначаюць зычныя гукі.
к, і, м, н, ц, й, ы, о, ч, я.
5) Уставіць замест пропускаў у ці ў.
Дзя..чынка, гол..б, а..тобус.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Як даведацца, колькі ў слове складоў? Прывядзіце прыклады слоў з аднаго, двух, трох, чатырох складоў.
Гульня «Ланцужок слоў».
Прадоўжыце ланцужок слоў, у якім кожнае наступнае слова пачынаецца з апошняга склада папярэдняга.
Ве-ра — ра-ні-ца — ца-глі-на — … — … — … — … — … .
76
9. Рэфлексія.
 Я ведаў…
 Я ўспомніў…
 Я даведаўся…
 Мне спадабалася…
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 153, с. 78.
Урок 25. Тэма: Перанос слоў
Мэта: выпрацоўваць уменне падзяляць словы для пераносу; засяродзіць увагу вучняў на тым, што літары й, ў, ь пры пераносе не аддзяляюцца ад папярэдняй літары; развіваць арфаграфічную пільнасць;
узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі рэчаў, неабходных для зімніх
гульняў; развіваць звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны паміж вучнямі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.
***
Ведайце, сябры мае,
той, хто раненька ўстае, —
добрую прывычку мае
i сябрам дапамагае.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 153, с. 78.
Настаўнiк. Прачытайце сказы. Назавiце колькасць складоў у кожным слове. Як вы гэта вызначылi?
3. Арфаграфічная размінка.
Настаўнік чытае верш, запісаны на дошцы.
***
Здаро.., марозны, звонкі вечар!
Здаро.., скрыпучы, мяккі снег!
Мя..ель не вее, сціхну.. ве..ер,
i волен лёгкіх санак бег. (М. Багдановіч.)
Настаўнiк. Пра якую пару года гаворыць аўтар?
— У якія гульні вы любіце гуляць зімой?
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.
— Вызначце колькасць галосных гукаў у выдзеленых словах. Падзяліце іх на склады.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
зд
зі
оз
дз
77
Са складоў ма, зі, роз, ма, ці, дзе, жкі, сне школьнікі складаюць
словы і запісваюць іх.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новымі правіламі пераносу слоў.
— Для чаго гэта нам патрэбна? (Каб граматна пісаць.)
6. Новы матэрыял.
Настаўнiк. Успомніце з урокаў рускай мовы, як пераносяцца словы
з аднаго радка на другі.
Практыкаванне № 154, с. 78.
Настаўнiк. Раскажыце, у якія гульні вы гуляеце з сябрамі на дзіцячай
пляцоўцы. Выкарыстайце словы з практыкавання.
1) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі? Які склад нельга
пакідаць на радку ці пераносіць на новы радок? (Дзеці перачытваюць
правіла самастойна.)
Фізкультхвілінка.
***
Як жывеш?
Вось так!
Паказаць вялікі палец.
Як бяжыш?
Вось так!
Маршыраваць, бегчы.
Ноччу спіш?
Вось так!
Скласці рукі пад падбародкам.
Як бярэш?
Вось так!
Адпаведны жэст.
Як даеш?
Вось так!
Адпаведны жэст.
А жартуеш як?
Вось так!
Надуць шчочкі і адначасова стукнуць па іх.
А смяешся як?
Вось так!
Усміхнуцца.
2) Работа па варыянтах.
 I варыянт — практыкаванне № 155, с. 79.
 II варыянт — практыкаванне № 156, с. 79.
Праверка.
— Якія словы нельга пераносіць з аднаго радка на другі?
Прачытайце словы, запісаныя на дошцы: шайба, лаўка, канькі.
— Падзяліце гэтыя словы для пераносу? Чаму так падзялілі?
3) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Якія літары пры пераносе не аддзяляюцца ад папярэдняй літары?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
— Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі?
— Якія словы нельга пераносіць з аднаго радка на другі? Прывядзіце
прыклады.
7. Замацаванне.
1) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісаны жарт.
Дзе хаваецца мароз?
— Бабуля, а дзе хаваецца ўлетку мароз? — спытала ўнучка.
Бабуля разгублена паглядзела на малую, не ведаючы, што і адказаць.
На дапамогу ёй прыйшоў Сашка.
— Я ведаю, — сказаў ён.
— Ну, дзе?
— У халадзільніку. (П. Рунец.)
Настаўнiк. Прачытайце. А што адказалі б дзяўчынцы вы? Як падзяліць выдзеленыя словы для пераносу? Якія словы ў тэксце называюць членаў сям’і. Кім з’яўляецца для бабулі Сашка?
Практыкаванне № 157, с. 80.
Пры неабходнасці настаўнік прапаноўвае малюнкі-падказкі.
2) Развіццё звязнага вуснага маўлення (с. 80).
— Чым ты любіш займацца зімой?
Адказ запісаць.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі?
— Які склад нельга пакідаць на радку ці пераносіць на новы радок?
— Якія літары пры пераносе не аддзяляюцца ад папярэдняй літары?
9. Рэфлексія
Настаўнiк. Ці змяніўся ваш настрой у канцы ўрока?
— Што для вас было цяжкім?
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 158, с. 81, правіла с. 78, 80.
78
79
Урок 26. Тэма: Перанос слоў
Мэта: замацоўваць уменне падзяляць словы для пераносу; выпрацоўваць уменне пераносіць словы са спалучэннямі літар дз і дж, якія абазначаюць гукі [дз’] і [дж]; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць
слоўнікавы запас вучняў назвамі зімовага адзення і абутку, прыказкамі;
развіваць звязнае маўленне, мысленне, памяць, выхоўваць паважлівыя
адносіны да бацькоў.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на ўрок.
***
Я ўмею хутка думаць.
Я ўмею разважаць.
На ўроку вельмі добра
буду ўсё запамінаць.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 158, с. 81.
Настаўнiк. Прачытайце загадку. Якую яна мае адгадку? Як вы
падзялілі для пераносу словы першага сказа?
3. Моўная размінка.
Настаўнiк. Прачытайце верш.
Снягір
Заснежыў студзень агарод,
Прыціхлі птушкі, спяць звяры,
насыпаў гурбіны паўз плот,
ды не баяцца снегіры —
прадзе снягоў валокны,
снуюць па агародзе
пазамарожваў вокны.
і пры такой пагодзе.
— Падзяліце выдзеленыя словы на склады і для пераносу.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Дздж Дждз
студзень крыжадзюб агароджа
Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна.
5. Новы матэрыял.
Практыкаванне № 159, с. 81.
Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
Настаўнiк. Як пераносяцца словы са спалучэннямі літар дз і дж, якія
абазначаюць гукі [дз’] і [дж]?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Практыкаванне № 160, с. 82.
— Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі?
— Як пераносяцца словы са спалучэннем літар дз і дж, якія абазначаюць гукі [дз’] і [дж]?
Фізкультхвілінка (с. 66).
6. Замацаванне.
1) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запіс.
ро
а
ла
дзi
дзi
га
джа
ва
80
ца
ця
— У «ланцужку» складоў знайдзіце словы. Запішыце iх, падзяліце
для пераносу.
Практыкаванне № 161, с. 82.
Практыкаванне № 162, с. 83.
2) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы прымацаваны карткі з прыказкамі.
 Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі сын.
 Кожнаму свае дзіця мілае.
 Якія мы самі, такія нашы сані.
 Не адкоціцца яблык ад яблыні.
Настаўнiк. Якія з прыказак блізкія па сэнсе да прыказак з практыкавання? (Здымаецца з дошкі лішняя прыказка.) Вусна падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.
3) Работа па варыянтах.
Практыкаванне № 163, с. 84.
 I варыянт — выпісаць назвы зімовага адзення, падзяліць словы для
пераносу.
 II варыянт — выпісаць назвы зімовага абутку, падзяліце словы для
пераносу.
Праверка.
4) Развіццё звязнага вуснага маўлення (с. 85).
Настаўнiк. Раскажыце, як вы апранаецеся на вуліцу зімой, выкарыстоўваючы малюнкі. (Настаўнік вывешвае на дошцы малюнкі з выявай хлопчыка і дзяўчынкі, апранутых па-зімоваму.)
5) Самастойная работа ў групах.
 1-я група — прачытаць верш, выпісаць словы са спалучэннем дз,
падзяліць іх для пераносу.
***
З раніцы да ночы
дзяцел дзюбаю грукоча,
і чуваць адзіны гук — стук, стук, стук.
 2-я група — прачытаць, падкрэсліць словы, якія нельга пераносіць;
астатнія запісаць, падзяляючы для пераносу.
Клас, сшытак, гульня, убор, просьба, ураджай, урок, дзянькі, імя,
аўтобус, пайшоў, падзяка, гляджу, вядзерца, бой.
 3-я група — прачытаць сказы, запісаць іх, падзяляючы словы для пераносу.
Дзеці пайшлі ў лес. На дрэве сядзеў дзяцел. У дзятла вострая дзюба.
Дзюбай ён дастае мошак.
7. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі?
— Як пераносяцца словы са спалучэннямі літар дз і дж, якія абазначаюць гукі [дз’] і [дж]?
81
8. Рэфлексія.
 Калі вам было лёгка і зразумела, падыйсцi да зялёнага квадрата.
 Зразумела, але былі некаторыя цяжкасці пры выкананні некаторых
заданняў — да жоўтага квадрата.
 Цяжка было выконваць заданні і былі памылкі — да сіняга квадрата.
 Нічога не зразумела — да чырвонага квадрата.
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 164, с. 85, правіла с. 82.
Урок 27. Тэма: Кантрольнае спісванне
Мэта: праверыць сфарміраванасць графічнага навыку, засвоенасць
алгарытму спісвання і праверкі напісанага.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Пастаноўка мэты ўрока.
1) Настаўнік паведамляе вучням, якую работу яны будуць выконваць.
2) Выкананне практыкавання на падрыхтоўку да ўспрымання беларускага маўлення.
Настаўнiк. Вымавіце словы і скажыце, у чым іх асаблівасць у параўнанні з рускай мовай.
Рабіна, жоўты, лагодны, горад, лаўка, гіра, галоўка, аўтобус.
На дошцы запісаны літары: й, і, ў, у, ё, г.
— Паглядзіце на дошку, назавіце літары. Якіх літар няма ў рускай
мове? Якія літары пішуцца не так, як у рускай мове? (Прапісванне ў паветры літары і).
Фізкультхвілінка зрокавая (пад кіраўніцтвам настаўніка).
3. Падрыхтоўка да спісвання.
1) Знаёмства з тэкстам.
— Як называецца тэкст? Паслухайце і скажыце, якія словы вы
не зразумелі. (Пасля слухання вучні называюць незразумелыя словы.
Настаўнік тлумачыць іх значэнне.)
Ёлка
У школу прывезлі ёлку. Яе паставілі ў зале. Ёлка пахне смалой і марозам. На яе галінках шары і цацкі.
Настаўнiк. Адкажыце на пытанні словамі з тэксту.
 Што прывезлі ў школу?
 Дзе паставілі ёлку?
 Чым яна пахне?
 Што вісіць на яе галінках?
 Які яшчэ загаловак можна падабраць?
82
2) Графіка-арфаграфічная падрыхтоўка.
Настаўнiк. Прачытайце тэкст. Колькі ў ім сказаў?
— Прачытайце першы пасля загалоўка сказ. Колькі ў ім слоў? Як
пішуцца словы? (Асобна.)
— З якой літары пачынаецца слова ў сказе?
— Які знак стаіць у канцы сказа? (Паказваюць на дошцы.)
— Вымавіце слова прывезлі. Якая літара пішацца пасля р? Падкрэсліце. (Аналагічна разглядаюцца астатнія сказы.)
3) Паўтарэнне алгарытму спісвання.
4) Спісванне тэксту вучнямі.
Фізкультхвілінка (пальчыкавая, пад музыку).
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
выйшаў пальчык паскакаць.
А за ім браты-блізняткі,
жыць не могуць без зарадкі!
5) Праверка напісанага самастойна і пад кіраўніцтвам настаўніка.
Вучні правяраюць напісанае. Калі ўсе выканаюць работу, настаўнік
чытае тэкст па сказах, вучні звяраюць напісанае з дошкай. Потым выконваюць заданні настаўніка.
 У якім сказе ўжываецца слова прывезлі? Знайдзіце і прачытайце
хорам, як вы яго напісалі.
 Знайдзіце словы з літарай і. Праверце, як напісана літара і.
 У якім сказе ёсць слова з літарай ў? Праверце, як вы яе напісалі.
5. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Раскажыце, ці ставіце вы навагоднюю ёлку. Якая яна?
Хто яе ўпрыгожвае?
Урок 28. Тэма: Націск
Мэта: выпрацоўваць уменне вызначаць націскны склад у словах,
пазнаёміць вучняў з сэнсаадрознівальнай роляй націску; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, развіваць вуснае
звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць пачуццё адказнасці
за свае ўчынкі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Практыкаванне № 164, с. 85.
Настаўнiк. Сёння мы з вамі працягнем цудоўнае падарожжа па
Краіне Беларускай мовы. Але спачатку давайце ўсміхнемся адзін аднаму, пажадаем добрага настрою і поспехаў.
83
— Растлумачце правапіс падкрэслiных літар.
5. Новы матэрыял.
Настаўнiк. Разгарніце падручнік на с. 85. Як па-беларуску называецца ударение? Успомніце з урокаў рускай мовы, які склад называецца
націскным.
Практыкаванне № 165, с. 86.
Фізкультхвілінка (с. 66).
1) Развіццё звязнага вуснага маўлення.
Настаўнiк. Раскажыце, які посуд ёсць на кухні. Выкарыстайце малюнак. (Настаўнік паказвае малюнак кухні, на якой знаходзіцца розны
посуд, і пры дапамозе наступных пытанняў дапамагае вучням апісаць,
што знаходзіцца на кухні.)
 Як выглядае кухня ў вас дома?
 Што стаіць на пліце?
 Які посуд расстаўлены на стале?
 Што ёсць у шафе?
2) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
Настаўнiк. Які склад у слове называецца націскным? Як называюцца ўсе астатнія склады ў слове?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна.
Практыкаванне № 166, с. 86.
Настаўнiк. Прачытайце верш. Чаго баіцца Верка? Ці здаралася з вамі
падобная сітуацыя? Як вы паводзілі сябе? Чаму? Якую літару трэба выбраць з дужак? Чаму? Спішыце. Пастаўце націск у словах. Падкрэсліце
націскныя склады.
6. Замацаванне.
Практыкаванне № 167, с. 87.
Настаўнiк. Якое слоўнікавае слова сустрэлася ў прыказцы?
Практыкаванне № 168, с. 87.
1) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запіс.
Адышоў я ад пліты,
кажу Вары:
— Ты вары.
Бульбы поўныя кашы
мы паставім на мяжы.
Я для Сашы звару кашы. (Н. Сторажава.)
Настаўнiк. Прачытайце. Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах? Назавіце пары слоў, якія адрозніваюцца націскам. Пастаўце націск
у гэтых словах.
2) Самастойная работа.
Практыкаванне № 169, с. 87.
Настаўнiк. Назавіце словы ў вершы, якія адрозніваюцца адным гукам.
Вызначце ў іх націскныя склады.
7. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексiя.
Настаўнiк. Які склад у слове называецца націскным?
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 170, с. 88, правіла.
84
85
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 164, с. 85.
Настаўнiк. Прачытайце загадку разам з адгадкай. Скажыце, як вы
падзялiлi для пераносу выдзеленыя словы. Якое слова нельга падзялiць
для переносу? Чаму?
Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісана скорагаворка. Дзеці разам з настаўнікам завучваюць яе на памяць.
Днём Рыгорка на падворку
трамбаваў рыдлёўкай горку.
Горкі фініш у Рыгоркі:
нос разбіў, як ехаў з горкі.
(У. Мацвеенка.)
Настаўнiк. Назавіце ў скорагаворцы словы з гукам [ў]. Вусна падзяліце іх для пераносу.
— Якое слова нельга падзяліць для пераносу? Чаму?
— Назавіце ў скорагаворцы словы, якія адрозніваюцца адным гукам.
— Што абазначаюць выдзеленыя словы. Вусна падзяліце іх для пераносу.
3. Моўная размінка.
***
Прыйшо... Сава ў лес,
— Ты скажы, сава, —
на яліну ўзлез,
пытаецца Сава, —
падня.. галаву,
А твая ..ятва
убачыў саву.
ведае забавы?
(В. Вітка.)
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
— Колькі складоў у выдзеленых словах? Які склад у іх вымаўляецца
больш моцна? Вызначце лексічнае значэнне гэтых слоў.
— Падзяліце для пераносу словы, якія складаюцца з трох складоў.
5. Хвiлiнка чыстапісання.
дз дзі дзе дзя Дз
дзверы дзічка Дзвіна
Дзя
— Падзяліце словы на склады.
Дзяніс адчыніў дзверы і выбег на вуліцу.
Беларусь
Урок 29. Тэма: Націск
Мэта: замацаваць уменне вызначаць націскны склад у словах; назіраць за несупадзеннем націску ў рускіх і беларускіх словах; узбагачаць
слоўнікавы запас вучняў; развіваць вуснае звязнае маўленне, мысленне,
памяць; выхоўваць жаданне дапамагаць бацькам, сябрам.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.
***
Лянота, лянота,
iдзі ў балота,
у лесе схавайся,
да нас не чапляйся.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 170, с. 88.
Настаўнiк. Прачытайце словы, якія ў вас атрымаліся. Назавіце ў іх
націскныя склады. Які склад у слове называецца націскным?
Гульня «Рыбакі».
На дошцы прымацаваны карткі ў форме рыбак са словамі суп, кампот, дранікі, бліны, пірог, катлета, смятана, бабка, халадзец, ёгурт,
сасіска, каўбаса.
Да дошкі выклікаюцца два вучні. Першы вучань павінен «злавіць
(зняць) рыбак» са словамі з націскам на 1-м складзе, другі — з націскам
на 2-м складзе. Вучні за партамі выпісваюць словы з націскам на 3-м
складзе.
3. Моўная размінка.
Прачытайце.
***
Перасохла гліна —
— Не мука, а мука —
зазлавала Ніна:
кухарам навука.
(Я. Казлоўскі.)
Настаўнiк. Адшукайце два словы, якія адрозніваюцца толькі месцам націску. Растлумачце сэнс гэтых слоў.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Настаўнiк. Адгадайце, з якой літарай будзем працаваць на чыстапісанні. Гэта другая ў алфавіце літара.
— Ахарактарызуйце гукі, якія яна абазначае. (Звонкі, парны, цвёрды
або мяккі зычны.)
Бб бе бы
Белая Русь
мая
86
беларускі
Складзіце сказ і запішыце яго.
беларус
Працавітымі, былі, беларусы, людзьмі, заўсёды.
— Адкуль наша краіна атрымала такую назву?
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка.
***
Кран старанна адкрываем — вось так, вось так.
Свае ручкі падстаўляем — вось так, вось так.
Мыем ручкі з мылам, з мылам — вось так, вось так.
Выціраем што ёсць сілы — вось так, вось так.
Ах, якія ручкі чыстыя, бліскучыя.
Ах, якія ручанькі пахучыя!
6. Замацаванне.
1) Рубрыка «Будзьце ўважлівыя!».
Настаўнiк. Прачытайце словы, запісаныя па-беларуску і па-руску,
парамі. Чым яны адрозніваюцца?
Практыкаванне № 171, с. 88.
Практыкаванне № 172, с. 89.
Настаўнік тлумачыць вучням, як карыстацца арфаграфічным слоўнікам. Усе разам адшукваюць у ім слова маленькі.
Практыкаванне № 173, с. 90.
2) Калектыўная праца на дошцы.
На дошцы запісаны словы: вядро, шклянка, збанок, бітон, кубак, каструля, бутэлька, бочка, цэбар.
Настаўнiк. Прачытайце назвы посуду. Выпішыце словы з націскам
на першым складзе.
— Які посуд вырабляюць са шкла? З гліны? З дрэва? З металу?
Практыкаванне № 174, с. 91.
Вучні працуюць са слоўнікам самастойна.
3) Самастойная работа (заданні на выбар).
— Прачытаць словы. Запісаць толькі націскныя склады. Павінны атрымацца новыя словы. З адным са слоў складзіце сказ.
Лебедзь, тата; зіна, мама; вока, Сенька; вялы, сасна.
— Прыдумаць і запісаць словы, якія б адпавядалі схемам.
/
/
.
.
— Прачытаць і запісаць сказы. Паставiць націск у словах, якія пішуцца аднолькава.
Вазьмі маю кнігу. Я не маю часу. Надышла зімовая пара. Ад гарачай
вады ідзе пара.
Праверка работы.
87
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Які склад у слове называецца націскным? Чым могуць
адрознівацца словы ў рускай і беларускай мовах? Прывядзіце прыклады
такіх слоў.
9. Рэфлексія.
Настаўнiк. Пакажыце, калі ласка, пры дапамозе вашых пальчыкаў
тое, што прынёс вам гэты ўрок.
 Мезенец — пра што даведаўся на ўроку.
 Безыменны — што зрабіў, што атрымаў.
 Сярэдні — настрой.
 Указальны — дапамога.
 Вялікі — здароўе, бадзёрасць.
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 175, с. 91, правіла.
Урок 30. Тэма: Галосныя гукі [о], [э] — [а]
Правапіс слоў з літарамі о, э — а
Мэта: назіраць за вымаўленнем галосных гукаў [о], [э] у націскных
складах, за вымаўленнем гука [а] замест [о], [э] у ненаціскных складах;
пазнаёміць з правапісам літар о, э — а; узбагачаць слоўнікавы запас
вучняў прыказкамі; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць клапатлівыя
адносіны да сяброў, аднакласнікаў.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Паглядзіце адзін на аднаго і пашліце друг другу ўсмешку.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 175, с. 91.
Настаўнiк. Што такое націск?
— Як вызначыць націскны склад у словах?
— Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах скорагаворкі.
Назавіце націскныя склады ў словах.
Праводзіцца конкурс на лепшае чытанне скорагаворкі.
3. Моўная размінка.
***
Куды ні глянь — лясы шумя..ь,
Пшаніца, жыта на палях,
цві..е за полем гай,
усюды ўраджай,
а поле — вокам не абня..ь,
стагі, як горы, на лугах,
і гэта ўсё — мой край.
і гэта ўсё — мой край.
(А. Русак.)
88
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя літары.
— Назавіце словы, якія маюць адзін склад, два склады. Падзяліце іх
для пераносу.
— Пастаўце ў словах націск.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Пп пп па пр
памочнік праўда Пінск
***
Памочнік мамін Паўлючок,
Хоць і малыш — працаўнічок.
(А. Дзеружынскі.)
Падзяліце словы на склады і для пераносу. Пастаўце ў іх націск.
Падкрэсліце галосныя літары ў першым складзе перад націскам.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новым правілам. Прачытайце яго назву на дошцы.
— Гэта асаблівае правіла, таму што падобнага на яго ў рускай мове
няма.
Фізкультхвілінка.
***
Скакалі, скакалі, весяліліся,
Сонцу ўсміхнуліся.
ды крышачку стаміліся.
Промні засвяцілі,
Угору пацягнуліся.
ручкі апусцілі.
6. Новая тэма.
Практыкаванне № 176, с. 92.
1) Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Калі пішуцца літары о, э? Якая літара пішацца замест іх у ненаціскных складах? (Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць
яго з апорай на схему на фарзацы падручніка.)
2) Калектыўная праца на дошцы.
На дошцы запіс.
***
Адзін жолуд — гэта дуб,
гэта ж тысячы дубоў.
Рэчка, рэчачка, рачулка,
ён зямлі і птушкам люб.
ты спяваеш песні гулка.
Поўны кошык жалудоў —
(Л. Пранчак.)
— Вызначце націскныя склады ў выдзеленых словах. Растлумачце
правапіс о, э — а ў гэтых словах.
89
3) Работа па варыянтах.
 I варыянт — практыкаванне № 177, с. 92.
 II варыянт — работа па картках.
Спісаць. Замест кропак уставiць патрэбныя літары і паставiць ў словах націск. Падкрэсліць націскныя галосныя.
Двор — дв..ровы, дв..рык, дв..ры.
Мост — м..сты, м..сток, м..сціць.
Трэск — тр..шчаць, тр..скатня.
Узаемаправерка. Праверка.
7. Замацаванне.
Практыкаванне № 178, с. 93 — вусна.
Настаўнiк. Як вы клапоціцеся пра сваіх сяброў, аднакласнікаў, калі
яны хварэюць?
Практыкаванне № 179, с. 93.
Калектыўная работа на дошцы.
***
На дошцы запісана загадка:
ён адразу ж — у д..мок,
д..м ён н..сіць на спіне.
свае дзверы — на замок.
А як хто яго кране,
(В. Іпатава.)
Настаўнiк. Адгадайце загадку. (Настаўнік можа паказаць малюнак
з выявай слімака). Устаўце патрэбныя літары ў словы, растлумачце іх
правапіс.
Практыкаванне № 180, с. 94.
8. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Настаўнiк. У якіх складах вымаўляюцца гукі [о], [э]? Які гук вымаўляецца замест іх у ненаціскных складах? Калі пішуцца літары о, э — а?
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 181, с. 94, правіла.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 181, с. 94.
Настаўнiк. Прачытайце скорагаворку. Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс.
3. Моўная размінка.
Прачытайце верш.
***
Іскрыцца снег, аж р..жа в..чы,
і санкі к..цяцца з гары,
і дзеці весела раг..чуць
і лепяць бабу на двары.
(В. Клімянкоў.)
Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
— Якія галосныя ў беларускай мове заўсёды пад націскам?
4. Хвiлiнка чыстапісання.
оэа аоэ эао
в..ўк в..ўчаня
Зімой у лесе блукаюць галодныя в..ўкі.
Мэта: працягваць назіранні за вымаўленнем галосных гукаў [о],
[э] у націскных складах, за вымаўленнем гука [а] замест [о], [э] у ненаціскных складах; замацоўваць правапіс літар о, э — а; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі-назвамі маладых істот, праводзіць прапедэўтычныя назіранні за ўтварэннем гэтых слоў; развіваць мысленне,
памяць, кемлівасць; выхоўваць клапатлівыя адносіны да зверанят.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Паглядзіце адзін на аднаго, вазьмiцеся за рукі, усміхнiцеся, пажадайце добрага настрою і плённай працы.
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка.
***
Хомка, Хомка, хамячок,
Падмятае Хомка хатку
паласаценькі бачок.
i выходзіць на зарадку.
Хомка раненька ўстае,
Раз, два, тры, чатыры, пяць —
шчочкі мые, шыю трэ.
Хомка дужым хоча стаць.
6. Замацаванне.
Практыкаванне № 182, с. 94.
Практыкаванне № 183, с. 95.
1) Праца па развіцці маўлення.
Настаўнік дэманструе малюнкі з выявамi лісы і лісяняці, зайца і зайчаняці, бабра і бабраняці, казы і казляняці, каровы і цяляці, авечкі і ягняці
і інш.
2) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісаны верш.
***
Падарылі мне к..ня,
ды зусім не рады я.
Хіба ж гэта к..нь такі?
Хвост і грыва — усё з пянькі.
(I. Шуцько.)
Настаўнiк. Прачытайце. Замест кропак устаўце прапушчаныя літары.
Растлумачце іх напісанне. Вусна падзяліце для пераносу выдзеленае слова.
90
91
Урок 31. Тэма: Галосныя гукі [о], [э] — [а]
Правапіс слоў з літарамі о, э — а
3) Работа ў групах.
 1-я група — практыкаванне № 184, с. 96.
 2-я група — практыкаванне № 185, с. 96
 3-я група — заданне на картцы.
Уставiць прапушчаныя літары. Да слоў з правага слупка падабраць
словы з левага, як патрабуе сэнс. Злучыць іх стрэлкай.
х..лодны
будынак
с..сновы
хусцінка
г..радская
плошча
ш..ўковая
вецер
ц..гляны
бор
— З адной парай слоў складзіце сказ.
Праверка работы груп.
7. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Настаўнiк. Калі пішуцца літары о, э — а? Прывядзіце прыклады
слоў, у якіх пад націскам пішацца о, э, не пад націскам — а.
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 186, с. 97.
Урок 32. Тэма: Галосныя гукі [о], [э] — [а]
Правапіс слоў з літарамі о, э — а
Мэта: працягваць назіранні за вымаўленнем галосных гукаў [о], [э]
у націскных складах, за вымаўленнем гука [а] замест [о], [э] у ненаціскных
складах; замацоўваць правапіс літар о, э — а; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі-назвамі прафесій людзей; развіваць мысленне, памяць;
выхоўваць любоў да працы, павагу да людзей розных прафесій.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Настаўнiк. Дэвіз нашага ўрока: «Навука не мучыць, а жыць навучыць». Падарыце адзін аднаму ўсмешку. А мы пачынаем наша падарожжа па Краіне ведаў.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 186, с. 97.
Настаўнiк. Прачытайце. Чаму так гавораць? Якія літары вы ўставілі
ў словы? Растлумачце іх правапіс.
3. Моўная размінка.
На дошцы запісана прыказка.
Уч..ра не даг..ніш, ад заўтра не ўцячэш.
Настаўнiк. Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Устаўце ў словы патрэбныя літары. Растлумачце іх правапіс.
92
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Шш
шаш
шнш
шуш
швш
Настаўнiк. Складзіце са слоў прыказку і запішыце яе.
Людзей, то, і, цябе, шануй, пашануюць.
(Шануй людзей, то
і цябе пашануюць).
Фізкультхвілінка (с. 89).
5. Замацаванне.
Практыкаванне № 188, с. 98.
Настаўнiк. Навучыцеся правільна вымаўляць скорагаворку. (Можна правесці конкурс на лепшага чытальніка.)
1) Гульня «Хто хутчэй?».
Задача: уставiць патрэбную літару. Выйграе тая група вучняў, якая
хутчэй выканае заданне.
 1-я група
 2-я група
 3-я група
М..ра
С..рца
Х..лад
М..рскі
С..рдэчны
Х..лодны
Г..ласы
М..разы
Стр..лы
Ц..гла
Ц..на
Р..ка
Фламаст..р
Гард..роб
Т..атр
Практыкаванне № 187, с. 97.
Настаўнiк. Вусна змяніце словы палоску, дом так, каб замест гука [о]
вымаўляўся гук [а].
Практыкаванне № 189, с. 98.
Практыкаванне № 190, с. 99.
Назавіце слоўнікавае слова.
2) Работа па развіцці маўлення (с. 99).
3) Самастойная работа.
— Змяніце словы па ўзоры, запішыце іх.
Узор: цэны — цана,
Узор: сосны — сасна.
Рэкі — ___________,
Горы — __________,
стрэхі — _________.
ногі — ___________.
— У якіх словах трэба пісаць літару э?
Р..заць, т..леграф, ш..ўковы, ч..рэшня, т..атр.
— Прачытайце верш. Устаўце прапушчаныя літары.
***
Р..слі ў п..лі
І за р..чкаю,
тры тап..лі.
і ў п..лі
палічыце ўсе тап..лі.
А за р..чкай —
(А. Малюк.)
на сем болей.
93
7. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
— Калі пішуцца літары о, э — а? Прывядзіце прыклады слоў, у якіх
пад націскам пішацца о, э, не пад націскам — а.
7. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 191, с. 99.
Урок 33. Тэма: Правапіс слоў з літарамі
е, ё — я
Мэта: працягваць назіранні за вымаўленнем галосных гукаў [о], [э]
у націскных складах, за вымаўленнем гука [а] замест [о], [э] у ненаціскных
складах; вучыць знаходзіць першы склад перад націскам; пазнаёміць
з правапісам літары я замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам;
узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць мысленне, памяць, звязнае
вуснае маўленне; выхоўваць уважлівыя адносіны да родных, жаданне
павіншаваць іх з навагоднімі святамі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.
***
Я ўмею хутка думаць.
Я ўмею разважаць.
На ўроку вельмі добра
буду ўсё запамінаць.
2. Праверка дамашняга задання.
Пактыкаванне № 191, с. 99.
Настаўнiк. Прачытайце прыказку, якую вы запісалі. Чаму так гавораць? Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс. (Абавязкова выклікаюцца два вучні, якія запісалі розныя прыказкі.)
3. Моўная размінка.
***
На дв..ры, на дв..ры
пал..малі таўкачы:
мак таўклі к..м..ры.
цвёрды мак, цвёрды мак,
Стука..елі да н..чы,
не таўчэцца аніяк.
(А. Пысін.)
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя арфаграмы.
— У словах пастаўце націск. Раскажыце правіла напісання літар
о, э — а ў беларускай мове.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
еяё еяё
сёстры сястра
звер звяры
94
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Настаўнiк. Правіла, якое мы будзем сёння вывучаць, таксама, як і папярэдняе правіла, існуе толькі ў беларускай мове. Чаму? На гэта пытанне вы мне адкажаце ў канцы ўрока.
Фізкультхвілінка.
***
Мы гулялі па двары…
Трэба ручкамі махаць!
Прыляцелі камары.
Вось так!
Пачалі кусацца!
І так!
Трэба ратавацца!
А яшчэ вось так!
Трэба нам іх адганяць!
6. Новая тэма.
Практыкаванне № 192, с. 100.
Настаўнiк. Калі пішацца літара е? (І ў націскным, і ў ненаціскным
складах.)
— Калі пішацца літара ё? (Толькі ў націскных складах.)
— Якія літары пішуцца ў націскных складах? Якая літара пішацца замест е, ё ў першым складзе перад націскам?
Работа з правілам.
Настаўнік чытае правіла.
— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад
націскам?
— Якая літара пішацца ў астатніх складах? (Дзеці перачытваюць
правіла самастойна і ўзнаўляюць яго з апорай на схему на фарзацы
падручніка. Звяртаецца ўвага на апорны сігнал на фарзацы падручніка.)
Практыкаванне № 193, с. 100.
7. Замацаванне.
1) Работа па варыянтах (на картках).
Прачытайце словы. Змяніце іх па ўзоры. Пастаўце націск. Абвядзіце
ў словах пасля працяжніка першы склад перад націскам. Падкрэсліце
ў гэтым складзе галосную чырвоным колерам.
 I варыянт.
 II варыянт.
 III варыянт.
Узор: снег — снягі.
Узор: пень — пянёк.
Узор: вёз — вязу.
Мех — ___________.
Дзень — __________.
Нёс — ____________.
Чмель — _________.
Цень — ___________.
Бег — ____________.
Вецер — _________.
Мёд — ___________.
Пёк — ___________.
Узаемаправерка. Праверка.
Практыкаванне № 195, с. 101.
Практыкаванне № 196, с. 102.
2) Работа па развіцці маўлення (с. 102).
Настаўнiк. Раскажыце, як ваша сям’я святкуе Новы год? Выкарыстайце прапанаваныя словы і спалучэнні. Як вы віншуеце з Новым го95
дам сваякоў, якія жывуць у іншых гарадах, краінах і не прыязджаюць на
Новы год да вас у госці?
3) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісаны ўзоры падпісвання паштовак. (Паштоўкі могуць
быць зроблены сваімі рукамі.)
— Прачытайце віншаванні, якія можна напісаць на паштоўках сваім
блізкім. Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс.
Дарагія бабуля і дз..дуля!
Віншую вас з Новым годам! Жадаю здароўя, шчасця, святочнага настрою. Ваша ўнучка Алёнка.
Любімы дзядзечка!
Віншую цябе з Новым годам. Жадаю табе святочнага настрою,
поспехаў у рабоце, шчасця.
Твой пл..меннік Дз..ніс (пл..менніца Св..тлана).
Мілая с..стрычка!
Віншую цябе са святам Новага года. Жадаю табе здароўя, шчасця,
посп..хаў у вучобе.
Твая стрыечная с..стра Ал..ксандра (стрыечны брат Ал.. ксей).
У настаўніка на невялікіх лістках паперы загатаваны такія ж подпісы
для паштовак з пропускамі літар і пропускамі на месцы імёнаў дзяцей. Дзеці выбіраюць той подпіс, які неабходны ім, і прымацоўваюць
яго да паштоўкі, зробленай сваімі рукамі на ўроках працы (або да гатовай паштоўкі). Яны дапісваюць сваё імя і ўстаўляюць у словы патрэбныя літары.
На дошцы запісаны сказы.
Пад Новы год тата і мама... Ірынку і Косціка ў вёску да бабулі і дзядулі.
Дзеці хуценька... ў хату. Яны першымі павіншавалі бабулю і дзядулю са святам. Следам у хату ўвайшлі мама з татам і... сумкі з падарункамі.
Настаўнiк. Звярніце ўвагу на рубрыку «Гаварыце правільна». Правільна прачытайце словы. Чым адрозніваецца вымаўленне гэтых жа
слоў у рускай мове? Вусна дапоўніце сказы патрэбным словам з рубрыкі.
Змяніце выдзеленае слова так, каб замест я трэба было напісаць е.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Раскажыце, з якім новым правілам пазнаёміліся?
— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад
націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах?
9. Рэфлексія.
Вызначце свае дасягненні на «лесвіцы поспехаў».
10. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 197, с. 103, правіла.
96
Урок 34. Тэма: Правапіс слоў з літарамі
е, ё — я
Мэта: замацаваць уменне знаходзіць першы склад перад націскам,
вучыць знаходзіць другі, трэці і іншыя склады перад націскам, паслянаціскныя склады; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамi лексікасемантычнай групы «птушкі»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць
назіральнасць, любоў да прыроды.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
***
Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.
Вочкі вашы бачаць, вушкі чуюць,
Ножкі сябруюць, а ручкі працуюць.
Настаўнiк. Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым
настроі.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 197, с. 103.
Настаўнiк. Прачытайце сказы. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад
націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах?
3. Моўная размінка.
Прачытайце верш.
***
На б..розцы пад акном
Дом утульны агл..дае,
я шпаку прыладзіў дом.
песню весела сп..вае.
Толькі падысці паспеў —
У шпака ёсць у дв..ры
шпак адразу прыл..цеў.
вельмі добрыя с..бры.
(Т. Кляшторная.)
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя літары. У выдзеленых словах пастаўце націск.
— Калі ў беларускай мове пішуцца літары е, ё, я?
4. Хвiлiнка чыстапісання.
в во ву ве В Ві Ва
вокладка вопратка Віцебск
— Падзяліце словы для пераносу. Падкрэсліце націскны склад.
Тлумачэнне сэнсу слоў.
Вокладка (рус. обложка) — покрыўка кнігі, сшытка.
Вопратка (рус. верхняя одежда) — верхняе адзенне.
Вокладкі кніг для дз..цей заўсёды яркія і прыгожыя.
97
Фізкультхвілінка «Лятае — не лятае».
Настаўнiк пралiчвае назвы птушак, дзецi выконваюць адпаведныя
дзеяннi.
Галка
узмахi рукамі.
Палка
прысесцi.
Варона
узмахi рукамі.
Зязюля
бег на месцы.
Рак
імiтацыя поўзання.
Верабей
узмахi рукамі.
Лаўка
прысесцi.
5. Замацаванне.
Практыкаванне № 199, с. 104 — па варыянтах.
Практыкаванне № 198, с. 103.
Настаўнік яшчэ раз звяртае ўвагу дзяцей на тое, што ў другім, трэцім
і іншых складах перад націскам, а таксама пасля націску пішацца е.
1) Калектыўная работа на дошцы.
Настаўнiк. Прачытайце смяшынку. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
— Хто такі снягір? — спытала сястрычка.
Брат падумаў і адказаў:
— Гэта птушка са снегу.
Настаўнiк. Як бы вы адказалі на гэтае пытанне?
— Што вы ведаеце пра гэтую птушку?
Практыкаванне № 200, с. 104.
2) Работа ў парах.
Практыкаванне № 201, с. 105.
Дзеці разгадваюць рэбус. На дошцы прымацоўваецца малюнак цецерука, робіцца пад ім подпіс «цецярук».
— Растлумачце правапіс літар е, я ў адгадцы.
3) Калектыўная работа на дошцы.
На дошцы запісаны верш.
Узімку
Мы сінічкі-с..стрычкі
кал..ровыя спаднічкі.
Каб ц..плей нам стала,
дайце крышку сала.
(Н. Галіноўская.)
Настаўнiк. Прачытайце верш. А чым яшчэ любяць частавацца птушкі?
Устаўце ў словы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс. Змяніце
выдзеленае слова так, каб замест я трэба было напісаць ё. Запішыце пад
дыктоўку настаўніка словы з прапушчанымі літарамі.
4) Самастойная рознаўзроўневая работа.
— У беларускай мове замест е, ё ў першым складзе перад націскам
пішацца ___.
Мэта: замацоўваць правапіс літар е, ё — я; вучыць вусна пераказваць
тэкст, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў славамi лексіка-семантычнай
групы «птушкі»; развіваць мысленне, памяць, звязнае вуснае маўленне
дзяцей; выхоўваць спачуванне, жаданне дапамагаць птушкам зімой.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Пажаданне вучням поспехаў, плённай і сумленнай працы, добрага
настрою.
2. Праверка дамашняга задання.
Практыкаванне № 202, с. 105.
Настаўнiк. Прачытайце загадку. Назавіце адгадку. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
3. Моўная размінка.
***
На дварэ суровы студзень,
Птушкі ранкам вас разбудзяць
снег м..це.
у ц..мнаце.
98
99
— У якіх словах пішацца літара я?
а) З..мля,
в) б..роза,
д) Віц..бск.
б) зв..ры,
г) б..рагі,
— Устаўце прапушчаныя літары.
***
Белым снегам зам..тае
вец..р чорныя п..лі,
нібы вопратку ўздз..вае
шыр праст..рная з..млі.
(Я. Колас.)
6. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе
перад націскам?
— Якая літара пішацца ў астатніх складах?
— Прывядзіце прыклады слоў, у якіх у першым складзе перад
націскам пішацца я, а ў астатніх складах — е.
7. Рэфлексія.
Вызначце свае дасягненні на «лесвіцы поспехаў».
8. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 202, с. 105.
Урок 35. Тэма: Правапіс слоў з літарамі
е, ё — я
Дык ляціце да Міхаські
на балкон,
канапел..к і з..рнятак
дасць вам ён.
(Л. Геніюш.)
Настаўнiк. Прачытайце верш. Як дапамагае птушкам Міхаська? А як
вы гэта робіце?
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце iх правапіс.
4. Хвiлiнка чыстапісання.
Ее Ее Е Е
зелень зялёны
след сляды
е
е
5. Паведамленне тэмы ўрока.
Фізкультхвілінка.
***
Скакалі, скакалі, весяліліся,
сонцу ўсміхнуліся.
ды крышачку стаміліся.
Промні засвяцілі,
Угору пацягнуліся,
ручкі апусцілі.
6. Замацаванне.
1) Калектыўная работа на дошцы.
Прачытаць тэкст.
З..мовай раніцай выйшла Ярынка ў сад. На дварэ быў в..лікі мароз.
Раптам дзяўчынка пачула, як над галавой цілікнуў в..рабей. А потым дадолу ўпалі л..дзяныя кропелькі, нібы пац..ркі.
Гэта в..раб’і плачуць ад холаду. Вераб’іныя слёзы зм..рзаюцца і падаюць на з..млю л..дзянымі пац..ркамі.
Бедныя в..рабейчыкі.
(Паводле К. Ушынскага.)
Настаўнiк. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс.
Практыкаванне № 203, с. 106.
Практыкаванне № 204, с. 106.
На дошцы можна зрабіць наступны запіс:
Пытанні
Апорныя словы
Хто прыляцеў аднойчы да акна?
Што загнала яе сюды?
Што зрабіў гаспадар?
Куды паляцела сінічка?
Як яна паводзіла сябе?
сінічка
сцюжа
... пашкадаваў... і адчыніў...
у хату
прагаладалася і пачала дзяўбці
— Адкажыце на пытанні. Выкарыстайце апорныя словы. Вусна перакажыце тэкст па пытаннях.
Практыкаванне № 205, с. 107.
Настаўнiк. Запішыце пад дыктоўку словы кармушкі, вясёлых, вераб’ёў, снегіроў, сарокі.
100
2) Самастойная работа (на выбар).
— Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
Салаўі робяць свае гн..зды ў кустах каля з..млі. Гракі гн..здзяцца на
высокіх дрэвах. Жаваранак звівае гн..здо на палях.
— Да слоў з левага слупка падбярыце словы з правага слупка з адпаведна сэнсам. Запішыце атрыманыя словазлучэнні, устаўляючы прапушчаныя літары.
В..домы
м..шок.
В..сновы
сп..вак.
В..лікі
дз..нёк.
— Перакладзіце з рускай мовы на беларускую.
 Зелёный лесок — ____________________.
 Весёлая сестра — ____________________.
 Звериные следы — __________________.
Праверка.
7. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнiк. Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе
перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах? Прывядзіце
прыклады слоў, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца я,
а ў астатніх складах — е.
8. Рэфлексія.
У чатырох кутках класнага кабінета на паперы рознага колеру змешчаны назвы чатырох эмацыянальных станаў: сумны, шчаслівы, радасны,
вясёлы. Дзецям трэба выбраць той куток з назвай эмацыянальнага стану, які адпавядае iх стану на ўроку, падысці туды і абгрунтаваць чаму.
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 206, с.
Літаратура
1. Агняцвет Э. С., Івашуціч Я. М. Роднае слова : кніга для чытання.
Мінск, 1993.
2. Беларускае слова : заняткі па інтарэсах у другім класе. Мазыр, 1997.
3. Дыдактычны матэрыял для правядзення арфаграфічных размінак
і хвілінак чыстапісання па беларускай мове. 2 клас. Мазыр, 2008.
4. Жыліч Н. А. Беларуская мова. 2 клас : рабочы сшытак. Мінск, 2009.
5. Заданні і практыкаванні да асноўных правіл па беларускай мове
для 2 класа : дапаможнiк для настаўнікаў, бацькоў, вучняў. Мінск, 2001.
6. Кузняцова Л. Ф. Хвілінкі чыстапісання : вучэбны дапаможнiк для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. Мінск, 2008.
7. Леановіч В. Л. Беларуская мова. 2—3 класы. Мiнск, 2005.
8. Пазнякоў М. Тры чарадзеі. Вершы, скорагаворкі, загадкі. Мінск, 1991.
9. Планаванне і работа з адоранымі дзецьмі па беларускай мове.
2—4 класы / І. Б. Латаш, А. В. Трацэўская, І. І. Батура і інш.; [пад рэд.
А. М. Лапкоўскай]. Мазыр, 2011.
10. Пралеска : праграма дашкольнай адукацыi / Е. Панько [i iнш.].
Мінск, 1987.
11. Рознаўзроўневыя самастойныя работы па беларускай мове ў 2 класе. Мазыр, 2007.
12. Свірыдзенка В. І. Беларуская мова : вучэбны дапаможнiк для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання : у 2 ч. Мінск,
2010.
13. Свірыдзенка В. І. Урокі беларускай мовы ў 2 класе школ з рускай
мовай навучання. Тэма «Гукі і літары» // Пачатковае навучанне: сям’я,
дзіцячы сад, школа. — 2010. — № 8. — С. 54—55.
14. Свірыдзенка В. І. Урокі беларускай мовы ў 2 класе школ з рускай
мовай навучання. Тэма «Гукі і літары» // Пачатковае навучанне: сям’я,
дзіцячы сад, школа. — 2010. — № 9. — С. 20—27.
15. Свірыдзенка В. І. Урокі беларускай мовы ў 2 класе школ з рускай
мовай навучання. Тэма «Гукі і літары» // Пачатковае навучанне: сям’я,
дзіцячы сад, школа. — 2010. — № 10. — С. 45—49.
16. Сінякевіч Н. І. Выконваем тэсты па беларускай мове. 2 клас. Мазыр, 2008.
17. Солахаў А. В. Займальна ад А да Я. Мінск, 2004.
18. Урокі-блокі : Беларуская мова. 1 клас / аўт.-скл. С. В. Туркова,
Мiнск, 2002.
19. Шпакоўская Г. Б. Мова — наша спадчына. Урокі беларускай мовы
ў 4 класе. Мінск, 2011.
20. Шуба П. П., Жываткевіч Р. С., Яленскі М. Г. Беларуская мова.
Уступны моўны курс. Граматыка, правапіс і развіццё мовы. Мінск, 1988.
21. Шылько Т. М., Яленскі М. Г. Сшытак па беларускай мове. 1 клас :
для школ з рускай мовай навучання. Мiнск, 2004.
Вытворча-практычнае выданне
Канюшкевіч Наталля Георгіеўна
Iванова Алена Мiхайлаўна
ТЭМАТЫЧНЫЯ РАСПРАЦОЎКІ ЎРОКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
2 КЛАС
Вядучы рэдактар М. А. Дыгун
Мастацкі рэдактар І. А. Юматава
Тэхнічны рэдактар Н. Ю. Майбарада
Камп’ютарная вёрстка В. С. Бабовiч
Мастак вокладкі Н. М. Касабуцкая
Карэктары А. В. Юдзенкова, А. Ул. Сузько
Падпісана ў друк ХХ.ХХ.2011. Фармат 60х84/16. Папера афсетная № 1.
Гарнітура «Constantia». Рызаграфія. Ум. друк. арк. 3,96. Ул.-выд. арк. 6,06.
Тыраж ХХ. Заказ ХХ.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: ТДА «Образовательная компания «Содействие».
ЛИ № 02330/0552903 ад 14.04.2010. Вул. Пушкіна, 32, 247760, г. Мазыр.
Тэл.: 8 (02351) 2-40-67, 2-97-81, 2-47-91. Е-mail: oks_rig@mail.ru
Паліграфічнае выкананне вокладкі ТАА «Принтгрупп». ЛП № 02330/0494198
ад 03.04.2009. Вул. Ф. Скарыны, 40, офіс 207, 220141, г. Мінск.
Документ
Категория
Образование
Просмотров
16 014
Размер файла
1 670 Кб
Теги
распрац, мове, тэматычныя, урока, бел
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа