close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе?

код для вставки
Што адбываецца ў прыродзе?
Май – месяц непаўторнага водару вясны, радасці і пяшчоты, лясных казак і зялёнага гоману.
У пачатку мая ў ярах, а месцамі і ў лясах яшчэ ляжыць снег. А ў
янота-паласкуна нараджаюцца дзеткі. Вожык вечарамі выходзіць на
паляванне. Корміцца ён хрушчамі і іх лічынкамі, слімакамі, мышамі,
конікамі, змеямі. Паяўляецца прыплод у зайцоў, куніц, норак, баброў,
аленяў. У канцы мая радуюць дзеткі казулю, ласіху і рысь.
Пракаціўся першы гром, прайшлі цёплыя майскія навальніцы, і ўсё
наўкол ажыло, зазелянела. У паветры разліўся свежы, непаўторны водар.
Май – само замілаванне. Не злічыць квітнеючых траў. Цвітуць абляпіха,
адокса і агатка, вабяць сваім пахам медуніца, незабудкі, чубатка. Луг
залоціцца дзьмухаўцамі. Загарэліся белымі свечкамі каштаны, расцвіў
бэз. У вэлюм убралася чаромха, таполі – у зялёныя берэцікі. Не адарваць
вачэй ад стройных прыгажунь-бярозак. На лясных палянах расцвілі
ландышы, цвіце воўчае лыка, красуе майнік. Вылезлі з зямлі і грэюцца
пад сонцам пяшчотныя кветачкі падбелу.
Свеціць шчодрае сонейка. Рассыпаліся наўкол густыя вееры зіхатлівых сонечных зайчыкаў. Раніцою зіхацяць на ружовым сонцы, сцелюцца каля рэчкі дыванкі туманоў. Гудуць у паветры хрушчы, шкоднікі лясоў
і садоў: пражэрлівыя лічынкі хрушча аб’ядаюць карані раслін.
Дзень падаўжаецца. I хапае ў ім месца не толькі сонейку і цяплу, але
і замаразкам. Не баяцца холаду першыя вясновыя грыбы – страчкі і
смаржкі. За што і атрымалі сваю другую назву: грыбы-падснежнікі.
Традыцыйна ў маі, калі расцвітаюць сады, матухна прырода шле нам
халады, град. Але кусты і дрэвы працягваюць сваё зялёнае свята, яны ўжо
апрануліся ў маладую лістоту. Бела-ружовай квеценню красуюць сады.
Шчыруюць, дзумкаюць працавітыя пчолкі і чмялі.
У маі і днём і ноччу спяваюць салаўі. У садах і парках можна
ўбачыць невялікую чырвоную птушачку. Гэта сачавіца. Яна корміцца
кветкамі, асабліва любіць кветкі яблынь і бэзу. Вяртаюцца ў родны кут і
ластаўкі – нястомныя працаўніцы. Увесь светлы час сутак яны палююць
на насякомых, знішчаюць мноства камароў, мух, жукоў, павукоў.
Вяртаюцца ў родную Беларусь драчы, перасмешнікі, перапёлкі, пеначкі,
івалгі і іншыя птушкі, што гасцілі на поўдні.
Неспакойна і ў рэках, азёрах. Нерастуе лешч, лінь, верхаводка,
вусач, харыус, краснапёрка, карп, карась...
Жаўранак узвіўся
У паднябессе
I звініць
Вясёлым ручайком,
Бачыць ён –
Успыхвае на ўзлессі
Лісцейка
Зялёным аганьком.
Жаўранак віецца
Вышай, вышай.
Зверху, бы стажок,
Відаць сасна.
Ходзіць лесам
Вечаровай цішай
3 песнямі
Вясёлая вясна.
А. Дзеружынскі
Документ
Категория
Поэзия
Просмотров
79
Размер файла
852 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа