close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе?

код для вставки
Што адбываецца ў прыродзе?
Сонцам краіна багата,
Доўгія цёплыя дні,
Водар акацыі, мяты,
Спеў жаўрука ў вышыні.
Хораша ў лузе і ў полі,
Цешыць нябёсаў святло.
Ажно здаецца: ніколі
Злых халадоў не было.
Травы буйныя і росы,
Жытняе мора ў палях
I дзьмухаўцоў зорны россып,
Бы на зямлі Млечны Шлях.
Летняга часу акраса –
Процьма суніц у лясах.
Ціха ўзнялася між красак
Мілых званочкаў краса.
Сонцам край родны сагрэты,
Пчолы гудуць і чмялі.
Запанавала ў нас лета.
Чэрвень ідзе па зямлі!
В. Жуковіч
Чэрвень – месяц самых светлых сутак, час бурнай
жыццядзейнасці траў і дрэў, птушак, насякомых, рыб.
Блытае ў галінках дрэў лёгкі і лагодны вятрыска. Кружыць
галаву мядовы пах кветак. Расцвілі сінявокія васількі. На
ўзлесках і сенажацях, уздоўж дарог белымі галоўкамі ківаюць
рамонкі, бачны снежныя гронкі крываўніку, жоўтыя вочкі
малачаю, агеньчыкі смолак-гваздзічкоў і лугавой герані. Цвітуць
агурочнік, верабейнік, падлеснік, ажына, дзевясіл, бярозка
палявая, венерын чаравічак, жоўты гарлачык, зарніца. У
падлесках і агародах зацвіла маліна, а на сонечных палянках
з’явіліся першыя чырванабокія суніцы. У самым пачатку чэрвеня
закрасавала рабіна. Вякамі рабіна лячыла і карміла чалавека, таму
людзі і вырошчваюць гэтае дрэва каля свайго жытла. Па межах,
уздоўж дарог, на лясных палянках расцвіла піжма, ці, як яе яшчэ
называюць, дзікая рабінка. Красуюць сасна і дуб. Прыгажосць
вакол!
3 раніцы да вечара дзумкаюць у кветках, збіраючы нектар,
працавітыя пчолы і чмялі, звініць жаўтаватая аса. На палянках,
узлесках, поплавах можна ўбачыць вельмі прыгожага матылька ў
жоўта-чорным убранні з сіняватымі плямкамі на крыльцах.
Завуць яго махаон.
Сакочуць у густой траве конікіг кружаць над лугам кнігаўкі.
Заліваецца жаваранак, весела шчабечуць хуткакрылыя ластаўкі,
спяваюць галасістыя перапёлкі.
Птушкі – вялікія сябры чалавека. Яны знішчаюць шкодных
насякомых, разносяць насенне дрэў, раслін, спрыяючы росту
маладых пасадак лесу, пашырэнню плошчы ягаднікаў.
На спадзе чэрвеня ўсё цішэй і цішэй становіцца ў лесе. Змоўк
салавей. Усё радзей чуецца зязюльчына “ку-ку”. Няма часу
птушкам спяваць. Трэба садзіцца на гнёзды і выводзіць дзяцей.
У чэрвені з’яўляюцца дзіцяняты ў соні арэшнікавай,
гарнастая, выдры, у кажаноў, вожыкаў.
Вечарамі рапухі скачуць па траве, нават вылазяць на
сцяжынкі. Яны прыносяць вялікую карысць – знішчаюць безліч
насякомых.
Нягледзячы на доўгія дні і высокае сонца, чэрвень не самы
спякотны месяц. У адрозненне ад капрызнага мая ён рэдка
дазваляе сабе “свавольствы” ў выглядзе снегу, за- маразкаў,
перападаў тэмператур, а вось ліўні, часам з навальніцамі і
моцным ветрам, здараюцца часта. У сярэднім амаль праз дзень
ідзе дождж. Неба шэрае, хмарнае, і дзень мала падобны на летні.
Але як толькі скончыцца дождж, сплывуць хмары, паўзуць
грэцца на сонейку розныя кузуркі, скаціна шалее ад аваднёў,
мошак, мух, камароў. А дзе яны – там і стракозы. Цяжка нават
уявіць, як многа развялося б на зямлі мух, камароў і аваднёў, калі
б раптам стракозы зніклі. За адну толькі гадзіну страказа з’ядае
каля сарака мух. Знішчыўшы адну страказу, чалавек, можна
сказаць, “выпускае на волю” тысячы камароў і мушак.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
313
Размер файла
324 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа