close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Вершы пра лета

код для вставки
Вершы пра лета
***
Эх ты,лета гарачае, бурнае!
Ажыўляеш ты поле і луг.
Люба, думкі пакінуўшы хмурныя,
На свет выйсці
ды глянуць вакруг.
Шум стаіць над лясістай
дуброваю,
Быццам рада аб нечым ідзе;
Рэчка, ў прысадзь схаваўшысь
альховую,
Бурліць; рыбка плюскоча ў вадзе.
У збожжа ўсякае ніва
прыбралася –
Хараства там якога няма! –
Як зялёны дыван,
распласталася;
Шопат нейкі плыве ад жытца.
Колас з коласам гутарку дзіўную
Завялі, бы на хмары злуюць;
Песні жаваранкаў пераліўныя,
Замаркоціцца, спаць не даюць.
Я. Купала
Воблачка
Ад квецені вішнёвай
Яснела ўсё вакол,
Як быццам з неба воблачка
Спусцілася на дол.
Пацешыліся пчолкі,
Над кронай адгулі,
I лісцікі зялёныя
Красуюць на галлі.
Здаецца, не асыпаўся
На дол апошні цвет,
А воблачка вішнёвае
Сплыло ў далёкі свет.
М. Маляўка
Чэрвень
Чэрвень рупны,
Быццам птах,
Чэрвень зранку –
У садах.
Трэба яблынькі дагледзець –
Лезуць вусені ў суседзі!
Чэрвень высыпаў расу –
Ззяе луг вясёлкай.
Чэрвень з вышак зняў касу –
Час рабіць закоскі.
Не сціхае давідна
Перапёлчын голас:
– Навіна ў нас, навіна –
Пайшло жыта ў колас!..
На той голас васілёк,
Сіні, танканогі,
Як хлапчук, прыбег здалёк,
Стаў каля дарогі.
Можа, бачылі яго,
Ды з раднёй, не аднаго?
М. Чарняўскі
Нараджэнне дня
Расой, як жэмчугам,
акроплены мурог,
Гарыць зары малінавая стужка.
Густы туман прыкрыў зялёны лог,
I першай песняй
празвінела птушка.
Над полагам начы
прадроглі каласы
I ціха плешчуцца
у рэчышчы бясконцым.
Устань, хутчэй устань
і жменямі рассып
На росы буйныя
праменні шчодра, сонца!
Чароўны час! Зямлі зялёны твар
Ў чаканні томіцца, як свежы хлеб,
дыміцца.
Але расце і шырыцца пажар,
I промні першыя у росах
сталі мыцца.
П. Панчанка
У лесе
Скрозьлапкі хвоек і галінкі
Сінела неба гладзь. Хмурынкі
Стаялі грудкамі на ўсходзе.
Было так ціха ўсё ў прыродзе!
Ўгары над хвойнікам зялёным
Снуюцца пчолкі з ціхім звонам,
Кузуркі розныя і мушкі
Свае спраўляюць гулі-гушкі
I так танюсенька гудуць,
Што ледзьве-ледзьве
можна ўчуць.
А на прагалінках на голых
Гулянне конікаў вясёлых,
I толькі ступіш там нагою –
Так і заскачуць прад табою,
Вось так і пырснуць у надзем’е,
Як бы сявец той сыпне сем’е.
А матылькі сваім убраннем
Красуюць тут усіх дазвання
I не лятаюць – танцы правяць,
Ну, каго хочаш зацікавяць.
А як прыгожы пуцявінкі
У шаўках зялёнае травінкі!
Якія мяккія іх рысы
I павароткі іх, абрысы!
Ідуць, звіваюцца, лучацца...
Эх, слаўна ў лесе,
слаўна, братцы!
Я. Колас
Мурашыная будоўля
Паглядзі:
У лясной глушы
Дом будуюць
Мурашы.
Цягнуць трэскі,
Піляць дошкі –
Пазайздросцяць
Птушкі, мошкі...
Так стараюцца заўзята:
Праца ім –
Ну проста свята.
Дружна,
Весела працуюць.
Паглядзіш –
Нібы танцуюць.
I шчыруюць, і віруюць...
Абібоку –
Не даруюць...
Я і сам
Стаць быў бы рады
Членам
Гэткае брыгады.
У. Мазго
Музыка лесу
Зялёную форму надзелі лясы,
Умытыя ліўнем, растуць верасы.
Прыслухаўся вецер –
стары дырыжор, –
Ці сёння гатовы салісты і хор?
Спачатку на клёнах
зайгралі лісты,
Азваліся травы, густыя кусты.
I сонцы на скрыпках
зайгралі ў адказ,
I дуб адгукнуўся –
лясны кантрабас.
I нельга, і нельга маўчаць
спевакам –
Шчыглам, берасцянкам,
вясёлым драздам!
I выдумшчык
самых прываблівых нот,
Спяваў салавейка
ўсю ноч навылёт.
Э. Агняцвет
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
358
Размер файла
324 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа