close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Вершы пра лета

код для вставки
Вершы пра лета
Ліпень
У ліповых ботах з рыпам,
Радасць дорачы малым,
Ношу нёс духмяны Ліпень –
Кош, паўнюсенькі малін.
Сеў пад ліпай адпачыць –
Хто ў галлі над ім зумчыць?
– Дзякуй, Ліпень, за твой дар –
За частунак, за нектар!
Мёду з кветак – з-зум, з-зум,
Поўны вулей навяз-зу!
I другая ўслед пчала
Зумкаць звонка пачала:
– 3-здабыла я з-зранку мёду
Поўны з-збан,
3-за ўсю калоду!
Усміхнуўся Ліпень пчолкам –
Неба ўквеціла вясёлка...
Выйшаў ён на сенажаць –
Травы, сохнучы, ляжаць.
На палетак выйшаў ён –
Каласам адбіў паклон.
Паспытаў на зуб збажынкі:
– Трэба ўжо рабіць зажынкі.
Жыта сноп аздобіў сам:
– Братку Жніўню перадам!
М. Чарняўскі
Ліпень
Пахнуць мёдам ліпа, грэчка,
Медуніца і чабор.
Рай зямны – лужок і рэчка,
I цяністы ціхі бор...
Па зямлі ішло Купалле,
Свята красак і вады.
Кветку-папараць шукалі –
Знойдзе шчасце маладых...
Дзе са звонам травы ўпалі,
Канюшына, мурагі,
Там духмяныя паўсталі
Копы, першыя стагі.
Недалёка і зажынкі,
Грэх зару жніва праспаць!
А дарогі і сцяжынкі
Вабяць, вабяць паблукаць.
Светла-звонкі ліне лівень,
Жаўручок не зазвініць...
На прасторах нашых ліпень –
Лета цёплага зеніт.
Камянецкі
Грузды
Хоць млее гай ад спёкі,
Сям-там растуць грузды.
У чашках іх глыбокіх
3 начы стае вады.
Калі засвеціць сонца,
Грузды – сама краса!
Па кропельцы на донцах
Збіралася раса.
Вады пап’юць мурашкі,
Напоіць грыб жучкоў.
Праз ноч пустыя чашкі
Напоўняцца ізноў.
Патрапяць без памылкі
I матылі сюды.
Цудоўныя паілкі –
Бухматыя грузды!
Гардзей
Маліна
Бяжыць мой гарэзлівы кошык
Па сцежках цікаўных лясных.
Маліннік калючы, як вожык,
Чапляе мяне за штаны.
А пах! Што за пах! I сцябліны
Аж гнуцца ад ягад, прыкмець.
I не выпадкова ж маліну
Так любіць ласуха мядзведзь.
Салодкасць маліна збірала,
Як мёд свой у сотьі пчала.
Бяда, што крапіўка трывала
Маліннік увесь запляла.
Хв. Гурыновіч
Лівень
Ён быўтакім магутным, лівень,
Што мог, здавалася, скасіць
Дуб, як травінку, і ў парыве
Маланкі ў небе пагасіць.
Размыў шляхі, прыбіў да долу
Зялёных парасткаў узлёт,
Прайшоў здаволены, вясёлы
Ракой праз кожны агарод.
Калі ж зямля сказала “досыць”,
Каб сонца ззяла для сяліб, –
Ён расчасаў яшчэ раз косы
Бяроз, напіўся мёду з ліп
заглянуўшы ў вокны хаты,
Цішком блукаючы ў лістах,
Вясёлкай, яркай і стракатай,
Над краем радасным устаў.
К. Кірэенка
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
100
Размер файла
287 Кб
Теги
вершы
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа