close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе?

код для вставки
Што адбываецца ў прыродзе?
Самотна і прызыўна курлыкаюць жураўлі. На лузе і ў лесе
карагод кветак: блакітныя агеньчыкі цыкорыі і аранжавыя гронкі
піжмы, пыльныя лопухі ды чартапапох. Цвіце чырвоная і белая
канюшына, красуюць рамонкі і васількі. На ўзлесках запалымнеў
верас. Раскашуюць астры, успыхваюць вогненна-чырвонымі
пялёсткамі вяргіні. Ад кветак і яблыкаў сцелецца над зямлёй
неверагодна густы і смачны пах. Гудзяць, шчыруюць пчолы.
Пунсовыя завушніцы ўпрыгожылі рабіну. Яркай чырванню
пакрыліся гронкі калін. Па берагах рэк, у хмыз- няку і на
поплавах паспелі ажыны. На бярозах і ліпах паявіліся першыя
жоўтыя лісцейкі. Ноччу дружна вы- сыпаюць зоркі. Усё часцей і
часцей хаваецца за шэраю павалокаю сонейка.
Надыходзяць хмурныя ціхія дні. Часам увечары, а то і ўсю
ноч церусіць дождж. Дождж-грыбасей. На баравінах дружна
пачынаюць расці баравікі, у сасонніку кучкамі жаўцеюць лісічкі,
багата казлякоў, махавікоў... Бадай, ні ў адной расліны няма
гэтулькі загадак, як у грыбоў. Адны з іх лечаць хваробы, другія,
калі з імі неасцярожна абыхо- дзіцца, могуць і жыцця пазбавіць.
Раніцай сцелюцца жнівеньскія туманы. Дыхае халадком
балота, усеянае багуном і журавіннікам. Надышла пара брусніц.
Шматлікае крылатае войска рыхтуецца да няблізкай дарогі.
У пачатку жніўня пакідае нашы мясціны сачавіца, чырвона-бурая
птушачка велічынёй з вераб’я. Знікаюць насякомыя. У канцы
месяца адпраўляюцца ў далёкую дарогу стрыжы, ластаўкі. Над
глухімі балотамі і зжатымі палямі самотна курлыкаюць жураўлі.
Збіраюцца ў вырай берасцянкі, шпакі, буслы, адлятаюць кнігаўкі
і жоўтыя сітаўкі, удоды, івалгі, вераценнікі вялікія, пеначкі,
лятучыя мышы – вячэрніцы.
Напрыканцы жніўня паяўляюцца дзеткі ў мядзянкі.
Нарадзіліся дзіцяняты і ў вераценіцы ломкай. Падраслі маладыя
зайцы. 3 набліжэннем восені і старыя, і маладыя зайцы
пачынаюць наведваць агароды.
Звяры рыхтуюцца да зімы. Пачынаюць хадзіць на паляванне
па начах разам з маладым вывадкам ваўкі. Старанна кормяцца
ягадамі, арэхамі, жалудамі, грыбамі, розным карэннем мядзведзі
– не назапасіўшы тлушчу, у бярлозе не ўлежыш. Ва ўраджайны
год яны збіраюцца да палёў, засеяных аўсом. Яшчэ толькі
пачынае налівацца зерне, мядзведзі ўжо каштуюць яго. У канцы
лета на збожжавыя палеткі адпраўляюцца і качкі-крыжанкі.
Шмат клопатаў у вавёркі. Летняе яркае ўбранне яна
паступова змяняе на зімовае – шэрае. Вавёрка – дбайная і
клапатлівая гаспадыня. На зіму яна нарыхтоўвае сабе запа- сы
грыбоў, арэхаў і жалудоў, якія хавае ў глыбокім дупле старога
дрэва. Робіць звярок кладоўкі і пад каранямі дрэў, дзе трымае
толькі добрыя, паўнацэнныя харчы.
Не шкадуючы зубоў, шчыруюць бабры. На зіму адна
бабровая сям’я нарыхтоўвае да 20 кубаметраў драўніны. Да
свайго “стала” прыбаўляюць звяркі і сакавітае карэнне водных
раслін.
Паявіліся прыгожыя матылі: паўлінава вока, адмірал. У
бярэзніку порхае белашлякатая жалобніца. Яны застануцца ў нас
зімаваць, але справа не ў гэтым. Яны быццам сігнал: лета
канчаецца.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
45
Размер файла
640 Кб
Теги
адбываецца
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа