close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Чытаем разам

код для вставки
Чытаем разам
Чаму мядзведзь бярозавіку не любіць
(Казка)
Пад вечар пахаладала. Падзьмуў моцны вецер. Ратуючыся ад
холаду, скокнуў зайка ў ямку пад кусцік ядлоўцу, скруціўся
клубочкам і заснуў.
А раніцою прачнуўся і нічога зразумець не можа. На сінім, з
бялявымі пражылкамі небе сонейка свеціць. У яго цёплых
промнях ствалы бярозак пазалаціліся. 3 пагорка ручайкі бягуць.
Каля пнёў тонкія іголачкі зялёнай травы прабіліся. Сіняватымі
коцікамі набрынялі пупышкі вярбы.
Скокнуў зайка з-пад ядлоўцу і чуе: тук-тук-тук. Глядзіць:
вялікі стракаты дзяцел сядзіць на бярозе. Усё барабаніць і
барабаніць па ствале доўгай дзюбай, адтулінку робіць. “Гэта ж
сакавік дрэвам сок пускае. Во і дзяцел зараз бярозавіку пакаштуе”, – здагадаўся зайка.
Стаіць зайка пад бярозаю, вачэй з дзятла не зводзіць. Ажно
слінкі па- цяклі.
3 адтулінкі, амаль ля самай зямлі, якраз па зайкаваму росту,
закапалі буйныя, што гарошыны, кроплі соку. Зайка стаў на
заднія лапкі, пярэднімі ў бярозку ўпёрся, а язычок пад адтулінку
падставіў. Ловіць ім кропелькі бярозавіку і жмурыцца ад
асалоды. Напіўся зайка бярозавіку, ужо хацеў з палянкі бегчы, ды
ўбачыў, што да яго мядзведзь з сякераю клыпае.
Куды ідзеш, Патап, што добрае скажаш? – пытае зайка.
Ат, якое тут дабро. Учора ледзь з рэчкі выбраўся, –
махнуўлапай мядзведзь. – Берагі крутыя, высокія. Каб яшчэ
крыху, то і ўтапіўся б. Апе годзе, іду во кпадку рабіць.
Які ты разумнік, Патап! – пахваліў яго зайка. – Зробіш
кладку цераз рэчку – і мне лягчэй стане ў авёс бегаць. Ужо
забыўся, калі зярняткамі ласаваўся.
Не бядуй, зай. Маё слова закон. Будзе табе кладка цераз
рэчку.
Пакаштуй, Патап, майго бярозавіку, – просіць зайка. Вельмі
ўжо захацелася яму мядзведзю адцзячыць. – Кажуць, ён карысны
надта. У ім многа вітамінаў.
Лізнуў мядзведзь з адтулінкі некалькі кропелек бярозавіку
ды як закрычыць:
Мала, мала!
Ажно рэха па лесе пакацілася. I застукала па бярозе сякера,
толькі трэскі ў бакі паляцелі.
Зліжа мядзведзь кропелькі бярозавіку і зноў крычыць:
Мала, мала!
А потым па бярозе сякерай дубасіць.
Спалохаўся зайка мядзведзя, кінуўся наўцёкі.
Старая бяроза глянула апошні раз на палянку, замахала ад
гора галінамі, быццам рукамі, і заплакала. Затрашчала, зарыпела
ўсім целам і надламалася. Падаючы долу, усё ж такі паспела
камлём мядзведзю па патыліцы стукнуць. Той адразу
прытомнасць страціў.
Цэлую ноч праляжаў ён пад бярозай, ні зорак, ні месяца не
бачыў... А як на хутары трэція пеўні заспявалі, ачуняў крыху,
вылез з-пад бярозы і ходу з палянкі.
3 таго часу мядзведзь бярозы за вярсту абыходзіць, а
бярозавіку не п’е. Усё болей лісцем і карэннем корміцца, ягадамі,
арэхамі ды жалудамі ласуецца.
Не сячыце
беластволыя дрэвы!
У красавіку пачынаецца збор бярозавага соку. Гэта
традыцыя распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі нашай краіны.
Карані яе ідуць у далёкае мінулае. Бярозавік – адзін з
найстаражытнейшых напояў, вядомы яшчэ з часоў скіфаў
(плямёны, што насялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў VII ст. да н.
э. – III ст. н. э.). Робіцца ён з нацэджанага бярозавага соку, які,
перабрадзіўшы ў велізарных бочках без вечка, становіцца
саладкаватым. Пакаштаваўшы бярозавіку, чалавек адразу робіцца
бадзёрым, набывае добры настрой, адчувае ў сабе моц.
Амаль у кожнай беларускай вёсцы збіраюць і назапашваюць
бярозавік. I ў кожнай ёсць свой рэцэпт прыгатавання бярозавага
квасу. Смачны і халодны, ён добра спаталяе смагу ў спякотны
летні дзень.
Зразумела, бярозавік – гэта добра і карысна. Але што робіцца
ў бярозавых гаях кожную вясну!.. Тысячы дрэваў па ўсёй
Беларусі падсякаюцца і калечацца. Страшна і балюча глядзець на
іх. Збіралі бярозавік, можа, толькі з аднаго дрэва, а з якой такой
патрэбы пасапсавалі дзесяць?
Хутка зноў па ўсёй Беларусі заплачуць тысячы бяроз. Варта
памятаць народную мудрасць: “Бярозавіку на капейку збярэш, а
лесу на рубель звядзеш”. Не сячыце без патрэбы гэтыя
найпрыгажэйшыя дрэвы! Беражыце іх!
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
8
Размер файла
890 Кб
Теги
раза
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа