close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Вершы пра вясну

код для вставки
Вершы пра вясну
Красавік
Красавік вясну вядзе.
Сонца мыецца ў вадзе
I ўзыходзіць чыстае —
Зранку прамяністае.
Развіталася зіма —
Снегу ўжо нідзе няма,
I зямля сухая
Дожджыку чакае.
На астуджаных вятрах
Пракладае сонца шлях:
Полем, паплавамі,
Лесам і лугамі.
Галасістых птушак хор
Слухае сасновы бор.
Незлічона песень
У сасновым лесе.
Прачынаецца ад сну
Луг, страчаючы вясну...
Красавік вясну вядзе.
Ні хмурыначкі нідзе.
Сонца ўсходзіць чыстае,
Ярка-прамяністае.
М. Хведаровіч
***
Лес і луг пасля адлігі
Абудзіў
Вясёлы звон.
Па рацэ сплываюць крыгі —
За снягамі наўздагон.
Так звінелі, так звінелі,
Лёд зламаўшы,
Ручайкі,
Што на звон іх прыляцелі
Сустракаць вясну шпакі.
В. Гардзей
Хто прыносіць нам вясну,
Сонцам поплаў меціць,
Будзіць поле ада сну?
Жаваронак, дзеці!
На раллі яшчэ лядок,
Не абсохла глеба,
Вестунок — за званок
I хутчэй у неба.
I звініць, звініць званок
У блакітным свеце.
Кпіча нас на свой урок
Жаваронак, дзеці.
В. Вітка
***
Жураўліная труба
Праспявала весела.
Косы доўгія вярба
Над вадою звесіла.
Песні звонкай не ў журбе
Долы адгукнуліся.
Раннем ясным на вярбе
Коцікі прачнуліся.
Гнёзды гай стары сагрэў,
Сонейка ўсміхаецца.
У змакрэлым вецці дрэў
Птушкі звонка раяцца.
I звіняць, удаль бягуць
Ручайкі срабрыстыя.
На вярбе цвітуць, цвітуць
Коцікі пушыстыя.
Завірухі адгулі,
Сцюжы больш не сцюжацца.
Пчолы, мушкі, матылі
Над вярбою кружацца.
В. Гардзей
***
Полем, лесам, пералескамі
Па зямлі, вясной абуджанай,
Красавік ідзе з пралескамі
Па праталінах і лужынах.
Раўчукі гудуць напорыста,
Распусцілі вербы голлейка,
На галінцы ціхім посвістам
Шпак вітае рана сонейка.
Дзе сасна расце высокая
Па-над рэчкай гаманліваю,
Бусел радуе нас клёкатам,
Прыляцеўшы з далеч-выраю.
С. Шушкевіч
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
3 868
Размер файла
889 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа