close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Тэксты для спісвання (дыктоўкі)

код для вставки
Тэксты для спісвання (дыктоўкі)
Радзіма
Я люблю сваю Радзіму. Люблю яе лясы, палі і рэк. Люблю
гарады і вёскі. Я хутка вырасту. Буду берагчы сваю Радзіму.
Люблю працаваць
Я люблю працаваць. Ахвотна дапамагаю маме. Мыю пасуду.
Раніцай падмятаю падлогу. Сама засцілаю ложак. У суботу з мамай
прыбіраю ў пакоі.
Лось
Лось жыве ў пушчы. Ён харчуецца раслінамі. Мяса лася смачнае.
Малако ласіхі багата тлушчам. З ласінай шкуры вырабляюць падэшву
для абутку.
Ластаўкі
Пад страхой жывуць ластаўкі. Нястомныя шчабятушкі ў вечных
клопатах. Вясной яны строяць або рамантуюць гнёзды. Потым
ластаўкі выседжваюць птушанят, гадуюць іх.
Беларусь
Мы жывём у Беларусі. Наша сталіца – горад Мінск. У Беларусі
многа прыгожых гарадоў. Над Нёманам стаіць горад Гродна. Над
Бугам стаіць горад Брэст.
Зязюля
У зязюлі шэрае пер’е. У яе доўгая дзюба. Зязюлі не ўюць
гнёздаў. Яны не выводзяць дзяцей. Удзень зязюля кукуе, а ноччу
спіць.
Гняздо
Чыжы звілі гняздо на бярозе. Кожную раніцу птушкі весела
спяваюць. Яны вельмі любяць зярняты. Чыжы жывуць у лесе. Часам
яны прылятаюць на узлессе.
Сябры
Ёсць у Міхаські сябар Кастусь. Вучацца яны ў адным классе. Часта
хлопчыкі з дзедам Нупрэем ходзяць у лес. Шмат цікавага знаходзяць
яны ў лесе.
Май
Прыйшоў вясёлы май. Квітнеюць сады. Над кветкамі гудуць
пчолы. У траве скачуць конікі. Пяюць чыжы. У полі скрыпіць драч. На
лузе зацвілі дзьмухаўцы.
Адкуль пайшла назва грыбоў
На сухіх месцах у бары растуць баравікі. У зялёны мох зашыліся
махавікі. Старыя пні абляпілі апенькі. У бярэзніку схаваліся
падбярозавікі. У асінніку чырванеюць падасінавікі.
Восень
Мінула лета. Апусцелі палі. Апала лісце з дрэў. Пажоўкла трава.
Заціхлі птушкі. Сумна на полі. Часта ідуць дажджы. Рэдка свеціць
сонца. Хутка прыйдзе зіма.
Сям’я
У нас дружная сям’я. Бацьку завуць Дзям’ян Ульянавіч
Емяльянаў. Маці – Дар’я Афанасьеўна. Ёсць у мяне сястра Мар’я і
брат Ілья. Нашу дружную сям’ю ўсе паважаюць.
Бабры
Бабры разводзяцца ў Бярэзінскім запаведніку. Раней яны
сустракаліся па ўсёй Беларусі. Аб гэтым сведчаць назвы: рака Бабёр,
горад Бабруйск, вёскі Бабровічы, Бобрыкі, Баброўшчына і іншыя.
Пушча
Далёка ідзе слава пра Белавежскую пушчу. Ёсць тут дуб, бяроза, хвоя,
граб, елка, ліпа, асіна, таполя. Многа ў пушчы розных звяроў.
Водзяцца дзікі, барсукі, бабры, сарны, ласі, алені, тарпаны, зубры.
Агарод
Увесну дзеці ўскапалі градкі. Засеялі добрым насеннем. Летам
даглядалі за пасевамі. Добрая агародніна вырасла на градках.
Вырасла тут рэпа, бручка, буракі, капуста, памідоры, морква,
агуркі.
Багаты ўраджай сабралі школьнікі ўвосень.
Салаўіны канцэрт
Церушыў дожджык. Салаўі ну проста заліваліся над ручаём.
Хлопцам вельмі захацелася ўбачыць гэту птушку. Валодзя пільна
ўглядаўся ў хмызняк. На галінцы ён заўважыў шэрую птушку і паказаў
сябру. Валодзя і Сярожа доўга слухалі салаўіны канцэрт.
Сяброўкі
Зіна вучылася ў школе. Аднаго разу яна захварэла. Маці пайшла
на работу. Зіна засталася адна.
У школе даведаліся аб хваробе дзяўчынкі. Да Зіны прыйшлі Оля і
Каця. Яны растлумачылі ёй задачы і практыкаванні.
Зіна была ўдзячна сяброўкам.
Беларускае мора
Возера Нарач часам называюць Беларускім морам. Возера гэта
вельмі вялікае. На ўсходзе возера Нарач злучаецца вузкім пралівам з
возерам Мястра. У возеры празрыстая і чыстая вада. Нізка над
возерам лятаюць чайкі. На беразе возера пабудавалі дамы
адпачынку.
Начны драпежнік
Сонца зайшло. Змоўклі птушкі ў лесе. Доўгія цені кладуцца на
зямлю. Раптам чуюцца непрыемныя адрывістыя гукі. Гэта крычыць
пугач.Ён вылятае ноччу на паляванне. Пугач знішчае грызуноў,
забівае зайцоў. Жыве гэта птушка ў бедарускіх лясах летам і зімой.
Пчолы гудуць на дождж
Першымі адчуваюць дождж не пчолы, а кветкі. Перад дажджом
яны выдзяляюць многа салодкага соку. Пах соку прываблівае пчол.
Яны чародкамі ўюцца над кветкамі, спяшаюцца сабраць больш мёду.
У лесе кісліца таксама адчувае дождж. Перад дажджом яе
лісточкі апускаюцца да сцябла. Яны быццам хочуць схавацца ад
непагоды.
Ракі – санітары дна
У цёплыя летнія дні ракі зашываюцца паміж каранямі вольхі, пад
карчэўе ці каменне. А ноччу поўзаюць па дне. Яны шукаюць спажыву.
З’ядаюць тое, што ім да густу. Не ўсё, што водзіцца ў вадзе, трапляе ў
ракавыя клюшні. Яны падбіраюць толькі хворае, слабое або мёртвае.
Ракі – санітары дна.
Беражлівасць
Ішла ўборка збожжавых. Тысячы дзяцей выходзілі на дапамогу
дарослым. Каласок за каласком – і тоны хлеба ў дзяржаўных засеках.
Кожны каласок, кожны кавалачак хлеба трэба берагчы.
Многа працы затрачана для таго, каб хлеб трапіў на стол.
Трактарысты, паляводы сеялі, даглядалі пасевы, камбайнеры ўбіралі
ўраджай.
Хлеб – усенародная праца, усенароднае багацце.
Брэсцкая крэпасць
Пачалася вайна. Фашысты акружылі крэпасць. Яны білі з гармат.
З самалётаў скідалі бомбы. Нашым байцам было вельмі цяжка. Не
хапала боепрыпасаў. Не было вады, ежы. У крэпасці засталіся дзеці.
Кожны дапамагаў сваім бацькам, старэйшым братам. Дзяўчынкі
даглядалі раненых, рабілі ім перавязкі. Хлопчыкі збіралі на полі бою
збою, патроны.
Блакітны кіт
Над вадой ўзнялося нешта велізарнае, як дом. Пускае фантаны
вады. Але гэта не дом. Гэта блакітны кіт выплыў з вады на паверхню.
Далёкія продкі кітоў жылі на сушы. Потым яны прызвычаіліся
жыць у вадзе. За мільёны гадоў цела кіта набыло форму рыбы.
Блакітны кіт – самая вялікая жывёла нашай планеты.
Дзяцінства песняра
Дзяцінства Якуба Коласа прайшло ў Ластку. Перад вачамі
хлопчыка адкрыліся ва ўсёй красе непаўторныя пейзажы. На ўлоні
прыроды пясняр пазнаваў жыццё і навакольны свет. Пад шум сосен і
ялін, чароўныя казкі дзядзькі Антося, мелодыі матчыных песень
нараджалі ў сэрцы лесніковага сына паэтычнае пачуццё, светлыя
мары і летуценні.
Савецкі салдат
Гэта было ў Берліне. Ішлі апошнія баі. Салдаты Савецкай Арміі
бралі дом за домам. Раптам адзін салдат заўважыў на вуліцы
маленькую нямецкую дзяўчынку. Яна адстала ад сваёй мамы. Салдат
падхапіў дзяўчынку і вынес з бою.
Зараз на плошчы ў Берліне стаіць помнік савецкаму салдату.
Салдат на руках трымае маленькую дзяўчынку.
Надыход восені
На палях скончана жніво. Ідзе абмалот збожжа. У садах спеюць
яблыкі. У прыродзе адчуваецца набліжэнне восені.
Маладыя шпакі чародкамі пералятаюць з месца на месца. Яны
рыхтуюцца ляцець у вырай. Збіраюцца ў вялікае асенняе падарожжа
чыжы і дразды. Бліжэй да сяла ціснуцца сініцы. Хутка восень.
Надвячорак
Сонца з вершалінкі маладзенькай бярозкі моўчкі дало нырца ў
рэчку.
Месячык аж збялеў ад хвалявання: утопіцца! Вецер у злосці
затрос бярозку: чаму не затрымала сонейка? Неба на захадзе нібы
ад сораму пачырванела. Пачынала вечарэць.
Хто пасадзіў дубкі?
За рэчкай раслі адны елкі. Але потым сярод іх з’явіліся дубкі.
Яшчэ зусім маленькія. Усяго толькі тры лісцікі тырчаць з зямлі. Дубы
адсюль растуць далёка. Хто пасадзіў іх тут? Сойка на зіму схавае
жолуд. А вясной жолуд прарасце.
Завіруха
Бялявая зімовая хмара звісла над зямлёю. Завіруха бушавала
ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе
злоснаму завыванню. На вуліцы мітусіўся снег. Яго белая заслона
закрывала будынкі і дрэвы. Навокал усё гуло, трэслася, выла,
скуголіла.
Пад вечар завея сціхла.
На рэчцы зімой
Узімку рака мае незвычайны выгляд. Яе наглуха замятае
снегам. Цэлыя гурбы ляжаць на кустах, звешваюцца з берагавых
абрываў. Усюды снег. Неба белае.
Але ў гэтым белым свеце ёсць цікавае жыццё. Сюды прыходзіць
звер. Скачуць зайцы. Крадуцца лісіцы. Часам трапляе ў рэчышча і
разважлівы воўк.
На лузе
Цёплы летні дзень. Сонца пячэ, а гарачыні няма. Лішак яе
паглынаюць рака, зараснікі, густыя паплавы, непралазны алешнік,
усялякая зеляніна.
Аж заліваюцца спевам птушкі. Гудуць мясістыя чмялі. Адны
конікі могуць заглушыць! Толькі людзей не відаць і не чуваць іх
гоману.
На беразе возера
На беразе возера раскінуўся сасновы лес. Унізе сцелецца
верас. Над верасам гамоняць сосны. Яны расказваюць чароўныя
казкі.
Возера маўчыць. На пясок павольна набягаюць хвалі. Чайкі
лётаюць над люстранай вадой.
Бацькоўскія клопаты
Бацька i маці выбіваліся з сілы. А дзеці ўсё разяўлялі i разяўлялі
свае ружовыя ненаядныя раты. Першы змогся бацька. Але, седзячы
каля дзяцей, заўважыў, што яны ўжо не так прагна кідаюцца да маці.
I калі тая падлятала, забываліся нават разявіць рот. Сонца, якое
паднялося над хатай, прыгрэла ластавянят. Яны пачалі весела
штурхацца. Раптам лёгка рвануліся ў паветра.
Жучок
Жыў маленькі жучок. Неяк раніцай ён прачнуўся і паляцеў да возера. Жучок
заўсёды ўсім цікавіўся. Ён паглядзеў па баках і ўбачыў нейкія нітачкі ў паветры.
Такого ён ніколі не бачыў. І тут нешта спутала яго ўэсць ножак. Жучок
запрацаваў ножкамі, ірвануў імі ў паветры. Нітачкі і парваліся. Што гэта магло
быць?
Максімка
Скончыў сенакос. Дзед Мацей сабраўся ў лес за Сож. З сабой ён узяў
Максімку. Ідуць яны праз луг. Каля самай сцежкі вялікі стог сена. Усё цікава
Максімку. І чаму сцежка такая вузкая? І як такі стог склалі? І чаму адзін бераг
высокі, а другі нізкі? Аб усім пытаецца хлопчык у дзеда.
Рыбакова мара
Пара ісці дахаты. Але што ж гэта так свішча? Няўжо маё вудзільна? Гляджу.
Разоў шэсць запар маё вудзільна са свістам прыгінаецца да вады. Хоць бы не
сарвалася! У вадзе ходзіць дужая рыбіна. Асцярожна вяду да берага. Лешч!
Рыбакова мара! Лоўка хапаю рукой пад жабры. Цяпер толькі трэбв ўмела
адчапіць яго ад кручка.
Вясна
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. З іх выбіваюцца клейкія
кончыкі лісточкаў. На асінах вісяць тысячы срэбных махрыстых пацерак. На
заціснутых елкамі, бярозамі і асінамі высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтазялёныя шышачкі.
Ажываюць маленькія палянкі. Сярод ігліцы, шэра-бурага леташняга лісця на
тоненькіх сцяблінках цвітуць блакітна-фіялетавыя пралескі.
Вавёрка
Вавёрка гняздо робіць у дупле. Там яна мякка высцілае хатку. На зіму яна
запасае грыбкі і арэшкі. Узімку вавёрка паядае свае запасы. Ласуецца яна і
зярняткамі. Дастае зярняткі з шышкі елкі ці сасны.
Автор
natalya.matuizo
Документ
Категория
Образование
Просмотров
3 575
Размер файла
27 Кб
Теги
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа