close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Азбука народнай мудрасці

код для вставки
Азбука народнай мудрасці
“Не спыняцца дажджы ад Макрыны (1 жніўня) да Іллі”, –
кажуць у народзе. 2 жніўня – Ілля, родны брат Макрыныдажджавіцы. Святы Ілля – ахоўнік і валадар неўтайма- ваных
прыродных сіл, дажджоў і навальніц. “Прыйшоў Ілля, прынёс
гнілля”. Грымоты з маланкамі на Іллю тлумачыліся тым, што гэта
сам прарок у вогненнай калясніцы раз’язджае па небе. У гэты
дзень стараліся не працаваць, каб не ўзнік пажар.
Народжаныя на Іллю дзеці на працягу ўсяго жыцця павінны
даказваць, што яны лепшыя. За іх знешняй сур’ёзнасцю хаваецца
схільнасць да пастаяннага гумару. Могуць быць канфліктнымі ў
адносінах з іншымі людзьмі.
Калі на Іллю дажджу няма – быць пажарам. Абрад тварылі,
малілі маланку абысці хату – абысці за сем вёрст, за сем балотаў.
14 жніўня – Макавей і Спас-мядовік, пра які казалі: “Ад
першага Спаса – халодная раса”. На гэта свята заломвалі соты –
нашы продкі верылі, што калі так не зрабіць, то суседскія пчолы
ўвесь мёд з пчальніка вынесуць. Самы час падзівіцца таксама,
што вырасла ў агародзе.
19 жніўня – Спас яблычны, які сведчыў: садавіна паспела,
можна есці і яблыкі, і грушы, і слівы, калі яны ацалелі ўсадзе.
Існавала і прыкмета: “Да яблычнага Спаса не адпяцелі буслы –
чакай цёплай зімы”.
29 жніўня – трэці, арэхавы Спас выпраўляў усіх на досвітку
па арэхі. Хто жадаў вярнуцца з поўным кашом – прыслухоўваўся
да колішняга павер’я: выходзячы з двара, заплюшчы вочы,
сыпані перад сабой поўную жменю пяску – набярэш столькі
арэхаў, колькі ўбачыш пясчынак. Не лушчы арэхавыя спарышы,
“трайняткі”, бо яны прыносяць удачу.
У народзе пра гэты летні месяц гаварылі так:
 У жніўні хоць сонца і грэе, а вада халаднее.
 Жнівень сее, жне і косіць – на сталах багацця досыць.
 Што поле ўродзіць, тое жнівень пазвозіць.
 Жнівеньскі дзень год корміць.
 Кожная хата ўжніўні багата.
 У жніўні і верабей піва варыць.
 Спас сустракай – у мёд нос макай.
 У Спаса ўсяго ў запасе – і дажджу, і ветру, і сонца.
 Прыйшоў трэці Спас, рыхтуй рукавіцы пра запас.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
22
Размер файла
642 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа