close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

?

урок литара дз

код для вставки
Тэма: Літары дз, ДЗ
Мэта:

навучыць пісаць спалучэнне літар дз, ДЗ, якія абазначаюць адзін гук
[дз’];

замацаваць правіла ўжывання вялікай літары на пісьме, адпрацоўваць
уменне спісваць з друкаванага тэксту;

сачыць за правільнай паставай пры пісьме; выхоўваць акуратнасць,
старанасць, увагу.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
Празвінеў званок,
Пачынаецца урок,
Хутка час прабяжыць ,
Трэба ім даражыць.
2. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока
Сёння ў нас незвычайны ўрок. Вы любіце падарожнічаць? Зараз на ўроку
мы з вамі адправімся ў цікавае падарожжа. Даведаемся шмат новага.
— Што ж мы павінны ўзяць з сабой? (Карту.)
3. Актуалізацыя ведаў
- На якія групы дзеляцца ўсе гукі беларускай мовы?
- Чым адрозніваюцца гукі ад літар?
- На якія групы дзеляцца зычныя гукі?
- На якія групы дзеляцца галосныя гукі?
Работа ў групах
-Раскласці літары ў два кошыкі: у першы кошык- сабраць галосныя літары,
якія паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага гука, у другі кошык –
галосныя літары, якія паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука.
а, о, у, ы, э, я, ё, ю, е, і.
Станцыя «Горад гукаў»
Фанетычная зарадка
— Як звініць званочак? (Дзінь-дзінь.)
Чыстагаворка
Дзі – дзі – дзі – вакол сябе паглядзі.
Дзе – дзе – дзе – камар з мухаю ідзе.
- Хто здагадаўся якую літару мы будзем сёння пісаць? (дз)
- Якая мэта нашага ўрока?
4. Работа па новай тэме
Станцыя «Гара чыстапісання»
- Для таго, каб на яе ўзысці, трэба навучыцца пісаць літару дз, ДЗ.
1. Знаёмства з напісаннем літар дз, ДЗ, суаднясенне іх графічнага пісьмовага
вобраза з друкаваным.
2. Тлумачэнне напісання літар
3. Самастойнае пісьмо літар
Станцыя «Рака Слоў»
Самастойнае пісьмо слоў, слоў – імёнаў людзей.
— Якія літары стаяць пасля спалучэння дз?
ДЗ
е, ё, ю, я, i
— Паглядзіце ўважліва на карту. Куды ўпадае наша рака? (У возера
Ветлівасці.)
Фізкультхвілінка
Гульня «Хто ўважлівы?».
Дзеці паўтараюць за настаўнікам словы: дзяцел, дзверы, дзяўчынка,
гадзіннік, дзевяць.
Калі настаўнік чытае словы з гукам [дз’], дзеці пляскаюць над галавой, без
[дз’] — за спінай.
Словы: дом, дзень, цень, дзюба, дзяцел, Цімох, дзённік, думка, дзёгаць,
расада, надзея, дубец, цемра.
У беларускай мове гук [дз’] перадаецца дзвюма літарамі д i з.
5. Замацаванне вывучанага
Станцыя «Возера Ветлiвасцi»
Калі вы хочаце запрасіць сябра ў кіно, якія словы вы выкарыстаеце для
запрашэння? (ветлівыя)
А зараз давайце адкажам на пытанне ў сшытку. Хто ў кіно?
Пісьмовы адказ на пытанне “Хто ў кіно?”, далучэнне складоў, утварэнне
імёнаў.
Станцыя «Паляна Загадак»
Вось мы апынуліся на паляне Загадак.
Калектыўная работа (Назваць адным словам)
1.Дзед, дзядзька, дзіця, дзяўчына — хто гэта? (Людзі.)
2.Чорная карова
Людзей пабарола,
А белая ўстала —
Усіх пападымала. (Ноч, дзень.)
Самастойнае пісьмо
- У нас ёсць яшчэ адно заданне. На старонцы 37 нам патрэбна спісаць з
друкаванага тэксту сказы.
6. Развіццё мовы
Праца над прыказкай
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
- Як вы разумееце гэту прыказку?
- Чаму яна нас вучыць?
Пісьмо прыказкі ў сшытках.
7. Падвядзенне вынікаў урока
-Якую літару мы вучыліся сёння пісаць?
-Якая яна галосная ці зычная?
- Ці дасягнулі мы мэты ўрока?
8. Рэфлексія
Ацаніць сваю работу на ўроку
Документ
Категория
Без категории
Просмотров
2
Размер файла
33 Кб
Теги
урок
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа