close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Жывапісны вобраз лета

код для вставки
Жывапісны вобраз лета
На каляровай укладцы змяшчаюцца летнія
пейзажы беларускага мастака Віталя Цвіркі “Ля
млына” і рускага жывапісца Фёдара Васільева
“Вяртанне статка”. Аналіз карцін праводзіць
мастацтвазнаўца Г. А. Фатыхава.
Віталь Канстанцінавіч Цвірка
(1913-1993) – беларускі жывапісец, педагог,
народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Беларусі (1967).
Нарадзіўся і вырас В. Цвірка на Гомельшчыне ў
сям’і настаўнікаў. Бацька будучага жывапісца
захапляўся мастацтвам, таму і хлопчык рана пачаў
маляваць. Сваім першым настаўнікам ён лічыў К.
Крапіву, з якім яны жылі ў адным доме і які добра
валодаў майстэрствам малюнка. Пасля была вучоба ў
Віцебскім мастацкім тэхнікуме, потым – у Маскоўскім
мастацкім інстытуце імя В. Сурыкава.
3 1947 г. В. Цвірка выкладаў у Мінскім мастацкім
вучылішчы, з 1952 г. – у Беларускім тэатральнамастацкім інстытуце (цяпер – Акадэмія мастацтваў), у
1958-1960 гг. працаваў рэктарам.
В. Цвірка пісаў пераважна пейзажы, якія
вызначаюцца
панарамнасцю
кампазіцыі,
абагульненасцю, арганічным адзінствам паэтычнага
пачуцця з манументальнай шырынёй і велічнасцю
вобразаў беларускай прыроды, шырокай жывапіснай
манерай і тонкім каларытам.
У карціне “Ля млына” (1954, захоўваецца ў
Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь)
перададзены мяккі каларыт беларускай прыроды.
Яркае сонейка, сакавітая зеляніна дрэў і травы
падкрэсліваюць спякоту летняга дня. Нават адчуваецца
млявасць, што ахоплівае людзей, якія сабраліся ля
млына. Так, тэма працоўных будняў традыцыйная для
летніх пейзажаў, бо лета – самая гарачая пара дпя
вяскоўцаў. У гэты час у іх не можа быць выхадных, бо
кожны дзень поўніцца клопатамі пра будучы ўраджай.
I ў сваёй карціне В. Цвірка адлюстраваў эпізод з
жыцця беларускай вёскі сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Чарга ля млына ў чаканні змолатага жыта – дпя
селяніна ледзь не адзіная магчымасць адпачыць. У
карціне ўсё падкрэслівае гэты стан чакання: млын у
засені дрэў на далёкім плане, нібы застылыя постаці
людзей і жывёл... А белая пляма на пярэднім плане
настолькі набліжана да гледача, што здаецца, зробіш
крок – і зможаш “увайсці” ў карціну, прайсці цераз
масток і далучыцца да групы сялян.
Фёдар Аляксандравіч Васільеў
(1850-1873) – рускі пейзажыст. Вучыўся ў
Пецярбургу ў Рысавальнай школе Таварыства
заахвочвання мастакоў (1866-1867), у Акадэміі
мастацтваў у Маскве (1871). Яго пейзажы адухоўленыя
і рамантычна ўзнёслыя, вобразы рускай прыроды
паэтычныя і глыбокія.
Карціна “Вяртанне статка” (1868) прынесла 18гадоваму мастаку першую прэмію на конкурсе
Таварыства заахвочвання мастакоў. Яе сюжэт: летнія
будні вяскоўцаў – пераклікаецца з сюжэтам карціны В.
Цвіркі. Праўда, цяпер перад намі – эпізод з жыцця
рускага сялянства другой паловы XIX стагоддзя.
Традыцыйны
сюжэт
насычаны
напружаным
драматызмам. Імкліва набліжаецца навальніца, і ад яе
спяшаюцца схавацца сяляне разам са статкам. Светлая
стужка дарогі скіроўвае погляд гледача на імклівы рух
статка і дзве чалавечыя постаці. Сілуэты людзей і
жывёл на пярэднім плане ярка асветлены промнем, які
прарываецца скрозь хмары, але далей усё пагружаецца
ў глыбокі цень – спіны жывёл ледзь бачныя.
Жывапісныя дэталі паўней рас- крываюць агульны
трывожны настрой карціны: ад парыву моцнага ветру
трапечуцца падолы спадніц, нахіляюцца галінкі дрэў і
кустоў, уздымаюцца слупы пяску і пылу.
Карціна “Вяртанне статка” – першая спроба
мастака Ф. А. Васільева адлюстраваць характар рускай
прыроды – яе моц і шырыню прастораў.
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
5
Размер файла
641 Кб
Теги
вобраз
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа