close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Чытаем разам

код для вставки
Чытаем разам
Чаму засумавала бярозка
– Дзядуля Кузьма, навошта вы гэтае вецце прывезлі? – абступілі дзеці
воз вартаўніка дзіцячага садзіка. – Будзеце венікі рабіць?
– Хіба ж гэта вецце? Гэта ж саджанцы. Бярозкі.
– Саджанцы? Што, сад саджаць будзем?
– Хай сабе не сад – скверык, алею. Не пашкодзіць!
I праўда, будынак садзіка быў новы, прасторны, а зеляніны каля яго
бракавала. Толькі што кветнікі пад вокнамі пачалі разбіваць.
Меншая дзятва цікавала за конікам, на якім дзед Кузьма прывёз усё
гэтае лясное багацце. Бо цяпер у горадзе конь для малых вялікае дзіва.
Прынеслі рахманай жывёліне хто лустачку хлеба, хто цукерку.
А старэйшыя дзеці разам са сваёй выхавальніцай Галінай Іванаўнай
памагалі дзеду Кузьме разгружаць воз. Потым дружна капалі ямкі,
саджалі бярозкі. Дзед Кузьма каля кожнай бярозкі ўтыкаў у зямлю калок.
– Вам, жэўжыкі, прыглядаць за бярозкамі, – настаўляў малых дзед. –
Во, якраз вам па дрэўцу!
Цяпер заўжды раніцою быў у дзяцей цікавы занятак. Калі ж хто забываў пра сваё дрэўца, яму сябры напаміналі.
– Алік, а ты чаму не бярэш лейку? – гукала шустрая Тома.
– Навошта сёння паліваць, калі дождж палье?
– Па радыё прагноз перадавалі?
– У маёй бабулі свой прагноз: спіну ломіць, – тлумачыў Алік. – А гэта,
казала бабуля, першая прыкмета на дождж.
I хоць ні днём, ні ноччу дождж так і не пайшоў, Алік і назаўтра не
ўзяў у рукі лейку.
– Не перастала балець спіна ў бабулі? – ці то спачувальна, ці то
клапатліва спытала Тома.
– Доктарка вінавата, што ўчора дождж не пайшоў: бабулі ўкол зрабілі, – апраўдваўся Алік. – Сёння ж абавязкова дождж будзе. Бо я
жабку ў канаве забіў. А калі заб’еш жабу, пойдзе дождж. Бабуля
казала.
– Гэта бабульчыны казкі, Алік, – пачула размову дзяцей Галіна Іванаўна. – А жаб нельга крыўдзіць. Яны ж карысныя: у агародзе
слімакоў і іншых шкоднікаў нішчаць.
– Галіна Іванаўна, зірніце: Алікава бярозка засумавала, апусціла лісточкі!
– Ай, ай, без вады дрэўца засмягла, – заклапочана сказаў дзед
Кузьма. – Ледзь не засохла. А засохне – дык ужо не зашуміць лісцем. Які
ж ты лянівы, хлопчык!
– Не даваць Аліку чаю! – вырашылі абураныя дзеці.
– Паставіць на сонца, хай сам без вады памякне!
Алік ухапіў лейку і стрымгалоў кінуўся да калонкі.
І. Аношкін
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
4
Размер файла
854 Кб
Теги
раза
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа