close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

Kursovaya Diplomnaya

код для вставкиСкачать
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ПА НАПІСАННІ КУРСАВОЙ
РАБОТЫ І ДЫПЛОМНАГА ПРАЕКТА
Для спецыялізацый “сусветная і айчынная мастацкая культура”
і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”
Мінск 2007
0
УДК 7 + [7. 01: 001. 2]: 378. 147. 88
ББК 74. 580. 252. 4 + 85. 000. 45
М 54
Метадычныя ўказанні распрацавала
Пракапцова В.П., доктар мастацтвазнаўства, прафесар,
загадчык кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры
Рэцэнзенты:
Піскун Н.Д., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Грачова В.А., дацэнт
Дадзіёмава В.У., доктар мастацтвазнаўства
Рэкамендаваны вучэбна-метадычным саветам
Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
М 54 Метадычныя ўказанні па напісанні курсавой работы і
дыпломнага праекта / распрац. В.П.Пракапцова. – Мн.: Бел. дзярж.
ун-т культуры і мастацтваў, 2007. – 28 с.
ISBN 985-6798-17-5
У метадычных указаннях для спецыялізацый “сусветная і
айчынная мастацкая культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”
раскрываецца працэс падрыхтоўкі і напісання курсавой работы і
дыпломнага праекта, даюцца ўзоры неабходных дакументаў,
бібліяграфічнага апісання выкарыстанай літаратуры, прыклады
афармлення дадаткаў.
Для студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання.
УДК 7 + [7. 01: 001. 2]: 378. 147. 88
ББК 74. 580. 252. 4 + 85. 000. 45
ISBN 985-6798-17-5
© Беларускі дзяржаўны універсітэт
культуры і мастацтваў
1
ЗМЕСТ
Ст.
Уступ ....................................................................................................... 3
1. Патрабаванні да напісання курсавой работы ............................ 5
Выбар тэмы ............................................................................................ 6
Падбор навуковай і мастацкай інфармацыі ....................................... 8
Структура курсавой работы ............................................................... 9
Афармленне курсавой работы ............................................................ 12
Працэдура абароны курсавой работы ............................................... 12
2. Патрабаванні да напісання дыпломнага праекта .................... 14
Зацвярджэнне тэмы ............................................................................ 14
Працэс падрыхтоўкі дыпломнага праекта ....................................... 14
Структура дыпломнага праекта ....................................................... 15
Дадаткі да дыпломнага праекта ....................................................... 16
Афармленне дыпломнага праекта ..................................................... 16
Працэдура абароны ............................................................................. 16
3. Дадаткі .............................................................................................. 18
Дадатак 1. Афармленне тытульнага ліста курсавой работы ....... 18
Дадатак 2. Афармленне тытульнага ліста дыпломнага праекта ..19
Дадатак 3. Прыклады афармлення бібліяграфічнага спіса,
які дадаецца да курсавой работы ці дыпломнага праекта ............. 20
Дадатак 4. Афармленне ліста да кіраўніка навуковых устаноў –
музея, архіва, бібліятэкі ....................................................................... 27
2
УСТУП
Шматузроўневая сістэма адукацыі вымагае дакладнасці і
паслядоўнасці патрабаванняў да такіх кваліфікацыйна-атэстацыйных
пісьмовых работ, якімі з’яўляюцца курсавыя работы і дыпломныя
праекты. Яны сведчаць аб якасці навучання студэнта, бо ў іх
факусіруюцца не толькі спецыяльныя (у дадзеным выпадку –
мастацтвазнаўчыя) веды, але і агульназначныя – у галіне гісторыі,
псіхалогіі, педагогікі, эстэтыкі, культуралогіі. У гэтых працах
студэнт – аўтар кваліфікацыйных работ – мае магчымасць
рэалізаваць і прадэманстраваць поўны спектр сваіх навуковатворчых магчымасцей.
Вучэбна-даследчая праца студэнтаў – важная частка падрыхтоўкі
будучага спецыяліста, у тым ліку і пры навучанні на такіх тэарэтычных спецыялізацыях, як “сусветная і айчынная мастацкая культура” і
“кампаратыўнае мастацтвазнаўства”, дзе выпускнікі, авалодваючы
спецыяльнасцямі “культуролаг-даследчык” і “мастацтвазнавец”,
атрымоўваюць кваліфікацыю “выкладчык”.
Праца над стварэннем курсавых і дыпломных работ на
мастацтвазнаўчых спецыялізацыях набывае адметнае значэнне, бо
яна раскрывае здольнасці студэнта навукова мысліць, асэнсоўваць
творчыя працэсы, якія адбываюцца ў мастацкай культуры, дакладна
выказваць свае думкі, валодаць яснай і правільнай навуковалітаратурнай мовай.
Мастацтва – своеасаблівы спосаб пазнання свету і самапазнання
чалавека. І вывучаць яго неабходна рознабакова, не толькі аналізуючы асобныя творы мастацтва, іх кампазіцыю і сродкі выразнасці, але
і сінтэзуючы факты і з’явы мастацтва і жыцця, фантазіі і рэаліі
творчасці. Веды, атрыманыя падчас лекцыйных, семінарскіх і
практычных заняткаў, даюць такую магчымасць, межы якой
пашыраюцца вытворчай практыкай. Наведванне музеяў, тэатраў,
канцэртных залаў, экскурсійныя паездкі ў гісторыка-культурныя
цэнтры Беларусі – усё гэта ўзбагачае працэс успрымання мастацтва,
пазнання гістарычных шляхоў яго развіцця, умення бачыць
прыгажосць, адчуваць імпульсы і рытмы мастацкага твора. У
курсавых і дыпломных работах па мастацтвазнаўстве праяўляецца
сатворчасць душы і розуму.
3
Апошнім часам аб’ём аўдыторных гадзін усё больш і больш
скарачаецца, таму вялікая частка вучэбнага часу аддаецца студэнтам
для самастойнай работы. У такіх умовах лічым неабходным выданне
“Метадычных указанняў па напісанні курсавой работы і дыпломнага
праекта” для спецыялізацый “сусветная і айчынная мастацкая
культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”.
4
Патрабаванні да напісання курсавой работы
Згодна вучэбных планаў курсавыя работы, прысвечаныя
праблемам гісторыка-тэарэтычнага вывучэння мастацтваў, пішуцца
на другім і пятым курсах. Іх напісанню папярэднічаюць вывучэнне
гісторыі мастацтваў і мастацтвазнаўства, семінары па мастацтвазнаўстве, практыкумы па рэцэнзаванні, практычныя заняткі па
аналізу твораў мастацтва і інш. Пашырэнню навукова-практычных
ведаў у галіне мастацтва спрыяюць музейныя экспазіцыі, наведванне
тэатраў і канцэртных залаў, мастацтвазнаўчыя экскурсіі па гісторыка-культурных цэнтрах Беларусі. Такім чынам, да часу напісання
курсавой работы студэнты павінны мець неабходныя веды і навыкі
аналітычнага асваення мастацкага твора.
Курсавая работа носіць вучэбна-даследчы характар і ў далейшым можа стаць асновай для навуковай дзейнасці. Пры напісанні
курсавой работы студэнт асвойвае методыку даследавання, авалодвае спецыяльным тэрміналагічным апаратам, навуковым інструментарыем, выпрацоўвае першасныя навыкі навуковага падыходу да
прадмета даследавання.
Асноўная мэта курсавой работы – фарміраванне навыкаў і
авалодванне метадамі даследавання таго ці іншага пытання ў галіне
мастацтвазнаўства; набыццё ўмення стылістычна правільна і лагічна
выказваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе і фармуляваць вынікі
навуковага пошуку.
У межах вызначанай мэты фармулюцца задачы курсавой
работы:
– акрэсліць праблемнае поле (аб’ект даследавання) і асноўную,
вызначальную сутнасць (прадмет даследавання) курсавой работы;
– засвоіць навыкі працы з навукова-аналітычнай і рэпрадуцыйнавыдавецкай (мастацкія альбомы, нотныя выданні, аўдыа- і
відэазапісы) літаратурай;
– набыць вопыт сістэматызацыі (структурыравання) навуковага
матэрыялу, яго асэнсавання і аргументаванага выказвання сваіх
думак;
– засвоіць прынцып параўнальнага аналізу асноўнай і дадатковай
літаратуры;
– авалодаць навуковым інструментарыем (тэрміналогія, навуковы падыход да вывучаемага матэрыялу, самастойнасць асваення і
аналізу матэрыялу і інш.);
5
– асвоіць практыку лагічнага, паслядоўнага выказвання сваіх
думак і пераказу іх ў пісьмовым выглядзе.
Праца над курсавой работай прадугледжвае выбар тэмы, падбор
навуковай інфармацыі – мастацтвазнаўчай літаратуры і ілюстрацыйнага матэрыялу, распрацоўку структуры курсавой работы, напісанне
тэксту, афармленне курсавой работы.
Выбар тэмы
Першая мастацтвазнаўчая курсавая работа, якую студэнты
пішуць на ІІ курсе, павінна мець абагульнены і асэнсаваны
матэрыял, які быў засвоены падчас вывучэння гісторыі традыцыйных мастацтваў (музыка, тэатр, выяўленчае мастацтва). Атрыманыя
веды сінтэзуюцца ў тэксце курсавой, дзе раскрываюцца логіка і
асноўныя заканамернасці развіцця мастацтваў з аналітычнай апорай
на найбольш значныя, этапныя творы.
У дадзенай курсавой за ІІ курс выяўляюцца і правяраюцца
канкрэтныя веды студэнта ў галіне гісторыі мастацтваў, яго ўменне
самастойна (безумоўна ж, пры кансультаванні навуковага кіраўніка)
ахарактарызаваць пэўныя з’явы, творы, гістарычныя перыяды,
творчасць асобных мастакоў, кампазітараў, акцёраў – г. зн., перш за
ўсё, умець акрэсліць і абагульніць тую інфармацыю, тыя веды,
набытыя ў аб’ёме вучэбных курсаў па гісторыі мастацтваў.
Курсавая работа на V курсе пашыраецца за кошт новых
аб’ектаў даследавання (дадаюцца экранныя мастацтвы, якія ўжо
асвоены згодна вучэбнага плана), характарызуецца самастойнасцю
студэнта навукова мысліць і павінна мець элемент навізны. У такім
разе студэнту (пры кансультаванні навуковага кіраўніка) важна
знайсці свой ракурс аналізу той ці іншай з’явы ў мастацтве,
вызначыць свой сучасны погляд на гістарычныя факты, сінтэзуючы
вядомы тэарэтыка-крытычны матэрыял, знайсці праблемны аспект,
які яшчэ не раскрыты ў мастацтвазнаўстве ці вырашаны недастаткова поўна. Бо навука аб мастацтве не стаіць на месцы: мяняецца не
толькі само мастацтва, навука аб ім, але і погляд на яго, які ў
кожнага новага пакалення, у кожнага чалавека свой, адметны.
Самастойны выбар тэмы курсавой работы паказвае цікавасць і
схільнасць студэнта да даследавання той ці іншай галіны мастацтва з
магчымай перспектывай глыбей і шырэй раскрыць вызначаную тэму
ў дыпломным ці магістэрскім праектах.
Імпульсам для выбару тэмы можа стаць якое-небудзь вельмі
яскравае эмацыянальнае ўражанне ад твора, які студэнт убачыў ці
6
пачуў у канцэртнай зале, у музейнай экспазіцыі, на тэатральнай
сцэне ці кінаэкране, а таксама жаданне папоўніць недахоп ведаў пра
творчасць таго ці іншага мастака, кампазітара, выканаўцы, або
нейкай з’явы ці факта ў гісторыі мастацтваў. Такое лагічнае
тлумачэнне самому сабе эмацыянальнага руху думкі становіцца
змястоўным ядром курсавой работы.
Калі на ІІ курсе тэма курсавой работы абмежавана адным з відаў
мастацтва, то на V курсе пажадана тэму раскрываць на матэрыяле
ўсіх відаў мастацтва (асабліва гэта тычыцца спецыялізацыіі
“кампаратыўнае мастацтвазнаўства”). Такім чынам, выбар тэмы
залежыць ад індывідуальнасці студэнта. Навуковы кіраўнік
дапаможа адкарэкціраваць ракурс ці аспект курсавога даследавання,
удакладніць фармулёўку тэмы, параіць вызначэнне межаў даследавання, каб яно было дастаткова канкрэтным і магло быць раскрыта
ў аб’ёме курсавой работы.
Пералік тэм курсавых работ па гісторыі мастацтва на кафедры
беларускай і сусветнай мастацкай культуры прынцыпова не прапануецца. Тэму курсавой работы студэнт выбірае самастойна.
Але вызначэнне тыпаў курсавых работ неабходнае.
Тэматыка курсавых работ на ІІ курсе вылучаецца разнастайнасцю жанраў студэнцкай навуковай працы: гісторыка-канцэптуальныя (дзе раскрываюцца заканамернасці мастацкага працэсу пэўнага
гістарычнага перыяду), “панарамныя” (дзе даецца шырокі зрэз
мастацкага працэсу ў межах розных відаў мастацтва), манаграфічныя (прысвечаныя творчасці мастака ці кампазітара), жанравааналітычныя (дзе разглядаюцца асаблівасці фарміравання таго ці
іншага жанру ў мастацтве – партрэта, пейзажа, нацюрморта, санаты,
сімфоніі, інструментальнага канцэрта, оперы, балета, драмы, камедыі і інш.), тэарэтыка-сэнсавыя (прысвечаныя вывучэнню вобразнасімвалічнага мыслення, кананічных устанаўленняў, сімволіцы гука і
колеру ў мастацтве таго ці іншага творцы, той ці іншай мастацкай
эпохі) і г. д.
На V курсе вышэйназваная тэматыка можа стаць асновай для
напісання курсавой работы, але яна можа пашырыцца “ў прасторы і
часе”, наблізіцца да сучаснай інтэрпрэтацыі. Вывучэнне і аналітычнае асэнсаванне сучаснага мастацтва (як і ўвогуле мастацтва ХХ ст.)
– вельмі складаная задача. У гэтым выпадку студэнт павінен праявіць уменні свабодна мысліць, знаходзіць тэмы і праблемы, якія
яшчэ не раскрыты ў мастацтвазнаўстве ці вырашаны недастаткова
поўна. Вывучэнне сучаснага (у тым ліку беларускага) мастацтва
можа абапірацца на аналіз публікацый з перыядычнага друку,
7
матэрыялы з архіваў, фотаілюстрацыі, гуказапісы, інтэрв’ю сучаснікаў, успаміны аб жыцці і творчасці аўтараў. Такім чынам будуць
сабраны каштоўныя дакументальныя звесткі, што значна ўзбагаціць
не толькі студэнцкую работу, але і сучаснае мастацтвазнаўства.
Курсавая работа на V курсе можа быць прысвечана аналітычнаму асэнсаванню тэорыі мастацтваў – вывучэнню праблем формы і
зместу, г. зн. мовы мастацтва, яго жанравай спецыфікі, асаблівасцей
кампазіцыі, рытму, колеру і гуку, гармоніі і каларыту і г.д. Прадметам даследавання можа стаць і само мастацтвазнаўства, яго гісторыя
і тэорыя, эпісталярная спадчына пэўных мастакоў, кампазітараў,
дзеячоў тэатра, мемуарная літаратура, мастацкая крытыка.
Курсавая работа любога тыпу можа перарасці ў больш глыбокае
і сур’ёзнае даследаванне – дыпломнае. Таму старайцеся захоўваць
увесь свой рабочы матэрыял (выпіскі, картатэкі, фатаграфіі і
ксеракопіі, бібліяграфічныя спісы і каталогі). Паколькі курсавыя
работы студэнтам не вяртаюцца, рэкамендуецца рабіць іх у двух
экзэмплярах і адзін абавязкова пакідаць сабе.
Падбор навуковай і мастацкай інфармацыі
Рыхтуючыся да сустрэчы з навуковым кіраўніком, студэнт павінен скласці спіс асноўнай мастацтвазнаўчай літаратуры, кожную з
крыніц у якім неабходна ўважліва прагледзіць і мець дакладнае
ўяўленне аб яе змесце. Што да ілюстрацыйнага матэрыялу (мастацкія альбомы, каталогі, нотныя зборнікі, аўдыа- і відэакасеты і г.д.),
то ён можа быць прадстаўлены часткова спісачна, а часткова –
экспазіцыйна. У гэтым выпадку трэба дакладна ведаць, якія з
мастацкіх твораў можна ўбачыць толькі ў рэпрадукцыях, а якія – у
натуральным выглядзе ў музейных экспазіцыях, у майстэрнях мастакоў, у сховішчах і г.д. Неабходна ўважліва прагледзіць сучасныя
канцэртныя і тэатральныя афішы горада, адзначыць у іх творы, якія
патрэбны для аналізу ў курсавой рабоце, і абавязкова наведаць гэтыя
канцэрты ці спектаклі.
Работу з навуковымі першакрыніцамі трэба пачынаць з
азнаямлення з самымі апошнімі энцыклапедычнымі, даведачнымі,
навуковымі выданнямі, бо ў іх звычайна суміруецца ўсё, што было
зроблена папярэднікамі, даюцца самыя дакладныя, вывераныя звесткі, раскрываюцца сучасныя канцэпцыі, дэманструецца сучасны
навуковы стыль напісання тэксту.
Паступова пералік навуковых крыніц будзе пашырацца, таму,
каб захаваць гэта ў сваёй памяці, трэба фіксаваць кожную крыніцу з
8
дакладным бібліяграфічным апісаннем (прыклады правільнага
сучаснага бібліяграфічнага афармлення крыніц гл. у дадатку № 3),
адзначаць для сябе – ў якой бібліятэцы, архіве, музеі ці мастацкім
фондзе яна знаходзіцца, каб, пры неабходнасці, адшукаць патрэбны
матэрыял.
Праца ў некаторых аддзелах пэўных бібліятэк, архіваў, музеяў
патрабуе дазволу, г.зн. афармлення спецыяльнага пропуску, які дае
права карыстацца патрэбнымі навуковымі фондамі. Узор формы
напісання такога дакумента гл. у дадатку № 4.
Наведванне канцэрта ці спектакля, праца ў архіве ці музейных
сховішчах, калі ўжо не будзе нагоды трапіць другі раз, патрабуе
асаблівай увагі, аналізу, фіксацыі ў памяці і на паперы (!) сваіх
уражанняў. Пажадана зафіксаваць пісьмова логіку эмоцый, асацыяцый, назіранняў, думак і запісаць тыя пытанні, якія ўзніклі ў працэсе
“навуковага ўжывання” ў мастацкі вобраз, і калі спатрэбіцца, каб
аднавіць гэта ў памяці.
Такім чынам сабраўшы матэрыял па тэме курсавой работы,
можна прыступаць да яе напісання. Саставіўшы план, патрэбна
тэзісна вызначыць асноўныя яе часткі, і абавязкова сустрэцца з
навуковым кіраўніком, каб узгадніць з ім свае намеры і ўпэўніцца ў
правільнасці абранага рашэння навуковай задачы.
Структура курсавой работы
Па структуры курсавая работа павінна мець наступныя
састаўляючыя: уступ, асноўная частка (2–3 раздзелы і некалькі
падраздзелаў у кожнай), заключэнне, бібліяграфічны спіс. Пры
неабходнасці можна ў канцы курсавой работы ўключыць дадаткі.
Уступ павінен мець вельмі канкрэтны і дакладны матэрыял, які
раскрывае актуальнасць тэмы курсавой работы (абаснаванне тэмы),
мэту і задачы курсавой работы, аб'ект і прадмет даследавання,
метадалогію і метады праведзенага даследавання, агляд
выкарыстанай літаратуры, структуру курсавой работы.
Актуальнасць тэмы курсавой работы вызначаецца правамернасцю і запатрабаванасцю раскрыцця абранай тэмы.
Абгрунтаваннем для выбару тэмы могуць быць наступныя аргументы:
– недастатковая распрацаванасць у навуцы абранай тэмы, састарэласць ацэнак, што дыктуе неабходнасць перагляду матэрыялу;
9
– наяўнасць некалькіх процілеглых пунктаў гледжання на вырашэнне пастаўленых праблем, што выклікае жаданне ўступіць у палеміку;
– сацыяльная значнасць тэмы;
– практычная важнасць распрацоўкі;
– неабходнасць абагульнення матэрыялу па дадзенай тэме для
выкарыстання яго ў навучальным працэсе.
Актуальнасць тэмы павінна быць сфармулявана сцісла, дакладна, аргументавана, таму што менавіта гэтая частка курсавой задае
тон усёй рабоце.
Аналітычны агляд выкарыстанай літаратуры – абавязковы і
вельмі важны раздзел для любой навуковай працы, у якім трэба
паказаць працэс вырашэння дадзенай праблемы раней. Пры
бібліяграфічным аналізе рэкамендуецца пачынаць агляд літаратуры з
самых ранніх (храналагічна) публікацый па абранай тэме, а падбор і
вывучэнне літаратуры – з апошніх выданняў.
Пры аглядзе літаратуры ўсе навуковыя крыніцы неабходна
класіфіцыраваць, што адлюструе сістэмнае мысленне студэнта, яго
асэнсаваную пазіцыю. Да класіфікацыі крыніц могуць быць некалькі
падыходаў, прыводзім два з іх: 1) – у адпаведнасці з жанравай тыпалогіяй выданняў (манаграфіі, мастацкія альбомы і нотныя зборнікі, у
якіх прысутнічаюць грунтоўныя ўступныя артыкулы, артыкулы з
навуковых зборнікаў, артыкулы з часопісаў, газет); 2) – у
адпаведнасці з навукова-праблемнай класіфікацыяй пытанняў, якія
асвятляюцца ў пэўных крыніцах (па навуковых праблемах, адпаведна эвалюцыі ацэнкі поглядаў на пытанні па тэме курсавой работы, у
адпаведнасці з гісторыка-тэарэтычным падыходам і г.д.).
Адзінай рэкамендацыі да напісання гэтага раздзела не існуе. Тут
патрабуецца не фармальны падыход, а вызначаная студэнтам (разам
з навуковым кіраўніком) сістэма, якая прадэманструе яго разуменне
праблемы, складзеную ім іерархію каштоўнасцей у дадзеным пытанні.
Асноўная частка – самая галоўная і важная ва ўсёй курсавой
рабоце, для напісання якой няма адзінай схемы і падыходу, таму
даваць пэўныя рэкамендацыі няварта, бо колькі тэм – столькі і
спосабаў іх раскрыцця, колькі праблем – столькі варыянтаў іх
вырашэння, колькі аўтараў – столькі і магчымасцей праявіць асабісты стыль літаратурнага выкладання.
Тым не менш, асноўны тэкст павінен быць лагічным па структуры, ясным па выказанай думцы і дакладным па аргументацыі.
Вытрымаць гэтыя патрабаванні студэнту дапамогуць пытанні, на
10
якія ён павінен даць адказ: што я хачу даказаць у гэтай працы, якія
аспекты праблемы найменш асветлены ў літаратуры, які факталагічны матэрыял найбольш яскрава пацвердзіць мае тэарэтычныя разважанні? Апошняе пытанне самае цяжкае, бо разнастайнасць гістарычных фактаў, аналізу творчасці, біяграфічных звестак іншы раз выклікае павелічэнне аб’ёму курсавой работы. Лепшае выйсце з такога
становішча – змяшчэнне пэўнай часткі тэксту ў дадаткі са спасылкай
на яго ў асноўным тэксце.
Вельмі важна звярнуць увагу на карэктнасць пры ўжыванні цытат. Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў двукоссе (“ ”), пасля
чаго даецца зноска на яго ў квадратных дужках ([ ]), унутры якіх
ставяцца дзве лічбы: першая азначае нумар са спіса выкарыстаных
крыніц, а другая – нумар старонкі ([5, 87]). Пры не дакладным, але
блізкім да арыгінала пераказе (“як мяркуе даследчык А.”, “па словах
мастака Л.”, “адпаведна погляду тэарэтыкаў эпохі Асветніцтва”,
“абапіраючыся на даследаванне, праведзенае мастацтвазнаўцай П.” і
г.д.), таксама даецца зноска.
Кожная структурная частка работы (раздзел, падраздзел) павінна
вызначацца ўнутраным сэнсавым адзінствам і завяршацца вынікамі.
Заключэнне. У гэтай частцы курсавой аўтар-студэнт павінен
сцісла і дакладна паказаць самастойныя распрацоўкі, а таксама вынікі сваіх даследаванняў, каб любы чалавек, прачытаўшы заключэнне,
мог зразумець каштоўнасць гэтай працы.
Бібліяграфічны спіс. Прыклады правільнага афармлення спіса гл.
у дадатку № 3.
Дадаткі. Дадаткі да курсавой работы ўяўляюць сабой той
матэрыял, які студэнт асвоіў у працэсе распрацоўкі тэмы і які дэманструецца асобна, па-за тэкстам. Кожны з дадаткаў звычайна
адлюстроўвае адзін з аспектаў распрацоўкі тэмы і можа быць рэпрэзентаваны ў выглядзе ілюстрацый (рэпрадукцыі, фатаграфіі, ксеракопіі, камп’ютэрны друк), нотных прыкладаў (нотная графіка, фоназапіс), слоўнікаў тэрмінаў па тэме, каталогаў твораў, біяграфічных
слоўнікаў асоб, якія называюцца ў рабоце, каментарыяў да тэксту,
рознага кшталту схем, табліц, запісаў інтэрв’ю з майстрамі мастацтва, дзеячамі культуры, слухачамі, гледачамі. Трэба правільна
афармляць інтэрв’ю з указаннем імя суразмоўцы, пажадана з яго
подпісам, даты і месца інтэрв’юіравання і г.д.
11
Афармленне курсавой работы
Аб’ём курсавой работы павінен быць дастатковым для грунтоўнага, аргументаванага раскрыцця тэмы. Але максімальная колькасць асноўнага тэксту (без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў) не
павінна перавышаць 25–30 старонак камп’ютэрнага набору.
Асаблівай увагі і афармлення патрабуюць структурныя часткі
курсавой работы: тытульны ліст, змест, уступ, раздзелы і падраздзелы, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.
Патрабаванні да набору: выкарыстанне тэкставага рэдактара
Word, шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў (60—70 знакаў
у радку), міжрадковы інтэрвал – 18 пунктаў (праз 1,5 інтэрвалу, не
менш 37 радкоў на старонцы), палі: левае – 3 см, правае – 1 см,
верхняе і ніжняе – па 2 см. Набор назваў ўсіх раздзелаў (шрыфт 16,
тлусты, па цэнтры, малымі літарамі), падраздзелаў (шрыфт 14,
тлусты, па цэнтры, малымі літарамі), а таксама уступ, заключэнне і
дадаткі (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі) павінен
быць аднолькавым. Раздзелы нумаруюцца арабскімі лічбамі, кропка
ў канцы назвы не ставіцца. На тытульным лісце назва тэмы
набіраецца больш буйным шрыфтам (прыклад афармлення
тытульнага ліста гл. у дадатку № 1). Дазваляецца выкарыстоўваць
камп’ютэрныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на асобных словах,
тэрмінах, выразах, знаках і г.д. – ужываць курсіў, тлусты, з
падкрэсліваннем і г.д.
Пасля камп’ютэрнага набору неабходна ўважліва вычытаць
тэкст і выправіць граматычныя і тэхнічныя памылкі. Курсавыя
работы з памылкамі не прымаюцца і вяртаюцца на дапрацоўку.
Курсавая работа павінна мець агульную нумарацыю старонак
(уключаючы бібліяграфічны спіс і дадаткі, але яны не ўваходзяць у
нарматыўны аб’ём курсавой работы). Першай старонкай з’яўляецца
тытульны ліст, другой – змест, з якога і пачынаецца нумарацыя
старонак арабскай лічбай 2, якая ставіцца ў цэнтры ніжняй часткі
ліста без кропкі ў канцы.
Працэдура абароны курсавой работы
Абарона курсавой работы адбываецца ў прысутнасці вучэбнай
групы і навуковых кіраўнікоў. За тыдзень да абароны адзін
экзэмпляр аддаецца студэнту-апаненту, другі – застаецца для
карыстання аўтара і навуковага кіраўніка. На абароне выступаюць
аўтар, апанент і навуковы кіраўнік.
12
Абараняючы сваю курсавую работу, аўтар-студэнт павінен
коратка і дакладна інфармаваць аб актуальнасці і значнасці абранай
тэмы, раскрыць аб’ект і прадмет даследавання, мэту і задачы,
пазнаёміць прысутных са структурай работы і матэрыяламі, на
аснове якіх яна рыхтавалася, зрабіць вынікі аб каштоўнасці гэтай
працы.
У канцы абмеркавання аўтару даецца слова для адказаў апаненту
і выказвання сваіх меркаванняў наконт працягу работы над абранай
тэмай.
Пасля абароны ўсім студэнтам групы аб’яўляюцца ацэнкі.
13
Патрабаванні да напісання дыпломнага праекта
Навучанне на спецыялізацыях “сусветная і айчынная мастацкая
культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства” завяршаецца абаронай дыпломнага праекта. Тэма дыпломнай работы зацвярджаецца за
год да абароны – на IV курсе. Да гэтага часу аўтар-студэнт павінен
валодаць не толькі ведамі па гісторыі і тэорыі мастацтваў, але і
навыкамі навуковай працы, якія ён засвоіў пры напісанні курсавых
работ, самастойнай рабоце ў бібліятэках, музеях, архівах, сховішчах
мастацкіх фондаў.
Зацвярджэнне тэмы
Тэматыка дыпломных работ вызначаецца перш за ўсё зваротам
да мастацтва як аб’екта даследавання. Тэма дыпломнай работы
з’яўляецца працягам курсавых распрацовак. Але істотнае адрозненне
дыпломнага даследавання ад курсавога ў яго большай навуковай
“напоўненасці”, тэарэтычнай асэнсаванасці. Калі ў курсавой пераважае, як правіла, рэфератыўны стыль выказвання, то ў змесце дыпломнага праекта павінна прысутнічаць разгорнутая сістэма аргументацыі. Для дасягнення такой мэты неабходна паглыбленае вывучэнне ўсіх неабходных інфармацыйных матэрыялаў па абранай праблеме. Як следства – тэма канчаткова фармулюецца пры грунтоўным
веданні крыніцазнаўчай базы. Зацвярджэнне тэмы адбываецца пасля
папярэдняй кансультацыі з навуковым кіраўніком, які прызначаецца
кафедрай на пасяджэнні кафедры беларускай і сусветнай мастацкай
культуры і канчаткова зацвярджаецца загадам рэктара.
Працэс падрыхтоўкі дыпломнага праекта
На завяршэнне дыпломнага праекта даецца вольны ад аўдыторных заняткаў час. Але да гэтага перыяду павінна быць зроблена асноўная работа. Працэс падрыхтоўкі дыпломнай работы супадае з
працэсам выканання курсавой, але вымагае рэгулярнай і паслядоўнай працы і кансультацый з навуковым кіраўніком.
У кожным канкрэтным выпадку адносіны студэнта і навуковага
кіраўніка маюць свой рэжым і частату сустрэч. Тым не менш пры
гэтых кантактах ёсць абавязковыя этапы падрыхтоўкі дыпломнага
даследавання, якіх студэнт павінен прытрымлівацца:
– распрацоўка плана і графіка сустрэч з навуковым кіраўніком;
14
– пастаяннае вывучэнне матэрыялу па абранай тэме і пашырэнне
інфармацыйнага поля, аб чым рэгулярна паведамляецца навуковаму
кіраўніку;
– свабодная арыентацыя ў гісторыка-тэарэтычнай літаратуры і
практыцы мастацкага працэсу;
– узгадненне структуры дыплома з навуковым кіраўніком і яе
зацвярджэнне на пасяджэнні кафедры;
– работа над тэкстам і фарміраваннем дадаткаў па ўзгадненні з
навуковым кіраўніком;
– афармленне дыплома.
Прыкладна за два месяцы да абароны трэба завяршыць чарнавы
варыянт дыплома, і наступны месяц выкарыстаць для стылістычных
правак, выверкі камп’ютэрнага тэксту. Канчатковае афармленне
дыплома пачынаецца за месяц да абароны, пасля чаго ён здаецца на
кафедру, і толькі пасля гэтага дазваляюць студэнту здаваць
дзяржаўныя экзамены.
Структура дыпломнага праекта
Падрабязна раскрываць структуру дыпломнага праекта няма
патрэбы, таму што яна супадае са структурай курсавой работы.
Разам з тым адзначым, што з’яўляецца абавязковым для выніковай
даследчай работы студэнта. Аб’ём дыплома – да 50 старонак
камп’ютэрнага набору. Аб’ём і форма дадаткаў могуць быць
разнастайнымі, што залежыць ад тэмы дыплома і мыслення аўтара.
Тэкст дыплома павінен быць змястоўным і аргументаваным.
Структура дыпломнага праекта павінна адпавядаць сучасным
патрабаванням да напісання навуковага даследавання і уключаць
абавязковыя часткі: уступ, асноўная частка (раздзелы і падраздзелы),
заключэнне. Формы выказвання – вельмі разнастайныя, што абумоўліваецца сэнсам дыплома і аўтарскім стылем напісання. Нягледзячы
на тое, што гэта першае найбольш поўнае навуковае даследаванне
студэнта, яно, тым не менш, павінна быць актуальным для сучаснай
мастацтвазнаўчай практыкі і перспектыўным для далейшай яго
распрацоўкі, арыентаваным на прафесійную дзейнасць.
Практычную значнасць дыпломнай работы можна адзначыць у
заключэнні ў тым выпадку, калі студэнт з гэтай тэмай ужо выступаў
на канферэнцыях, былі апублікаваны яе тэзісы ці матэрыялы, альбо
быў праведзены ўрок па матэрыялах дыплома, а самі матэрыялы
выкарыстоўваліся ў вучэбным працэсе, напрыклад, кафедрай беларускай і сусветнай мастацкай культуры.
15
Дадаткі да дыпломнага праекта
Формы дадаткаў разнастайныя. Разам з традыцыйнымі формамі
(ілюстрацыі, ксеракопіі, каментарыі, слоўнікі, нотныя прыклады,
копіі архіўных ці рэдкіх дакументаў), цікава прапанаваць сучасныя
аўдыа- і відэаматэрыялы, электронныя версіі змястоўных тэкстаў і
інш. Асаблівую значнасць для ацэнкі мыслення студэнта маюць
разнастайныя схемы і табліцы, дзе адлюстроўваецца іерархія
мастацтваў, суадносіны жанраў у творчасці мастака ці кампазітара,
узаемазалежнасць развіцця мастацтваў розных краін, класіфікацыя
сродкаў выразнасці і г.д.
Усім дадаткам павінна папярэднічаць старонка, на якой зафіксавана назва структурнай часткі дыплома – дадаткі. Калі распрацавана некалькі відаў дадаткаў, то кожны з іх павінен мець нумар і назву,
у якой раскрываецца змест дадзенага дадатку. У межах кожнага
дадатку ілюстрацыі (ці іншы матэрыял) трэба таксама нумараваць і
падпісваць назву.
Афармленне дыпломнага праекта
Тэкст рукапісу, які набраны на камп’ютэры згодна патрабаванняў, са спісам выкарыстаных крыніц і дадаткамі, пераплятаецца ў
спецыяльныя папкі. Афармленне вокладкі, акуратнасць пераплёту,
якасць паперы і папкі – усё гэта комплексна раскрывае не толькі
знешні выгляд дыплома, але і характарызуе студэнта, які імкнецца
прадставіць сваю работу ў цэлым.
Дыплом здаецца на кафедру ў двух экзэмплярах.
Працэдура абароны
На падрыхтаванае дыпломнае даследаванне навуковы кіраўнік
піша водгук, у якім адзначаецца не толькі каштоўнасць самога
праекта, але і якасць працэсу падрыхтоўкі дыплома студэнтам,
узровень яго добрасумленнасці, працаздольнасці, схільнасці да
навукова-даследчай работы, асабістыя рысы чалавека. Пасля рэкамендацыі да абароны, дыпломны праект аддаецца знешнему
рэцэнзенту. Студэнт рыхтуе сваё ўступнае слова, дзе абгрунтоўваецца тэма, раскрываецца яе актуальнасць, аб’ект, прадмет, мэта,
задачы, аргументуюцца метады даследавання і яго структура, робіцца кароткі агляд выкарыстанай літаратуры.
16
Парадак абароны дыплома такі самы, як і абароны дысертацыі.
Першае слова даецца выпускніку, які раскрывае змест сваёй працы,
а таксама можа дэманстраваць некаторыя з дадаткаў. Затым выступаюць навуковы кіраўнік, рэцэнзент, задаюцца пытанні членамі
Дзяржаўнай камісіі. Аўтару-студэнту даецца слова для адказаў на
пытанні і заўвагі.
Пасля таго як “абароняцца” ўсе студэнты групы, камісія абмяркоўвае і абвяшчае вынікі.
17
ДАДАТКІ
Дадатак 1
Афармленне тытульнага ліста курсавой работы
УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Кафедра беларускай і сусветнай мастацкай культуры
Гісторыка-тэарэтычныя праблемы развіцця
гуказрокавай вобразнасці ў мастацтве
Курсавая работа
студэнткі 510 гр. ФЗН
Агрэніч Н.Н.
Навуковы кіраўнік
доктар мастацтвазнаўства,
прафесар Пракапцова В.П.
Мінск 2007
18
Дадатак 2
Афармленне тытульнага ліста дыпломнага праекта
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Кафедра беларускай і сусветнай мастацкай культуры
Хрысціянскія матывы
ў еўрапейскім кінамастацтве
другой паловы ХХ стагоддзя
Дыпломная работа
студэнткі 510 гр. ФК і СКД
Вінакуравай Н.В.
Навуковы кіраўнік
кандыдат мастацтвазнаўства,
дацэнт Агафонава Н.А.
Мінск 2007
19
Дадатак 3
Прыклады афармлення бібліяграфічнага спіса,
які дадаецца да курсавой работы ці дыпломнага праекта
Прыклады апісання асобных выданняў
Характарыстыка
Прыклад афармлення
крыніцы
Манаграфічнае
Котаў, А. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А. Ковыданне
таў. – 2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с.
Вучэбны дапаможнік Культурология: учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина
[и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. – 2-е изд. – Минск:
ТетраСистемс, 2004. – 495 с.
Шматтомнае
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.)
выданне
[і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2005. – 6 т.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.)
[і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000 – 2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII – XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.)
Асобны том
[і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000 – 2005. – Т. 4: Беу шматтомным
ларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак
выданні
XX ст.) / М. Біч [і інш.]. – 2005. – 518 с.
Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. –
2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2001. – Т. 1: Вершы,
паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. – 751 с.
Законы
Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениі заканадаўчыя
ями и дополнениями, принятыми на республиканских рематэрыялы
ферендумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). –
Минск: Амалфея, 2005. – 48 с.
Информационное обеспечение науки Беларуси: к 80-летию со дня основания ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси:
Зборнік артыкулаў сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Центр. науч. б-ка; редкол.:
Н. Ю. Березкина (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2004. – 174 с.
Правовая система Республики Беларусь: состояние, пробМатэрыялы
лемы, перспективы развития: материалы V межвуз. конф.
канферэнцый
студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр.
2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О. Н. Толочко (отв. ред.)
[и др.]. – Гродно, 2005. – 239с.
20
Использование креативных методов в коррекционноразвивающей работе психологов системы образования:
учеб.-метод. пособие: в 3 ч. / Акад. последиплом. образования; авт.-сост. Н.А.Сакович. – Минск, 2004. – Ч. 2:
Вучэбна-метадычныя Сказкотерапевтические технологии. – 84 с.
матэрыялы
Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под
ред. А. И. Зеленкова. – Минск: Изд-во БГУ, 2004. –
108 с.
Реклама на рубеже тысячелетий: ретросп. библиогр.
Інфармацыйныя
указ. (1998–2003) / М-во образования и науки Рос.
выданні
Федерации, Гос. публич. науч.-техн. б-ка России;
сост.: В. В. Климова, О. М. Мещеркина. – М., 2004.
– 288 с.
Памятные и инвестиционные монеты России из драКаталог
гоценных металлов, 1921–2003: каталог-справочник /
ред.-сост. Л. М. Пряжникова. – М.: ИнтерКрим-пресс,
2004. – 462 с.
Безопасность оборудования. Термины и определения:
ГОСТ ЕН 1070–2003. – Введ. 01.09.04. – Минск: МежСтандарт
гос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. – 21 с.
Национальная система подтверждения соответствия
Республики Беларусь. Порядок декларирования соотНарматыўнаветствия продукции. Основные положения = Натэхнічныя
цыянальная сiстэма пацвярджэння адпаведнасцi Рэсдакументы
публiкi Беларусь. Парадак дэкларавання адпаведнасцi
прадукцыi. Асноўныя палажэннi: ТКП 5.1.03–2004. –
Введ. 01.10.04. – Минск: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. – 9 с.
Губич, Л. В. Подходы к автоматизации проектноПрэпрынт
конструкторских работ в швейной промышленности
/ Л. В. Губич. – Минск, 1994. – 40 с. – (Препринт
/ Акад. наук Беларуси, Ин-т техн. кибернетики; № 3).
Влияние деформации и больших световых потоков на
люминесценцию монокристаллов сульфида цинка с
Дэпаніраваныя
микропорами / В. Г. Клюев [и др.]; Воронеж. ун-т. –
навуковыя работы Воронеж, 1993. – 14 с. – Деп. в ВИНИТИ 10.06.93,
№ 1620-В93 // Журн. приклад. спектроскопии. – 1993.
– Т. 59, № 3–4. – С. 368.
21
Сагдиев, А. М. О тонкой структуре субарктического
фронта в центральной части Тихого океана / А. М. Сагдиев; Рос. акад. наук, Ин-т океанологии. – М., 1992. – 17 с.
– Деп. в ВИНИТИ 08.06.92, № 1860–82 // РЖ: 09.
Геофизика. – 1992. – № 11/12. – 11В68ДЕП. – С. 9.
Широков, А. А. Исследование возможности контроля
состава гальванических сред абсорбционно-спектроскопическим методом / А. А. Широков, Г. В. Титова;
Рос. акад. наук, Ульян. фил. ин-та радиотехники и
электроники. – Ульяновск, 1993. – 12 с. – Деп. в
ВИНИТИ 09.06.93, № 1561-В93 // Журн. приклад.
спектроскопии. – 1993. – № 3–4. – С. 368.
Шакун, Н. С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на ТуАўтарэферат
раўшчыне: (да праблемы лакальных тыпаў стадысертацыі
ражытнаславянскай мовы): аўтарэф. дыс. ... канд.
філал. навук: 10.02.03 / Н. С. Шакун; Беларус. дзярж.
ун-т. – Мінск, 2005. – 16 с.
Лук’янюк, Ю. М. Сучасная беларуская філасофская
Дысертацыя
тэрміналогія: (семантычныя і структурныя аспекты):
дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.01 / Ю. М. Лук’янюк.
– Мінск, 2003. – 129 л.
1. Архив Гродненского областного суда за 1992 г. –
Дело № 4/8117.
2. Архив суда Центрального района г. Могилева за
2001 г. – Уголовное дело № 2/1577.
Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ).
1. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 1295–1734. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в МогилевАрхіўныя матэрыялы ской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг.
2. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 802–1294, 4974–4978,
4980–4990, 4994–5000, 5002–5013, 5015–5016. Дела о
выдаче ссуды под залог имений, находящихся в
Минской губернии (имеются планы имений) 1884–
1918 гг.
3. Фонд 277. – Оп. 2, 5, 6, 7, 8.
Театр [Электронный ресурс]: энциклопедия: по материалам изд-ва “Большая российская энциклопедия”: в
Электронныя
3 т. – Электрон. дан. (486 Мб). – М.: Кордис & Медиа,
рэсурсы
2003. – Электрон. опт. диски (CD-ROM): зв., цв. – Т.
1: Балет. – 1 диск; Т. 2: Опера. – 1 диск; Т. 3: Драма. –
1 диск.
22
Рэсурсы аддаленага
доступу
Регистр СНГ – 2005: промышленность, полиграфия,
торговля, ремонт, транспорт, строительство, сельское
хозяйство [Электронный ресурс]. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). – Минск: Комлев И.Н.,
2005. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM).
Национальный Интернет-портал Республики Беларусь
[Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ.
Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа:
http://www.pravo.by. – Дата доступа: 25.01.2006.
Proceeding of mini–symposium on biological nomenclature in the 21st centry [Electronic resource] / Ed. J.L. Reveal. – College Park M.D., 1996. – Mode of access:
http://www.inform.ind.edu/PBIO/brum.html. – Date of
access: 14.09.2005.
Прыклады апісання састаўных частак выдання
Глава з кнігі
Частка са збору
твораў
Састаўная частка
зборніка
Бунакова, В. А. Формирование русской духовной культуры / В. А. Бунакова // Отечественная история: учеб. пособие / С. Н. Полторак [и др.]; под ред. Р. В. Дегтяревой, С.
Н. Полторака. – М., 2004. – Гл. 6. – С. 112–125.
Гілевіч, Н. Сон у бяссоніцу / Н. Гілевіч // Зб. тв.: у 23
т. – Мінск, 2003. – Т. 6. – С. 382–383.
Сачанка, Б. І. Родны кут / Б. Сачанка // Выбр. тв.: у 3 т.
– Мінск, 1995. – Т. 3: Аповесці. – С. 361–470.
Шекспир, В. Сонеты / В. Шекспир // Избранное. –
Минск, 1996. – С. 732–749.
Коморовская, О. Готовность учителя-музыканта к
реализации личностно ориентированных технологий
начального музыкального образования / О. Коморовская // Музыкальная наука и современность: взгляд
молодых исследователей: сб. ст. аспирантов и
магистрантов БГАМ / Белорус. гос. акад. музыки;
сост. и науч. ред. Е. М. Гороховик. – Минск, 2004.
– С. 173–180.
Якіменка, Т. С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў
музычным фальклоры беларусаў / Т. С. Якіменка //
Беларуская музыка: гісторыя і традыцыі: зб. навук.
арт. / Беларус. дзярж. акад. музыкі; склад. і навук. рэд.
В. А. Антаневіч. – Мінск, 2003. – С. 47–74.
23
Артыкулы з тэзісаў
дакладаў і
матэрыялаў
канферэнцый
Артыкул з выдання,
якое працягваецца
Артыкулы
з часопісаў
Артыкулы з газет
Артыкул
з энцыклапедый,
слоўніка
24
Ермакова, Л. Л. Полесский каравайный обряд в
пространстве культуры / Л. Л. Ермакова // Тураўскія
чытанні: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Гомель,
4 верас. 2004 г. / НАН Беларусі, Гомел. дзярж. ун-т;
рэдкал.: У. І. Коваль [і інш.]. – Гомель, 2005. – С. 173–
178.
Ипатьев, А. В. К вопросу о разработке средств защиты
населения в случае возникновения глобальных
природных пожаров / А. В. Ипатьев, А. В. Василевич
// Сб. науч. тр. / Ин-т леса НАН Беларуси. – Гомель,
2004. – Вып. 60: Проблемы лесоведения и лесоводства
на радиоактивно загрязненных землях. – С. 233–238.
Бандаровіч, В. У. Дзеясловы і іх дэрываты ў
старабеларускай музычнай лексіцы / В. У. Бандаровіч
// Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія.
Журналістыка. Педагогіка. – 2004. – № 2. – С. 49–54.
Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі /
І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. –
2005. – № 4. – С. 49–53.
Boyle, A. E. Globalising environmental liability: the interplay of national and international law / A. E. Boyle // J.
of environmental law. – 2005. –Vol. 17, № 1. – Р. 3–26.
Caesium-137 migration in Hungarian soils / P. Szerbin
[et al.] // Science of the Total Environment. – 1999. – Vol.
227, № 2/3. – P. 215–227.
Ушкоў, Я. З гісторыі лімаўскай крытыкі / Я. Ушкоў //
ЛіМ. – 2005. – 5 жн. – С. 7.
Аляхновіч, М. М. Электронны мікраскоп / М. М. Аляхновіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2004. – Т. 18, кн. 1. –
С. 100.
Витрувий // БСЭ. – 3-е изд. – М., 1971. – Т. 5. – С. 359–
360.
Дарашэвіч, Э. К. Храптовіч І. І. / Э. К. Дарашэвіч //
Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X – XIX стагоддзі): энцыкл.
давед. / склад. Г. А. Маслыка; гал. рэд. Б. І. Сачанка. –
Мінск, 1995. – С. 326–328.
Рэцэнзіі
Архіўныя
матэрыялы
Састаўная частка
CD-ROMа
Рэсурсы
аддаленага доступу
Краўцэвіч, А. [Рэцэнзія] / А. Краўцэвіч // Беларус. гіст.
зб. – 2001. – № 15. – С. 235–239. – Рэц. на кн.:
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал.
рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000. – Т. 1:
Старажытная Беларусь / В. Вяргей [і інш.]. – 351 с.
Пазнякоў, В. Крыху пра нашыя нацыянальныя рысы /
В. Пазнякоў // Arche = Пачатак. – 2001. – № 4. – С. 78–
84. – Рэц. на кн.: Лакотка, А. І. Нацыянальныя рысы
беларускай архітэктуры / А. І. Лакотка. – Мінск:
Ураджай, 1999. – 366 с.
Описание синагоги в г. Минске (план части здания
синагоги 1896 г.) // Центральный исторический архив
Москвы (ЦИАМ). – Фонд 454. – Оп. 3. – Д. 21.
– Л. 18–19.
Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся
в Минской губернии (имеются планы имений) 1884–
1918 гг. // Центральный исторический архив Москвы
(ЦИАМ). – Фонд 255. – Оп. 1. – Д. 802–1294, 4974–
4978, 4980–4990, 4994–5000, 5015–5016.
Введенский, Л. И. Судьбы философии в России / Л. И. Введенский // История философии [Электронный ресурс]:
собрание трудов крупнейших философов по истории
философии. – Электрон. дан. и прогр. (196 Мб). – М., 2002.
– 1 электрон. опт. диск (CD-ROM): зв., цв.
Козулько, Г. Беловежская пуща должна стать
мировым наследием / Г. Козулько // Беловежская
пуща – XXI век [Электронный ресурс].– 2004. –
Режим доступа: http://bp21.org.by/ru/art/a041031.html. –
Дата доступа: 02.02.2006.
Лойша, Д. Республика Беларусь после расширения
Европейского Союза: шенгенский процесс и концепция соседства / Д. Лойша // Белорус. журн. междунар.
права [Электронный ресурс]. – 2004. – № 2. –Режим
доступа:
http://www.cenunst.bsu.by/journal/2004.2/01.pdf. – Дата
доступа: 16.07.2005.
25
Cryer, R. Prosecuting international crimes: selectivity and
the international criminal law regime / R.Cryer // Peace
Palace Library [Electronic resource]. – The Hague, 2003–
2005. – Mode of access:
http://catalogue.ppl.nl/DB=1/SET=3/TTL=11/SHW?FRS
T=12. – Date of access: 04.01.2006.
26
Дадатак 4
Афармленне ліста да кіраўніка навуковых устаноў – музея,
архіва, бібліятэкі
Дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
Матульскаму Р.С.
Рэктарат Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і
мастацтваў просіць дазволіць студэнтцы 506 гр. факультэта
культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Каленкевіч К. азнаёміцца
з матэрыяламі аддзела рэдкай кнігі.
Прарэктар па навуковай рабоце
доктар гістарычных навук,
прафесар
М.А.Бяспалая
27
Вучэбнае выданне
МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ПА НАПІСАННІ
КУРСАВОЙ РАБОТЫ І ДЫПЛОМНАГА ПРАЕКТА
Для спецыялізацый “сусветная і айчынная мастацкая культура”
і “кампаратыўнае мастацтва”
Рэдактар В. Б. Кудласевіч
Камп’ютэрная вёрстка А. У. Гіцкай
Падпісана ў друк
2007 г. Фармат 60×841/16.
Папера пісчая № 2. Ум. друк. арк. 1,63.
Ул.- выд. арк. 1,35. Тыраж
экз. Заказ
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Ліцэнзія № 02330 / 0131818 ад 2 чэрвеня 2006 г.
Надрукавана на рызографе
Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Ліцэнзія ЛП № 496 ад 25.06.2002 г.
28
Документ
Категория
Рефераты
Просмотров
232
Размер файла
186 Кб
Теги
diplomnaya, kursovaya
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа