close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Чытаем разам

код для вставки
Чытаем разам
– Вельмі ты маркотны, шпак.
Што не гэтак, што не так?
– Помніш ясень, верабей?
Ён знаёмы і табе,
А на ім была шпакоўня.
– Ну, канечне, добра помню.
– Бачыш, ясеня няма.
Што зрабіла з ім зіма?
– Не зіма, а чалавек
Скараціў ягоны век.
– Ясень не перашкаджаў –
Вокны ён не засланяў.
– Чалавек той нелагодны,
Нішчыць дрэвы стала модна.
Ёсць каля другога дома
Ясень, а ў ствале дупло –
Будзе добрае жытло.
Недалёка ясень той.
Крылы на палёт настрой.
Пакажу табе маршрут,
Сам жа застануся тут.
– Дзякуй, верабей-дружбак!
– Прылятай у госці, шпак.
Н. Галіноўская
Чароўная птушка
Казка
У даўнія-даўнія часы хадзіў па зямлі Чараўнік. Рабіў ён толькі
добрыя справы. Пачуў, як плача ў траве бясколерная кветачка. Ні пчолка,
ні матылёк не заўважалі яе. Чараўнік дастаў пэндзлік і ажывіў пялёсткі
фіялетавай фарбаю, а пасля ўзяў флакончык і папырскаў пахучай вадою. I
кветачкай, якую сёння называюць фіялкаю, залюбаваліся ўсе.
Убачыў, як на невялікім астраўку сярод ракі згрудзіліся зайцы. Вада
ўсё прыбывала, вось-вось затопіць востраў. Чараўнік сказаў магічныя
словы – і ўміг перакінуўся да берага зіхоткі сонечны мост. Калі апошні
заяц ступіў на сухое месца, мост знік.
Падышоў Чараўнік да поля, на якім араў чалавек. Кабылка ў яго
худзенькая, плуг цяжкі. Чалавек спацеў, ды ўсё адно пануквае кабылку, з
канца ў канец поля ходзіць.
Спыніў яго Чараўнік, пытае:
– Што мне для цябе, чалавеча, зрабіць, каб аблегчыць тваю працу?
Чараўнік чакаў, што араты папросіць добрага каня. Але той спытаў:
– А што ты можаш?
– Усё магу. Я – Чараўнік!
– Калі ты Чараўнік, дык зляпі птушку, якая спявала б у небе.
Улетку таксама цяжка працаваць, але тады хоць птушкі пяюць – і
на душы весялей!
Чараўнік ўзяў камячок зямлі і, сказаўшы магічныя словы, кінуў у неба. У той жа момант угары затрапятала крыльцамі і звонка заспявала
птушачка.
– О, якая жвавенькая! Жаўранак! – усцешыўся араты.
Чараўнік сабраўся ісці далей, але Чалавек затрымаў яго:
– Ты пойдзеш, і птушачка за табой паляціць, а мне яшчэ працаваць
ды працаваць.
– Не хвалюйся, – паабяцаў Чараўнік, – птушка застанецца з табой. I
наступныя гады будзе прылятаць, каб табе сумна не было...
3 той пары кожную вясну жаўранак першы вяртаецца з выраю. I
звонка спявае ў блакіце – кліча аратага ў поле.
Р.Бензярук
Документ
Категория
Поэзия
Просмотров
147
Размер файла
907 Кб
Теги
раза
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа