close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Што адбываецца ў прыродзе

код для вставки
Што адбываецца ў прыродзе?
Самотна і прызыўна курлыкаюць жураўлі. На лузе
і ў лесе карагод кветак: блакітныя агеньчыкі цыкорыі і
аранжавыя гронкі піжмы, пыльныя лопухі ды
чартапапох. Цвіце чырвоная і белая канюшына,
красуюць рамонкі і васількі. На ўзлесках запалымнеў
верас. Раскашуюць астры, успыхваюць вогненначырвонымі пялёсткамі вяргіні. Ад кветак і яблыкаў
сцелецца над зямлёй неверагодна густы і смачны пах.
Гудзяць, шчыруюць пчолы.
Пунсовыя завушніцы ўпрыгожылі рабіну. Яркай
чырванню пакрыліся гронкі калін. Па берагах рэк, у
хмызняку і на поплавах паспелі ажыны. На бярозах і
ліпах паявіліся першыя жоўтыя лісцейкі. Ноччу
дружна высыпаюць зоркі. Усё часцей і часцей
хаваецца за шэраю павалокаю сонейка.
Надыходзяць хмурныя ціхія дні. Часам увечары, а
то і ўсю ноч церусіць дождж. Дождж-грыбасей. На
баравінах дружна пачынаюць расці баравікі, у
сасонніку кучкамі жаўцеюць лісічкі, багата казлякоў,
махавікоў... Бадай, ні ў адной расліны няма гэтулькі
загадак, як у грыбоў. Адны з іх лечаць хваробы, другія,
калі з імі неасцярожна абыходзіцца, могуць і жыцця
пазбавіць.
Раніцай сцелюцца жнівеньскія туманы. Дыхае
халадком балота, усеянае багуном і журавіннікам.
Надышла пара брусніц.
Шматлікае крылатае войска рыхтуецца да
няблізкай дарогі. У пачатку жніўня пакідае нашы
мясціны сачавіца, чырвона-бурая птушачка велічынёй
з вераб’я. Знікаюць насякомыя. У канцы месяца
адпраўляюцца ў далёкую дарогу стрыжы, ластаўкі. Над
глухімі балотамі і зжатымі палямі самотна курлыкаюць
жураўлі. Збіраюцца ў вырай берасцянкі, шпакі, буслы,
адлятаюць кнігаўкі і жоўтыя сітаўкі, удоды, івалгі,
вераценнікі вялікія, пеначкі, лятучыя мышы –
вячэрніцы.
Напрыканцы жніўня паяўляюцца дзеткі ў
мядзянкі. Нарадзіліся дзіцяняты і ў вераценіцы ломкай.
Падраслі маладыя зайцы. 3 набліжэннем восені і
старыя, і маладыя зайцы пачынаюць наведваць
агароды.
Звяры рыхтуюцца да зімы. Пачынаюць хадзіць на
паляванне па начах разам з маладым вывадкам ваўкі.
Старанна кормяцца ягадамі, арэхамі, жалудамі,
грыбамі, розным карэннем мядзведзі – не назапасіўшы
тлушчу, у бярлозе не ўлежыш. Ва ўраджайны год яны
збіраюцца да палёў, засеяных аўсом. Яшчэ толькі
пачынае налівацца зерне, мядзведзі ўжо каштуюць яго.
У канцы лета на збожжавыя палеткі адпраўляюцца і
качкі-крыжанкі.
Шмат клопатаў у вавёркі. Летняе яркае ўбранне
яна паступова змяняе на зімовае – шэрае. Вавёрка –
дбайная і клапатлівая гаспадыня. На зіму яна
нарыхтоўвае сабе запасы грыбоў, арэхаў і жалудоў,
якія хавае ў глыбокім дупле старога дрэва. Робіць
звярок кладоўкі і пад каранямі дрэў, дзе трымае толькі
добрыя, паўнацэнныя харчы.
Не шкадуючы зубоў, шчыруюць бабры. На зіму
адна бабровая сям’я нарыхтоўвае да 20 кубаметраў
драўніны. Да свайго “стала” прыбаўляюць звяркі і
сакавітае карэнне водных раслін.
Паявіліся прыгожыя матылі: паўлінава вока,
адмірал. У бярэзніку порхае белашлякатая жалобніца.
Яны застануцца ў нас зімаваць, але справа не ў гэтым.
Яны быццам сігнал: лета канчаецца.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
63
Размер файла
640 Кб
Теги
адбываецца
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа