close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Наш проект

код для вставкиСкачать
УЗГОДНЕНА
Начальнік аддзела адукацыі
Мастоўскага райвыканкама
__________________В.С. Ціхановіч
«______» _________________ 2013 г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
ДУА « Гудзевіцкая гімназія»
________________ Н.С. Дзенісевіч
«_____»_____________2013г.
ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ
«Укараненне мадэлі арганізацыйна-метадычнага забеспячэння праграм
духоўна-маральнага выхавання вучняў 8-9 класаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа»
Тэрмін рэалізацыі: 2013 – 2015 гады
Кіраўнікі праекта:
Осіпаў Аляксей Іванавіч –
загадчык кафедры філасофіі ўстановы
адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых
кадраў НАН Беларусі”, доктар філасофскіх
навук, прафесар.
Фінькевіч Людміла Уладзіміраўна –
загадчык кафедры псіхалогіі ўстановы
адукацыі “Беларускі дзяржаўны
педагагічны ўніверсітэт імя Максіма
Танка”, кандыдат псіхалагічных навук,
дацэнт.
Бройка Аляксандр Васільевіч –
дырэктар грамадскага аб’яднання
“Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай
Еўфрасінні Полацкай“.
Праект склалі:
ДУА “ Гудзевіцкая гімназія”:
дырэктар ДУА “ Гудзевіцкая гімназія”
Дзенісевіч Н.С.
Педагог-арганізатар ДУА “ Гудзевіцкая
гімназія”
Валюшка В.С.
231626, Гродзенская вобласць,Мастоўскі
раён, аграгарадок Гудзевічы, вуліца
Цэнтральная, 1
Тэлефон: 8 (01515) 38 – 7 - 80
Змест
1.
Стар.
Агульныя звесткі аб інавацыйным праекце………………………. 3
2.
Дадзеныя аб навуковых кансультантах…………………………...
3.
Абгрунтаванне мэтазгоднасці ажыццяўлення інавацыйнага
праекта………………………………………………………………. 4
4.
Фармуліроўка мэты і задач інавацыйнага праекта……………….
5.
Апісанне навуковых тэорый і распрацовак, на аснове якіх
ствараецца інавацыйны праект……………………………………. 7
6.
Асноўная ідэя інавацыйнага праекта і напрамкі яе
ажыццяўлення………………………………………………………. 11
7.
Апісанне праграмы, тэрмінаў правядзення інавацыйнай
дзейнасці…………………………………………………………….. 15
Каляндарны план інавацыйнай дзейнасці на 2013 - 2015
навучальныя гады…………………………………………………... 16
8.
3
6
9.
Апісанне крытэрыяў і паказчыкаў, па якіх вызначаецца
эфектыўнасць інавацыйнай дзейнасці…………………………….. 20
10.
Пералiк устаноў адукацыi, на базе якіх ажыццяўляецца
інавацыйны праект…………………………………………………. 22
11.
Кадравае забеспячэнне інавацыйнага праекта…………………… 22
12.
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне…………………………….
24
13.
Фінансава-эканамічнае забеспячэнне……………………………
24
2
1. Агульныя звесткі аб інавацыйным праекце
Поўная назва праекта
«Укараненне мадэлі арганізацыйна- метадычнага
забеспячэння праграм духоўна-маральнага
выхавання вучняў 8 – 9 класаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа»
Поўная назва ўстановы
адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
« Гудзевіцкая гімназія»
Адрас
установы адукацыі
231626, Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён,
аграгарадок Гудзевічы, вуліца Цэнтральная, 1
Тэлефон: 8 (01515) 38 – 7 – 80
Аўтары праекта
Дырэктар ДУА “ Гудзевіцкая гімназія”
Дзенісевіч Н.С.
Педагог-арганізатар ДУА “ Гудзевіцкая гімназія”
Валюшка В.С.
Часавыя рамкі
рэалізацыі праекта
2013 – 2015 гады
2. Дадзеныя аб навуковых кансультантах
Прозвішча, імя, імя па бацьку Осіпаў Аляксей Іванавіч
Месца працы
УА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў
НАН Беларусі”
Пасада
загадчык кафедры філасофіі
Вучоная ступень
доктар філасофскіх навук, прафесар
Прозвішча, імя, імя па бацьку Фінькевіч Людміла Уладзіміраўна
Месца працы
УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны
ўніверсітэт імя Максіма Танка”
Пасада
загадчык кафедры філасофіі
Вучоная ступень
кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт
Прозвішча, імя, імя па бацьку Бройка Аляксандр Васільевіч
Месца працы
Пасада
ГА “Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай
Еўфрасінні Полацкай”
дырэктар
3
3.Абгрунтаванне мэтазгоднасці ажыццяўлення інавацыйнага праекта
У пачатку трэцяга тысячагоддзя ў гісторыі Беларусі наступае новая
эпоха – эпоха духоўна-маральных арыенціраў у палітыцы дзяржавы, эпоха
фарміравання новага чалавека. І адраджэнне Беларусі звязана не толькі з
рашэннем палітычных, эканамічных, сацыяльных праблем, але, перш за ўсё, з
выхаваннем і асветай чалавека, фарміраваннем у яго духоўна-маральных
якасцей. Сёння ў нашым грамадстве зноў узрастае цікавасць да айчыннай
гісторыі, да нашых каранёў. Гэта, без сумнення, пачатак новага духоўнага
пад’ёму.
Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, якая з’яўляецца адным з
асноўных фактараў станаўлення і развіцця свабоднай, творча-самастойнай
асобы з пачуццём уласнай годнасці, у многім садзейнічае вывучэнне
духоўных каштоўнасцей народа, нацыянальнай культуры ў цеснай сувязі з
агульначалавечымі каштоўнасцямі. І ў сувязі з гэтым пераасэнсоўваецца
роля праваслаўя ў гісторыі Беларусі і па-новаму ацэньваецца яго
прынцыповае ўздзеянне на духоўна-маральнае развіццё чалавека.
Працэс духоўна-маральнага выхавання ёсць па прыродзе сваёй працэс
жывы і неперарыўны,
які ажыццяўляецца ў вызначаным культурнагістарычным асяроддзі, і разглядаць гэты працэс неабходна ў канкрэтнай
культурна-гістарычнай традыцыі, у гарманічным сінтэзе яго складаючых
канстант: дзяржаўнай, рэлігійнай і этнічнай.
Духоўная культура прадстаўлена філасофіяй, мастацтвам і рэлігіяй,
якія сцвярджаюць вызначаную сістэму духоўных каштоўнасцей, сацыяльных
нормаў і адносін чалавека да Бога, як да Вышэйшага Пачатку, свету, людзей.
Духоўная сфера вызначае неперарыўнасць культуры.
Беларуская нацыянальная культура мае свае асаблівасці. Перш за ўсё,
гэта высокая маральная накіраванасць беларускай ідэі.
Духоўна-маральнае выхаванне садзейнічае фарміраванню ў чалавека
маральных якасцей (сумлення, абавязку, веры, адказнасці, грамадзянскасці,
патрыятызму); маральнага аблічча(цярпення, міласэрнасці, пакорнасці);
маральнай пазіцыі (здольнасці да адрознення дабрыні і злосці, праяўленне
самаадданай любові, гатоўнасці да пераадолення жыццёвых выпрабаванняў);
маральных паводзін (гатоўнасці служэння людзям і Айчыне, праяўленню
духоўнай разважлівасці, паслухмянасці, добрай волі).
Духоўна-маральнае выхаванне традыцыйна садзейнічае станаўленню
чалавека на аснове праваслаўнай культуры. Менавіта ў праваслаўнай
культуры фарміруюцца,назапашваюцца і перадаюцца з пакалення ў
пакаленне базавыя духоўна-каштоўнасныя ідэалы нашага народа:
дабрадзейнасць, набожнасць, бескарыслівасць, сумленнасць, працавітасць,
любоў да зямлі, роднай хаты, Радзімы.
Самымі важнымі маральнымі запаветамі з’яўляюцца працавітасць і
роўнасць паміж людзьмі, а таксама патрэба любіць, выхоўваць.
4
Выхаванне дзяцей заключаецца не толькі ў перадачы ім працоўных
ведаў і навыкаў, але і ў засваенні паняццяў і каштоўнасцей чалавечага
жыцця, своеасаблівага кодэкса “жыцця беларускага чалавека”, у якім
вядучымі з’яўляюцца любоў да зямлі, роднай хаты, паважлівыя адносіны да
бацькоў і старэйшых людзей, клопат аб малых, слабых і хворых,
міласэрнасць, дабрыня, справядлівасць, гонар. Духоўна-маральнае выхаванне
фарміруе ядро асобы, добра ўздзейнічае на ўсе бакі і формы ўзаемаадносін
чалавека са Светам.
Метадалагічнай асновай духоўна- маральнага выхавання з’яўляюцца
нормы і традыцыі праваслаўя і народнай культуры, якія прадстаўлены ў
розных аспектах:

маральна-этычным (у кантэксце маральнага праваслаўнага
вучэння аб чалавеку, мэце яго жыцця і сэнсе адносін з іншымі людзьмі,
Богам, Светам);

культурна-гістарычным;

этнакультурным (на аснове нацыянальных традыцый беларускага
народа).
І таму духоўна-маральнае выхаванне вучняў прадугледжвае
сістэматычную і мэтанакіраваную дзейнасць гімназіі па фарміраванні
духоўных каштоўнасцей , маральнасці і культуры ў кантэксце праваслаўных
і нацыянальных традыцый жыхароў нашай мясцовасці.
Вядучае месца ў сістэме духоўна-маральнага выхавання займае сям’я.
Сям’я з’яўляецца асновай грамадства, нясе ў сабе традыцыі і звычаі гэтага
грамадства. У сям’і пачынаецца працэс духоўна-маральнага выхавання
асобы, які ў далейшым працягваецца ў дзіцячым садзе, гімназіі. Часцей за ўсё
менавіта ў сям’і дзіця ўпершыню далучаецца да веры, пазнае асновы культу.
Сям’я выступае тым каналам , праз які перадаюцца культурныя і маральныя
каштоўнасці будучым пакаленням. Праз дзіця ўстанова адукацыі ўздзейнічае
на сям’ю. Настаўнік, выхавацель і ўстанова адукацыі адказныя не толькі
перад дзяржавай за вынікі сваёй дзейнасці, але і перад сям’ёй. Адна з задач,
якую павінна рашаць школа – гэта азнаямленне бацькоў з маральнымі
законамі праваслаўнай веры, праваслаўнымі традыцыямі сямейнага
выхавання
падлеткаў,бацькоўскага
абавязку,
маральных
ідэалаў
праваслаўнай сям’і. Менавіта сям’я павінна быць актыўна ўцягнута ў
сучасную адукацыйную прастору.
Сацыяльна- культурная сітуацыя, якая склалася, садзейнічае таму, што ў
цяперашні час наша свецкае выхаванне вызначае прыярытэты, якія падобныя
да асноваў маральна- рэлігійных палажэнняў хрысціянства: абарона правоў і
свабоды асобы, арыентацыя на здаровы лад жыцця, умацаванне сям’і і
роднасных адносін. Дзяржаўная сістэма адукацыі павінна задаволіць усё
больш узрастаючыя запыты веруючай сям’і.
За апошнія паўтара дзясятка гадоў беларуская дзяржава і царква зрабілі
значныя крокі насустрач адзін аднаму па шляху ўмацавання
ўзаемапаразумення і супрацоўніцтва. Гэта дазволіла закласці асновы для
5
плённага ўзаемадзеяння ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку ў
сферы адукацыі.
Ідзе паслядоўны пошук найбольш эфектыўных шляхоў супрацоўніцтва
органаў кіравання адукацыі, устаноў адукацыі і рэлігійных арганізацый у
сферы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі.
Асноўным прынцыпам гэтага супрацоўніцтва з’яўляецца права дзіцяці,
а таксама бацькоў (або асоб, якія іх замяняюць) на выхаванне дзяцей у
адпаведнасці са сваімі перакананнямі і сямейнымі традыцыямі. Сучасная
школа не ігнарыруе запыты сям’і і не навязвае сям’і чужыя ідэалагічныя або
духоўна-маральныя
дактрыны.
Сістэма
адукацыі,
рэалізуючы
фундаментальныя правы чалавека, імкнецца вывучаць духоўна-маральныя
запыты сям’і, актыўна з ёй супрацоўнічаць у адпаведнасці з мэтамі і
інтарэсамі грамадства.
4. Фармуліроўка мэты і задач інавацыйнага праекта
Мэта: распрацоўка, засваенне, укараненне і вызначэнне эфектыўнасці
праграм “Духоўна-маральнае выхаванне вучняў 8-9 класаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа” ва ўстанове адукацыі “Гудзевіцкая гімназія”.
Задачы:

распрацаваць, засвоіць, укараніць і вызначыць эфектыўнасць
праграмы “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа”;

вызначыць аптымальныя варыянты і параметры ўзаемадзеяння
гімназіі з установамі і арганізацыямі соцыума ў рэалізацыі задач духоўнамаральнага выхавання падлеткаў на праваслаўных традыцыях беларускага
народа;

наладзіць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з сем’ямі
выхаванцаў праз прыцягненне іх да сумеснай рэалізацыі інавацыйнага
праекта духоўна-маральнага накірунку, павысіць ролю сям’і ў адукацыйным
працэсе,засвоіць лепшыя маральныя прынцыпы, выпрацаваныя чалавецтвам
на працягу сваёй гісторыі;

пашырыць сацыякультурную прастору гімназіі праз развіццё і
інтэграцыю дадатковай адукацыі: арганізацыя змястоўнага адпачынку і
карыснай занятасці выхаванцаў, стварэнне творчай атмасферы для работы з
адоранымі дзецьмі;

здзейсніць аналіз стану духоўна-маральнага выхавання
падлеткаў.
6
5.Апісанне навуковых тэорый і распрацовак, на аснове якіх ствараецца
інавацыйны праект
Метадалагічнай асновай праекта з'яўляюцца ідэі класікаў педагогікі Пірагова М.І. аб прыярытэце выхавання над адукацыяй, Ушынскага К.Д. і
Рачынскага С.А. аб адзінстве духоўна-маральнага выхавання і традыцыйных
для нашага народа праваслаўных каштоўнасцей. Аўтары абапіраліся на
асноўныя ідэі сучаснай праваслаўнай педагогікі і псіхалогіі (Т.А.
Фларэнская, М.Я. Дварэцкая, В. Каржэўскі, Б.В. Нічыпар, Л.В. Суровых і
інш.). Прынятыя да ўвагі аксіялагічны і культуралагічны падыходы, ідэі
хрысціянскай антрапалогіі, дзе цэнтральным паняццем выступае духоўнае
жыццё асобы, у ажыццяўленні якой і ёсць сэнс развіцця (Свяціцель Феафан
Пустэльнік, А.І. Осіпаў, У. Свешнікаў і інш).
Важнай метадалагічнай падставай з'яўляецца ідэя Я.Яраслаўскага аб
тым, што менавіта "... з дзіцячых гадоў у свядомасць дзіцяці ўваходзіць цэлы
шэраг рэлігійных паняццяў, вобразаў, прычым, менавіта ў тыя гады, калі
дзіця найбольш уражлівае" (Яраслаўскі Я.О. Аб рэлігіі. - М., 1957, с. 109110). У выніку гэтыя паняцці часам складаюць больш-менш цэласную
сістэму, сістэму светаразумення. Як канцэптуальна прынятая ідэя філосафа
А.І. Ільіна аб адзінстве духоўнага, маральнага і патрыятычнага выхавання:
выхаванне дзяцей ёсць менавіта абуджэнне іх несвядомага пачуцця да
нацыянальнага і духоўнага вопыту. Забыўшыся аб правільных суадносінах
агульначалавечага і свайго роднага, мы выхоўваем чалавека без Радзімы,
якому абыякавы яе лёс.
Аўтары ўлічвалі светапоглядныя пазіцыі выдатнага праваслаўнага
філосафа і псіхолага В.В.Зянькоўскага аб наяўнасці духоўнага жыцця ў
дзіцяці, неабходнасці і магчымасці творчага развіцця сістэмы духоўнай
культуры, у рамках якой павінна быць пабудавана і сістэма праваслаўнай
педагогікі. Цэнтральным паняццем выступае духоўнае жыццё асобы, у
ажыццяўленні якой і ёсць сэнс развіцця, г.зн. не проста "рух да
дыферэнцыяцыі і аб'яднання псіхікі, але і да раскрыцця індывідуальнасці".
(В.В.Зянькоўскі. Праблемы выхавання ў святле хрысціянскай антрапалогіі.
Клін: Фонд хрысціянскае жыццё. 2002, с.76). Для псіхалогіі дзяцінства
надзвычай важны тэзіс пра тое, што духоўнае жыццё невытворна, г.зн. не
нараджаецца, не ствараецца эмпірычна, але яно мае патрэбу для свайго
развіцця ў эмпірычным матэрыяле, якім апасродкуецца.
Магчымасць, даступнасць спасціжэння дзіцём духоўных катэгорый
забяспечваецца зыходнай гіпотэзай, што "інтуіцыя сэнсу ў свеце ... з'яўляецца
пачаткам і рухаючай сілай рэлігійнай свядомасці дзіцяці", (там жа, с.170),
рэлігійныя катэгорыі выклікаюць у яго гарачую цікавасць, непасрэдную веру
ў тое, што ва ўсім ёсць сэнс. "Дотык да гэтай сферы сэнсаў першапачатковы пункт ўсяго духоўнага жыцця дзіцяці - разумовага,
рэлігійнага, маральнага, эстэтычнага. Усе рэлігійныя з'явы настолькі багатыя
і насычаныя, што не патрабуюць для дзіцячай свядомасці ніякіх намаганняў
7
пры іх афармленні. Магчымасць і мэтазгоднасць духоўнага выхавання ў
гэтым узросце вызначаецца тэзісам аб тым, што ў дзіцячым узросце
"першапачатковае раздваенне ў духоўнай сферы не дасягае яшчэ плана
свядомасці, што з боку свядомасці няма яшчэ нічога, што ўзмацняла б ці
падкрэслівала магчымасць росту асобы ў проціпастаўленні сябе, сваёй
самасці Богу. Наіўны эгацэнтрызм дзіцяці ў гэтую пару не мяшае ні развіццю
жывой цікавасці да навакольнага свету, ні прастаце і сур'ёзнасці звароту
душы да Бога "(там жа, с.171-172). Прадметам увагі становіцца ўнутраны
свет чалавека, яго самасвядомасць, сэнсажыццёвыя арыентацыі, нарэшце,
псіхалагічнае здароўе ў цэлым.
Зварот навукі да дадзенай праблематыкі аб'ектываваны, з аднаго боку,
сацыякультурнай сітуацыяй, якая змяшчае мноства негатыўных фактараў для
станаўлення асобы, вынікі ўздзеяння якіх рэальна прадстаўлены ў
нарастаючых паказчыках суіцыдальных паводзін людзей усіх узроставых
катэгорый, у сіндроме "бездухоўнасці" падлеткаў; у адмаўленні або страце
сэнсу жыцця, у "бачанні" яго ў станах, звязаных з ужываннем аддыктыўных
сродкаў; у дэфармацыі ўнутранай карціны свету ў кірунку дэманізацыі,
агрэсіўнасці, меркантылізацыі, нарэшце, ва ўзрастанні паказчыка псіхічных
засмучэнняў. З іншага боку, эвалюцыяй культурна-навуковых традыцый у
кожную гістарычную эпоху, гэта значыць, зменай уяўленняў чалавека аб
свеце і сваім месцы ў ім, ведаў аб прыродзе існага, аб сутнасці назіраемых
працэсаў і з'яў, аб спосабах абыходжання з гэтым веданнем. Аналізуючы
гістарычныя асаблівасці станаўлення сацыяльнай псіхалогіі, прафесар В.А.
Янчук вылучае і апісвае постмадэрнісцкую традыцыю як перспектыўную
сучасную традыцыю, дзякуючы якой "... бярэцца курс на забеспячэнне
цеснай сувязі псіхалагічнай навукі з паўсядзённым жыццём чалавека, але
мэтай становіцца не пошук ісцін, а прапанова альтэрнатыў, якія
адлюстроўваюць разнастайнасць трактовак той ці іншай з'явы .... Такім
чынам , псіхалагічная навука павінна змяніць сваю зыходную пазіцыю,
павінна ўключаць у плоскасць разгляду кантынуальнасць фенаменалогіі і
спосабы легітымізацыі набытых
ведаў, звязаных з адносінамі да
экзістэнцыяльных перажыванняў ". Уяўляецца разумным не супрацьстаянне,
а ўзаемнае ўзбагачэнне і дадатак спосабаў пошуку крыніц духоўнасці асобы,
фактараў, якія дапамагаюць яе атрыманню і тым самым ўзыходжанню да
духоўных вяршыняў быцця. Актуальнасць пабудовы вяршыннай псіхалогіі
была ўсвядомлена Л.С. Выгоцкім і прадстаўніком экзістэнцыяльнай
арыентацыі ў псіхалогіі В. Франклам як апазіцыя глыбіннай псіхалогіі.
"Вяршынная псіхалогія" па Выгоцкаму вызначае не "глыбіні", а "вяршыні"
асобы. Франкл ў сувязі з гэтым пастулюе наступнае: "... экзістэнцыяльны
аналіз ёсць нешта супрацьлеглае так званай
глыбіннай псіхалогіі”.
Глыбінная псіхалогія забывае, што яе супрацьлегласцю з'яўляецца не
павярхоўная, а вяршынная псіхалогія, ... якая не забывае ў чалавеку таксама
духоўнае і імкнецца быць псіхатэрапіяй духу і ў гэтым сэнсе ведае пра
існаванне духоўнага вымярэння чалавечага быцця. Варта лічыцца з
8
псіхалагічным фактам, што ўжо да 3 - 5 гадоў у чалавека на несвядомым
узроўні складаецца пэўны сэнс і накіраванасць жыцця.
Гэты факт знайшоў сваё пацвярджэнне ў шэрагу эмпірычных
даследаванняў дзіцячай псіхалогіі. Напрыклад, Н.І. Няпомняшчая выявіла
наяўнасць у дзяцей 6-7 гадоў іерархічнай структуры каштоўнасцей, як
устойлівых псіхалагічных утварэнняў, якія ўяўляюць сабой адзінства паміж
найбольш значнай для чалавека рэчаіснасцю, тымі ці іншымі бакамі яго
жыцця і спосабамі ўсведамлення, выдзялення і сцвярджэння сябе, свайго Я ў
сістэме адносін з акружаючымі людзьмі. Гэтыя каштоўнасці выступаюць у
далейшым жыцці чалавека ў якасці базавых падставаў, і, валодаючы якасцю
ўстойлівасці і канстантнасці, шмат у чым вызначаюць унутраную карціну
свету чалавека.
Звяртаючыся да даследаванняў значэнняў як семантычных асноў
культуры, духоўнага вопыту чалавецтва А.М. Лявонцьева, аб’ектывізацыі
значэнняў у грамадскай свядомасці В.Ф. Пятрэнка, можна сцвярджаць, што
духоўнасць чалавека спараджаецца ў працэсе засваення ім значэнняў, якія
аб'ектываваны ў грамадскай свядомасці і выяўленні ўтоеных за значэннямі
сэнсаў. Іншымі словамі, з псіхалагічнага пункту гледжання духоўнае Я
фарміруецца менавіта ў працэсах сэнсаўтварэння - параджэння самім
чалавекам як сэнсу канкрэтных сацыяльных сітуацый, так і сэнсу жыцця ў
цэлым.
На ранніх этапах антагенезу ў якасці такіх псіхалагічных механізмаў
выступае ўсведамленне дзецьмі каштоўнасцей, як базавых падставаў асобы.
У іх неабходна шукаць вытокі духоўных здольнасцяў, так як каштоўнаснасэнсавая арганізацыя асобы лічыцца найважнейшым кампанентам яе
духоўных здольнасцяў.
Сучасная галіна псіхалогіі - сацыяльная псіхалогія дзяцінства разглядае ў якасці свайго прадмета даследаванняў такія сістэмаўтваральныя
паняцці і катэгорыі як стаўленне, сацыягенез, дзіцячая карціна свету.
Найважнейшым з іх, на думку В. Абраменкавай, выступае паняцце
"стаўленне" як сэнсавая сфера свядомасці, накіраванасць асобы. Адной з
формаў існавання адносін з'яўляецца псіхалагічны прастор, гэта значыць
працягласць, структурнасць і месца ажыццяўлення гэтай адносіны.
Вылучаючы ў кантэксце прасторы некалькі плоскасцяў, у якасці
вертыкальнай прызнаецца плоскасць духоўных адносін "дзіця - Творца", якая
вызначаецца незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці сям'і, станаўленне
катэгорыі сумлення ў свядомасці дзіцяці і задае маральную прастору
ўяўленняў пра дабро і зло (В. Абраменкава).
Відавочна перспектыўнасць не толькі тэарэтычных, але і эмпірычных
даследаванняў у кантэксце дадзенага навуковага падыходу, вынікі якіх
несумненна ўнясуць важкі ўклад як у сістэму тэарэтычных уяўленняў аб
станаўленні духоўнасці, так і ў рашэнне актуальных праблем фарміравання
асобы.
9
Адсутнасць належнай увагі да праблем сям'і, зніжэнне педагагічнай
падрыхтоўкі бацькоў, недастаткова інтэнсіўная распрацоўка тэарэтычных
праблем сямейнага выхавання з улікам развіцця новых навуковых
падыходаў, (адным з якіх з'яўляецца антрапалагічны), выклікае неабходнасць
пераасэнсавання ролі сям'і ў фарміраванні асобы, вывучэння вопыту і
станоўчых тэндэнцый у выхаванні, якія знайшлі адлюстраванне ў працах
айчынных педагогаў другой паловы ХIХ - пачатку ХХ стст., у якіх праз
прызму антраполага-педагагічнага асэнсавання раскрываецца сукупнасць
тэорыі і шматвяковага вопыту сямейнага выхавання, якія прадстаўляюць
каштоўнасць
для
вырашэння
сучасных
педагагічных
задач.
Антрапалагічны падыход да сямейнага выхавання атрымаў сваё
абгрунтаванне ў працах М.І.Пірагова, М.І. Дзямкова, П.Ф. Капцёрава, П.Ф.
Лесгафта, І.А. Сікорскага, М.М. Манасеінай, А.Ф. Лазурскага, В.В.
Зянькоўскага, У.М. Бехцерава, Л.М. Модзалеўскага і інш, якія публікаваліся
ў часопісах "Сямейнае выхаванне", "Выхаванне і навучанне", "Веснік
выхавання" і іншых педагагічных выданнях. Па ініцыятыве П.Ф. Капцёрава,
пачалася работа па складанні шматтомнай "Энцыклапедыі сямейнага
выхавання і навучання" (1898 - 1912 гг.), у аснову якой быў пакладзены
антрапалагічны падыход.
Сучасным праблемам сямейнага выхавання прысвечаны працы
грамадазнаўцаў, дэмографаў, псіхолагаў, юрыстаў (Ю.А. Арбатава, В.А.
Бяловай, З.А. Янковай, А.Г. Тадорскага і інш.). У вызначэнне сацыяльнапедагагічных умоў удасканалення сямейнага выхавання ўнеслі свой уклад:
В.Г. Афанасьеў, А.Г. Харчаў і інш; псіхолагі: Б.Т. Ананьеў, Л.І. Бажовіч, К.П.
Волкаў, І.С. Кон, М.Д. Лявітаў, А.У. Пятроўскі.
Прававую аснову дзяржаўна-рэлігійных адносін, а таксама права
веруючых вучняў і іх бацькоў на духоўна-маральнае выхаванне і адукацыю ў
свецкай школе ў адпаведнасці з нацыянальнымі, культурнымі і рэлігійнымі
традыцыямі сям'і і народа складаюць міжнародныя прававыя акты,
ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у поўнай адпаведнасці з
міжнароднымі прававымі нормамі замацоўвае прынцып супрацоўніцтва
свецкай дзяржавы і рэлігійных арганізацый "з улікам іх уплыву на
фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага
народа".
Дзяржава зацікаўлена ў канструктыўным супрацоўніцтве з гістарычнатрадыцыйнымі канфесіямі, уплыў якіх у грамадстве няўхільна расце.
Складанасць задач, якія стаяць перад сучасным грамадствам, абвастрэнне
глабальных праблем чалавецтва прымушаюць навукоўцаў і практыкаў, якія
працуюць у галіне адукацыі, надаваць асаблівую ўвагу даследаванню
феномена духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Пры
гэтым павышэнне эфектыўнасці духоўна-маральнага выхавання звязваецца
са зваротам да гістарычна-традыцыйных духоўных і культурных
каштоўнасцей нашага народа.
10
У Рэспубліцы Беларусь пры захаванні прынцыпаў роўнасці рэлігій перад
законам і свецкага характару дзяржавы паспяхова складваюцца партнёрскія
адносіны дзяржавы і вядучых гістарычна-традыцыйных цэркваў.
Абвешчаны Канстытуцыяй прынцып дыферэнцыраваных адносін дзяржавы
да рэлігійных арганізацый змястоўна раскрыты ў Законе Рэспублікі Беларусь
"Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях". Закон называе
гістарычна-традыцыйныя канфесіі ў нашай краіне.
Дзяржаўная сістэма адукацыі пры выбары саюзніка ў выхаванні
падрастаючага пакалення грамадзян зыходзіць з наступнага: Беларуская
праваслаўная царква аб'ядноўвае большасць насельніцтва нашай Айчыны.
Праваслаўе з'яўляецца культураўтваральнай рэлігіяй беларускага народа,
якая аказала вызначальны ўплыў на фарміраванне яго духоўнасці, культуры і
дзяржаўнасці.
Метадалагічную аснову інавацыйнага праекта склалі:

агульнафіласофскія прынцыпы сістэмнасці, усебаковасці,
канкрэтнасці, аб'ектыўнасці;

разуменне
важнасці
працы
па
духоўна-маральным
фарміраванні культуры дзяцей і падлеткаў як неабходнага аксеалагічнага
кампанента і прызнанне яе важнай ролі ў развіцці сістэмы адукацыі і
выхавання школьнікаў.
6. Асноўная ідэя інавацыйнага праекта і накірункі яго
ажыццяўлення
Асноўная ідэя інавацыйнага праекта заключаецца ў распрацоўцы
праграм “Духоўна-маральнае выхаванне вучняў 8-9 класаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа” і забеспячэнні сістэмнасці ўкаранення ў
дзяржаўнай установе адукацыі “ Гудзевіцкая гімназія”.
Напрамкі ажыццяўлення праекта.
Асноўнымі напрамкамі работы дзяржаўнай установы адукацыі
“Гудзевіцкая гімназія” ў рамках заяўленых задач, накіраваных на
фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей вучняў 8-9 класаў на
праваслаўных традыцыях беларускага народа і дасягненне якасці
выхаваўчага працэсу, з'яўляюцца:
1. Работа з педагогамі:

выкарыстанне святаайчыннай спадчыны як эфектыўнага сродку
падрыхтоўкі педагогаў да працы па духоўна-маральным выхаванні, які
спрыяе самавызначэнню асобы ў сістэме духоўна-маральных каштоўнасцей;

спалучэнне традыцыйных форм навучання з інавацыйнымі,
выкарыстанне гуманітарнай тэхналогіі (дыялагічнага метаду, метадаў
11
самааналізу і самаацэнкі і інш.), якія прадугледжваюць авалоданне
педагогамі рэфлексійна-камунікатыўнымі навыкамі;

актыўнае выкарыстанне формаў
і метадаў пазашкольнай
дзейнасці (экскурсіі-паездкі, стварэнне і ўдзел у праектах і інш.);
-правядзенне з удзельнікамі праекта лекцый, семінараў, кансультацый па
праблеме духоўна-маральнага выхавання культуры сям’і падлеткаў;

арганізацыя адкрытых заняткаў, майстар-класаў, навукова –
практычных канферэнцый;

правядзенне пасяджэнняў педагагічнага савета і метадычных
аб'яднанняў, якія прысвечаны стану работы па інавацыйным праекце;
-арганізацыя педагагічнай самаадукацыі ўдзельнікаў праекта па праблеме
фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцей падлеткаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа ;

калектыўная публікацыя педагогаў-інаватараў па выніках
укаранення праграмы духоўна-маральнага выхавання падлеткаў на
праваслаўных традыцыях беларускага народа.
2. Работа з бацькамі:

знаёмства з праграмай “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў
на праваслаўных традыцыях беларускага народа”;

арганізацыя дзейнасці па ўзбагачэнні сумеснага вольнага часу
дзяцей і бацькоў, экскурсіі, паездкі;

арганізацыя сямейных святаў свецкага і царкоўнага календара з
прыцягненнем дзяцей і бацькоў да іх правядзення;

падрыхтоўка і камплектаванне, падбор аўдыё і відэакасет цыклу
“Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў на праваслаўных традыцыях
беларускага народа”;

сустрэчы са святаром;

гутаркі па пытаннях, якія ўзніклі;

арганізацыя "паштовай скрыні" для ананімных пытанняў;

творчая лабараторыя па сумеснай працы;

стварэнне ініцыятыўнай групы бацькоў на базе бацькоўскага
аб’яднання;

акцыі “ Міласэрнасць”, “ Клопат”.
3. Работа з навучэнцамі:

правядзенне класных гадзін па “Асновах праваслаўнай
культуры”, “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў на праваслаўных
традыцыях беларускага народа”;

арганізацыя святаў, такіх як Вялікдзень, Нараджэнне Хрыстова,
Зажынкі, Дажынкі, Масленіца і г.д.;
12

наведванне праваслаўных храмаў Мастоўскага раёна;

удзел у Велікодных фестывалях, конкурсах духоўна-маральнай
тэматыкі і г.д.;

гутаркі з замацаваннем матэрыялу ў творчых работах пад
кіраўніцтвам настаўніка;

чытанне фрагментаў з Бібліі з наступным абмеркаваннем і
творчым заданнем;

праца з тэкстамі, картамі, складанне крыжаванак.
4. Работа з праваслаўным прыходам:
У ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекта ўкараняюцца ў практыку
работы:
План сумеснай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Гудзевіцкая
гімназія” і прыходу Храма Раства Прасвятой Багародзіцы;
План мерапрыемстваў аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама па
выкананні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Республікай Беларусь і
Беларускай праваслаўнай царквой на 2012-2015 гады;
План мерапрыемстваў па выкананні праграмы канфесіянальнай сферы
нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 20112015 гады (Рашэнне Мастоўскага райвыканкама ад 11.05.2011г.);
Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі РБ і Беларускай
праваслаўнай царквы на 2011-2014гг.;
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі супрацоўніцтва ўстаноў
адукацыі з Беларускай праваслаўнай царквой, зацверджаныя Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20. 12. 2011 года.;
Праграма развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і
супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011-2015 гады, зацверджанай
рашэннем калегіі апарата Упаўнаважаных ад 26 студзеня 2011г. №1 па
ўзгадненні з зацікаўленымі міністэрствамі, іншымі рэспубліканскімі органамі
дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Дадзеная праца мяркуе:
ажыццяўленне асветніцкай дзейнасці сярод бацькоў і педагогаў
інавацыйных калектываў па пытаннях духоўна-маральных традыцый
беларускага народа;
удзел у выхаваўчых мерапрыемствах.
5. Стварэнне комплекснага метадычнага забеспячэння:
а) распрацоўка дакументацыі;
б) распрацоўка дыдактычных матэрыялаў;
в) інфармацыйнае забеспячэнне (вучэбная літаратура, метадычныя
рэкамендацыі, навучальныя і гульнявыя камп’ютарныя праграмы).
13
6. Дыягнастычнае і псіхалагічнае забеспячэнне праекта:
а) міжасобасныя адносіны дзяцей у групах і класах вывучаюцца з
выкарыстаннем методыкі Я.Л.Каламінскага “Выбар для дзейнасці”
(сацыяметрыя)
па
наступных
дыягнастычных
паказчыках:
сацыяметрычны статус дзіцяці ў сістэме міжасобасных адносін;
узровень
дабрабыту
ўзаемаадносін;
каэфіцыент
ўзаемнасці;
індэкс ізаляванасці;
б) дыягностыка асобаснага профілю ажыццяўляецца па методыцы
“Палярны профіль” (Э. Дарафеевай).
Дыягнастычныя паказчыкі:
профіль асобы;
індэкс ацэнак асобасных рыс;
в) дыягностыка эмацыйна-псіхалагічнай атмасферы групы, класа
ажыццяўляецца па методыцы А.Лутошкіна “Цветопись”.
Дыягнастычныя паказчыкі:
эмацыйная атмасфера ў групе;
эмацыйны стан асобы ў групе, класе.
Мяркуецца выкарыстанне метаду назірання за ўзаемадзеяннем дзяцей з
мэтай вызначэння патэрнаў міралюбных і канфліктных паводзін; размовы з
педагогамі і бацькамі аб дынаміцы асобасных і паводніцкіх праяў дзяцей;
гутаркі з дзецьмі з мэтай выяўлення іх уяўленняў аб грамадзянскасці,
патрыятызме, маральных паводзінах.
7. Інфармацыйная падтрымка праекта:
стварэнне медыятэкі: падбор электронных тэкставых, ілюстрацыйных,
відэа- і гукавых метадычных матэрыялаў, прызначаных для актыўнага
выкарыстання ў адукацыйным працэсе і пры арганізацыі культурнаадпачынкавых мерапрыемстваў - мультымедыяальбомы, даведнікі,
энцыклапедыі, арыгінальныя распрацоўкі ўрокаў, заняткаў; фота-і
відэаархіва.
Задачы медыятэкі:
- спрыяць развіццю адзінага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя
гімназіі па пытаннях духоўна-маральнага суправаджэння сям'і;
- стварэнне фанатэкі: класічная музыка, песні з дзіцячых мультфільмаў,
народныя песні,музычныя дапаможнікі для афармлення дзіцячых святочных
спектакляў і іншыя аўдыёматэрыялы;
- стварэнне
фільматэкі:
калекцыя
мастацкіх
і
дзіцячых
мультыплікацыйных фільмаў, якія носяць духоўна-маральную накіраванасць.
14
7. Апісанне праграмы, тэрмінаў правядзення інавацыйнай
дзейнасці
Праектна - дыягнастычны
Падрыхтоўчы
Этапы
Тэрміны
Сакавік –
красавік
2013 г.
Май –
жнівень
2013 г.
Абагульняючы
Практычны
2013–
2015гг.
Сакавік –
красавік
2015 г.
Змест дзейнасці
Афармленне дакументаў для атрымання статусу
інавацыйнай пляцоўкі.
Прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў па арганізацыі
эксперыментальных класаў, груп.
Вывучэнне педагогамі інавацыйнага праекта.
Азнаямленне бацькоў са зместам і задачамі
інавацыйнага праекта, анкетаванне.
Выяўленне сацыяльных партнёраў.
Планаванне інавацыйнай дзейнасці.
Загад па ДУА “Гудзевіцкая гімназія”.
Вызначэнне
ўдзельнікаў
і
зацвярджэнне
іх
функцыянальных абавязкаў.
Распрацоўка праграм “Духоўна-маральнае выхаванне
вучняў 8 – 9 класаў на праваслаўных традыцыях
беларускага народа”.
Вызначэнне формаў справаздачнасці.
Дыягностыка гатоўнасці і матывацыі педагогаў да
інавацыйнай дзейнасці, узроўню прафесіяналізму і
кампетэнтнасці педагогаў.
Гатоўнасць метадычнай і псіхалагічнай службаў да
арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці.
Дыягностыка ўзроўню сфарміраванасці асобасных
якасцяў школьнікаў сярэдняга звяна, развіццё якіх
прагназуецца ў ходзе рэалізацыі ўкараняемых праграм.
Рэалізацыя
праграмы
і
каляндарных
планаў;
сістэматычнае адсочванне эфектыўнасці прымяняемых
тэхналогій, метадаў, прыёмаў.
Аналіз прамежкавых вынікаў, карэкцыя, рэгуляванне
інавацыйнага працэсу.
Даследаванне найбольш эфектыўных прыёмаў і
механізмаў
арганізацыі
інавацыйнай
дзейнасці,
арганізацыя абмену вопытам.
Вядзенне дзённікаў або партфоліа.
Рэфлексіўныя і карэкцыйна-інструкцыйныя нарады.
Сістэматычная вучоба і самаадукацыя па тэме
інавацыйнай дзейнасці.
Аналіз атрыманых вынікаў.
Складанне справаздач удзельнікамі інавацыйнай
дзейнасці і агульнай справаздачы па гімназіі.
Абагульненне і апісанне вопыту, афармленне
матэрыялаў, прэзентацыя вопыту і вынікаў інавацыйнай
дзейнасці.
15
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар гімназіі
______ /Н.С.Дзенісевіч
25 сакавіка 2013
8. Каляндарны план інавацыйнай дзейнасці
на 2013-2015 навучальныя гады
№
п/п
Змест работы
1.
Стварэнне
інаватыцы
2.
Распрацоўка
праграм Май-жнівень
“Духоўна-маральнае
2013г.
выхаванне
вучняў
8-9
класаў
на праваслаўных традыцыях
беларускага народа”.
3.
Работа з сем’ямі
4.
Кансультаванне педагогаў
па рабоце ў інавацыйны
перыяд
5.
Правядзенне інструктыўнаметадычнай
нарады
па
нарматыўна-прававой базе
ўзаемадзеяння
ўстановы
адукацыі і царквы
Канферэнцыя
на тэму: Лістапад
“Фарміраванне
духоўна- 2013г.
маральных каштоўнасцей
на праваслаўных традыцыях
беларускага народа”
6.
Савета
Тэрміны
выканання
па Жнівень
2013г.
Адказныя
Дырэктар ДУА
“Гудзевіцкая гімназія”
Навуковыя кіраўнікі
праекта: Осіпаў А.І.,
Фінькевіч Л.У.,
Бройка А.В.
Аўтары праекта:
дырэктар ДУА
“Гудзевіцкая гімназія”,
педагог-арганізар ДУА
“Гудзевіцкая гімназія”
На
працягу Намеснік дырэктара па
ўсяго перыяду выхаваўчай рабоце,
інавацыі
класныя кіраўнікі 8”А”,
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
класаў
Штотыднёва,
Намеснік дырэктара па
на працягу
выхаваўчай рабоце
ўсяго перыяду
інавацыі
Верасень
Дырэктар
2013г.
16
Намеснік дырэктара па
выхаваўчай
рабоце,
пратаіерэй
Мікалай
Сень (Царква Раства
Прасвятой
Багародзіцы)
7.
8.
9.
10.
11.
12.
13.
14
15.
16.
Камплектаванне
фонду
даведачных дапаможнікаў і
інфармацыйных матэрыялаў
па
праблеме
інавацыі,
уключаючы
электронныя
носьбіты ў Інтэрнэце
Стварэнне метадычнага
комплексу інавацыі:
перспектыўныя
планы, аўтарскія методыкі,
метадычныя рэкамендацыі,
дыдактычныя дапаможнікі і
г. д.
Распрацоўка Палажэння на
лепшую
метадычную
і
дыдактычную распрацоўку
па фарміраванні духоўнамаральных
каштоўнасцей
сям’і і вучняў
Стварэнне сямейнага клуба
“Дыялог”
Правядзенне сямейных святаў
свецкага
і
царкоўнага
календара з удзелам бацькоў і
дзяцей у іх падрыхтоўцы і
правядзенні
Правядзенне
Дня
беларускага пісьменства
Стварэнне
электроннай
бібліятэкі,
медыятэкі,
відэаархіва
Дзень
славянскай
пісьменнасці і культуры
Правядзенне
мерапрыемстваў
па
добраўпарадкаванні
гістарычных і культурных
помнікаў
Арганізацыя азнаямленчых
На
працягу Намеснік дырэктара па
ўсяго перыяду выхаваўчай
рабоце,
інавацыі
пратаіерэй
Мікалай
Сень (Царква Раства
Прасвятой Багародзіцы)
На
працягу Намеснік дырэктара па
ўсяго перыяду выхаваўчай рабоце,
інавацыі
класныя кіраўнікі 8”А”,
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
класаў
Снежань 2013г. Намеснік дырэктара па
выхаваўчай рабоце
Кастрычнік
2013г.
На
працягу
ўсяго перыяду
інавацыі
Намеснік дырэктара па
выхаваўчай рабоце
Класныя кіраўнікі 8”А”
і 9”А” класаў, музычны
кіраўнік
Верасень
2013г.
На
працягу
ўсяго перыяду
інавацыі
24 мая 2014г. і
2015 г.
Верасень 2013май 2015гг.
Настаўнікі беларускай
мовы і літаратуры
Бібліятэкар
Чэрвень-
Намеснік дырэктара па
17
Настаўнікі беларускай
мовы і літаратуры
Намеснік дырэктара па
выхаваўчай рабоце
экскурсій да гістарычных жнівень
помнікаў,
праваслаўных 2014-2015гг.
святынь Мастоўшчыны
17.
18.
19.
20.
21.
22.
23.
24.
выхаваўчай
рабоце,
класныя кіраўнікі 8”А”,
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
класаў
Арганізацыя сустрэч святара На
працягу Намеснік дырэктара па
з бацькамі па пытаннях ўсяго перыяду выхаваўчай рабоце
азнаямлення з маральнымі інавацыі
законамі праваслаўнай веры,
маральнымі
традыцыямі
сямейнага выхавання
Дыскусія
“Праваслаўныя Студзень
Намеснік дырэктара па
традыцыі
сямейнага 2014г.
выхаваўчай
рабоце,
выхавання,
бацькоўскага
класныя кіраўнікі 8”А”,
абавязку, маральных ідэалаў
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
праваслаўнай сям’і”
класаў
Акцыя
“Міласэрнасць” На
працягу Педагог-арганізатар,
(догляд магіл і месцаў ўсяго перыяду класныя кіраўнікі 8”А”,
захаванняў
воінаў
на інавацыі
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
мясцовых могілках і магіл
класаў
святароў каля храма )
Арганізацыя экскурсій да На
працягу Намеснік дырэктара па
культурна-гістарычных
ўсяго перыяду выхаваўчай
рабоце,
помнікаў і святынь Беларусі інавацыі
класныя кіраўнікі 8”А”,
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
класаў
Сумесная праца гімназіі, На
працягу Намеснік дырэктара па
прыходу
Храма
Раства ўсяго перыяду выхаваўчай
рабоце,
Прасвятой
Багародзіцы інавацыі
пратаіерэй
Мікалай
па матэрыяльнай падтрымцы
Сень (Царква Раства
дзяцей з малазабяспечаных
Прасвятой Багародзіцы)
сямей і дзяцей з сямей, якія
пражываюць у сацыяльнанебяспечным становішчы
Арганізацыя ў школьнай
Кастрычнік
Бібліятэкар
бібліятэцы выставы
2013г., 2014г.
літаратуры па духоўнамаральным выхаванні да
Дня маці
Арганізацыя
фотавыставы Кастрычнік
Педагог-арганізатар
“Зазірніце
ў
сямейны 2013г., 2014г.
альбом” да Дня маці
Круглы
стол
“Духоўна- Лістапад 2015г. Дырэктар,
намеснік
маральнае выхаванне на
дырэктара
па
праваслаўных
традыцыях
выхаваўчай рабоце
18
беларускага народа”
25.
26.
27.
28.
29.
30.
З1.
1.
2.
3.
Правядзенне маніторынгу на
кожным этапе інавацыі, які
ўключае ў сябе даследаванне
маральнага
клімату
калектыву
педагогаў,
выхаванцаў з мэтай аказання
дапамогі ў карэкцыі і
арганізацыі камфортнасці
Апрацоўка
дадзеных,
апісанне
вынікаў,
суаднясенне іх з мэтай і
задачамі
Рэцэнзаванне
матэрыялаў
інавацыйнай дзейнасці
На
працягу Педагог- псіхолаг
ўсёй
інавацыйнай
дзейнасці
Люты - сакавік Дырэктар,
намеснік
2015г.
дырэктара
па
выхаваўчай рабоце
Красавік
2015г.
Пасяджэнне творчай групы Красавік
настаўнікаў
па
выніках 2015 г.
працы ў інавацыйны перыяд
Канферэнцыя па выніках Май 2015г.
работы ў інавацыйны перыяд
Гродзенскі
абласны
інстытут
развіцця
адукацыі
Намеснік дырэктара па
выхаваўчай рабоце
Дырэктар,
намеснік
дырэктара
па
выхаваўчай рабоце
Акцыя “Наш праваслаўны Красавік
Намеснік дырэктара па
храм”
2014г., 2015г.
выхаваўчай
рабоце,
класныя кіраўнікі 8”А”,
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
класаў
Святкаванне памятных дзён На
працягу Намеснік дырэктара па
дзеячаў
Беларускай ўсёй
выхаваўчай
рабоце,
праваслаўнай царквы
інавацыйнай
класныя кіраўнікі 8”А”,
дзейнасці
8 “ Б”, 9”А” і 9 “ Б”
класаў
Выдавецкая дзейнасць
Выпуск
інфармацыйных На
працягу Настаўнікі беларускай
лісткоў
для
бацькоў
і ўсёй
мовы і літаратуры
педагогаў
інавацыйнай
дзейнасці
Выпуск школьнага альманаха На
працягу Настаўнікі беларускай
“ Праменьчык”
ўсёй
мовы і літаратуры
інавацыйнай
дзейнасці
Выданне
метадычных Студзень
Намеснік дырэктара па
буклетаў па тэме інавацыйнай 2014г.выхаваўчай рабоце
19
4.
дзейнасці
красавік 2015г.
Асвятленне
работы На
працягу Настаўнікі беларускай
інавацыйнага
праекта
ў ўсёй
мовы і літаратуры
раённай газеце “ Зара над інавацыйнай
Нёманам”
дзейнасці
9. Апісанне крытэрыяў і паказчыкаў, па якіх вызначаецца
эфектыўнасць інавацыйнай дзейнасці
Работа з бацькамі
Крытэрыі
Паказчык крытэрыяў
Паказчык
крытэрыяў
Кагнітыўны
Веданне і разуменне
сэнсу духоўнамаральнай
культуры сям'і
Стаўленне да
сямейных
маральных
каштоўнасцей
1.Сфарміраванасць ведаў аб
праваслаўных маральных каштоўнасцях
сям'і на ўзроўні ўяўленняў і паняццяў.
2.Уменне выявіць супярэчлівыя паняцці.
1. Станоўчае стаўленне да сацыяльных Аксіялагічны
каштоўнасцей.
2. Імкненне да пазнання духоўнамаральных каштоўнасцей сям'і.
3.Схільнасць дзейнічаць у адпаведнасці
з духоўна-маральнымі каштоўнасцямі.
Здольнасць
вызначыць матыў
паводзін і на гэтай
аснове зрабіць
маральны выбар
1. Асобасная матывацыя паводзін.
Аксіялагічны,
2. Уменне абгрунтаваць асабістыя
паводніцкі
паводзіны.
3. Уменне вызначыць матывы паводзін
акружаючых.
4. Кіраўніцтва духоўна-маральнымі
правіламі.
5. Уменне параўноўваць патрэбы з
вынікамі ўчынкаў у сістэме духоўнамаральнага выбару.
Сфарміраванасць
уменняў і навыкаў
маральных паводзін
1.Уменне рэагаваць на эмацыйны стан Паводніцкі
акружаючых.
2. Уменне аказваць дапамогу як блізкім,
так і малазнаёмым людзям.
3. Выкананне агульнапрынятых правілаў
паводзін.
20
Работа з дзецьмі
№
Крытэрыі
п/п
Асобаснае развіццё
1
2
Выхаванасць
3
Навучанасць
Паказчыкі
- перавага творчай маральнасці
асобы;
- прыярытэт маральных матываў;
- станоўчыя асобасныя рысы: сумленнасць,
праўдзівасць, спагадлівасць, дабрыня, пазітыўная
этнічная самаідэнтычнасць.
- міралюбнае стаўленне да аднагодкаў,педагогаў,
членаў сям'і і акружаючых;
- праяўленне ўвагі і клопату аб сваіх блізкіх,
аднакласніках, іншых людзях;
- канвенцыяльная карэктнасць у пабудове
адносін з прадстаўнікамі іншых канфесій;
- імкненне аказаць дапамогу сябрам і блізкім, якія
трапілі ў цяжкую сітуацыю;
- уяўленне аб агульначалавечых каштоўнасцях як
аснове сацыяльнага жыцця;
- веданне і разуменне маральнага зместу
названых якасцей;
-засваенне канкрэтных правіл паводзін у сям'і, у
школе, у навакольным соцыуме, здольнасць
дзейнічаць у адпаведнасці з імі і ўсведамляць
неабходнасць іх выканання;
- уменне растлумачыць гэтыя правілы іншым
школьнікам;
- здольнасць ацэньваць свае дзеянні, дзеянні
іншых людзей і ўчынкі з пункту гледжання
прымянення гэтых маральных нормаў;
- наяўнасць вопыту маральных паводзін у
адпаведнасці з яго зместам.
- веданне сацыяльна адобраных норм і правіл
ўзаемадзеяння з людзьмі;
- уяўленне аб грамадзянскасці, патрыятызме,
сямейным абавязку, аб маральных асновах і
этыцы ўзаемаадносін хлопчыкаў і дзяўчынак.
21
4
Паводзіны
- адпаведнасць паводзін, зносін сацыяльнанарматыўным патрабаванням;
- валоданне канструктыўнымі спосабамі
папярэджання і вырашэння канфліктаў.
10.Пералiк устаноў адукацыi, на базе якіх ажыццяўляецца
інавацыйны праект
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Гудзевіцкая гімназія”.
11. Кадравае забеспячэнне інавацыйнага праекта
Прозвішча, імя,
імя па бацьку
Дзенісевіч Н.С.
Займаемая пасада
Курбат І.С.
Дырэктар ДУА
“Гудзевіцкая гімназія”
Намеснік дырэктара па
вучэбнай рабоце
Намеснік дырэктара па
выхаваўчай рабоце
Педагог сацыяльны
Валюшка В.С.
Педагог-арганізатар
Дзямбіцкая Н.У.
Дзямбіцкая Н.У.
Бібліятэкар
Класны кіраўнік
8 “А” класа
Славута Н.Л.
Класны кіраўнік
9 ”А”класа
Шэлястовіч Т.М.
Бяйдук Н.М.
Функцыя ў праекце
Кіраванне інавацыйным
праектам
Арганізацыя вучэбнага
працэсу
Арганізацыя выхаваўчага
працэсу
Сацыяльна-педагагічнае
суправаджэнне
Арганізацыя і правядзенне
выхаваўчых мерапрыемстваў
духоўна-маральнага
накірунку
Інфармацыйнае забеспячэнне
Непасрэднае здзяйсненне
адукацыйнага і выхаваўчага
працэсу ў праваслаўным
класе
Непасрэднае здзяйсненне
адукацыйнага і выхаваўчага
працэсу ў праваслаўным
класе
Вучэбна- нарматыўнае і вучэбна- метадычнае забеспячэнне
У ходзе рэалізацыі праекта мяркуецца распрацоўка, засваенне,
укараненне і вызначэнне эфектыўнасці праграм выхаваўчай работы,
факультатыўных заняткаў, зыходзячы з запытаў вучняў, іх бацькоў і
магчымасцей школы:
22
Праграма “Духоўна–маральнае выхаванне вучняў 8-9 класаў на
праваслаўных традыцыях беларускага народа”.
Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі РБ і Беларускай
праваслаўнай царквы на 2011-2014гг.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі супрацоўніцтва ўстаноў
адукацыі з Беларускай праваслаўнай царквой, зацверджаныя Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20. 12. 2011 года.
Палажэнне аб парадку , умовах, змесце і формах узаемадзеяння устаноў
адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі па пытаннях выхавання навучэнцаў.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.06.2011 № 838.
Інструктыўна – метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь ад 15.08.1995 № 21-12/799 “ Аб адносінах да рэлігійнай дзейнасці
замежных місіянераў у дзяржаўных навучальна- выхаваўчых установах”,
ад 06.06.96 № 12-13/16 “ Аб арганізацыі рэлігійнымі абшчынамі
дзіцячых аздараўленчых лагераў”,
ад 16.09.1997 № 12-3/363 “ Аб адносінах дзяржаўных навучальнавыхаваўчых устаноў да рэлігійнага навучання і выхавання вучняў”,
ад 14.06.1999 № 12-4/566 “ Аб узаемаадносінах дзяржаўных навучальнавыхаваўчых устаноў з рэлігійнымі арганізацыямі і процідзеянні
дэструктыўным сектам ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь”,
ад 23.08.2000 № 12-4/414 “Рэкамендацыі па арганізацыі выхаваўчай
работы”,
ад 14.12.2000 № 20-12/264 “ Аб дыферэнцыраваным падыходзе да
супрацоўніцтва з традыцыйнымі для дзяржавы канфесіямі”.
Пастанова калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і
Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі
Беларусь ад 6.03.2000 г. № 4/4 “ Аб духоўна-маральным выхаванні і
пераадоленні ўплыву дэструктыўных сект і арганізацый на вучняў і
студэнцкую моладзь”,
ад 09.09.2005 г. № 21-12/193-2 “ Аб парадку, умовах, змесце і формах
узаемадзеяння органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі Рэспублікі
Беларусь са структурамі Беларускай праваслаўнай царквы па пытаннях
выхаваўчай і адукацыйнай дзейнасці”.
У арганізацыі выхаваўчага працэсу педагогі выкарыстоўваюць
наступныя дапаможнікі і метадычныя матэрыялы:
дапаможнік для вучняў А.І. Осіпаў “ Таталітарныя секты: Тэхналогія
зману”;
зборнік “ Прававыя асновы ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з
рэлігійнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь”;
метадычныя матэрыялы для правядзення ва ўстановах адукацыі святаў
“ Дзень Маці”, “ Нараджэнне Хрыстова”, “ Вялікдзень”, “ Дзень
Перамогі”, “ Дзень абаронцаў Айчыны”;
хрэстаматыя для педагогаў і бацькоў “ Духоўна-маральнае выхаванне
дзяцей на праваслаўных традыцыях”;
23
навучальны дапаможнік для школьнікаў і студэнтаў “ Асновы
маральнасці”;
дапаможнік для педагогаў “ Праваслаўныя святыні на Беларусі”;
навучальны дапаможнік “ Выхаванне маральнай асобы ў школе”;
калекцыя фільмаў аб гісторыі Рускай праваслаўнай царквы з удзелам
Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксея II.
12. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне
Для кіравання інавацыйнымі працэсамі і рэалізацыі праграмы па
духоўна-маральным выхаванні ў гімназіі створана адпаведная матэрыяльнатэхнічная база:
- шматфункцыянальны вучэбна-метадычны кабінет для правядзення
бацькоўскіх сходаў, лекторыяў, канферэнцый, урокаў па праграме “Духоўнамаральнае выхаванне вучняў 8-9 класаў на праваслаўных традыцыях
беларускага народа”;
- метадычная літаратура для бацькоў і настаўнікаў прадстаўлена
накірункамі: “Культура і маральнае выхаванне”, “Культура сям'і”,
“Мастацтва і эстэтычнае выхаванне”, “Гісторыя і патрыятычнае выхаванне”,
“Святы і далучэнне да культурных каштоўнасцей”.
Бібліятэка дзіцячай мастацкай літаратуры па пытаннях духоўнамаральнага выхавання, дзе самі вучні могуць паспрабаваць сябе ў ролі юных
бібліятэкараў. Як паказвае практыка, такая форма самаарганізацыі
навучэнцаў спрыяе росту пазнавальнай актыўнасці нават самых
“нечытальных” дзяцей, дапамагаючы ім сутыкнуцца з дзіўным светам кнігі,
адчуць мастацкае багацце роднай мовы.
Кіназала, дзе з дапамогай камп’ютара і мультымедыйнага праектара
арганізуецца прагляд шырокаэкранных фільмаў і мультфільмаў. Падборка
фільмаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці са структурай і зместам
інавацыйнага праекта.
13. Фінансава-эканамічнае забеспячэнне
Укараненне праграм “Духоўна-маральнае выхаванне вучняў 8-9 класаў
на праваслаўных традыцыях беларускага народа” ва ўстанове адукацыі
ДУА “Гудзевіцкая гімназія” не патрабуе дадатковага фінансавання.
Аўтары праекта:
Н.С.Дзенісевіч
В.С.Валюшка
Навуковыя кансультанты:
А.І.Осіпаў
Л.У. Фінькевіч
А.В. Бройка
24
Автор
gudev.ms
Документ
Категория
История государства и права зарубежных стран
Просмотров
724
Размер файла
85 Кб
Теги
проект
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа